BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Inform Napalm" узняў пытанне лаяльнасці беларускіх службоўцаў да беларускай дзяржавы (Відэа)

15.09.2017 Віталь Бабін, Belsat.eu
"Inform Napalm" узняў пытанне лаяльнасці беларускіх службоўцаў да беларускай дзяржавы (Відэа)
Міжнародная выведніцкая супольнасць "Inform Napalm" абнародавала новы маніторынг "Беларусь — суверэнная дзяржава або пратэктарат Расіі?".

Дакумент утрымоўвае спіс 137 асобаў, якіх аўтары маніторынгу разглядаюць у якасці "магчымых агентаў расійскага ўплыву ў Беларусі", паведамляе телеканал "Белсат".

У спісе — найвышэйшае камандаванне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, чальцы Памежнага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржбяспекі і нават высокія чыноўнікі з атачэння Лукашэнкі.

Сярод іх — кіраўнік Генштаба Узброеных сіл Беларусі Алег Белаконеў, які падчас брыфінгу 29 жніўня агучыў сцэнар і задуму вучэнняў "Захад-2017".

Хто яшчэ?

У спіс трапілі міністр абароны Андрэй Раўкоў і ягоныя намеснікі, найвышэйшае кіраўніцтва МУС на чале з міністрам Ігарам Шуневічам, міністр надзвычайных сітуацыяў Уладзімір Вашчанка, старшыня КДБ Валеры Вакульчык, віцэ-прэмʼеры Васіль Мацюшэўскі і Міхаіл Русы, кіраўнік ураду Андрэй Кабякоў ды інш.

"Калі беларускі чыноўнік, выходзячы ў адстаўку, атрымоўвае месца ў расійскім бізнесе ці нават у дзяржаўных канцэрнах, то ці не сведчыць гэта пра тое, што ён зарабіў сабе такое месца, адпрацаваў яго, выконваючы пэўныя паслугі, пакуль быў чыноўнікам у Беларусі?", — тлумачыць філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Як зразумець "who is who"?

Асноўным крытэрыем адбору ў "спіс агентаў крамлёўскага ўплыву", паводле "Inform Napalm", стала нараджэнне чыноўнікаў і сілавікоў па-за межамі Беларусі, наяўнасць у іхнай біяграфіі фактаў службы ў савецкім КДБ, ГРУ ды іншых расійскіх ваенных падраздзяленнях, а таксама накіраванне айчынных сілавікоў у Расійскую Федэрацыю дзеля атрымання там вышэйшай адукацыі.

"Цалкам магчыма, што дзеля таго, каб гэтыя людзі былі звязаныя з расійскімі вайсковымі коламі, каб яны ўваходзілі ў расійскія афіцэрскія братэрствы і выконвалі функцыі і задачы Расійскай Федэрацыі, былі наўпроставымі агентамі ўплыву Расіі ў Беларусі", — кажа прадстаўнік "Inform Napalm" Дзяніс Івашын.

Дыслакацыя ў Баранавічах расійскай авіяцыі, выкраданне замежных грамадзян расійскімі спецслужбамі на тэрыторыі Беларусі, крымінальны пераслед у "справе патрыётаў" ды нарэшце — расійска-беларускія вучэнні "Захад-2017", галоўны тон якіх задае Крэмль, толькі няпоўны спіс спраў, якія зыходзяць ад агентаў расійскага ўплыву, лічаць адмыслоўцы праекта "Inform Napalm".

Цяпер, як ніколі раней, беларусам неабходная кансалідацыя, каб абараніць канстытуцыйны строй Беларусі, а нашым паўднёвым суседзям з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй варта ўстрымацца ад паездак у Беларусь, бо з вялікай доляй верагоднасці яны могуць паўтарыць лёс украінца Паўла Грыба, выкрадзенага ў жніўні расійскім ФСБ у Гомелі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео