BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Патрабаванні Беларусі і Расіі да саюзнай інтэграцыі ўзаемавыключальныя

10.07.2019 Belsat.eu
Андрэй Ягораў: Патрабаванні Беларусі і Расіі да саюзнай інтэграцыі ўзаемавыключальныя
Спачатку адкрыйце рынак, а потым пагаворым пра інтэграцыю. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, Расія павінна пайсці на эканамічныя саступкі на карысць Мінска.

Праз 10 дзён трэба сустракацца з прэзідэнтам Расіі на афіцыйным узроўні, а абмяркоўваць — няма чаго. Гэтак дзяржаўнаму сакратару "Саюзнай дзяржавы" Грыгорыю Рапоту Аляксандр Лукашэнка на ўчорашняй сустрэчы апісаў хаду перамоў пра паглыбленне расійска-беларускай інтэграцыі.

Расчысціць дарогу да інтэграцыі, паводле Лукашэнкі, Масква можа толькі зняўшы абмежаванні на імпарт беларускіх харчоў, дамовіўшыся пра пастаўкі нафты і газу ды скампенсаваўшы Мінску падатковы манеўр у нафтаздабычы.

"Расійскі бок настойвае на роўна супрацьлеглай логіцы рашэння гэтых пытанняў. То бок на стварэнні спачатку яснай інтэграцыйнае карты", — гаворыць "Белсату" Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Што ў гэтай карце — публіцы не даводзяць. Дамова пра "Саюзную дзяржаву" Беларусі і Расіі, падпісана яшчэ 20 гадоў таму, прадугледжвала стварэнне агульнай мытні, валюты і Канстытуцыі, выбары агульнага парламента і прэзідэнта. Перагледзець запылены дакумент у снежні прапанавала Масква. Куды інтэгравацца далей — вось ужо паўгода абмяркоўвае група чыноўнікаў дзвюх краін.

"Калі Лукашэнка выканае гэтыя патрабаванні Расіі, то ў бліжэйшай перспектыве гэта будзе азначаць, што Беларусь згубіць сябе, згубіць сваю незалежнасць, страціць кантроль над сваёй эканомікай, валютай", — працягвае Андрэй Ягораў.

Калі не выканае, то зазнае фінансавыя страты. Перамовы пра цану на газ пачнуцца толькі пасля завяршэння перамоў наконт інтэграцыі — заявіў днямі расійскі віцэ-прэм’ер Дзмітрый Козак. Ад вынікаў інтэграцыйных перамоў, як раней заяўляла Міністэрства фінансаў нашай краіны, залежыць і выдаванне Расіяй новых крэдытаў.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео