BE RU EN
rss facebook twitter

Таццяна Вадалажская: Два месяцы беларускай рэвалюцыі: нашыя дасягненні і куды рухаць далей

09.10.2020 Таццяна Вадалажская, метадолаг і сацыёлаг
Таццяна Вадалажская: Два месяцы беларускай рэвалюцыі: нашыя дасягненні і куды рухаць далей
Policy & Politics
Сёння — 9 кастрычніка. Два месяцы прайшлі пасля «выбараў». Два месяцы беларускай рэвалюцыі.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Якія нашыя здабыткі?

Беларусь, а дакладней, беларускае грамадства, змяняецца імкліва і якасна:

1. Праз доўгі масавы пратэст адбылася фактычная (эмпірычная) дэлегітымацыя існуючай улады і Лукашэнкі як прэзідэнта. Масавы, дэцэнтралізаваны і — галоўнае — распаўсюджаны практычна па ўсіх сацыяльных групах пратэст прызнае незаконнаць тых, хто займае палітычныя пасты.

2. Вельмі энергічна адбудоўваюцца грамадскія інстытуты (пакуль непалітычныя).

Адбудоўваюцца яны ў паралельнай да фіктыўных інстытутаў прасторы. Гэта прафесійныя супольнасці і прафсаюзы, што самавызначаюцца па сваіх пазіцыях, інтарэсах, а таксама салідарнасці і абароне. Нараджаюцца мясцовыя супольнасці, што зараз знаходзяцца ў стане пабудовы сваёй ідэнтычнасці і, зноў жа, усведамлення сваіх інтарэсаў, а таксама стварэння дзейнасных структур для іх рэалізацыі (праца па адкліканні дэпутатаў, КГСы і г.д.). Гэта працэс адмаўлення ад дзяржаўных «ланцугоў» для грамадскіх інстытутаў, што засталіся ў спадчыну з савецкіх часоў.

3. Сфармаваная і ўтрымліваецца адзіная павестка для самых розных груп і пластоў.

Патрабаванні аб спыненні гвалту, прыцягненні да адказнасці і новых выбарах (запуск легітымнага функцыянавання палітычнай сістэмы) задаюць салідарнасць шырокага кола і адзінства ў разуменні этапнасці вырашэння пытанняў. Усе спрэчныя пытанні аб функцыянаванні асобных сфер, інтарэсы груп і г.д. не забытыя, але адкладзеныя да моманту з’яўлення магчымасці іх вырашаць праз легітымна працуючыя палітычныя працэдуры.

4. З’яўленне «лідарства» як пэўнай характарыстыкі грамадзянскага чыну для многіх грамадзян Беларусі.

Лідарамі становяцца самыя розныя людзі — на час, па неабходнасці ці адчуванні выкліку, дзеля вырашэння пэўных задач, змяняючы тых, хто выбывае.

Усё гэта характарызуе беларускую рэвалюцыю як працэс інтэнсіўнага сталення грамадства, самавызначэння яго і фармавання неабходных падмуркаў для далейшага нармальнага развіцця.

Чаго мы яшчэ не дасягнулі?

1. Адбыўшаяся дэлегітымацыя «ўлады» і змены ў грамадстве не выведзеныя і не замацаваныя на палітычным узроўні.

Не распачат працэс выхаду з палітычнага крызісу — перамовы і праца па змене палітычных інстытутаў (выбары ды інш.).

2. Палітычныя суб’екты (Ціханоўская і Каардынацыйная рада) маюць сімвалічную вагу, грамадскае прызнанне, але не маюць добрапрацуючых выканаўчых інструментаў для пераходу на наступны этап.

Менавіта на захаванне такога стану скіраваныя ўсе дзеянні рэжыму.

Рэжым і надалей будзе блакаваць палітычныя дзеянні, выводзячы з дзейнасці ці абмяжоўваючы палітычныя крокі. І будзе размываць агульную павестку — уцягваць ў «канстытуцыйныя рэформы» ці нейкія фіктыўныя лакальныя дыялогі. Гэта будзе дзяліць пратэстоўцаў на тых, хто бачыць плён у тым, каб «уключыцца і дабіцца», і тых, хто ўтрымлівае пазыцыю: спачатку выкананне патрабаванняў, новыя выбары, перафарматаванне інстытутаў, а потым па новых правілах — Канстытуцыя і ўсё астатняе. Рэжым будзе падштурхоўваць да стварэння правільных па сутнасці, але бяздзейнасных структур: груп распрацоўкі рэформ, экспертных саветаў і г.д. Галоўнае — не даваць нам рабіць рэальныя палітычныя крокі.

А якімі могуць быць гэтыя палітычныя крокі?

Думаю, усё можа мець дзве формы:

  • Ультыматыўная форма — мы ставім патрабаванні і падмацоўваем іх сілай («калі вы не ..., то мы ...», і ўмова, і пагрозы павінныя быць выканальнымі). Ультыматумы могуць быць лакальныя (пакуль агульнага мы не можам паставіць), але абавязкова павінныя быць змястоўнымі і ў рэчышчы агульных патрабаванняў.
  • Другая форма — cтварэнне паралельных дзеючых грамадска-палітычных структур. Дзеючых — у тым сэнсе, што яны тут і цяпер здольныя на поўны кантроль пэўных пытанняў регулявання грамадскага жыцця. Незалежныя прафсаюзы, якія перазаключаць калектыўную дамову на прадпрыемствах ці ва ўстановах. Ініцыяванне грамадскіх слуханняў па пытаннях паводле патрабаванняў з «выклікам» адказных асоб (агульна — па адказнасці за гвалт, лакальна — па выпадках звальненняў).

Каб усе гэтыя крокі мелі палітычны сэнс — важна, каб яны былі ініцыяваныя ці звязаныя з Каардынацыйнай радай ці Ціханоўскай.

Тэкст упершыню быў апублікаваны ў блозе Таццяны Вадалажскай у Фэйсбуку:

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!

«Барометр революции» # 43: От плохого положения дел к худшему (Видео)
Policy & Politics
«Барометр революции» # 43: От плохого положения дел к худшему (Видео)
14.06.2021 «Барометр революции»

«Барометр революции» — это серия рефлексивных рассуждений о том, что прямо сейчас происходит в Беларуси.

«Барометр рэвалюцыі» # 42: Пакуль мы маем вельмі мала ведаў пра рэальную сацыяльную базу пратэстаў
Policy & Politics
«Барометр рэвалюцыі» # 42: Пакуль мы маем вельмі мала ведаў пра рэальную сацыяльную базу пратэстаў
03.06.2021 «Барометр рэвалюцыі»

Сёння не варта спяшацца з новымі мабілізацыйнымі кампаніямі, сёння варта звярнуць увагу на тое, чым ёсць тое грамадства, на якое можна разлічваць на наступнай фазе беларускай рэвалюцыі.

«Барометр рэвалюцыі» # 41: Час асэнсавання сітуацыі (Відэа)
Policy & Politics
«Барометр рэвалюцыі» # 41: Час асэнсавання сітуацыі (Відэа)
28.05.2021 «Барометр рэвалюцыі»

Нягледзячы на вір гучных і нават шакуючых падзей, трэба канстатаваць, што ўласна палітычная сітуацыя, сітуацыя рэвалюцыйных зменаў унутры Беларусі сёння знаходзіцца ў стане застою.

«Барометр рэвалюцыі» # 40: Грамадству пакуль застаецца абапірацца на сваю салідарнасць і мужнасць
Policy & Politics
«Барометр рэвалюцыі» # 40: Грамадству пакуль застаецца абапірацца на сваю салідарнасць і мужнасць
22.05.2021 «Барометр рэвалюцыі»

Палітычныя цэнтры беларускай рэвалюцыі дзейнічаюць нескаардынавана, а гэта значыць, што яны прапануюць розныя перспектывы для грамадзянскай супольнасці. І гэта даволі катастрафічна ў нашай сітуацыі.

«Барометр революции» # 39: Создание единого фронта — главная задача демократических сил Беларуси
Policy & Politics
«Барометр революции» # 39: Создание единого фронта — главная задача демократических сил Беларуси
09.05.2021 «Барометр революции»

Создание единого фронта сопротивления — главная задача беларусских демсил в период подготовки к новой политической ситуации.

Видео