BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Каб атрымаць інвестыцыі, трэба выканаць шэраг умоў, на што беларускія ўлады ісці не хочуць (Відэа)

10.11.2017 Аркадзь Несцярэнка, Belsat.eu
Каб атрымаць інвестыцыі, трэба выканаць шэраг умоў, на што беларускія ўлады ісці не хочуць (Відэа)
За два тыдні да пятага Cаміта Усходняга партнёрства ў Мінску падвялі вынікі беларуска-еўрапейскай супрацы.

Цягам апошніх двух гадоў у межах Усходняга партнёрства па лініі Савета Еўропы і афіцыйнага Мінска рэалізуюцца некалькі праектаў, якія, сярод іншага, накіраваныя на барацьбу з карупцыяй і абарону правоў нацыянальных меншасцей.

Каментуючы двухбаковыя дачыненні, дыпламаты выказваюць аптымізм

"Еўрасаюз адкрыў больш магчымасцей для Беларусі. Напрыклад, раней Беларусі вылучалася парадку 13-15 млн. еўра ў год, цяпер гэта ў два разы больш. Таксама цяпер ёсць фінансавыя інструменты, якія раней не былі даступныя для Беларусі — у прыватнасці, Еўрапейскі інвестыцыйны банк можа працаваць у краіне", — зазначыў Фрэдэрык Коэн з прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.

Еўрасаюз чакае ад Мінска перадусім эканамічных рэформ, якія могуць паспрыяць павелічэнню двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і краінамі ЕС.

Пытанне выбараў адышло на другі план

"У палітычны плане адзін з прыярытэтаў для Еўрасаюза — адмена смяротнага пакарання ў Беларусі. Вядома, гэта не простае пытанне, якое займае шмат часу", — патлумачыў Фрэдэрык Коэн.

Сустрэча ў гатэлі "Краўн плаза" ў сталіцы, адная з шэрагу, накіраваных на паляпшэнне дзяржаўнага кіравання краін Усходняга партнёрства. Менавіта гэты момант — адное з самых слабых месцаў афіцыйнага Мінска.

"Грошы, якія могуць быць выдаткаваныя на кожную з краін Усходняга партнёрства, яны вельмі вялікія, гэта могуць быць шматмільённыя інвестыцыі, але каб атрымаць гэтыя інвестыцыі, трэба зрабіць шэраг захадаў, выканаць патрабаванні, у тым ліку, паляпшэння дзяржаўнага кіравання. На што Беларусь ісці не хоча ні ў якім выпадку", — даводзіць метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Да Саміта Усходняга партнёрства чальцы падыходзяць з розным бэкграундам

Украіна, Малдова і Грузія ратыфікавалі пагадненні аб асацыяцыі з ЕС і атрымалі бязвіз. У 2009 годзе, на старце ініцыятывы, у гэта мала хто верыў.

Праблемы Усходняга партнёрства навідавоку, праз розныя хуткасці яго чальцоў, кажуць палітычныя назіральнікі. Але, разам з гэтым, усе пытанні могуць адысці на другі план, калі Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Брусель і тым самым ужо створыць мінісенсацыю.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео