Среда 20 марта 2019 года | 21:28
  • бел / рус
  • eng

"Справа БелТА" і пераслед журналістаў "Белсата", ці як выйсці з клубу дыктатараў (Відэа)

13.02.2019  |  Политика   |  Вольга Жарнасек, Belsat.eu,  
"Справа БелТА" і пераслед журналістаў "Белсата", ці як выйсці з клубу дыктатараў (Відэа)

Беларусь — зноў у ліку несвабодных дзяржаў. Паводле найноўшай справаздачы Freedom House, летась сітуацыя з дэмакратыяй у нашай краіне яшчэ пагоршылася.

Што паўплывала на ацэнку міжнародных аналітыкаў? Наколькі гэты рэйтынг уплывовы? А што самае галоўнае: як падняць пазіцыю Беларусі?

Судан, Паўночная Карэя, Рэспубліка Конга... і Беларусь. Што аб’ядноўвае гэтыя краіны? Усе яны застаюцца ў ліку несвабодных, паводле найноўшай справаздачы Freedom House.

"Гэты год стаў 13-м годам пагаршэння сітуацыі са свабодай у свеце. У мінулым мы бачылі слабыя краіны, якія станавіліся яшчэ слабейшымі. Але цяпер мы бачым таксама дэмакратыі ў заняпадзе", — адзначыў Сэра Рэпучы, старэйшы дырэктар у даследаваннях і аналізе Freedom House (Вашынгтон).

На мапе Freedom House зялёным колерам пазначаныя свабодныя краіны, жоўтым — часткова свабодныя і фіялетавым, як Беларусь — цалкам несвабодныя. Згодна з ацэнкай экспертаў, летась сітуацыя ў нашай краіне хоць нязначна, але пагоршылася. Беларусь атрымала 19 пунктаў з магчымых 100 — столькі ж, колькі Венесуэла, Камерун і Эфіопія.

"Індэкс паказвае, што свабоды летась стала менш. Канечне, гэта ў першую чаргу "справа БелТА" і ўскладненне працы незалежных журналістаў. Таксама пытанне мясцовых выбараў. Зразумела, што ўсё было, як звычайна", — кажа праектны дырэктар Freedom House ў Літве Віціс Юрконіс.

Сваю ацэнку Freedom House базуе на сітуацыі з палітычнымі і грамадзянскімі свабодамі — свабодай сходаў і асацыяцый, сітуацыяй з незалежнымі медыя, празрыстасцю выбарчага працэсу. І гэта менавіта тыя сферы, дзе існуе шэраг парушэнняў у постсавецкіх краінах.

"Краіны Цэнтральнай Азіі — там усё стабільна кепска. Можна сказаць, што Кыргызстан — пэўнае выключэнне. У краінах Усходняга партнёрства карцінка няроўная. Ёсць нейкі пазітыў — гэта Арменія", — працягвае Віціс Юрконіс.

Арменія, дзе адбылася змена ўлады шляхам мірнай рэвалюцыі, палепшыла сваю пазіцыю адразу на 6 пунктаў. Побач з Беларуссю застаецца ўсяго адна краіна з такім жа колерам — Расія.

"Калі глядзець на вялікую суседнюю краіну, Расію, таксама ўсё даволі кепска. Свабоды мала, прасторы для нейкіх дэмакратычных тэндэнцый не вельмі шмат. Хоць можна сказаць, што расследавальніцкая журналістыка паказвае свае цягліцы, нягледзячы на кепскую сітуацыю", — лічыць Віціс Юрконіс.

У выпадку Беларусі адбываецца наадварот: цягліцы паказваюць улады. Гэты год адзначыўся "справаю БелТА" — крымінальным працэсам супраць журналістаў за нібыта несанкцыянаваны доступ да інфармацыі дзяржаўнага агенцтва. Летась вялікі ціск спазналі журналісты, якія супрацоўнічаюць з "Белсатам": ім давялося заплаціць рэкордную суму штрафаў — 46 тыс. долараў у эквіваленце.

"Пагаршэнне ацэнкі сітуацыі ў Беларусі ў асноўным звязана са свабодай сродкаў масавай інфармацыі і пераследам журналістаў", — адзначае Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск).

На яго меркаванне, рэйтынг Freedom House — адзін з самых уплывовых у свеце. А таму важны для Беларусі, асабліва калі казаць пра перспектывы замежных інвестыцый.

"Уявіце сабе нейкія буйныя карпарацыі ці інстытуцыі, якія думаюць пра супрацу з рознымі краінамі, і вось яны ацэньваюць сітуацыю ў гэтых краінах, у тым ліку вымяраюць пэўныя рызыкі супрацы з гэтай краінай, эканамічных інвестыцый ці іншых форм узаемадзеяння. Куды яны глядзяць? Яны глядзяць у такога кшталту міжнародныя справаздачы", — кажа Андрэй Ягораў.

Зрэшты, не толькі самы ўплывовы, але і адзін з найстарэйшых. Арганізацыя адсочвае сітуацыі з дэмакратыяў у свеце ўжо больш за 40 год. У Дзярждэпартаменце ЗША нават існуе асобны крытэрый пад назваю "F", які выкарыстоўваецца падчас прыняцця шэрагу рашэнняў.

"Freedom House — гэта невялікая недзяржаўная арганізацыя ў Злучаных Штатах. Самі мы не можам зрабіць шмат. Мы перадаем свой пасыл канкрэтна ва ўрады, ва ўрад Злучаных Штатаў, са спадзевам паўплываць на замежную палітыку", — тлумачыць Сэра Рэпучы.

Што ў такой сітуацыі мусіць зрабіць Беларусь, каб змяніць сваю пазіцыю і прынамсі змяніць колер з фіялетавага на жоўты?

"Можна выбіраць са шматлікіх рэчаў. Гэта і правасуддзе, гэта і канкрэтныя правы чалавека. То бок той факт, што Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, дзе яшчэ існуе кара смерці, гэта розум не йме", — падказвае Віціс Юрконіс.

"І тут, вядома, не атрымаецца зрабіць так, як у свой час улады зрабілі з рэйтынгам Doing Business, дзе яны спрасцілі пэўны шэраг працэдур, паўплываўшы на месца Беларусі ў гэтым рэйтынгу, але не надта паўплываўшы на сітуацыю з эканамічнай свабодай у Беларусі ў цэлым", — мяркуе Андрэй Ягораў.

Бо структурныя змены ў перспектыве азначаюць змены палітычнага рэжыму. Таму Аляксандр Лукашэнка ўсцяж аддае перавагу колеру фіялкі, які на мапе Freedom House дэ-факта азначае клуб дыктатараў і аўтарытарных кіраўнікоў.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал "Думаць Беларусь": http://t.me/methodology_by!

Другие новости раздела «Политика»

