BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мікалай Кванталіяні: Мы не маем ілюзій, што пасля саміту Усходняга партнёрства нешта зменіцца

16.11.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Мікалай Кванталіяні: Мы не маем ілюзій, што пасля саміту Усходняга партнёрства нешта зменіцца
На думку новага нацыянальнага каардынатара ФГС УП, беларуска-еўрапейскія адносіны перажываюць віток умоўнай лібералізацыі. Але ці будзе ён доўгім?

Генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка, які два гады быў нацыянальным каардынатарам Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства па Беларусі, у мінулым месяцы пакінуў гэтую пасаду. Падчас штогадовай асамблеі Форума, што праходзіла ў Таліне, новым нацыянальным каардынатарам абралі Мікалая Кванталіяні, які займаецца грамадскай дзейнасцю апошнія 17 год. Пачынаў яе валанцёрам у моладзевым аб’яднанні “Новая група”, пасля стаў членам савета. Таксама адказваў за міжнародныя напрамкі ў Нацыянальным моладзевым савеце РАДА, і ўсё гэта прывяло да актыўнага ўдзелу ў Форуме грамадзянскай супольнасці, дзе пасля некалькіх гадоў працы каардынатарам Працоўнай Групы 4 “Кантакты паміж людзьмі” Мікалая абралі ў Каардынацыйны камітэт БНП і сёлета ён стаў нацыянальным каардынатарам.  

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” сустрэлася з ім і паразмаўляла пра актуальны стан і перспектыўныя напрамкі працы Нацплатформы і выклікі, якія паўстаюць перад грамадзянскай супольнасцю.

– Цяпер распачаўся новы этап беларуска-еўрапейскіх адносін, таму сітуацыя ў Нацплатформе змянілася. У папярэднім цыкле, пасля 2010 года, праводзілася “палітыка ізаляцыі”, звязаная з наступствамі прэзідэнцкіх выбараў: рэпрэсіямі, якія прымяняліся да актывістаў грамадзянскай супольнасці, наяўнасцю палітвязняў. Цяпер гэты цыкл скончыўся, бо фармальна палітзняволеных выпусцілі, Еўразвяз адмяніў санкцыі і аднавіў пабудову адносін з нашай дзяржавай, – гаворыць Мікалай Кванталіяні. – Цяпер адбываецца віток умоўнай лібералізацыі. Уумоўнай – бо нельга казаць, што адбыліся нейкія змены ў заканадаўстве і праваўжывальнай практыцы. Але з’явіліся нейкія стасункі з МЗС: супрацоўнікі ведамства прыходзяць на мерапрыемствы, якія арганізуюць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, ім можна задаваць пытанні. Некалькі гадоў таму такога не было.

Мікалай Кванталіяні перакананы, што Беларуская нацплатформа з’яўляецца найбольш экспертнай у ФГС УП. У нашых дэлегатаў ёсць дакладная пазіцыя, якую яны адразу акрэсліваюць, і з гэтым значна прасцей працаваць. Бо, напрыклад, іншыя нацплатформы больш разрозненыя, у іх няма згоды.

На думку нацыянальнага каардынатара, асноўная задача грамадзянскай супольнасці застаецца ранейшай – узмацняць уласны патэнцыял, быць экспертам па максімальнай колькасці тэматычных напрамкаў і дапамагаць дзяржаве ў еўрапейскай трансфармацыі.

– Цяпер праца Форума Грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства трансфармуецца пад дасягненне 20 паказчыкаў выніковасці, пастаўленых да 2020 года. Яны ахопліваюць розныя тэматычныя напрамкі: плюралізм і незалежнасць СМІ, вяршынства законаў, роўнасць палоў і недыскрымінацыя. Гэта ключавыя сферы, у якіх дзяржава павінна прыкладаць высілкі для рэфармавання. Роля грамадзянскай супольнасці і Нацплатформы – адсочваць, каб мэты дасягаліся ў адпаведнасці з індыкатарамі, ці хаця б выстаўляць гэтыя індыкатары, а таксама распрацоўваць і прымаць дарожныя карты для таго, каб можна было казаць, што еўрапеізацыя ў Беларусі адбываецца згодна з нейкімі планамі.

Паводле Мікалая Кванталіяні, адным з найбольш паказальных у гэтым сэнсе для Беларусі выступае Балонскі працэс, які адначасова дэманструе як поспех, так і яго адсутнасць: з аднаго боку, была прынятая Дарожная карта рэфармавання вышэйшай адукацыі, з іншага, яе ўмовы выкананыя ўсяго на 30%.

– Пакуль казаць пра нейкія гісторыі поспеху складана, бо да пэўнага моманту Нацплатформа не была ўключана ў многія працэсы. Але апошнім часам сітуацыя мяняецца. Напрыклад, прадстаўнік БНП быў запрошаны на сустрэчу ЕС – Беларусь Каардынацыйнай групы ў Мінску, што праходзіла 3 – 4 красавіка, дзе можна было агучыць праблемы і выклікі грамадзянскай супольнасці, - распавядае нацыянальны каардынатар.

Па яго словах, асноўная складанасць для працы Нацплатформы ў кансультатыўных структурах, якія збіраецца ствараць дзяржава ў розных напрамках, – адсочваць наяўнасць рэальных змен там, дзе гэта магчыма, пазбягаючы фармалізацыі. У той жа час застаюцца нявырашанымі праблемы са складанасцю рэгістрацыі грамадсктх арганізацый, а таксама крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай установы.

– Я  лічу, што ў найбліжэйшы перыяд у беларуска-еўрапейскіх адносінах будуць уздымацца пытанні заканадаўчых зменаў, якія б дазволілі палепшыць сітуацыю  для развіцця грамадзянскай супольнасці.

Дарэчы, аб беларуска-еўрапейскіх адносінах. На наступным тыдні, 24 лістапада, у Бруселі адбудзецца саміт Усходняга партнёрства, куды ўпершыню за апошнія гады быў запрошаны афіцыйны Мінск.

– Пакуль што нейкіх чаканняў адносна саміту ў нас няма, – прызнаецца нацыянальны каардынатар. – З аднаго боку, удзел афіцыйнага Мінска – гэта добра, бо адбываецца пэўнае ўзаемадзеянне. Але шмат залежыць ад таго, хто паедзе на саміт: сам прэзідэнт ці іншы дэлегат. Трэба ўлічваць, што на ўдзел прэзідэнта ў саміце можа паўплываць і расійскі чыннік. Хоць у нас з’явіўся бязвізавы рэжым для еўрапейцаў і ў цэлым адносіны паляпшаюцца, мы не маем ніякіх ілюзій наконт таго, што пасля саміту нешта радыкальна зменіцца. Але мы маем надзею і бачанне таго, як трэба развіваць грамадзянскую супольнасць і Беларусь.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео