BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як "бацька" вучыў чыноўнікаў у трактарах разбірацца (Відэа)

03.08.2017 Усевалад Шлыкаў, Belsat.eu
Як "бацька" вучыў чыноўнікаў у трактарах разбірацца (Відэа)
Ураджай — у небяспецы, айчынныя аграрыі не паспяваюць яго прыбіраць.

Так заявіў кіраўнік Беларусі на адмысловай селектарнай нарадзе з кіраўнікамі райвыканкамаў. Са словаў Лукашэнкі вынікае, што краіна — ледзь не на мяжы катастрофы.

"У нас процьма безалабернасці і элементарнага разгільдзяйства і недапрацовак, якія ў гэтых умовах недапушчальныя! Цяпер неабходна максімальна напружыцца і прыбраць з палей хлеб, не расцягваючы працы на месяц-паўтары", — зазначыў Лукашэнка.

Такой нарады, як сёлета, не было ўжо пяць гадоў

Пра тое, што без умяшання кіраўніка краіны прыбраць ураджай у Беларусі немагчыма, ведае кожны. Летась Лукашэнка асабіста спраўджваў гатовасць збожжа. А да гэтага распякаў уладальніка кепкі — цяпер віцэ-прэмʼера Міхаіла Русага — за нявыкананыя паказнікі прыборкі лёну. Аднак гэта асобныя выпадкі. Такой нарады, як сёлета, не было ўжо пяць гадоў.

"Калісьці нашым сялянам вельмі падабаліся такія селектарныя нарады — там, начальства шыхтуе, кіруе і г.д. А тут, калі апошнія тэндэнцыі трохі перамясціліся ў іншыя галіны — сучасныя тэхналогіі, IT-сектар, Лукашэнка вырашыў нагадаць свайму традыцыйнаму электарату, што ён не забыўся на сялянаў", — патлумачыў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Ці магчыма "перабраць бульбу без прэзідэнта"?

Са словаў лідара Беларусі, уся віна за спазненне ў зборы ўраджаю — прыкладна на дзесяць дзён — ляжыць на кіраўніках райвыканкамаў. Сёння Лукашэнка ім загадаў, між іншага, не дапусціць, цытата, "сезонных ваганняў коштаў на садавіну і гародніну".

Тым не менш, з году ў год ураджай нейкім чынам збіраецца, часам нават і без селектарных нарадаў.

Для дасягнення ж яшчэ лепшых паказнікаў Лукашэнка надаў кіраўнікам райвыканкамаў надзвычайныя паўнамоцтвы. Адказу на тое, чаму менавіта яны мусяць адказваць за ўраджай, нашыя эксперты не знайшлі. Затое маюць параду для кіраўніка краіны.

"Там быў такі цікавы выраз, маўляў не трэба матацца па раёнах, робячы выгляд, што вы чымсьці кіруеце, а засяродзіцца на адстаючых гаспарадках, дык вось тую самую параду можна даць самому кіраўніку краіны — можа, хопіць лазіць па краіне і заняцца тым, чым займаецца прэзідэнт", — падсумаваў сп. Мацкевіч.

Belsat.eu

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео