BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аўтапрабег пуцінцаў па Беларусі — спланаваная правакацыя? (Відэа)

20.09.2017 Вольга Жарнасек, Belsat.eu
Аўтапрабег пуцінцаў па Беларусі — спланаваная правакацыя? (Відэа)
Фота: svaboda.org
З георгіеўскімі стужкамі і выявамі Пуціна. Аўтакалона з прапуцінскімі актывістамі напярэдадні ўвечары без дазволу праехала вуліцамі Мінска.

Раней арганізацыя, якая не мае рэгістрацыі ў Беларусі, абвесціла ўсерасійскі гуманітарны аўтапрабег "Вялікая Расія". Мэта акцыі — сабраць гуманітарную дапамогу жыхарам Данбаса. Памкненне нават шляхетнае, калі б не той факт, што актывісты т.зв. "Нацыянальна-вызвольнага руху" падтрымліваюць анексію Крыма і сепаратыстаў. А Беларусь называюць часткаю "русского мира".

"Думаю, у прапуцінскіх актывістаў задача — разведка. Бо рыхтуецца сцэнар кшталту крымскага альбо данецкага", — пракаментаваў "Белсату" дадзеную выхадку палітык Павел Севярынец.

У такой сітуацыі звяртае ўвагу рэакцыя ўладаў Беларусі

А дакладней — яе адсутнасць. Групавы праезд з сімволікай падпадае пад закон аб масавых мерапрыемствах. Правядзенне такой акцыі без дазволу ўладаў караецца штрафам ці адміністратыўным арыштам.

"Гэта, як мінімум, сведчыць пра тое, што ёсць у Беларусі людзі пры ўладзе, якія гатовыя заплюшчваць вочы на такія дзеянні", — мяркуе філосаф Уладзімір Мацкевіч.

Праваслаўная царква падтрымала незалежнасць

Апрача прабегу, яго ўдзельнікі планавалі зладзіць малебен у адной з беларускіх цэркваў. Але гэтыя планы рашуча перакрэсліла Беларуская праваслаўная царква.

"Мы пазбягаем тых, хто не прызнае самастойнасць нашай дзяржаўнасці, хто займаецца такой неадназначнай палітычнай дзейнасцю", — заявіў у эфіры Радыё "Свабода" протаіерэй Сяргей Лепін.

Гэткая адмова выклікала разгубленасць расейцаў і падтрыманне з боку дэмакратычнае супольнасці Беларусі.

Пагатоў эксперты бачаць у гэтым не адзіночны інцыдэнт, а спланаваную кампанію. Якая невыпадкова адбываецца адначасова з манеўрамі "Захад-2017".

"Тыя, хто сімпатызуюць сёння Расіі, Пуціну, і хацеў бы бачыць Беларусь у складзе Расіі, ім патрэбныя падтрымка інфарматыўная і падтрымка большасці", — даводзіць сп. Мацкевіч.

І сёлета гэта не першая акцыя "Нацыянальна-вызвольнага руху" ў Мінску. У лютым шасцёра актывістаў з беларускага філіяла арганізацыі зладзілі пікет на плошчы Незалежнасці на падтрыманне Расіі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео