BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Стаўкі Расіі значна большыя, чым проста захаванне Беларусі ў сферы свайго ўплыву (Аўдыё)

04.05.2019 Віталь Цыганкоў, Радыё "Свабода"
Стаўкі Расіі значна большыя, чым проста захаванне Беларусі ў сферы свайго ўплыву (Аўдыё)
Як выглядае "пейзаж пасля бітвы за Бабіча?" Хто перамог, хто прайграў у выніку скандалу вакол расійскага амбасадара? Як Расія будзе праводзіць сваю стратэгічную лінію адносна Беларусі ў новых умовах?

На гэтыя пытанні ў перадачы "Праскі акцэнт" адказваюць намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і палітолагі Андрэй Ягораў ды Пётра Рудкоўскі. Вядзе перадачу — Віталь Цыганкоў.

"Пейзаж пасля бітвы за Бабіча"

Віталь Цыганкоў: Як выглядае "пейзаж пасля бітвы за Бабіча?" З чым засталіся абодва бакі? Ці зменіцца палітыка Расіі пасля адклікання Бабіча і замены амбасадара?

Аляксей Янукевіч: Пра стратэгічную перамогу ці паразу казаць недарэчна. Але я лічу, што беларускія ўлады тут набралі пунктаў, іх можна лічыць пераможцамі. Я не лічу, што адкліканне Бабіча было набытае за нейкія саступкі. Найбольш дарэчным тут будзе тэрмін "адбіліся". Беларускія ўлады здолелі дамагчыся таго, што спынілі Расію на нейкіх рубяжах. Але Расія не адмовілася ад сваіх задач. Наскокам узяць не ўдалося, будуць спрабаваць іншыя метады.

Віталь Цыганкоў: А што найбольш раздражняла беларускі МЗС у паводзінах Бабіча, чаго не будзе рабіць новы пасол?

Аляксей Янукевіч: Бабіч наўпрост сустракаўся з кіраўнікамі прадпрыемстваў, раёнаў, з міністрамі, магчыма, нават нагаворваў з імі на Лукашэнку. Ён свядома не паводзіў сабе як амбасадар, паводзіў сабе як генерал-губернатар. Але супраціў беларускіх уладаў быў цвёрды, і Пуцін пабачыў, што трэба іншыя метады.

Андрэй Ягораў: Тое, што бачна на паверхні — перамог, вядома, Мінск. Асаблівы статус Бабіча як спецпрадстаўніка адразу выклікаў непаразуменні ў Мінску. І прызначылі яго фактычна супраць волі афіцыйнага Мінска. Далей беларускія ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб выціснуць Бабіча з гэтай прасторы.

Бабіч спрабаваў панізіць статус самога Лукашэнкі ў Беларусі. У Мінска і Масквы даволі шмат шэрых схем у адносінах: пастаўкі вуглевадародаў, "санкцыёнка". Мінск актыўна выкарыстоўваў гэтыя магчымасці, каб у розных сітуацыях падстаўляць Бабіча, паказваць ягоную некампетэнтнасць, ягоную разбуральную ролю. Вялася такая "пацанская гульня", дзе кожны бок імкнуўся паказаць, хто тут галоўны. Нашыя ўлады "апускалі" Бабіча тым, што з ім жорстка размаўлялі на ўзроўні прэсавага сакратара МЗС.

Віталь Цыганкоў: Калі Масква Бабіча пасылала сюды менавіта з пэўнай мэтай, задачай і місіяй — няўжо яна не разумела, што Мінску гэта актыўна не спадабаецца?

Андрэй Ягораў: Магчыма, разлік быў якраз на тое, каб усталяваць новы фармат адносін, панізіць узровень Лукашэнкі. Я не думаю, што яны наіўна разлічвалі, што ўсё выйдзе гладка. Субсідыі і падатковы манёўр тут былі аргументам і сродкам ціску. Але не атрымалася.

Галоўны пераможца, іміджавы і рэпутацыйны — беларускі МЗС

Пётра Рудкоўскі: Галоўным пераможцам, іміджавым і рэпутацыйным, тут з’яўляецца беларускі МЗС. Мяне цікавіць, наколькі МЗС паводзіў сабе самастойна, ці ўзгадняліся з Адміністрацыяй прэзідэнта выказванні прадстаўніка МЗС Глаза. У любым выпадку, на ўнутрыпалітычнай сцэне МЗС паказаў сабе як вельмі прыкметны актар. Але нават калі гэтыя рэчы ўзгадняліся, актыўнасць МЗС вельмі хутка атрымала пэўны вынік, і таму гэта выразна прасочваецца як перамога МЗС.

Віталь Цыганкоў: То бок можна казаць пра рэпутацыйны і наменклатурны рост міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Пётра Рудкоўскі: Рэпутацыйны, і ў публічнай прасторы, і ўнутры ўладнай сістэмы — гэта відавочна паспрыяе росту ягонага аўтарытэту.

Віталь Цыганкоў: Удзельнікі нашай гутаркі не лічаць, што Мінск нешта паабяцаў Маскве ў адказ на высылку Бабіча. Але лагічна было б меркаваць, што нейкія крокі ў адказ Мінск усё ж павінен зрабіць, прадэманстраваць, што ён таксама мусіць у нечым ісці насустрач Маскве, ці не так?

Андрэй Ягораў: Не, зусім не так. Пытанне амбасадара ўвогуле не з’яўляецца ключавым у адносінах Беларусі і Расіі. Што было кепска з Бабічам — што ён умешваўся ў сталую гэтую схему адносін і спрабаваў перайначыць яе, навязаць іншую — што вельмі не задавальняла афіцыйны Мінск. Магчыма, Лукашэнка штосьці мог персанальна сказаць Пуціну, і гэта было выкарыстана расійскай прэсай. Але каб гэта было нешта сутнаснае і рэальнае — я не думаю, што Мінск можа нешта абяцаць толькі дзеля амбасадара.

Віталь Цыганкоў: А калі новы амбасадар будзе паводзіць сабе гэтаксама, як і Бабіч?

Андрэй Ягораў: Але тады з ім будзе тое самае, што і з Бабічам. Тут альбо пераглядаць усю сістэму адносін, бо нельга дзеля персоны амбасадара прымусіць незалежную краіну пайсці на саступкі ў справе свайго суверэнітэту, гэта надта нізкая цана.

Віталь Цыганкоў: Што цяпер беларускія ўлады павінныя рабіць з усімі тымі чыноўнікамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія сустракаліся з Бабічам? Ці гэта былі проста сустрэчы, ці выкананне пэўнага задання?

Аляксей Янукевіч: Я перакананы, што гэта было заданне. Заданне было "ўсмірыць" — то бок прыехаць, націснуць, паставіць на месца. Новы амбасадар, я перакананы, будзе дзейнічаць іншымі метадамі. У яго будзе задача — "купляць". не браць нахрапам, а працаваць з элітамі.

Віталь Цыганкоў: З якой мэтай?

Аляксей Янукевіч: З мэтай падрыхтаваць глебу для розных сцэнараў анексіі Беларусі ў будучыні. Я перакананы, што ад такой задачы Масква не адмовілася.

Пётра Рудкоўскі: З цяперашняй крамлёўскай уладай пра парытэт у адносінах не можа быць гаворкі. Стратэгічная мэта Расіі ў дачыненні да Беларусі і ўсёй постсавецкай прасторы — захаванне поясу несамастойных, фармальна незалежных дзяржаў, якія будуць у эканамічным, палітычным, светапоглядным плане залежныя ад Расіі.

Тое, што адбываецца — гэта тактычныя манёўры. Магчыма, пабачылі, што перагнулі трошкі з гэтым Бабічам, няхай будзе замест "ястраба" — "голуб". Але з вельмі падобным пакетам задач. Нават на рытарычным узроўні гэта вельмі важна для Расіі — падкрэсліваць адданасць гэтай ідэі. Гэта адзін з інструментаў для Масквы — каб ажыццяўляць доўгатэрміновую мэту захавання Беларусі ў сферы інтарэсаў Расіі.

"Расія сур’ёзна настроена ліквідаваць значную частку беларускага суверэнітэту"

Віталь Цыганкоў: Як у найбліжэйшы год будуць вырашацца стратэгічныя разыходжанні ў інтарэсах Беларусі і Расіі? Ці бакі пэўны час будуць рабіць выгляд, што цяпер усё добра, ці рытарычныя і эканамічныя сваркі разгарацца ўжо даволі хутка?

Аляксей Янукевіч: Агульная лінія Расіі не зменіцца. Масква будзе эканамічна і інфармацыйна душыць і Лукашэнку, і ўсю Беларусь. Каб стварыць сітуацыю, калі на прэзідэнцкія выбары Лукашэнка будзе ісці аслаблены, каб напярэдадні выбараў змусіць яго да нейкіх крокаў. Я прагназую яшчэ большае стварэнне эканамічных праблем для Беларусі, абмежаванне доступу да рынкаў, працяг інфармацыйных войн. Я не веру, што яны "аддадуць" гэты год Лукашэнку, напружанне нікуды не знікне.

Пётра Рудкоўскі: Можна даць прагноз, што будзе змена тактыкі з захаваннем асноўнай стратэгіі Расіі. не варта перабольшваць значэнне Беларусі для Расіі. Там вельмі шмат іншых праблем на замежнапалітычнай арэне. Іншы момант — варта памятаць, што рэйтынг Лукашэнкі ў Расіі даволі высокі, параўнальны з рэйтынгам Пуціна ў Беларусі.

Не думаю, што на сёння распрацаваны сцэнар нейкіх вострых крокаў і захадаў адносна Беларусі. Але па меры развіцця падзей, набліжэння выбараў у Беларусі Крэмль можа перабудаваць сваю тактыку. Аднак цяпер больш перадумоваў для таго, каб прагназаваць момант пэўнага зацішша, прымірэння.

Андрэй Ягораў: Стаўкі Расіі значна большыя, чым проста захаванне Беларусі ў сферы свайго ўплыву. Расія значна больш сур’ёзна настроена на ліквідацыю значнай часткі суверэнітэту Беларусі. Калі яна гуляе ў доўгатэрміновым перыядзе, то можна чакаць доўгай стратэгіі сталага заціскання Беларусі, ліквідацыі эканамічных прэферэнцый, абмежавання доступу да расійскага рынку. З іншага боку, гэта будзе рабіцца такім чынам, каб не даць Беларусі пераарыентаваць гандлёвыя плыні на Захад.

Гэта будзе ізаляцыя, паніжэнне эканамічнага дабрабыту Беларусі, стварэнне праблем, інфільтрацыя расійскай агентурай, напампоўванне медыйнай прасторы і сацыяльных сетак расійскім кантэнтам, скуплянне чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў — то бок падрыхтоўка глебы для анексіі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео