Четверг 19 октября 2017 года | 21:05
  • бел / рус
  • eng

Марына Дубіна пра вобшукі: Афіцыйная версія можа быць любая і прыйсці могуць да каго пажадаюць

29.09.2017  |  Политика   |  Хрысціна Чарняўская, GreenBelarus.Info, фота — аўтара,  
Марына Дубіна пра вобшукі: Афіцыйная версія можа быць любая і прыйсці могуць да каго пажадаюць

Вясной гэтага года экалагічнай актывістцы Марыне Дубінай давялося перажыць і вобшук, і адміністрацыйны арышт, прайсці праз усе бюракратычныя працэдуры па высвятленні абставін і вяртанні ўласных рэчаў.

І вось праз паўгады на дом, дзе жыве дзяўчына, зноў прыйшлі з ператрусамі. Пра падзеі 26 верасня распавялі самі актывісты на прэс-канферэнцыі, якая адбылася праз дзень, пасля ператрусаў. "Зялёны партал" асвятляў хаду сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ пацярпелых сацыяльных актывістаў.

"Вобшук у мяне ў доме пачаўся прыкладна ў 7.10 раніцы. Прачнулася ад таго, што ва ўваходныя дзверы сталі вельмі моцна барабаніць і крычаць. Я пайшла адчыняць дзверы ў пакоі і, не паспеўшы гэтага зрабіць, хоць дзвер была прыадчынена, атрымала моцны ўдар з нагі праз выбітую ў дзвярах дзірку ад чалавека з аўтаматам і ў балаклаве. На руцэ застаўся сіняк", — так Марына Дубіна, выканаўчая дырэктарка Грамадскага аб'яднання "Экадом", пачынае расповед пра вобшук, які адбыўся ў яе 26 верасня бягучага года.

Супрацоўнікі сілавых структур, не прадстаўляючыся, ні пра што не папярэджваючы, сталі крычаць, каб жыльцы дома леглі тварам у падлогу. На ўсялякія пытанні даваць адказы яны папросту адмаўляліся.

"Гэтыя людзі не жадалі тлумачыць ні прычын свайго знаходжання ў доме, ні таго, што яны робяць. З нас жа патрабавалі паказаць пашпарты", — працягвае яна.

У адказ дзяўчына папрасіла паказаць незнаёмцаў пасведчанні. Гэта зрабіў толькі адзін чалавек у штацкай вопратцы здалёк, не называючы свайго прозвішча, ён адказаў, што з'яўляецца супрацоўнікам крымінальнага вышуку Савецкага РУУС горада Мінска. Надалей усе пачалі чакаць, калі на месца прыедзе гаспадар дома.

"Вобшук праводзіўся 11 гадзін, і напрацягу гэтага часу супрацоўнікаў сілавых структур у доме станавілася ўсё болей і болей — ля 15 чалавек у штацкім і тры ў чорным камуфляжы без апазнавальных знакаў і ў балаклавах. Хоць ў пратаколе па выніку пазначана толькі тры прозвішчы", — кажа Марына.

Увесь дзень "госці" дазвалялі сабе свабодна перамяшчацца па дому, а яго жыльцы вымушаны былі ўвесь час знаходзіцца ў адным памяшканні разам. На просьбы не хадзіць без панятых ці там, дзе няма жыльцоў, сілавікі не рэагавалі.

"У цэлым, вобшук праводзіўся са шматлікімі парушэннямі. Напрыклад, яны маглі хадзіць па пакоях з панятымі, адбіраць рэчы, якія іх зацікавілі, пераносіць у іншае памяшканне, і там ужо гэтыя рэчы заставаліся без нагляду. Мы не бачылі, што там з імі адбываецца", — зазначае дзяўчына.

Па словах экалагічнай актывісткі, вопіс быў зроблены неразборліва, так што з яго цяжка зразумець, што канкрэтна вымалася. Бо запісвалася колькасць, а не назвы рэчаў і ў літаратуру разам з кнігамі патраплялі паперы і дакументы. Нягледзячы на просьбы ўсё ж канкрэтызаваць рэчы ў вопісу, нічога спраўлена не было.

З дакументаў, якія супрацоўнікі ў штацкім паказалі гаспадару дома, стала зразумела, што вобшук праводзіцца ў рамках "івацэвічскай справы". Таму жыльцам патлумачылі, што шукаць рэчы ім давядзецца ў следчага Брэстскай вобласці.

Крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь (хуліганства, здзейсненае групай асоб), узбуджанай па факце падпалу "кактэйлямі Молатава" білборда ў Івацэвічах 28 ліпеня. Па гэтай крымінальнай справе праходзяць двое сацыяльных актывістаў.

"Аднак узнікае пытанне: якім чынам людзі, якія жывуць у доме, яго гаспадар ці сам дом, звязаныя з гэтай справай? Якое дачыненне да яе маюць асабістыя рэчы, грашовыя сродкі, кнігі, нататнікі?.. Вядома, што ніякіх тлумачэнняў я не змагла дабіцца", — кажа Марына.

Пра тое, што ў бок жыльцоў пастаянна сыпаліся пагрозы ад людзей у "чорным" распавёў падчас прэс-канферэнцыі Яўген Дзяткоўскі, які таксама пражывае ў гэтым доме і прысутнічаў на вобшуку.

"Нам казалі, што могуць зрабіць з намі ўсё што заўгодна, калі не супакоімся, бо мы павінны маўчаць і толькі адказваць на пытанні. Правоў штосьці рабіць у нас няма, толькі што загадаюць...", — патлумачыў ён.

Пры гэтым напрацягу 11 гадзін, што ішоў вобшук, жыльцам неабходна было прасіць дазволу нават схадзіць у прыбіральню.

"Калі я вярталася з прыбіральні, захапіла на кухні яблык, за што адзін з супрацоўнікаў пачаў на мяне крычаць, маўляў, у яго трэба было пытацца на гэта дазвол, бо ён тут галоўны. Акрамя ўсяго, мне неабходна пастаянна прымаць лекі па стану здароў, і за імі я проста пайшла... Чаму павінна пытацца ў кагосьці "ці можна?", калі гэта мая неабходнасць. Але таблеткі па выніку ў мяне спрабавалі забраць, — узгадвае Марына. — Перыядычна мы штосьці пад'ядалі. Па-першае, немагчыма столькі часу нічога не піць, не з'есці. Па-другое, я знаходжуся ў сваім доме".

На думку актывісткі, гэта вельмі паказальныя дзеянні, якімі ўлады імкнуцца задушыць любую сацыяльную актыўнасць і жаданне штосьці рабіць. Маўляў, такім чынам яны намагаюцца адрэзаць кантакты і сувязі, канфіскоўваючы працоўныя камп'ютары, тэлефоны — цалкам паралізуюць усю дзейнасць.

Актывісты адзначылі, што сілавікі аказвалі на іх псіхалагічны ўціск, які прысутнічаў, як у саміх працэдурах, так і у тым, як да маладзёнаў ставіліся.

"Лічу, што вобшук звязаны з ціскам на людзей і на мяне асабіста, бо гэта не першы раз і не ў адным месцы. Я не адмаўляю, што так выкарыстоўваецца магчымасць прыпыніць маю экалагічную актыўнасць, мерапрыемствы, якія мы робім, работу якую праводзім па Орхускай канвенцыі і па актуалізацыі пераследу экаактывістаў у Беларусі. Бо гэта вострыя сацыяльныя пытанні, якія адмаўляюцца дзяржавай. Але мы не збіраемся маўчаць і будзем працягваць прасоўваць іх, у тым ліку і на міжнародным узроўні", — каментуе Марына "Зялёнаму парталу".

Свае высновы яна робіць з таго, што людзі ў штацкім дакладна ведалі, хто яна і чым займаецца.

Дарэчы, у ходзе вобшука ў актывісткі быў канфіскаваны "Агляд Орхускай канвенцыі ў Рэспубліцы Беларусь".

Як адзначае дзяўчына, афіцыйныя прычыны для вобшукаў — гэта толькі падстава прыйсці да таго, каго пажадаюць.

"Вельмі важна ведаць свае правы. Калі да вас прыходзяць, трэба патрабаваць дакументы, тлумачэнняў, чаму да вас прыйшлі, хто яны такія і чаму вымаюць менавіта тое, што вымаюць, якім чынам гэта звязана з той ці іншай справай... Нашыя правы павінны выконвацца, раз ужо ж жывем у прававой дзяржаве", — зазначыла Марына.

Другие новости раздела «Политика»

Журналисты раскрыли секреты российской "фабрики троллей" (Видео)
Журналисты раскрыли секреты российской "фабрики троллей" (Видео)
Интернет как инструмент в гибридной войне. Секреты масштабной работы петербургской "фабрики троллей" во время выборов президента США раскрывает РБК.
Што за новы закон аб развіцці кіно збіраюцца прыняць у Беларусі? (Відэа)
Што за новы закон аб развіцці кіно збіраюцца прыняць у Беларусі? (Відэа)
Аказваецца, у Мінкульце на поўную ідзе распрацоўка новага закона, які тычыцца беларускага кіно.
Саммит Восточного партнерства пройдет 24 ноября в Брюсселе
Саммит Восточного партнерства пройдет 24 ноября в Брюсселе
Программа Европейского Союза по взаимодействию с Азербайджаном, Арменией, Беларусью, Грузией, Молдовой и Украиной существует уже восемь лет.
Дзе нашая вонкавая палітыка? Аналізуем мапу дыпламатычных кантактаў Лукашэнкі
Дзе нашая вонкавая палітыка? Аналізуем мапу дыпламатычных кантактаў Лукашэнкі
Паспяховы гандаль ідэяй беларускай стабільнасці на Захадзе, крытыка еўразійскай інтэграцыі і хаатычны пошук новых рынкаў — гэтым Аляксандр Лукашэнка займаецца апошні час.
Кризис СНГ в условиях авторитарной солидарности (Видео)
Кризис СНГ в условиях авторитарной солидарности (Видео)
Александр Лукашенко приглашен и в Брюссель, но еще во вторник улетел в Сочи. Там 11 октября прошло заседание Совета глав государств СНГ и Высшего Евразийского экономического совета.
Кіраўнік "ЕўраБеларусі" патлумачыў, чаму ЕС чакае Лукашэнку ў Бруселі (Відэа)
Кіраўнік "ЕўраБеларусі" патлумачыў, чаму ЕС чакае Лукашэнку ў Бруселі (Відэа)
24 лістапада ў Бруселі адбудзецца саміт Усходняга партнёрства, узяць удзел у якім персанальна запрошаны Аляксандр Лукашэнка.
Поедет ли Лукашенко в Брюссель на саммит Восточного партнерства?
Поедет ли Лукашенко в Брюссель на саммит Восточного партнерства?
Лукашенко получил именное приглашение на саммит Восточного партнерства, который состоится 24 ноября в Брюсселе.
Проблемы правового регулирования частных учреждений в Республике Беларусь
Проблемы правового регулирования частных учреждений в Республике Беларусь
Директор Центра правовой трансформации (Lawtrend) Ольга Смолянко подготовила аналитическую записку относительно проблем правового регулирования частных учреждений в Республике Беларусь.
"Заменили винтики винтиками" — исчерпывающая характеристика новых кадровых назначений
"Заменили винтики винтиками" — исчерпывающая характеристика новых кадровых назначений
На прошлой неделе Александр Лукашенко поменял двух министров — культуры и информации, а также ректора ведущего вуза — Беларусского государственного университета.
Политзаключенного Игоря Комлика освободили (Фото и видео)
Политзаключенного Игоря Комлика освободили (Фото и видео)
Вечером 2 октября из СИЗО № 1 Минска был освобожден главный бухгалтер Беларусского профсоюза РЭП и председатель Минской городской организации профсоюза Игорь Комлик.
Марына Дубіна пра вобшукі: Афіцыйная версія можа быць любая і прыйсці могуць да каго пажадаюць
Марына Дубіна пра вобшукі: Афіцыйная версія можа быць любая і прыйсці могуць да каго пажадаюць
Вясной гэтага года экалагічнай актывістцы Марыне Дубінай давялося перажыць і вобшук, і адміністрацыйны арышт, прайсці праз усе бюракратычныя працэдуры па высвятленні абставін і вяртанні ўласных рэчаў.
В Минске проходят обыски у социальных активистов
В Минске проходят обыски у социальных активистов
Утром 26 сентября сотрудники уголовного розыска начали проводить ряд обысков у социальных активистов Минска.
Эксперты: Пасля вучэнняў можа ўзнікнуць прапанова нарасціць расійскія ўзброеныя сілы ў Беларусі
Эксперты: Пасля вучэнняў можа ўзнікнуць прапанова нарасціць расійскія ўзброеныя сілы ў Беларусі
Украінскія ваенныя эксперты распавялі, чаму не так страшныя вучэнні “Захад-2017”, як іх магчымыя наступствы.
Новый посол Швеции: У ЕС четкая позиция по отношению к Беларуси, Беларусь — это европейская страна
Новый посол Швеции: У ЕС четкая позиция по отношению к Беларуси, Беларусь — это европейская страна
6 сентября новый посол Швеции в Беларуси Кристина Юханнессон вручила копии верительных грамот в беларусском МИД, после чего приступила к выполнению своих обязанностей.
Владимир Мацкевич: Идет борьба между группировками внутри режима, а страдают невиновные люди
Все главы государств — в ООН, Лукашенко — на военный полигон
Все главы государств — в ООН, Лукашенко — на военный полигон
Александр Лукашенко предпочел инспектировать военные учения "Запад-2017" на полигоне под Борисовом, а не продвигать официальные идеи Минска с трибуны ООН.
Андрэй Ягораў пра новую ініцыятыву Беларусі ў ААН: гэта не выпадковасць, існуе пэўная стратэгія
Андрэй Ягораў пра новую ініцыятыву Беларусі ў ААН: гэта не выпадковасць, існуе пэўная стратэгія
Мінск плануе правесці рэгіянальную канферэнцыю для нацыянальных каардынатараў ПРААН з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама СНД. Мяркуецца запрасіць адміністратара ПРААН Ахіма Штайнера.
Аўтапрабег пуцінцаў па Беларусі — спланаваная правакацыя? (Відэа)
Аўтапрабег пуцінцаў па Беларусі — спланаваная правакацыя? (Відэа)
З георгіеўскімі стужкамі і выявамі Пуціна. Аўтакалона з прапуцінскімі актывістамі напярэдадні ўвечары без дазволу праехала вуліцамі Мінска.
Правозащитнице Елене Тонкачевой вновь не разрешили досрочно вернуться в Беларусь
Правозащитнице Елене Тонкачевой вновь не разрешили досрочно вернуться в Беларусь
Судебная власть заняла сторону исполнительной власти, а не гражданского общества, представители которого требуют разрешить высланной из страны правозащитнице Елене Тонкачевой досрочно вернуться домой.
Владимир Мацкевич: До сегодняшнего дня мы не избавились в Беларуси от коммунистических мировоззрений
Владимир Мацкевич: До сегодняшнего дня мы не избавились в Беларуси от коммунистических мировоззрений
В том, что Конгресс исследователей Беларуси еще никогда не проводился на беларусской территории – в этом также виноват коммунизм.
Уладзімір Дунаеў: Беларусь у Балонскім працэсе ўратуе грамадскі і міжнародны кантроль

Наша краіна да цяперашняга часу павінна была выканаць абавязацельствы, якія ўзяла на сябе, далучыўшыся да Балонскага працэсу. Аднак улады не змаглі нават наблізіцца да выканання іх пераважнай часткі.

Проблемы правового регулирования частных учреждений в Республике Беларусь

Директор Центра правовой трансформации (Lawtrend) Ольга Смолянко подготовила аналитическую записку относительно проблем правового регулирования частных учреждений в Республике Беларусь.

Саммит Восточного партнерства пройдет 24 ноября в Брюсселе

Программа Европейского Союза по взаимодействию с Азербайджаном, Арменией, Беларусью, Грузией, Молдовой и Украиной существует уже восемь лет.

Победить дедовщину можно только искоренив советские обычаи и традиции

Можно ли было жить в СССР и не знать о дедовщине? Она была везде: от детского сада до... ну, куда там можно заглянуть — до Политбюро ЦК КПСС.