BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Таліне праходзіць Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

26.10.2017
У Таліне праходзіць Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Прадстаўнікі Беларусі бяруць удзел у 9-й штогадовай асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які праходзіць 25-27 кастрычніка ў Таліне.

Галоўная мэта форума — умацаванне пазіцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства, якія разам з грамадскімі арганізацыямі краін Еўрасаюза вызначаюць будучыню ініцыятывы, паведамляе Радыё "Свабода".

Удзельнікі форума абмяркоўваюць вынікі працы грамадскага сектара, а таксама перспектывы развіцця. Дыскусіі праходзяць па тэмах: бізнес, правы чалавека і дэмакратыя ў краінах Усходняга партнёрства, гендэрная роўнасць, узаемадзеянне недзяржаўных арганізацый і ўрада, пагрозы навакольнаму асяроддзю.

Беларусь на форуме прадстаўляюць: генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка, які ў цяперашні час з’яўляецца нацыянальным каардынатарам ФГС УП па Беларусі, праваабаронца Алесь Бяляцкі, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, навуковы дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Ірына Тачыцкая ды іншыя грамадскія дзеячы.

Ад уладаў Беларусі заяўлены намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка і кіраўнік дэпартамента еўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Андрэй Бушыла.

9-я штогадовая асамблея Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства праходзяць у Таліне ў рамках старшынства Эстоніі ў Савеце Еўрапейскага Саюза.

Саміт Усходняга партнёрства адбудзецца 24 лістапада ў Бруселі.

У Прадстаўніцтве ЕС у Мінску заявілі, што Беларусь запрошана да ўдзелу ў Саміце Усходняга партнёрства ў Бруселі такім жа чынам, як і іншыя краіны-удзельнікі ініцыятывы "Усходняе партнёрства" і краіны Еўрапейскага Саюза: запрашэнне адрасавана кіраўніку дзяржавы.

Напярэдадні чатырох мінулых самітаў Усходняга партнёрства ЕС ясна даваў зразумець, што на іх не чакаюць Лукашэнку, які кіруе Беларуссю шмат гадоў і якога называлі "апошнім дыктатарам Еўропы".

На апошнім такім саміце, які праходзіў у Рызе ў 2015 годзе, Мінск прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Чытайце па тэме:

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео