BE RU EN
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Рэжым разлічваў, што зможа падарваць адзінства палітыкі краін ЕС адносна Беларусі

07.10.2020 Belsat.eu
Андрэй Ягораў: Рэжым разлічваў, што зможа падарваць адзінства палітыкі краін ЕС адносна Беларусі
Беларусь в мире
Дзеючае кіраўніцтва Беларусі фактычна развязала дыпламатычную вайну з суседнімі краінамі.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»!

Спачатку афіцыйны Мінск зменшыў уласнае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Польшчы ды Літве, а пасля загадаў літоўскай і польскай амбасадам зменшыць колькасць сваіх дыпламатаў у нашай краіне.

«Беларускі МЗС разлічвае, што такі крок у адносінах да Літвы і Польшчы будзе падрываць адзінства розных краін ЕС у адносінах сваёй палітыкі да Беларусі, што яны могуць не сябраваць з Літвой і Польшчай», — кажа «Белсату» старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

На што Еўрапейскі Саюз у адмысловай заяве адказаў наступнае:

«Такія спробы зрабіць мішэнню асобныя краіны Еўрасаюза не здолеюць парушыць нашага адзінства. Усе краіны ЕС заклікаюць улады Беларусі спыніць гвалт і рэпрэсіі, вызваліць усіх затрыманых мірных дэманстрантаў і палітычных зняволеных, паважаць свабоду медыяў і грамадзянскую супольнасць ды пачаць усеагульны нацыянальны дыялог з мэтаю забяспечыць суверэнную, незалежную, дэмакратычную ды квітнеючую будучыню Беларусі».

Калі надалей будзе скарачацца прысутнасць ЕС у Беларусі, змяншацца кааперацыя паміж беларускім урадам і ўрадамі еўрапейскіх краін, змяншацца бізнэс-кантакты і культурніцкія ды адукацыйныя праграмы, то шмат у якіх адносінах гэта пакіне нашую краіну сам-насам з Расіяй, кажа Андрэй Ягораў:

«Адзінаю крыніцай запазычванняў становіцца Расія, гэта паглыбляе эканамічную залежнасць ад Расіі, якая і гэтак вялікая».

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!

«Протест уходит вглубь — есть надежда, что политическая активность выйдет на новый виток» — Егоров
Policy & Politics
«Протест уходит вглубь — есть надежда, что политическая активность выйдет на новый виток» — Егоров
22.10.2020 TUT.BY

«Сдулся» ли протест в регионах, где не бояться — намного сложнее?

Андрэй Ягораў: Людзі гатовыя да супольных дзеянняў і чакаюць відавочнага плану (Відэа)
Policy & Politics
Андрэй Ягораў: Людзі гатовыя да супольных дзеянняў і чакаюць відавочнага плану (Відэа)
22.10.2020 Belsat.eu

Лукашэнка ўчора сабраў кіраўніцтва краіны на нараду ў Палацы незалежнасці. Апроч палітычных ды эканамічных пытанняў, вылучылі асобны блок пытянняў грамадскай бяспекі.

Андрей Егоров: Ябатинг в воскресенье не получится масштабным, раскола в беларусском обществе нет
Policy & Politics
Андрей Егоров: Ябатинг в воскресенье не получится масштабным, раскола в беларусском обществе нет
21.10.2020 «Беларусский партизан»

Организовать в воскресенье масштабный митинг в поддержку Лукашенко не получится.

Андрэй Ягораў: Вяртанне — апошні аргумент ультыматуму Ціханоўскай (Відэа)
Policy & Politics
Андрэй Ягораў: Вяртанне — апошні аргумент ультыматуму Ціханоўскай (Відэа)
21.10.2020 «Еўрарадыё»

Тэрміны, пазначаныя Святланай Ціханоўскай у яе ўльтыматуме, няўмольна набліжаюцца.

«Барометр революции» # 13: Ультиматум уже действует (Видео)
Policy & Politics
«Барометр революции» # 13: Ультиматум уже действует (Видео)
21.10.2020 «Барометр революции»

«Барометр революции» — это серия рефлексивных рассуждений о том, что прямо сейчас происходит в Беларуси.

Видео