Я говорю, ты говоришь, он/она говорит. Мы говорим? Мы — народ!
Я говорю, ты говоришь, он/она говорит. Мы говорим? Мы — народ!
Сейчас над страной нависла реальная угроза утраты независимости. Если мы ничего не сделаем и это произойдет, у нас на целый исторический период не будет возможности самим что-то решать в своей стране.
Владимир Мацкевич: В Беларуси диктатура доведена до полного волюнтаризма
Владимир Мацкевич: В Беларуси диктатура доведена до полного волюнтаризма
Минский горисполком отказал демократическим силам в проведении 24-го и 25-го марта на стадионе "Динамо" и возле Большого театра оперы и балета акций, посвященных 101-й годовщине БНР.
Шенген за 80 евро: что мешает Минску и Брюсселю снизить стоимость виз
Шенген за 80 евро: что мешает Минску и Брюсселю снизить стоимость виз
Беларусь может оказаться среди стран, для которых Евросоюз увеличит стоимость шенгенской визы. Что мешает Беларуси и ЕС заключить соглашение об упрощении визового режима?
СМІ абвесцілі аб прыняцці на ўзбраенне расійскіх шасі на базе "Платформы-О" (Відэа)
СМІ абвесцілі аб прыняцці на ўзбраенне расійскіх шасі на базе "Платформы-О" (Відэа)
На іх будуць усталяваныя ракетныя комплексы "Топаль-М" і "Ярс", якія могуць несці ядравыя зарады. Шасі распрацаваныя КамАЗам і вырабленыя на заводзе "Рэмдызель".
Андрей Егоров: Беларусь уклоняется от подписания соглашений с Евросоюзом
Андрей Егоров: Беларусь уклоняется от подписания соглашений с Евросоюзом
С завидной периодичностью вот уже который год беларусский МИД обещает "вот-вот" подписать договор об упрощении визового режима, который значительно упростил бы жизнь беларусам.
Беларусь не можа вызначыцца з новым кірункам міжнародных дачыненняў (Відэа)
Беларусь не можа вызначыцца з новым кірункам міжнародных дачыненняў (Відэа)
Ні дня без нарады ды публічнага разносу. Вось і ўчора Аляксандр Лукашэнка не прамінуў паразважаць на камеру, як нам жыць далей.
Молдова: хотели Лукашенко, а победил Плахотнюк (Видео)
Молдова: хотели Лукашенко, а победил Плахотнюк (Видео)
Как ни крути, но лучшего лидера, чем Александр Лукашенко, по крайней мере, на постсоветском пространстве, днем с огнем не сыскать.
Еўропа можа павялічыць фінансавае падтрыманне афіцыйнага Мінска (Відэа)
Еўропа можа павялічыць фінансавае падтрыманне афіцыйнага Мінска (Відэа)
Еўрасаюз хоча пашырыць фінансаванне праектаў у Беларусі. Еўракамісар па справах бюджэту і чалавечага патэнцыялу наведаў Мінск. З чым звязана такая шчодрасць?
Уладзімір Мацкевіч: Проста не ўдзельнічайце ў махлярстве
Уладзімір Мацкевіч: Проста не ўдзельнічайце ў махлярстве
Навошта ўдзельнічаць ва ўсеагульным махлярстве?
Владимир Мацкевич. Воспоминания о политике
Владимир Мацкевич. Воспоминания о политике
В начале февраля 2019 года беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в течение недели в своем блоге в Фейсбуке делился воспоминаниями и размышлениями о положении дел в беларусской политике.
Мясніковіч у Польшчы: вынікі перамоў (Відэа)
Мясніковіч у Польшчы: вынікі перамоў (Відэа)
Учора быў заключны дзень для беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Варшаве. Адбыліся самыя важныя сустрэчы — з польскім прэзідэнтам і прэм’ерам. А таксама — візіт у Сейм, дзе бакі падпісалі пагадненне.
"Справа БелТА" і пераслед журналістаў "Белсата", ці як выйсці з клубу дыктатараў (Відэа)
"Справа БелТА" і пераслед журналістаў "Белсата", ці як выйсці з клубу дыктатараў (Відэа)
Беларусь — зноў у ліку несвабодных дзяржаў. Паводле найноўшай справаздачы Freedom House, летась сітуацыя з дэмакратыяй у нашай краіне яшчэ пагоршылася.
Андрей Егоров: Западная поддержка помогает устойчивости режима
Андрей Егоров: Западная поддержка помогает устойчивости режима
Стремится ли Запад оторвать Беларусь от России?
Газіз Шаймердэн: У Казахстане пільна сочаць за тым, што адбываецца ў беларуска-расійскіх дачыненнях
Газіз Шаймердэн: У Казахстане пільна сочаць за тым, што адбываецца ў беларуска-расійскіх дачыненнях
Расія рыхтуе адзіную валюту для ЕАЭС, а ў Беларусі пра гэта ніхто нічога не гаворыць, здзіўляецца вядомы казахстанскі палітолаг.
Владимир Мацкевич — про бойкот "выборов"
Владимир Мацкевич — про бойкот "выборов"
Написано специально для тех, кто упорно приписывает мне агитацию за бойкот, не читая того, что я пишу, не задумываясь, не напрягаясь, чтобы понять.
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Тссс! Беларусь хочет, чтобы вы думали, что она начинает с чистого листа
Тссс! Беларусь хочет, чтобы вы думали, что она начинает с чистого листа
На сайте влиятельного американского политологического журнала “Foreign Policy” появился текст о том, как "дело БелТА" отразилось на беларусских СМИ, отношениях нашей страны с Западом и Москвой.
Андрей Егоров: Не участвуйте в фарсе под видом "выборов"!
Андрей Егоров: Не участвуйте в фарсе под видом "выборов"!
Политолог Андрей Егоров в преддверие очередных как бы "выборов" в стране и по поводу начавшейся суеты вокруг них высказался в своем блоге в Фейсбуке, что он обо всем этом думает.
Андрей Егоров: Диалог и продвижение интересов гражданского общества возможны
Андрей Егоров: Диалог и продвижение интересов гражданского общества возможны
26 января 2019 года Беларусская национальная платформа провела конференцию "Гражданское общество Беларуси: перспективы продвижения общественных интересов в отношениях с лицами, принимающими решения".
Андрэй Ягораў: Беларускай апазіцыі лепш не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах (Аўдыё)
Андрэй Ягораў: Беларускай апазіцыі лепш не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах (Аўдыё)
У якім стане знаходзіцца грамадства і ўлада напярэдадні выбарчых кампаній? Ці трэба чакаць буйной гульні Расіі падчас выбараў? І чаму апазіцыі лепш было б не браць удзел у выбарах на прэзідэнта?
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима

«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.

Doing Crypto Index: первый проект FlyUni Labs

Представляем вашему вниманию Doing Crypto Index — первый проект лаборатории Летучего университета FlyUni Labs.