Пятница 22 сентября 2017 года | 23:38
  • бел / рус
  • eng

Андрэй Ягораў: Ажыятаж вакол "Захаду-2017" — інфармацыйная істэрыя

13.09.2017  |  Политика   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Андрэй Ягораў: Ажыятаж вакол "Захаду-2017" — інфармацыйная істэрыя Reuters

Заўтра пачынаюцца сумесныя расійска-беларускія ваенныя вучэнні, падрыхтоўка да якіх выклікала занепакоенасць не толькі ў Беларусі, але і сярод суседзяў.

Вучэнні, якія пройдуць з 14-га па 20-га верасня, з аднаго боку, нічым не адрозніваюцца ад тых, што Беларусь і Расія рэгулярна ладзяць раз на два гады, пачынаючы з 2009 года. Вось толькі пасля падзей 2014 года ва Украіне, калі Расія паказала сябе як агрэсара, сталі гучаць перасцярогі: маўляў, расійскія войскі, прыехаўшы на вучэнні ў Беларусь, могуць застацца ў краіне і нават распачаць баявыя дзеянні супраць суседняй Украіны альбо пераправіць "зялёных чалавечкаў" праз мяжу ў Еўропу. Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс сказаў, што Латвія "мае засцярогі, што расійскія войскі, якія ўвойдуць у Беларусь, могуць не сысці". Гэтую ж думку падтрымаў міністр абароны Эстоніі. Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што вучэнні — гэта "выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для розных эксперыментаў і небяспечных гульняў, скіраваных супраць Захаду". Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак выказаў меркаванне, што "гэтыя вучэнні могуць быць выкарыстаныя для таго, каб пачаць агрэсію не толькі супраць Украіны, але супраць любой краіны Еўропы, якая мяжуе з Расіяй".

Часам перасцярогі падмацоўваліся дзеяннямі: так, ЗША адправілі 600 амерыканскіх дэсантнікаў у краіны Балтыі на час вучэнняў і затрымалі ратацыю амерыканскай баявой групы ў Польшчы.

Ці сапраўды вучэнні "Захад-2017" пагражаюць суверэнітэту Беларусі і іншых краін? Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў у інтэрв’ю Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" патлумачыў, чаму не трэба паддавацца істэрыі падчас правядзення манёўраў.

— Наколькі апраўданы ажыятаж вакол вучэнняў?

— Тая падрыхтоўчая праца, якая адбываецца, не надта адрозніваецца ад таго, што было раней падчас тых жа самых вучэнняў "Захад". Таму нейкіх аб’ектыўных фактараў для турбот няма. Адзінае, што іх выклікае, — гэта падазрэнні адносна Расіі і яе агрэсіўных планаў, якія яна раптам можа запусціць, — але мы гэтага не ведаем. Ну і кантэкст вучэнняў — сітуацыя абвостранага геапалітычнага супрацьстаяння Расіі і Захаду — выклікае цікавасць да іх.

— Ці ёсць рэальная неабходнасць праводзіць такія вучэнні і якая ад іх карысць?

— Для Беларусі як для незалежнай краіны гэтыя вучэнні, хутчэй, шкодныя. Бо цяпер правядзенне сумесна з Расіяй хоць якіх вайсковых вучэнняў выклікае падазрэнне наконт нейтральнасці і добрасуседскіх адносін Беларусі з суседзямі на Захадзе, Поўдні і Поўначы. Цяпер Расія — рэгіянальны агрэсар, і быць сябрам хулігана — значыць, быць суўдзельнікам, у пэўным сэнсе, яго планаў і распаўсюджваць на сябе пэўныя падазрэнні. У гэтым сэнсе, Беларусь губляе ў іміджы. А ўвогуле ці патрэбныя беларускаму войску рэгулярныя вайсковыя вучэнні? Я не ваенны эксперт, але, напэўна ж, патрэбныя, каб падтрымліваць войска ў баявым стане. Аднак у альянсе з Расіяй гэта ўспрымаецца як псіхалагічнае запалохванне суседзяў, што не надта добра.

— Аднак успалашыліся не толькі суседзі — колькі было спрэчак сярод беларусаў вакол уяўнай "Вейшнорыі". На вашу думку, ці ёсць тут месца размовам пра сепаратызм?

— Не трэба тлумачыць канспіралагічнымі змовамі тое, што можна патлумачыць звычайнай чалавечай дурасцю і баязлівасцю. Нічога страшнага за "Вейшнорыяй" не стаяла, умоўныя праціўнікі заўсёды пазначаюцца падобным чынам. Можа, не надта добра было пераносіць гэта на рэальную мапу, але, я думаю, нічога сур’ёзнага за гэтым не стаіць.

— На гэтым тыдні запрацаваў спецыяльны сайт вучэнняў, дзе будзе адлюстроўвацца ўся іх хада. Да таго ж назіраць за вучэннямі ў Беларусь запрасілі больш за 80 чалавек з розных краін. Ці сапраўды ўсё будзе празрыста і адкрыта?

— Мне вельмі цяжка сказаць, што там будзе адкрыта, а што не, бо я, зноў-такі, не вайсковы эксперт. Магчыма, будуць трэніравацца нейкія спецыфічныя навыкі, якія не трэба бачыць, але тое, што будзе адбывацца на палігонах, пакажуць. Тое, што запрасілі знешніх назіральнікаў, — гэта добра, гэты факт крыху суцішвае нервовасць вакол вучэнняў. Не думаю, што будуць хаваць звесткі адносна колькасці ўдзельнікаў вучэнняў і вайсковай тэхнікі. Урэшце, са спадарожнікаў бачна ўсё, што адбываецца. Таму, думаю, для назіральнікаў і ў публічную сферу будзе прадастаўляцца адэкватная інфармацыя.

— То бок, да вучэнняў "Захад-2017" трэба ставіцца нейтральна? Ці як на іх рэагаваць?

— Каб зразумець, давайце ўявім іншы варыянт, калі канспіралагічная версія мае пад сабой грунт — магчымасць для ўварвання войскаў у Беларусь, з тэрыторыі Беларусі — ва Украіну ці перакіду "зялёных чалавечкаў" праз заходнюю мяжу Беларусі. Хто гатовы сёння штосьці з гэтым рабіць? Ніхто. Беларуская дзяржава не будзе нічога рабіць. Яна ўдзельнічае ў вучэннях у штатным рэжыме, беларускае войска не пераводзіцца на падвышаную баявую гатоўнасць, Беларусь пускае расійскія войскі на сумесныя вучэнні, а не становіцца бараніць мяжу, няма мабілізацыі насельніцтва. Таму ўся гэтая істэрыя нагнятаецца як інфармацыйная, без усялякіх дзеянняў. Калі вы нічога не можаце зрабіць — назірайце і не правакуйце флуд. Ніхто з тых, хто кажа пра вучэнні як пра вялікую пагрозу, нічога пры гэтым не робіць. Гэта альбо недасведчанасць, альбо наўпроставы падман, таму ставіцца да такіх рэчаў трэба як да інфармацыйнай істэрыі.

Другие новости раздела «Политика»

Владимир Мацкевич: Идет борьба между группировками внутри режима, а страдают невиновные люди
Все главы государств — в ООН, Лукашенко — на военный полигон
Все главы государств — в ООН, Лукашенко — на военный полигон
Александр Лукашенко предпочел инспектировать военные учения "Запад-2017" на полигоне под Борисовом, а не продвигать официальные идеи Минска с трибуны ООН.
Андрэй Ягораў пра новую ініцыятыву Беларусі ў ААН: гэта не выпадковасць, існуе пэўная стратэгія
Андрэй Ягораў пра новую ініцыятыву Беларусі ў ААН: гэта не выпадковасць, існуе пэўная стратэгія
Мінск плануе правесці рэгіянальную канферэнцыю для нацыянальных каардынатараў ПРААН з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама СНД. Мяркуецца запрасіць адміністратара ПРААН Ахіма Штайнера.
Аўтапрабег пуцінцаў па Беларусі — спланаваная правакацыя? (Відэа)
Аўтапрабег пуцінцаў па Беларусі — спланаваная правакацыя? (Відэа)
З георгіеўскімі стужкамі і выявамі Пуціна. Аўтакалона з прапуцінскімі актывістамі напярэдадні ўвечары без дазволу праехала вуліцамі Мінска.
Правозащитнице Елене Тонкачевой вновь не разрешили досрочно вернуться в Беларусь
Правозащитнице Елене Тонкачевой вновь не разрешили досрочно вернуться в Беларусь
Судебная власть заняла сторону исполнительной власти, а не гражданского общества, представители которого требуют разрешить высланной из страны правозащитнице Елене Тонкачевой досрочно вернуться домой.
Владимир Мацкевич: До сегодняшнего дня мы не избавились в Беларуси от коммунистических мировоззрений
Владимир Мацкевич: До сегодняшнего дня мы не избавились в Беларуси от коммунистических мировоззрений
В том, что Конгресс исследователей Беларуси еще никогда не проводился на беларусской территории – в этом также виноват коммунизм.
"Inform Napalm" узняў пытанне лаяльнасці беларускіх службоўцаў да беларускай дзяржавы (Відэа)
"Inform Napalm" узняў пытанне лаяльнасці беларускіх службоўцаў да беларускай дзяржавы (Відэа)
Міжнародная выведніцкая супольнасць "Inform Napalm" абнародавала новы маніторынг "Беларусь — суверэнная дзяржава або пратэктарат Расіі?".
Міністэрства абароны хоча замаўчаць тэму Вейшнорыі (Відэа)
Міністэрства абароны хоча замаўчаць тэму Вейшнорыі (Відэа)
Гэтым разам брыфінг Міністэрства абароны абышоўся без гучных тэмаў, Вейшнорыю вайскоўцы не ўзгадвалі ўвогуле.
Андрэй Ягораў: Ажыятаж вакол "Захаду-2017" — інфармацыйная істэрыя
Андрэй Ягораў: Ажыятаж вакол "Захаду-2017" — інфармацыйная істэрыя
Заўтра пачынаюцца сумесныя расійска-беларускія ваенныя вучэнні, падрыхтоўка да якіх выклікала занепакоенасць не толькі ў Беларусі, але і сярод суседзяў.
Что происходит в Украине: как завершить Евромайдан
Что происходит в Украине: как завершить Евромайдан
Для нас, беларусов, Украина — важная страна. Многое из того, что происходит в Украине, отражается на Беларуси и наших внутренних дебатах о реформах в нашей стране.
Кремлевские "боты" потратили 100 тысяч долларов на рекламу в Фейсбуке (Видео)
Кремлевские "боты" потратили 100 тысяч долларов на рекламу в Фейсбуке (Видео)
Служба безопасности Фейсбука заявила, что Россия вероятнее всего использовала фейковые профили в экой соцчети для покупки политической рекламы.
Улад Вялічка: Усходняе партнёрства ператварылася ў праект-кампраміс
Улад Вялічка: Усходняе партнёрства ператварылася ў праект-кампраміс
Падчас дыскусіі аб перспектывах Усходняе партнёрства ў рамках "Мінскага дыялога" выступ Улада Вялічкі, генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", выбіваўся з агульнай канвы.
Эксперты о Восточном партнерстве: ЕС предлагает Ferrari там, где нужен болотоход
Эксперты о Восточном партнерстве: ЕС предлагает Ferrari там, где нужен болотоход
Какой путь прошла за восемь лет программа ЕС "Восточное партнерство" и какое у нее будущее, обсудили 7 сентября участники экспертной инициативы "Минский диалог".
Чаму саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Бруселі, а не ў Таліне
Чаму саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Бруселі, а не ў Таліне
Кіраўніцтва Еўрасаюза канчаткова вызначылася з датай і месцам правядзення чарговага, пятага па ліку, cаміта Усходняга партнёрства. Ён пройдзе 24 лістапада 2017 года ў Бруселі.
Што Макей рабіў у Будапешце?
Што Макей рабіў у Будапешце?
31 жніўня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей удзельнічаў у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамств краін-удзельнікаў ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" і Вышаградскай групы.
Минск назначает "смотрящих" за регионами
Минск назначает "смотрящих" за регионами
Кроме вертикали власти и "главных инспекторов" по областям и Минску в регионах будет действовать "уполномоченный представитель главы государства".
Владимир Мацкевич: Крайне низкий уровень образования не устраивает даже ретроградов
Владимир Мацкевич: Крайне низкий уровень образования не устраивает даже ретроградов
План Лукашенко—Карпенко вызовет вал бумажной работы и увеличение контролирующих органов.
Уладзімір Мацкевіч: Настаўнікі перагружаны марнай працай
Уладзімір Мацкевіч: Настаўнікі перагружаны марнай працай
Паводле экспертаў, пачынаць змены ў беларускай школе трэба з сістэмы кіравання адукацыяй.
Андрей Егоров об успехах "союзного строительства": Торгуем акциями любви — продаем поцелуи (Видео)
Андрей Егоров об успехах "союзного строительства": Торгуем акциями любви — продаем поцелуи (Видео)
"Союзное государство Беларуси и России" развивается как никогда ранее, хотя есть и откаты, заявил глава Беларуси в интервью телеканалу "Россия 24".
Игорю Комлику предъявлено обвинение, Геннадий Федынич — подозреваемый
Игорю Комлику предъявлено обвинение, Геннадий Федынич — подозреваемый
10 августа главному бухгалтеру профсоюза РЭП Игорю Комлику было предъявлено обвинение по ч. 2 ст. 243 Уголовного кодекса Беларуси — "уклонение от уплаты налогов в особо крупном размере".
«Повестка 50»: от антисолидарности к взаимодействию

Что мешает формировать локальные повестки по реализации прав людей с инвалидностью в беларусских городах: недостаток ресурсов или традиционализм и «антисолидарность» местных сообществ?

Взгляд беларусских правозащитников на правозащитную деятельность и вопросы сотрудничества

Представляем отчет по результатам исследования сектора правозащитных организаций и инициатив Беларуси.

Гражданское общество в Беларуси — вещь в себе

Имеющихся организаций "третьего сектора" крайне мало для такой страны, как Беларусь.