Четверг 14 ноября 2019 года | 10:35
  • бел / рус
  • eng

У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

10.10.2019  |  Политика   |  Радыё "Свабода",  
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй

Грамадская кампанія ў абарону незалежнасці Беларусі "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел) хоча не дапусціць падпісання дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй.

Яе ініцыятары кажуць, што для Беларусі гэта будзе частковая страта суверэнітэту.

Хто стаіць за кампаніяй і як яны збіраюцца дзейнічаць?

"Засталося роўна два месяцы", — пішуць у акаўнтах сацсетак актывісты кампаніі "Свежы вецер", маючы на ўвазе падпісанне "дарожных мапаў" па інтэграцыі з Расіяй 8 снежня. Што ў гэтых "дарожных мапах", чыноўнікі не кажуць. З інфармацыі пра падпісанне такіх інтэграцыйных дакументаў пачалася грамадская кампанія, якая ўжо аб’яднала, па словах ініцыятараў, да 5 тысяч чалавек. Іх мета — не дапусціць "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй.

"Падставаў назіраць за гэтым спакойна няма"

З афіцыйных заяваў вынікае, што пагроза суверэнітэту рэальная. Пра гэта "Свабодзе" кажа адзін з ініцыятараў кампаніі "Свежы вецер", палітолаг Андрэй Ягораў:

"Калі мы гаворым, што ў перспектыве года будуць агульныя падатковы і грамадсянскі кодэксы, то гэта пазбаўляе Беларусь значнай часткі суверэнітэту. А гэта мінімум, які мы ведаем з гэтых дамоваў. На працягу гэтага часу ўрад Беларусі адмаўляецца паказваць тэкст падпісаных з Мядзведзевым парафіраваных дакументаў, на ўсе звароты адказваюць адмовай. Пра тры дзясяткі "дарожных мапаў", якія распрацоўваюцца, не кажацца нічога. Падставаў назіраць за гэтым спакойна няма".

Пакуль кампанія займаецца інфармаваннем у гарадскіх чатах, пабліках "Укантакце". Пра гэта расказвае Андрэй Ягораў:

"Звычайна ўсе кампаніі абмяжоўваюцца вузкім колам, якое сочыць за палітычным жыццём краіны. А пытанне незалежнасці тычыцца ўсіх. Таму мы хочам данесці да шырокага грамадства тое, што адбываецца. Мы ідзем да жыхароў умоўнага Мазыра ці Бабруйску і ўздымаем пытанне суверэнітэту ў гарадскіх чатах і пабліках. І трэба сказаць, што людзі негатыўна рэагуюць на магчымасць страты незалежнасці. Людзей гэта нервуе. Бо няма адэкватнай інфармацыйнай палітыкі з боку дзяржавы", — кажа Андрэй Ягораў.

Кампанія мае сайт Канстытуцыя.бел, праз які людзі могуць запісацца і атрымліваць свежыя навіны ад актывістаў ці самі ўзяць удзел у кампаніі.

Калі сітуацыя "таемнай змовы" не перастане існаваць, ініцыятары кампаніі гатовыя да больш рашучых дзеянняў. Што гэта можа быць, па словах Андрэя Ягорава, канкрэтных планаў пакуль няма. Але гэта могуць быць і вулічныя акцыі, і перформансы.

Хто запусціў кампанію

Ініцыятар кампаніі — Сяргей Бульба (Чыслаў), стваральнік арганізацыі "Белы легіён", якая ўжо не існуе. Таксама сярод актыўных удзельнікаў — філосаф Уладзімір Мацкевіч. Да кампаніі далучаюцца музыкі, літаратары, сацыёлагі, гісторыкі.

"Шмат людзей далучыліся валанцёрскім чынам, яны ствараюць візуальны кантэнт, відэа, тэкставы кантэнт. Калі палічыць актыўных удзельнікаў, якія далучыліся да старонак, да вэб-платформы, то гэта каля 4-5 тысяч. А інфармацыйны ахоп значна большы", — кажа Андрэй Ягораў.

Актывісты кампаніі падрыхтавалі скаргу ў Савет міністраў, бо Мінэканомікі не публікуе тэкст падпісаных "дарожных мапаў" па інтэграцыі. У планах — падаць пазоў у суд на Мінэканомікі.

Як рэагуе ўлада

Пакуль адрасных заяваў ад чыноўнікаў наконт гэтай грамадскай кампаніі не было. Але, паводле Андрэя Ягорава, чыноўнікі звярталіся да іх асабіста.

"Нефармальныя сустрэчы з людзьмі з афіцыйнага боку былі. Людзі, якія мелі дачыненне да "дарожных мапаў", распавядалі, што адбываецца. Былі намёкі, што кампанія заўважаная і што ўлады назіраюць. Але гэта не сталая камунікацыя, вядома. Гэта проста людзі, якія маюць сімпатыі да кампаніі. Пакуль што пагрозлівых нейкіх сігналаў мы не атрымлівалі".

"Адкрытай негатыўнай рэакцыі ад людзей няма"

За час працы кампаніі ў сацыяльных сетках, у пабліках розных гарадоў актывісты кажуць толькі пра асобныя выпадкі адкрыта прарасійскай агрэсіі. Гэта "некалькі чалавек" на адзін гарадскі паблік "УКантакце".

Што да фінансавання кампаніі, то пакуль яна існуе выключна за кошт валанцёрскай працы. Арганізатары кажуць, што "не патрацілі ні капейкі", але ў будучым не выключана, што абвесцяць краўдфандынг.

Далучайцеся да грамадскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі "Свежы вецер" — Канстытуцыя.бел!

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь": http://t.me/methodology_by!

Другие новости раздела «Политика»

Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Философ и методолог Владимир Мацкевич обратился с открытым письмом к министру иностранных дел Владимиру Макею.
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
У адказ на прымус нашай краіны да т.зв. "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй у Беларусі з'явілася грамадская кампанія "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел).
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
Грамадская кампанія ў абарону незалежнасці Беларусі "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел) хоча не дапусціць падпісання дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй.
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Игра за независимость Беларуси перешла в финальную стадии, но она еще не проиграна. У нас есть еще время, чтобы воспользоваться ошибками России, укрепить свою позицию и сохранить наш суверенитет.
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
16 верасня расійскае выданне "Коммерсант" пераказала сваімі словамі змест "праграмы інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Змест гэтага дакумента ўтойваецца ад грамадства, і тая публікацыя нарабіла шмат шуму.
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Прочитал множество комментариев к статье Дмитрия Бутрина "Дружба налогов" в газете "Коммерсант". Статья вызвала бурную реакцию в беларусском обществе.
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Большое интервью на злободневные темы с философом и методологом Владимиром Мацкевичем в городском журнале "Большой":
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба (Чыслаў) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі платформу Канстытуцыя.бел.
Андрэй Ягораў: Расія паступова зацягвае пятлю на шыі Беларусі
Андрэй Ягораў: Расія паступова зацягвае пятлю на шыі Беларусі
Тэма інтэграцыі Беларусі і Расіі абмяркоўваецца не першы год, але апублікаваныя 16 верасня выданнем "Коммерснат" планы, па сутнасці, эканамічнага паглынання нашай краіны выклікалі моцны рэзананс.
Андрей Егоров: Призываю держать пальцы скрещенными, чтобы подписание состоялось
Андрей Егоров: Призываю держать пальцы скрещенными, чтобы подписание состоялось
Александр Лукашенко принял решение подписать соглашения с Европейским Союзом об упрощении выдачи виз и о реадмиссии.
Владимир Мацкевич и Сергей Бульба: Беларусь хочет жить! (Видео)
Владимир Мацкевич и Сергей Бульба: Беларусь хочет жить! (Видео)
Осталось 79 дня. Видеообращение философа Владимира Мацкевича и инициатора общественной кампании "Свежий ветер" Сергея Бульбы.
Приятное совпадение. Что даст Беларуси подписание визового соглашения с Евросоюзом
Приятное совпадение. Что даст Беларуси подписание визового соглашения с Евросоюзом
Связаны ли согласие на договор о визах с ЕС и возращение посла США с давлением со стороны России? И что нужно сделать Беларуси, чтобы эффективно сотрудничать с Западом?
Владимир Мацкевич: Согласны ли депутаты на рейдерский захват страны?
Владимир Мацкевич: Согласны ли депутаты на рейдерский захват страны?
Я бы хотел обратиться ко всем гражданам Беларуси, но пробую приблизиться к этому постепенно, шаг за шагом.
Таццяна Вадалажская: Галоўная гульня — менавіта палітычная
Таццяна Вадалажская: Галоўная гульня — менавіта палітычная
Не будзе ніякай "яркай падзеі", пасля якога нам усім стане зразумела, што вось — цяпер усё, трэба бараніць незалежнасьць, піша праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.
Владимир Мацкевич: 82 дня на то, чтобы сохранить государственность (Видео)
Владимир Мацкевич: 82 дня на то, чтобы сохранить государственность (Видео)
Осталось 82 дня. Видеообращение философа Владимира Мацкевича.
Адбудаваць імперыю: Расія не спыніцца на паглынанні Беларусі? (Відэа)
Адбудаваць імперыю: Расія не спыніцца на паглынанні Беларусі? (Відэа)
Расійскія амбіцыі не спыняцца на эканамічным паглынанні Беларусі ды іншых постсавецкіх краін. Ці можа быць пачаткам вялікага крыжовага паходу тое, што адбываецца сёння?
Андрей Егоров: У Москвы появятся основания более жестко давить на Беларусь
Андрей Егоров: У Москвы появятся основания более жестко давить на Беларусь
Предполагаемые меры существенно углубляют "союзную интеграцию" и ведут к фактической утрате контроля Беларуси над существенными областями жизнедеятельности страны.
В Беларуси видят угрозу в плане экономической интеграции с Россией
В Беларуси видят угрозу в плане экономической интеграции с Россией
Российское издание "Коммерсант" опубликовало пересказ содержания программы экономической интеграции Беларуси и России в рамках т.н. "Союзного государства".
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль

Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо

Философ и методолог Владимир Мацкевич обратился с открытым письмом к министру иностранных дел Владимиру Макею.