BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Імітацыя дэмакратыі — эксперты з Масквы і Мінска пра выбары пры Пуціне і Лукашэнцы

08.12.2017 Ігар Карней, Радыё "Свабода"
Імітацыя дэмакратыі — эксперты з Масквы і Мінска пра выбары пры Пуціне і Лукашэнцы
Уладзімір Пуцін пацвердзіў свой удзел у выбарах прэзідэнта ў 2018 годзе. Пра гэта ён сказаў 6 снежня на сустрэчы з ветэранамі і працаўнікамі аўтазавода ГАЗ.

"Лепшага месца для абвяшчэння пра гэта, напэўна, няма. Дзякуй за падтрымку. Я буду вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Расійскай Федэрацыі", — заявіў Пуцін пад авацыі сваіх прыхільнікаў.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прызначаны на сакавік 2018 года. Намер балатавацца таксама агучылі Генадзь Зюганаў (КПРФ), Уладзімір Жырыноўскі (ЛДПР), Рыгор Яўлінскі ("Яблоко"), тэлевядоўца Ксенія Сабчак, журналістка Кацярына Гордан. Перадвыбарчую кампанію правядзе і Аляксей Навальны, рэгістрацыя якога застаецца пад пытаннем.

Для Уладзіміра Пуціна гэта будзе ўжо чацвёртая палітычная кампанія такога ўзроўню. Упершыню на вышэйшую пасаду ён заступіў у 2000 годзе, пасля дачаснага сыходу свайго папярэдніка Барыса Ельцына. Затым пераабіраўся ў 2004-м, а праз чатыры гады, пасля завяршэння канстытуцыйнага тэрміну, стаў прэмʼер-міністрам пры прэзідэнце Дзмітрыі Мядзведзеве, які да таго кіраваў урадам.

Пасля гэтага, як жартуюць палітолагі, чыноўнікі папросту памяняліся месцамі — у 2012 годзе Пуцін зноў стаў прэзідэнтам, а Мядзведзеў вярнуўся ў прэмʼерскае крэсла.

Чаго больш — агульнасці ці адрознасці ў прэзідэнцкіх кампаніях, якія з рознай рэгулярнасцю праводзяцца ў Беларусі і Расіі?

Да абмеркавання "Свабода" папрасіла далучыцца экспертаў — дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава ў Мінску і незалежнага палітолага Дзмітрыя Арэшкіна ў Маскве.

Фармальны падыход да тэрмінаў

Прэзідэнта ў Расіі абіраюць на 6 гадоў, хоць да папярэдняй кампаніі гэты тэрмін быў абмежаваны 4 гадамі. На заканадаўчым узроўні было вырашана, што 4 года — замала, каб паспяхова справіцца з пастаўленымі задачамі.

У Беларусі прэзідэнт абіраецца на 5 гадоў з магчымасцю пераабрання яшчэ на адзін тэрмін. Аднак, пачынаючы ад 1994-га, краінай бесперапынна кіруе Аляксандр Лукашэнка — права на неабмежаваную колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў ён дамогся праз рэвізію Канстытуцыі на рэферэндуме 2004 года.

Дзмітрый Арэшкін: Агульнае паміж Пуціным і Лукашэнкам у тым, што яны ва ўладзе надоўга, а ў душы кожны спадзяецца, што назаўжды. Так, Пуцін ненадоўга сыходзіў, выконваючы фармальныя патрабаванні Канстытуцыі — пакідаў адну кадэнцыю для Мядзведзева. І, у гэтым сэнсе, закон як бы выканаў. З іншага боку, тое, што цяпер ён не хоча рэгістраваць Навальнага, ужо прыкмета пагарды, непавагі да прававой мадэлі. Цяпер ягоная лінія паводзін супрацьлеглая. Лукашэнка ў гэтым сэнсе наагул "не парыцца" — падвярстаў пад сябе ўсё...

Андрэй Ягораў: Людзей, якія займаюцца палітычным аналізам у Беларусі, нічога не можа здзівіць у палітычнай рэальнасці Расіі. Калі там з’яўляецца ўмоўны Навальны, то кожны, хто сачыў за выбарчымі кампаніямі ў Беларусі, можа згадаць сітуацыю з Казуліным і зрабіць адпаведныя высновы. Тэхналагічна схемы, якія мы праходзілі ў Беларусі 10-15 гадоў таму, у той ці іншай ступені паўтараюцца ў Расіі. Не кажу, што гэта механічная адпрацоўка тут для аўтаматычнага пераносу туды, але запазычванне маладзейшым расійскім рэжымам метадаў старэйшага рэжыму беларускага абсалютна відавочнае.

Імітацыя выбарчага працэсу

Фармальна на прэзідэнцкія выбары заяўляецца немалая колькасць прэтэндэнтаў, аднак перамога Пуціна і Лукашэнкі прагназуецца лёгка. Апазіцыйныя кандыдаты не маюць доступу да СМІ, абмежаваны ў правядзенні вулічных пікетаў і сустрэч у працоўных калектывах.

Падпарадкаванасць цэнтравыбаркамаў і непразрыстасць працэдуры падліку ставіць пад сумнеў вынікі выбараў, на якіх безальтэрнатыўныя кандыдаты ад улады набіраюць у сярэднім 80% галасоў электарата.

Андрэй Ягораў: Пасля ўсталявання трэцяга пакалення палітычных тэхналогій сістэмы выбудоўваюцца такім чынам, каб толькі імітаваць палітычны працэс, стварыць нібыта натуральнасць барацьбы, даючы веру ў тое, што ёсць магчымасць за нешта пацягацца. Усё сканструявана так, каб арганізаваць мабілізацыю электарата на выбары. Робіцца шоў, падбіраюцца акторы. Але ў рэальнасці ўсім кіруюць усё тыя ж галоўныя персанажы. Хто вывучае палітычны досвед Расіі і Беларусі, тыя цудоўна разумеюць, чаму сёння зменаў быць не можа.

Дзмітрый Арэшкін: Пры цяперашнім раскладзе ўсё ўпэўнена рухаецца ў бок аўтакратыі, манапалізацыі, заціскання грамадзянскіх правоў і ігнаравання ўнутраных законаў. Прычым ва ўсіх галінах. Пуцін паціху "адціскае" эканоміку, зыходзячы з таго, што яна сыравінная і вялікага розуму, каб ёй кіраваць, не трэба. Усюды "правільныя" людзі, якім ён давярае, зыходзячы з невядома якіх меркаванняў — ці то стабільнасці, ці то "шкурных" інтарэсаў. Лукашэнка даўно ўсё прыстасаваў пад свае патрэбы і не мае неабходнасці перад некім справаздачыцца ўвогуле.

Папулісцкая гульня на публіку

Нягледзячы на адміністрацыйны рэсурс, абодва прэзідэнты вымушаны нешта рабіць, каб падтрымліваць "спажывецкі інтарэс" з боку насельніцтва. Але калі раней у гэтым больш шчыраваў Лукашэнка, то цяпер — Пуцін.

Пры гэтым гульня на публіку збольшага пераследуе адну мэту — адцягнуць людзкую ўвагу ад рэальных праблем, а за кулісамі надалей узводзіць бастыёны аўтарытарнай улады.

Дзмітрый Арэшкін: Ранні Лукашэнка быў больш пафасны. Жэсты кшталту выпіць гарэлкі за "Саюзную дзяржаву" і разбіць келіх, як на вялікакняскіх балях, былі гульнёй на публіку. Сёння гэтага стала меней. У апошнім вылучэнні Пуціна здзівіла якраз рытуальнасць. Ні ў 2000 годзе, ні ў 2004-м, ні ў 2012-м ён так сябе не падаваў. А тут уся краіна паўгода чакае, робяцца "ўкіды", што можа і не вылучыцца, будзе пераемнік. І вось нарэшце заявіў... Па-савецку, з брэжнеўскімі выкрыўляннямі, на заводзе, далей ад Масквы. Як некалі ў Лукашэнкі, шмат увагі аддаецца менавіта рытуальнаму боку.

Андрэй Ягораў: Крэмль у пэўным сэнсе паўтарае тое, што ў Беларусі зроблена раней. Нейкі час гэта дазваляла казаць, што Беларусь — эксперыментальная пляцоўка ў адпрацоўцы сучасных аўтарытарных тэхналогій дзеля пераносу на шырэйшы расійскі маштаб. Хоць версія канспіралагічная, нельга не ўбачыць падабенства хадоў, якія робіць Пуцін, а да яго рабіў Лукашэнка: усталяванне вертыкалі ўлады, скасаванне выбараў на розных узроўнях, сістэма маніпуляцый падчас галасавання, нарэшце — выкарыстанне вобраза моцнага дыктатара: фізічна здаровага мужчыны, прывабнага для жанчын.

Рынкавасць і забранзавеласць

Апошнім часам у стылі паводзін абодвух лідараў назіраюцца істотныя змены. Аляксандр Лукашэнка, страціўшы эканамічную падтрымку Масквы, вымушаны размаўляць з Захадам, у адносінах да якога заўжды быў паслядоўным крытыкам.

Уладзімір Пуцін, які па першым прэзідэнцкім тэрміне пазіцыянаваў сябе дэмакратам і лібералам, наадварот, усё шчыльней адкочваецца да аўтакратыі.

Дзмітрый Арэшкін: Яны падобны, але іх рух рознаскіраваны. Лукашэнка, не маючы сурʼёзных рэсурсаў, вымушаны шукаць эканамічны рост у механізме стымуляцыі — усміхацца Захаду, трохі адпускаць лейцы, выпускаць людзей з турмаў. Арганічна ці пад уплывам, але ён становіцца ў большай ступені рыначнікам. У нас працэс адваротны. Пуцін прыйшоў як дэмакрат, як паслядоўнік Ельцына, як вучань Сабчака, як адукаваны чалавек з досведам працы ў Еўропе. Ягоны зварот да Федэральнага схода ў чэрвені 2000 года быў цалкам у стылі лібералізму. Для Расіі вымалёўвалася перспектыва. Але сёння, параўнальна з Лукашэнкам, ён рушыць у іншым напрамку.

Андрэй Ягораў: Гэта цяпер можа падавацца, што Пуцін "забранзавеў" і яму вопыт Беларусі, Лукашэнкі нібыта ўжо і не патрэбны. Тым не меней, можна смела казаць, што расійскі рэжым — другасны ў адносінах да беларускага хоць бы з той прычыны, што ўпарта паўтарае ўжо зробленае і абкатанае ў Беларусі. Бо тое, як на розных этапах Крэмль проста капіяваў стыль і метады саюзніка, відавочна. А гэта ўрэшце і прывяло да падабенства рэжымаў — не ўва ўсім, але шмат у чым. Цяпер жа мы можам абмяркоўваць толькі нюансы, якія ўплываюць на знешнія і вонкавыя прыярытэты кожнай дзяржавы на пэўным этапе.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео