BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ліст падзякі ўдзельнікам Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці

30.10.2017 Улад Вялічка, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь"
Ліст падзякі ўдзельнікам Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці
Улад Вялічка пакінуў пасаду нацыянальнага каардынатара Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, новым нацыянальным каардынатарам абраны Мікалай Кванціліяні.

Генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка накіраваў ліст падзякі ўдзельнікам Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП, а таксама беларускім дэлегатам, што бралі ўдзел у працы штогадовай асамблеі Форума, якая на мінулым тыдні праходзіла ў Таліне (Эстонія).

Падчас талінскага Форума ўдзельнікі беларускай дэлегацыі, згодна рэгламенту БНП, абралі новага нацыянальнага каардынатара, ім стаў Мікалай Кванціліяні.

Нагадаем, Улад Вялічка папярэднія два гады выконваў абавязкі нацыянальнага каардынатара Форума па Беларусі, а ў 2016-2017 годзе паўторна займаў пасаду сустаршыні Форума.

* * *

Шаноўныя ўдзельнікі БНП і, у прыватнасці, прадстаўнікі беларускіх арганізацый, якія прынялі ўдзел у чарговай канферэнцыі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Таліне!

Гэтым лістом хачу падзякаваць усім вам за супрацоўніцтва на працягу апошніх двух гадоў, пакуль я выконваў абавязкі нацыянальнага каардынатара Форума. Гэта быў цікавы і змястоўны час, мы шмат чаго паспелі зрабіць. Таксама шмат чаго не паспелі альбо не зрабілі. На шчасце, апошнія два гады былі не самымі безнадзейнымі для Беларусі ў фармаце Усходняга партнёрства і, у тым ліку, для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Апошні Форум яшчэ раз паказаў, што, нягледзячы на нашы складаныя ўмовы ўнутры краіны, беларуская грамадзянская супольнасць — адна з самых арганізаваных, змястоўных і шматабяцальных груп унутры гэтага складанага працэсу. Відавочна, што адметнай асаблівасцю менавіта апошняга Форума ў Таліне для беларускай рэчаіснасці стаў удзел прадстаўнікоў нашага МЗС — упершыню за 9 год. Вядома, гэта не значыць, што пераадолены самыя важныя праблемы, але відавочна — мы спрабуем размаўляць адзін з адным і спрабаваць пачуць і зразумець. Спадзяюся, мы зможам у бліжэйшыя гады пазітыўна развіць гэтую такую сціплую, але важную дынаміку дыялогу.

Хачу асобна падзякаваць усёй беларускай дэлегацыі ў Таліне — было вельмі прыемна працаваць і праводзіць час з вамі. Па маім досведзе, гэта была адна з найбольш вопытных, канструктыўных, разнастайных беларускіх дэлегацый, пры гэтым паміж намі без дадатковых дамоўленасцей панавала вельмі спрыяльная і паважлівая атмасфера. Вельмі хочацца, каб такія ж стасункі кампетэнтнасці, падтрымкі, ініцыятывы і павагі панавалі ў межах БНП і шырэй у грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Таксама хачу падзякаваць маім сябрам і калегам з "ЕўраБеларусі" (асабліва Андрэю Ягораву і Уладзіміру Мацкевічу, таксама Таццяне Пашавалавай, Алене Танкачовай і іншым), без падтрымкі, парадаў і абмеркаванняў з якімі мне было б значна складаней выконваць сваю ролю на шматлікіх пляцоўках, дзе дзейнічае нацыянальны каардынатар.

Наступнае дзякуй адрасавана нашай натхняльнай старшыні Каардынацыйнага камітэта БНП Святлане Каралёвай, якая сваёй энергіяй, абвостранай палітычнай "чуйкай" і невычарпальным аптымізмам натхняе і падштурхоўвае не толькі мяне, але і шматлікія арганізацыі і лідараў, якія маюць планы і ідэі для БНП. Гэта вельмі каштоўная роля, якую я вельмі высока цаню!

Я таксама рады, што цяпер ў нас у ролі нацыянальнага каардынатара такі актыўны і пісьменны чалавек, як Мікалай Кванціліяні. У яго шмат добрых асабістых і прафесійных якасцей, якія дапамогуць яму эфектыўна справіцца з новымі задачамі. Спадзяюся, мы таксама заўсёды будзем гатовы дапамагчы яму (а значыцца, і нам самім) з ідэямі і дзеяннямі, калі трэба. Не трэба чакаць, што Мікалай будзе Уладам (так быць не павінна), усё будзе трошкі па іншаму — але ў тым жа накірунку да сапраўднага выканання арганізацымі грамадзянскай супольнасці Беларусі сваёй змястоўнай і раўнапраўнай ролі ў межах Усходняга партнёрства і стасункаў унутры краіны.

У бліжэйшы час я з задавальненнем працягну працу у межах Каардынацыйнага камітэта БНП з калегамі па цэлым шэрагу пытанняў, якія існуюць і паўсталі пасля Форума ў Таліне.

З найлепшымі пажаданнямі,
Улад Вялічка

Удзельнікі беларускай дэлегаціі на 9-й асамблеі ФГС УП у Таліне / Фота з Фэйсбука Уладзіміра Карагіна

Падчас асамблеіі ФГС УП у Таліне. Справа — налева: генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка, начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Андрэй Бушыла і прадстаўнік генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па палітыцы суседства і перамам аб пашырэнні Дыяна Яблонска / Фота з Твітэра Марылі Гушчы 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео