BE RU EN
rss facebook twitter

Таццяна Вадалажская: Хоць дзеянні ўладаў прыкрыя, незаконныя, гэта не можа спыніць пратэсты

10.10.2020 Радыё «Свабода»
Таццяна Вадалажская: Хоць дзеянні ўладаў прыкрыя, незаконныя, гэта не можа спыніць пратэсты
Policy & Politics
Перад Глабальным жаночым маршам на знак падтрымкі і салідарнасці з Беларуссю, анансаваным у многіх краінах свету, у Беларусі прэвентыўна затрымалі актывістак жаночага руху і журналістак.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Чаму беларускія ўлады так баяцца жанчын і прэвентыўна іх затрымліваюць?

У Беларусі паўтара месяца кожную суботу жанчыны выходзілі на пратэставыя маршы. Пасля серыі брутальных затрыманняў і «пасадак» беларускія жанчыны змянілі тактыку: яны проста гуляюць па горадзе з кветкамі, у прыгожых бела-чырвоных строях, пад бела-чырвонымі парасонамі.

У пятніцу стала вядома, што затрымалі некалькіх актыўных жанчын:

  • Вольгу Шпарагу, філосафа, сябра Каардынацыйнай рады — яна на Акрэсціна (гэта ўжо другое затрыманне Вольгі цягам апошняга тыдня);
  • Юлію Міцкевіч, суарганізатарку Фем-групы Каардынацыйнай рады, дырэктара Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Актыўным Быць Файна» — яе затрымалі каля офіса на вачах у мужа, які прыйшоў сустрэць Юлію з працы;
  • Яўгенію Доўгую, журналістку «Зялёнага партала» — яе затрымалі на вачах у мужа і 8-гадовай дачкі. Спачатку даставілі ў Партызанскі РАУС, а потым у ізалятар на Акрэсціна да суда, які адбудзецца не раней за панядзелак;
  • Ганну Якштас, галоўнага рэдактара «Сильных новостей» Гомеля — яе затрымалі другі раз за тыдзень (некалькі дзён таму Ганну аштрафавалі на 20 базавых велічынь);
  • Ларысу Шчыракову, журналістку тэлеканала «Белсат» — яе затрымлівалі ўжо дзясяткі разоў, нягледзячы на тое, што ў Ларысы непаўналетняе дзіця.

Усіх жанчын пільнавалі каля дому ці працы па некалькі супрацоўнікаў сілавых структур у мікрааўтобусах з танаваным шклом.

Праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта, кандыдат сацыялагічных навук Таццяна Вадалажская кажа ў інтэрв’ю "Свабодзе", што рэакцыя ўладаў даволі зразумелая — нейтралізаваць лідараў перад чарговым маршам.

«Улады адчуваюць, што цэнтра каардынацыі ў жанчын няма, затое ёсць шырокае лідарства. Адказных лідараў, якія маюць уплыў на людзей, спрабуюць нейтралізаваць. Імкнуцца хуценька прыбраць «галаву» актыўных дзеянняў. Аднак на сёння сітуацыя такая, што калі аднаго саджаюць, адразу ж лідарства пераймаюць іншыя. Хоць дзеянні ўладаў прыкрыя, незаконныя, гэта не можа спыніць пратэсты», — перакананая Таццяна Вадалажская.

Ці варта чакаць, што ў панядзелак жанчын выпусцяць, у горшым выпадку аштрафаваўшы, бо ў многіх непаўналетнія дзеці, Таццяна Вадалажская не ўпэўненая.

«Калі, да прыкладу, Вольгу Шпарагу мінулым разам даволі хутка выпусцілі, тэарэтычна не выключана, што затрыманых не пасадзяць на суткі. Аднак юрыстка «Зялёнага партала» Марына Дубіна днямі атрымала 15 сутак. Таму, мяркую, у панядзелак выйдуць не ўсе. Відавочна, што цяпер «не да законаў» — саджаюць на суткі і тых, у каго непаўналетнія дзеці», — кажа Таццяна Вадалажская.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!

«Барометр революции» # 43: От плохого положения дел к худшему (Видео)
Policy & Politics
«Барометр революции» # 43: От плохого положения дел к худшему (Видео)
14.06.2021 «Барометр революции»

«Барометр революции» — это серия рефлексивных рассуждений о том, что прямо сейчас происходит в Беларуси.

«Барометр рэвалюцыі» # 42: Пакуль мы маем вельмі мала ведаў пра рэальную сацыяльную базу пратэстаў
Policy & Politics
«Барометр рэвалюцыі» # 42: Пакуль мы маем вельмі мала ведаў пра рэальную сацыяльную базу пратэстаў
03.06.2021 «Барометр рэвалюцыі»

Сёння не варта спяшацца з новымі мабілізацыйнымі кампаніямі, сёння варта звярнуць увагу на тое, чым ёсць тое грамадства, на якое можна разлічваць на наступнай фазе беларускай рэвалюцыі.

«Барометр рэвалюцыі» # 41: Час асэнсавання сітуацыі (Відэа)
Policy & Politics
«Барометр рэвалюцыі» # 41: Час асэнсавання сітуацыі (Відэа)
28.05.2021 «Барометр рэвалюцыі»

Нягледзячы на вір гучных і нават шакуючых падзей, трэба канстатаваць, што ўласна палітычная сітуацыя, сітуацыя рэвалюцыйных зменаў унутры Беларусі сёння знаходзіцца ў стане застою.

«Барометр рэвалюцыі» # 40: Грамадству пакуль застаецца абапірацца на сваю салідарнасць і мужнасць
Policy & Politics
«Барометр рэвалюцыі» # 40: Грамадству пакуль застаецца абапірацца на сваю салідарнасць і мужнасць
22.05.2021 «Барометр рэвалюцыі»

Палітычныя цэнтры беларускай рэвалюцыі дзейнічаюць нескаардынавана, а гэта значыць, што яны прапануюць розныя перспектывы для грамадзянскай супольнасці. І гэта даволі катастрафічна ў нашай сітуацыі.

«Барометр революции» # 39: Создание единого фронта — главная задача демократических сил Беларуси
Policy & Politics
«Барометр революции» # 39: Создание единого фронта — главная задача демократических сил Беларуси
09.05.2021 «Барометр революции»

Создание единого фронта сопротивления — главная задача беларусских демсил в период подготовки к новой политической ситуации.

Видео