Warning: session_start(): open(/var/www/eurobelarus/data/bin-tmp/sess_f30e9p3or7627lnege8ukjmtd4, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/eurobelarus/data/www/eurobelarus.info/netcat/system/index.php on line 24

Warning: session_start(): Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/eurobelarus/data/www/eurobelarus.info/netcat/system/index.php:24) in /var/www/eurobelarus/data/www/eurobelarus.info/netcat/system/index.php on line 24

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /var/www/eurobelarus/data/www/eurobelarus.info/netcat/system/index.php:24) in /var/www/eurobelarus/data/www/eurobelarus.info/netcat/require/s_common.inc.php on line 6302

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /var/www/eurobelarus/data/www/eurobelarus.info/netcat/system/index.php:24) in /var/www/eurobelarus/data/www/eurobelarus.info/netcat/require/e404.php on line 439
Літву кінулі: чаму ПА АБСЕ ў Мінску не падтрымаў рэзалюцыю па Беларускай АЭС - ЕвроБеларусь
Вторник 2 июня 2020 года | 10:14
  • бел / рус
  • eng

Літву кінулі: чаму ПА АБСЕ ў Мінску не падтрымаў рэзалюцыю па Беларускай АЭС

10.07.2017  |  Политика   |  Хрысціна Чарняўская, GreenBelarus.Info,  
Літву кінулі: чаму ПА АБСЕ ў Мінску не падтрымаў рэзалюцыю па Беларускай АЭС

Літва не атрымала падтрымкі на сустрэчы Парламецкай асамблеі АБСЕ ў Мінску па сваёй крытычнай рэзалюцыі ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку па пытаннях будаўніцтва АЭС.

Большасцю галасоў было вырашана не ставіць у павестку дня дзеля абмеркавання гэтага дакумента, што выклікала шок у літоўскага бока. "Зялёны партал" пацікавіўся ў дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі і сябра Савета "Зялёнай сеткі" Андрэя Ягорава, чым можна патлумачыць такія паводзіны прадстаўнікоў Еўрасаюза.

На думку Андрэя Ягорава, на сітуацыю цалкам паўплывалі палітычныя фактары. Прадстаўнікі Еўрапейскага Саюза кіруюцца логікай усталявання нармальных адносін з Беларуссю, што, відавочна, пераважае ў параўнанні з пытаннямі правоў чалавека, дэмакратыі, а таксама будаўніцтва БелАЭС.

"Па ўсім гэтыя пытанні нервуюць беларускія ўлады. А Еўрасаюз спадзяецца на прагрэс у адносінах з нашай краінай і на паступовае яе ўцягванне ў кааперацыю, пры якой будзе магчымасць уплываць на прыняцце рашэнняў бесканфліктным чынам", — зазначае ён.

Першапачаткова Літва мела мала магчымасцей на падтрымку сваёй рэзалюцыі ў дачыненні да Беларусі, бо гэта цалкам супярэчыць логіцы і імкненням Еўрапейскага Саюза.

Па ўсім, зазначае эксперт, прадстаўнік Швецыі Кент Харстэдт, які рэзка выказаўся па літоўскім праекце рэзалюцыі, даволі моцна ўцягнуты ў справы ўсходніх краін, цікавіцца Беларуссю. І, нягледзячы на тое, што для парламента Швецыі пытанні правоў чалавека і атамная энергетыка з'яўляюцца стратэгічнымі ў палітычным полі, усё ж тут перамагае прагматызм у пабудове міжкраінных адносін.

Праект рэзалюцыі падрыхтаваны літоўскім дэпутатам Лаурынасам Кашчунасам. Улады Беларусі заклікаюць рэабілітаваць палітычных вязняў, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, рэфармаваць выбарчую сістэму, паважаць правы грамадзян на свабоду меркаванняў і сходаў, забяспечыць празрыстасць будаўніцтва БелАЭС і прыпыніць праект, пакуль патрабаванні бяспекі не будуць выкананыя, перадае TUT.BY.

"Калі б такая заява з'явілася пасля 2011 года — у 2012-2013 гадах, то яна прайшла б у сувязі з логікай канфрантацыі да Беларусі", — падкрэслівае Андрэй Ягораў.

Акрамя ўсяго, па яго словах, Літва не вядзе паслядоўнай палітычнай гульні. Гэта вынікае з таго, якім чынам паводзіла сябе літоўская дэлегацыя на сустрэчы бакоў Канвенцыі Эспа ў Мінску.

"З самага пачатку не было зроблена ніякіх захадаў, каб абавязаць Беларусь быць больш адкрытай у пытанні БелАЭС. У першы дзень дэлегаты паводзілі сябе адным чынам, а затым Сейм краіны прымае афіцыйнае рашэнне па атамнай станцыі ў Астраўцы. Для больш шырокай дэмакратычнай падтрымкі неабходны час і перакананне іншых бакоў", — кажа Андрэй Ягораў.

Другие новости раздела «Политика»

Ошибка в функции вывода объектов.
Ошибка в функции вывода объектов.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.