BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Саміт Усходняга партнёрства: ці збіраецца ЕС прапанаваць афіцыйнаму Мінску чарговы пернік? (Відэа)

15.11.2017 Belsat.eu
Саміт Усходняга партнёрства: ці збіраецца ЕС прапанаваць афіцыйнаму Мінску чарговы пернік? (Відэа)
Як толькі ні акрэслівалі геапалітычную пазіцыю нашай краіны. І мост паміж Усходам ды Захадам, і новая перамоўная пляцоўка, і акоп, у якім мы сядзім з тымі, хто ў гэты момант крэдытуе нашую дзяржаву.

Паўтара тыдня застаецца да Саміта Усходняга партнёрства ў Бруселі, у якім удзел бярэ і Беларусь. Між тым, з кім і супраць каго мы насамрэч — пытанне застаецца ўсцяж адкрытае.

"У нас адзіная Айчына. Мы не дзелім Расію і Беларусь па межах. Мы намагаемся збудаваць нешта агульнае...", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Рыторыка, адшліфаваная гадамі. Чарговую порцыю дыферамбаў і клятваў у братэрстве, узгадаваным сядзеннем у адным акопе, Аляксандр Лукашэнка агучыў у Мінску ў часе сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Антонам Аліханавым.

"Тое, што адбываецца ў вас на мяжы, адбываецца і ў нас. Мы тут сутыкаемся твар у твар, лоб у лоб з актывізацыяй Паўночнаатлантычнага альянсу — НАТА", — сказаў Лукашэнка.

"Як бы тут ні абмяркоўвалі гэтыя пытанні, ні рабілі нас празаходнімі і г.д., мы з вамі цудоўна разумеем, што гэта толькі рыторыка. А канкрэтныя факты гавораць пра тое, што нам, у прынцыпе, няма на каго разлічваць".

Што праўда, вобраз акопу, аточанага заходнімі ворагамі, якраз на Захад асаблівага ўражання не робіць.

24 лістапада ў Бруселі ў часе Саміта Усходняга партнёрства Еўрасаюз збіраецца прапанаваць афіцыйнаму Мінску чарговы пернік. Напярэдадні пра гэткія планы заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" амбасадар Францыі ў нашай краіне Дыд’е Канэс.

"Мы падтрымліваем паглыбленне адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам", — сказаў Дыдʼе Канэс.

"Што датычыць Саміта ў Бруселі, чакаецца, што будзе прынятая праграма супрацы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Я, канешне, пакуль што не магу раскрываць дэталей, але магу запэўніць, што там будуць новыя элементы".

Што гэта за новыя элементы? І якіх змен можна спадзявацца на лініі Брусель—Мінск найбліжэйшым часам?

"Хутчэй за ўсё, можна чакаць тое, што беларускі рэжым пагадзіцца на некаторыя прапановы з боку Еўрасаюза. Хутчэй за ўсё, ён можа пагадзіцца на супрацу ў энергетычнай і экалагічнай сферы. Ні паляпшэння дзяржаўнага кіравання, ні эканамічныя пытанні не будуць прынятыя пакуль беларускім рэжымам", — кажа ў каментары для "Белсата" філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Пры гэтым Беларусь на брусельскім саміце напрыканцы лістапада можа рэпрэзентоўваць і сам Лукашэнка, дагэтуль неўязны на Захад. 6 кастрычніка кіраўнік Беларусі ўпершыню атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад Аб’яднанай Еўропы. А таму пытанне толькі ў тым, ці захоча Лукашэнка скарыстацца магчымасцю і вылезці са свайго акопу. Абкладзенага, дарэчы, граблямі, на якія Захад перыядычна наступае, заўважае метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

"Паляпшэнне і пагаршэнне стасункаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю нагадвае арэлі ці гэткую сінусоіду: раз у некалькі гадоў змяняецца кірунак узаемадзеяння. То да санкцый даходзіць, то наадварот — зняццё санкцый, паляпшэнне і нават нейкая эйфарыя, якая пануе ў калідорах уладаў у некаторых еўрапейскіх сталіцах", — кажа Мацкевіч.

А таму і чакаць нейкай рэвалюцыі ў беларуска-еўрапейскіх адносінах наш эксперт не раіць. Прынамсі — простым суграмадзянам. А вось афіцыйны Мінск ужо літаральна праз тыдзень чакае ў госці дэлегацыю французскіх бізнесоўцаў. Будуць вывучаць магчымасці рынку ў нашым акопе. Толькі бізнес — нічога асабістага.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео