BE RU EN
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Беларусь чакае сістэмны крызіс, цэнтралізаваная ўлада не здольная даць яму рады

08.04.2020 Віталь Цыганкоў, Радыё "Свабода"
Андрэй Ягораў: Беларусь чакае сістэмны крызіс, цэнтралізаваная ўлада не здольная даць яму рады
Свой взгляд
Беларусь чакае не толькі эканамічны, але і сістэмны крызіс, і беларуская цэнтралізаваная ўлада не здольная даць яму рады. Перамены ж адбудуцца, калі людзі пабачаць адказ на пытанне: "Хто, калі не ён?"

Пра гэта кажа ў інтэрв’ю "Свабодзе" старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў. З экспертам гутарыў — Віталь Цыганкоў.

— Нядаўна вы апублікавалі артыкул, у якім сцвярджаеце, што Беларусь стаіць на парозе не толькі эканамічнага, але і сістэмнага палітычнага крызісу. Якія вашы асноўныя аргументы на карысць гэтай версіі?

— Беларусь у сувязі з каронавірусам уступае ў крызіс ладу жыцця насельніцтва. Людзі вымушаны разумець, што жыць так, як раней, ужо немагчыма, і давядзецца абіраць нейкія іншыя формы паводзін. І гэта падштурхоўваецца надыходам эканамічнага крызісу, які ў нас атрымаўся не толькі, як ва ўсім свеце, з прычыны каронавіруса, але і з уласна беларускіх прычын.

У выніку людзі не могуць вырашыць свае надзённыя пытанні і пачынаюць нервавацца, расце сацыяльнае напружанне. Усе гэтыя працэсы паскараюцца, падганяюць адзін аднаго і нясуць вялікую небяспеку ў найбліжэйшыя год-два для ўсіх аспектаў жыцця Беларусі.

І гэта ўсё патрабуе хуткіх і рашучых захадаў рэагавання з боку беларускай улады. Але мы сустракаемся з сітуацыяй, што беларуская дзяржава, сістэма беларускай улады звышцэнтралізаваная. Гэтая звышцэнтралізацыя з нізкай ініцыятывай і інавацыямі вельмі кепска дае рады крызісам. Таму і ўзнікае сістэмны крызіс, бо сістэма не можа прымаць хуткія і адэкватныя рашэнні.

— Калі вы ды іншыя палітолагі разважаеце пра тыя адказы, якія можа даць дзяржава — то варта ўлічваць, што ва ўладных структур могуць быць свае інтарэсы. І яны могуць быць накіраваны найперш на захаванне ўлады падчас крызісу, а не на перамогу над крызісам. Уладзе, магчыма, важней любой цаной захаваць палітычную стабільнасць і статус-кво. Можа, гэта для кіраўніцтва больш важная задача, чым барацьба з эканамічным крызісам, якога ўсё роўна не спыніць?

-- Тут няма вялікага выбару. Каб захаваць сябе — улада вымушана звяртаць увагу на патрэбы насельніцтва. І калі мы прагназуем развіццё крызісу ў тых памерах, як пра гэта пішуць незалежныя эканамісты (да 10% ВУП), дык такое падзенне значна большае, чым было ў 2011 годзе. І, як памятаеце, тады той крызіс выліўся ў спарадычныя бунты людзей, бо яны трапілі ў сітуацыю, калі не маглі вырашыць надзённыя праблемы. І калі цяпер людзей выштурхоўваюць у "сацыяльныя адпачынкі" ці нават у адпачынкі без захавання заробку — то як ім жыць? І яны пачынаюць патрабаваць вырашэння гэтай сітуацыі.

І ім няма да каго яшчэ ісці, акрамя як да беларускай дзяржавы. Не да нейкіх мясцовых уладаў ці бізнесоўцаў, а менавіта да цэнтральнай беларускай улады. Бо ў гэтым і палягаў "сацыяльны кантракт", які існаваў апошнія гады — "улада забяспечвае мінімальныя патрэбы, а людзі не бунтуюць". Калі ўлада перастае забяспечваць — людзі пачнуць бунтаваць.

У 2011 годзе гэта ўжо пачало адбывацца, і ўратавала ўладу толькі адносная непрацягласць эканамічнага крызісу. Параліч цэнтральнай улады пачынаўся, але не дайшоў да сваёй глыбіні. Бо крызіс цягнуўся з паўгода і не паставіў моцных палітычных пытанняў да ўлады.

— І дзе доказы, што зараз будзе па-іншаму?

— А зараз і не будзе па-іншаму. Крызіс цэнтральнай улады не прыводзіць да аўтаматычных змен у краіне, ён толькі ставіць пытанне: "Хто, калі не ён?" Людзі бачаць, што дзяржаўная машына не дае рады крызісу, але гэта не прыводзіць да аўтаматычнага развіцця крызісу, бо людзі не бачаць відавочнай палітычнай альтэрнатывы.

Крызіс улады патрабуе актыўных дзеянняў груп насельніцтва, перспектыўных лідараў, якія бачаць сябе як альтэрнатыву гэтай уладзе. У грамадства павінны быць хаця б намёткі адказу на пытанне: "Хто, калі не Лукашэнка?" І калі такіх людзей няма, то палітычны крызіс і не будзе развівацца.

— Вы прапануеце, каб у крызісны час апазіцыя (у шырокім сэнсе слова) арганізоўвалася, каб падарваць пазіцыі ўлады і прадставіць ёй альтэрнатыву. Але дзяржаўная прапаганда скажа наадварот, што ў такія складаныя часы трэба аб’яднацца вакол улады, каб выцягнуць краіну з бездані, а не змагацца за ўладу. Аб’ядноўвацца — калі не вакол улады, то вакол ідэі ратавання краіны.

— Тэарэтычна гэта, можа, і правільны тэзіс, але, на жаль, цяперашняя сістэма ўлады не прымае ніякай альтэрнатывы, не прымае нават дапамогі ад грамадзянскай супольнасці. У сітуацыі з каронавірусам улада кажа, што "ўсё нармальна, мы з усім спраўляемся". Але значная частка грамадства, як відаць і з сацыялагічных апытанняў, не верыць у гэта і пачынае дзейнічаць самастойна. То бок, няма кааперацыі нават ва ўмовах крызісу, не атрымліваецца ніякага яднання.

— Разам з тым, вы традыцыйна даволі жорстка крытыкуеце апазіцыю, якая бярэ ўдзел у прэзідэнцкіх "выбарах", спрабуе вылучыць "адзінага кандыдата". Калі вы фактычна не прымаеце цяперашнюю апазіцыю — як тады, па-вашаму, павінны аб’ядноўвацца неабыякавыя людзі? Ствараць новыя структуры?

— Мы назіраем аб’яднанне людзей у супрацьдзеянні крызісу, бачым пэўную самаарганізацыю ў некаторых ініцыятывах. Але мы не назіраем, каб гэта пераходзіла ў палітычную плашчыню. Мне падаецца, што калі ёсць людзі, якія ў перспектыве думалі пра пераход у палітыку — то зараз той самы час, калі варта гэта зрабіць. А людзям бізнесу варта было б задумацца пра інвеставанне ў такіх перспектыўных палітычных лідараў.

Тыя новыя людзі, якія маюць з’явіцца, павінны быць дастаткова, скажам так, сацыяльна рэспектабельныя. Яны павінны не быць сацыяльнымі маргіналамі. Праблема лідараў беларускай апазіцыі ў тым, што пераважна яны сацыяльныя маргіналы. Варта, каб да іх далучаліся людзі, якія маюць імя, рэпутацыю хаця б у сваіх прафесійных супольнасцях.

— Давайце вернемся да вашага асноўнага тэзіса пра крызіс улады ў шырокім сэнсе. Але калі дапусціць, што ўлада ацэніць сітуацыю максімальна правільна і вырашыць зрабіць усе належныя крокі — то як, на вашую думку, гэтыя крокі павінны выглядаць? І якая імавернасць таго, што ўлада на іх пойдзе?

— У шырокім сэнсе гэта пашырэнне свабоды дзеянняў у самых розных сферах жыцця грамадства. У нас занадта мала свабоды і магчымасці ажыццяўлення незалежных ініцыятыў. Трэба даць магчымасць людзям самастойна рэалізоўваць свае ініцыятывы, не заціскаць іх.

Другое, павінна быць пэўная ступень датычнасці незалежных экспертаў да працэсу прыняцця рашэнняў. Дарэчы, пэўныя такія знакі ўжо ёсць, напрыклад, у групу па выпрацоўцы стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця былі ўключаныя Данейка, Алейнікаў, людзі з незалежных структур.

— Але ў Еўропе на фоне каронавіруса мы бачым, хутчэй, адваротны працэс — рост значэння дзяржавы, большая роля дзяржаўных структур у эканоміцы, заліванне крызісу грашыма.

— Я не заклікаю, каб было "менш дзяржавы". Проста трэба зняць абмежаванні на ініцыятыву, даць магчымасць дзяржаўным суб’ектам супрацоўнічаць з недзяржаўнымі, зняць барыкады паміж незалежным грамадствам і дзяржаўнымі органамі. Тады і магчыма нейкая ступень яднання беларускага грамадства адносна крокаў па пераадоленні крызісу.

Далучайцеся да грамадскай кампаніі "Свежы вецер" — Канстытуцыя.бел!

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь": http://t.me/methodology_by!

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Аналитика и исследования
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
25.05.2020 The Washington Post

Когда Беларусь закупила первую партию американской нефти, это была не просто сделка. Это было послание Москве: один из самых верных союзников России начал проверять свои связи с Западом.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
22.05.2020 Геннадий Маковский, UDF.BY

На пресс-конференции 20 мая "претендент" на президентский пост Виктор Бабарико заявил, что "значительных" фальсификации на предыдущих президентских "выборах" не было.

Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
18.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог — специально для Naviny.by

Проведение эффективной избирательной кампании требует огромных средств. Есть ли они у главных оппонентов Лукашенко? И кто может стать реальным "инвестором" в их кампании?

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.