BE RU EN
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Людзі гатовыя да супольных дзеянняў і чакаюць відавочнага плану (Відэа)

22.10.2020 Belsat.eu
Андрэй Ягораў: Людзі гатовыя да супольных дзеянняў і чакаюць відавочнага плану (Відэа)
Policy & Politics
Лукашэнка ўчора сабраў кіраўніцтва краіны на нараду ў Палацы незалежнасці. Апроч палітычных ды эканамічных пытанняў, вылучылі асобны блок пытянняў грамадскай бяспекі.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Нарада працягвалася некалькі гадзін, але пра яе вынікі цягам дня інфармацыі не з’явілася.

Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў кажа «Белсату», што тры вылучаныя блокі паказваюць тры галоўныя праблемы цяперашняга дзяржаўнага кіравання:

«Відавочна, што гэтыя пытанні найбольш балючыя для ўладаў, і яны спрабуюць абмяркоўваць, як выйсці з гэтых крызісных з’яваў. А не абвяшчаецца нічога відаць таму, што абʼявіць пакуль — нічога няма».

У нядзелю ўлады збіраюць вялікую акцыю ў Мінску на знак падтрымання Лукашэнкі. Паводле паведамленняў з розных рэгіёнаў краіны, на прадпрыемствах масава адбываюцца сходы, дзе людзей угаворваюць паўдзельнічаць у мерапрыемстве — за грошы, адгулы ці пад пагрозай звальнення.

У панядзелак ужо была спроба правесці праўладную акцыю адначасова з Маршам пенсіянераў. Пазаучора ж Лукашэнка зноў паабяцаў навесці парадак на вуліцах Мінска.

У гэтую нядзелю скончыцца тэрмін «Народнага ўльтыматуму», які Святлана Ціханоўская абвесціла 12-га кастрычніка. На думку Андрэя Ягорава, ніякіх прыкметаў таго, што ўлады прыслухаюцца да патрабаванняў, не відаць:

«Няма ніякіх відавочных крокаў і зрухаў, акрамя тэндэнцыі да таго, што людзей выпускаюць з СІЗА, але яны застаюцца пад хатнім арыштам і крымінальныя справы з іх не здымаюцца. Гэта, безумоўна, пазітыўныя крокі, але гэта далёка да таго, што патрабуе грамадства — вызваленне ўсіх палітычных зняволеных».

Учора ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай апублікаваныя гарантыі для тых, хто падтрымае ўсеагульны страйк у выпадку невыканання ўмоваў ультыматуму — уся магчымая дапамога ад фондаў салідарнасці. Калі ж законнасць у краіне адновіцца, адзначаецца ў заяве, скасуюцца ўсе звальненні, анулююцца штрафы і судзімасці.

На думку Андрэя Ягорава, цяпер людзі гатовыя да супольных дзеянняў і чакаюць відавочнага плану.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!

Владимир Мацкевич: В чем ошибки нашей революции и как их исправить?
Policy & Politics
Владимир Мацкевич: В чем ошибки нашей революции и как их исправить?
29.11.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Мы теряем темп, мы утрачиваем инициативу, мы уже даже не топчемся на месте, но пятимся назад. Поэтому я не могу больше сдерживаться.

Аксана Шэлест: Беларусы мусяць здабыць свае сімвалы не толькі праз змаганне, але і праз дыскусію
Policy & Politics
Аксана Шэлест: Беларусы мусяць здабыць свае сімвалы не толькі праз змаганне, але і праз дыскусію
28.11.2020 Леся Руднік, «Цэнтр новых ідэй»

Бел-чырвона-белы сцяг аб’яднаў у гэтым годзе мільёны беларусаў. Гэта раздражняе прадстаўнікоў улады і выклікае новую хвалю дэбатаў пра каштоўнасці.

«Активность дворов в Беларуси и самоорганизация людей»: пресс-конференция (Видео)
Policy & Politics
«Активность дворов в Беларуси и самоорганизация людей»: пресс-конференция (Видео)
28.11.2020 Press Club Belarus

26 ноября на площадке Press Club Belarus прошла пресс-конференция по теме: «Активность дворов в Беларуси и самоорганизация людей».

Егоров: Больше, чем ухода Беларуси на Запад, Россия опасается победы у нас демократической революции
Беларусь в мире
Егоров: Больше, чем ухода Беларуси на Запад, Россия опасается победы у нас демократической революции
26.11.2020 Елена Толкачева, TUT.BY

Министр иностранных дел России Сергей Лавров сегодня прилетел в Минск, чтобы принять участие в совместном заседании коллегии МИД России и Беларуси, заодно он встретился и с Лукашенко.

Андрей Егоров: Новый формат протестов получился достаточно выигрышным
Policy & Politics
Андрей Егоров: Новый формат протестов получился достаточно выигрышным
23.11.2020 Юрий Камнев, Thinktanks.by

Репрессивное давление наращивается, поэтому необходимо искать новые формы протеста и переоценивать стратегию долгосрочных действий.

Видео