Воскресенье 17 ноября 2019 года | 21:43
  • бел / рус
  • eng

Тры погляды на будучыню дачыненняў Беларусі і Украіны

24.07.2017  |  Политика   |  Уладзімір Глод, Радыё "Свабода",  
Тры погляды на будучыню дачыненняў Беларусі і Украіны

Афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў да свайго ўкраінскага калегі Пятра Парашэнкі ўзняў пытанне аб перспектывах далейшых дачыненняў паміж Беларуссю і Украінай.

"Свабода" пацікавілася думкамі беларускіх экспертаў на гэты конт.

Палітолаг Алесь Лагвінец: Прагматычныя інтарэсы мае і Кіеў, і Мінск

"Такія візіты звычайна надаюць дынаміку двухбаковым дачыненням. І тут найперш трэба бачыць прагматычныя інтарэсы як з боку Кіева, так і з боку Мінска. Бо калі казаць пра каштоўнасныя падыходы, то якраз разыходжанні вельмі істотныя. Лукашэнка застаецца нашчадкам старой савецкай традыцыі, якая ёсць і антыўкраінская, і антыеўрапейская. І ён гэтага моцна не хавае.

Але, з іншага боку, я мяркую, што эканамічным стасункам гэты візіт дадасць дынамікі. А ўлічваючы нашу велізарную залежнасць ад Расіі, любыя паляпшэнні — што з Украінай, што з іншымі далёкімі і блізкімі краінамі, якія вядуць да дыверсіфікацыі нашага гандлю, — трэба толькі вітаць. У доўгатэрміновай перспектыве яны станоўча адбіваюцца на нашай незалежнасці".

Кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў: Беларусь вядзе двайную гульню

"На мой погляд, дачыненні паміж дзвюма краінамі ў доўгатэрміновай перспектыве застануцца, як і цяпер, дастаткова добрымі. Яны стратэгічна выгодныя абедзвюм дзяржавам. І Беларусь для Украіны, і Украіна для Беларусі — суверэнныя партнёры з падобнымі стратэгічнымі інтарэсамі ў рэгіёне і з вялікай доляй гандлёвага абарачэння. Пра гэта казалі і Лукашэнка, і Парашэнка. І гэта тое ядро, вакол якога абарачаюцца ўсе астатнія адносіны.

А далей ёсць розныя фактары, якія ўскладняюць магчымасць далейшага развіцця. Першы — геапалітычны ўплыў Расіі. Беларусь тут вымушана лавіраваць і час ад часу выконваць тое, чаго ад Лукашэнкі патрабуе Крэмль. Беларускі кіраўнік хоча і з Кіевам захаваць добрыя адносіны, і адначасова не папсаваць іх моцна з Масквой. Таму Беларусь тут вядзе двайную гульню.

Гэта не назавеш нейтралітэтам. Гэта, хутчэй, спроба выціснуць са складанай сітуацыі максімум выгодаў. Напрыклад, Беларусь можа стаць каналам для паступлення нейкіх украінскіх тавараў на расійскі рынак. З аднаго боку, мы можам галасаваць супраць Украіны ў ААН, з другога — з вуснаў Лукашэнкі і некаторых іншых высокіх беларускіх асобаў гучаць прыязныя для Украіны словы. Прычым яны фармулююцца так, што пры жаданні іх можна разглядаць як антырасійскія.

Другі фактар — разбалансаванасць беларускай замежнай палітыкі. Яе відаць у дачыненнях як з Украінай, так і з Расіяй. То складваецца ўражанне, што мы найлепшыя сябры, то раптам узнікаюць нейкія складанасці кшталту гандлёвых войн. І калі гандлёвыя праблемы з Украінай фактычна зліквідаваныя летась, то з Расіяй яны па-ранейшаму працягваюцца. І гэта не дазваляе выбудаваць трывалыя дачыненні, якія можна планаваць надоўга. Для прыкладу можна ўзяць сітуацыю з нафтай. Калі Беларусі спатрэбілася венесуэльская і азербайджанская нафта, пайшлі размовы пра неабходнасць рэалізаваць стары праект Балтыйска-Чарнаморскага калектара. Але як толькі скончылася тая авантура, скончыўся і інтарэс да гэтага важнага праекта".

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі: Індыкатар рэальных дачыненняў пакажуць вучэнні "Захад-2017"

"Індыкатарам рэальных дачыненняў паміж Беларуссю і Украінай стануць вайсковыя вучэнні "Захад-2017". Звяртаю ўвагу, што міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак выступіў з заявай пра небяспечнасць гэтых вучэнняў якраз падчас знаходжання ў Кіеве Аляксандра Лукашэнкі. Міністр напісаў, што вучэнні могуць быць выкарыстаныя, каб пачаць агрэсію не толькі супраць Украіны, але і супраць любой іншай краіны Еўропы, якая мае агульную мяжу з Расіяй. Я ўпэўнены, што час для заявы выбраны невыпадкова.

І яшчэ. Мяне здзівіў выклік у Міністэрства замежных спраў Беларусі ўкраінскага амбасадара. Падставай для такога кроку стала ягоная заява, у якой ён таксама выказаў трывогу наконт тых жа вучэнняў. Хочацца верыць, што гэты выклік не ўнёс сур’ёзных негатыўных момантаў у двухбаковыя дачыненні.

І апошняе. У Кіеве сустракаліся кіраўнікі дзяржаў. Але паўнамоцтвы ў іх розныя. Ва Украіне, адрозна ад Беларусі, прэзідэнт не ўсё вызначае сам. Там ён знаходзіцца пад сталым ціскам Вярхоўнай Рады. І гэта таксама нельга адкідваць, калі мы прагназуем будучыню беларуска-ўкраінскіх дачыненняў".

Другие новости раздела «Политика»

Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Философ и методолог Владимир Мацкевич обратился с открытым письмом к министру иностранных дел Владимиру Макею.
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
У адказ на прымус нашай краіны да т.зв. "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй у Беларусі з'явілася грамадская кампанія "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел).
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
Грамадская кампанія ў абарону незалежнасці Беларусі "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел) хоча не дапусціць падпісання дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй.
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Игра за независимость Беларуси перешла в финальную стадии, но она еще не проиграна. У нас есть еще время, чтобы воспользоваться ошибками России, укрепить свою позицию и сохранить наш суверенитет.
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
16 верасня расійскае выданне "Коммерсант" пераказала сваімі словамі змест "праграмы інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Змест гэтага дакумента ўтойваецца ад грамадства, і тая публікацыя нарабіла шмат шуму.
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Прочитал множество комментариев к статье Дмитрия Бутрина "Дружба налогов" в газете "Коммерсант". Статья вызвала бурную реакцию в беларусском обществе.
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Большое интервью на злободневные темы с философом и методологом Владимиром Мацкевичем в городском журнале "Большой":
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба (Чыслаў) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі платформу Канстытуцыя.бел.
Андрэй Ягораў: Расія паступова зацягвае пятлю на шыі Беларусі
Андрэй Ягораў: Расія паступова зацягвае пятлю на шыі Беларусі
Тэма інтэграцыі Беларусі і Расіі абмяркоўваецца не першы год, але апублікаваныя 16 верасня выданнем "Коммерснат" планы, па сутнасці, эканамічнага паглынання нашай краіны выклікалі моцны рэзананс.
Андрей Егоров: Призываю держать пальцы скрещенными, чтобы подписание состоялось
Андрей Егоров: Призываю держать пальцы скрещенными, чтобы подписание состоялось
Александр Лукашенко принял решение подписать соглашения с Европейским Союзом об упрощении выдачи виз и о реадмиссии.
Владимир Мацкевич и Сергей Бульба: Беларусь хочет жить! (Видео)
Владимир Мацкевич и Сергей Бульба: Беларусь хочет жить! (Видео)
Осталось 79 дня. Видеообращение философа Владимира Мацкевича и инициатора общественной кампании "Свежий ветер" Сергея Бульбы.
Приятное совпадение. Что даст Беларуси подписание визового соглашения с Евросоюзом
Приятное совпадение. Что даст Беларуси подписание визового соглашения с Евросоюзом
Связаны ли согласие на договор о визах с ЕС и возращение посла США с давлением со стороны России? И что нужно сделать Беларуси, чтобы эффективно сотрудничать с Западом?
Владимир Мацкевич: Согласны ли депутаты на рейдерский захват страны?
Владимир Мацкевич: Согласны ли депутаты на рейдерский захват страны?
Я бы хотел обратиться ко всем гражданам Беларуси, но пробую приблизиться к этому постепенно, шаг за шагом.
Таццяна Вадалажская: Галоўная гульня — менавіта палітычная
Таццяна Вадалажская: Галоўная гульня — менавіта палітычная
Не будзе ніякай "яркай падзеі", пасля якога нам усім стане зразумела, што вось — цяпер усё, трэба бараніць незалежнасьць, піша праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.
Владимир Мацкевич: 82 дня на то, чтобы сохранить государственность (Видео)
Владимир Мацкевич: 82 дня на то, чтобы сохранить государственность (Видео)
Осталось 82 дня. Видеообращение философа Владимира Мацкевича.
Адбудаваць імперыю: Расія не спыніцца на паглынанні Беларусі? (Відэа)
Адбудаваць імперыю: Расія не спыніцца на паглынанні Беларусі? (Відэа)
Расійскія амбіцыі не спыняцца на эканамічным паглынанні Беларусі ды іншых постсавецкіх краін. Ці можа быць пачаткам вялікага крыжовага паходу тое, што адбываецца сёння?
Андрей Егоров: У Москвы появятся основания более жестко давить на Беларусь
Андрей Егоров: У Москвы появятся основания более жестко давить на Беларусь
Предполагаемые меры существенно углубляют "союзную интеграцию" и ведут к фактической утрате контроля Беларуси над существенными областями жизнедеятельности страны.
В Беларуси видят угрозу в плане экономической интеграции с Россией
В Беларуси видят угрозу в плане экономической интеграции с Россией
Российское издание "Коммерсант" опубликовало пересказ содержания программы экономической интеграции Беларуси и России в рамках т.н. "Союзного государства".
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль

Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо

Философ и методолог Владимир Мацкевич обратился с открытым письмом к министру иностранных дел Владимиру Макею.