Воскресенье 8 декабря 2019 года | 02:14
  • бел / рус
  • eng

Правы чалавека ў Беларусі: адбываецца, хутчэй, рэгрэс, чым прагрэс

05.07.2017  |  Политика   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Правы чалавека ў Беларусі: адбываецца, хутчэй, рэгрэс, чым прагрэс Радыё Свабода

У Мінску ўпершыню прайшоў Паралельны форум грамадзянскай супольнасці, які НДА зладзілі напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

Арганізатарамі форума выступілі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, РГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, Асамблея НДА Беларусі, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, Цэнтр прававой трансфармацыі і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава супольна з Платформай грамадзянскай салідарнасці. У рамках форума ўпершыню за некалькі гадоў у Мінск прыехаў спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Савета па правах чалавека ААН Міклаш Харашці. Гэтую пасаду ён займае з 2012 года, аднак беларускія ўлады не прызнаюць яго мандат і адмаўляюцца ад супрацоўніцтва са спецдакладчыкам. Наведаць Беларусь у гэтай якасці спадар Харашці не меў магчымасці, паколькі для гэтага неабходна афіцыйнае запрашэнне ўладаў. У Паралельным форуме спадар Харашці змог узяць удзел дзякуючы запрашэнню АБСЕ, а беларускае МЗС падкрэсліла, што спецдакладчык прыбыў у Мінск выключна як прыватная асоба.

Форум “Шэсць гадоў пасля дакладу ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавекаў Беларусі: што змянілася?” сабраў праваабаронцаў з Беларусі, Расіі, атаксама шэраг міжнародных экспертаў, якія канстатавалі, што ў сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне адбываецца, хутчэй, рэгрэс, чым прагрэс. І гэта нягледзячы на тое, што ўпершыню за 13 гадоў адбылася сустрэча, якую праваабаронцы змаглі зладзіць унутры краіны і куды змаглі запрасіць расійскіх праваабаронцаў Юрыя Джыбладзэ і Андрэя Юрава, якім з 2010 года ўезд у Беларусь быў забаронены. Асаблівых ілюзій адносна “адлігі” ў сітуацыі з правамі чалавека ў Беларуі эксперты не маюць, але спадзяюцца, што гэта ўсё ж пэўны пераломны момант.

“Правядзенне сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ – вялікі аванс, выдадзены беларускім уладам, які пакуль яшчэ нічым не пацверджаны. Задача нашага форума ў тым ліку – каб гэта не стала, як кажуць у спорце, чарговай незаліковай спробай. Мы запрашалі на форум прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў, юстыцыі, інфармацыі, Камісіі па правах чалавека Нацыянальнага сходу, але пакуль, відаць, яны не гатовыя да адкрытай дыскусіі і не прыйшлі на наша мерапрыемства,” – зазначыў старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Беларусі Сяргей Мацкевіч, адкрываючы форум.

Зусім з іншай прычыны ўзяць удзел у форуме не змагла вядомая праваабаронца, старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова, якой беларускія ўлады забараняюць уезд у Беларусь. Яна змагла толькі прывітаць прысутных па відэасувязі з Вільні, дзе вымушана жыве ўжо трэці год. Аднак яе калегі падчас форума сабралі подпісы пад зваротамі ў МЗС і МУС Беларусі з заклікам скараціць для Алены Танкачовай тэрмін забароны на ўезд у Беларусь.

“Алене Танкачовай на тры гады забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі. Мы лічам, што гэтая забарона палітычна матываваная і звязаная з яе праваабарончай і грамадскай дзейнасцю. Алена падавала чарговае хадайніцтва аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у краіну, але яно не было нават фармальна разгледжана, таму што гэта быў паўторны зварот і не знайшлося падстаў для яго разгляду. Гэта абурыла і міжнародную, і беларускую праваабарончыя супольнасці, таму арганізацыі, якія ініцыявалі форум, склалі звароты міністру замежных спраў і міністру ўнутраных спраў аб тым, што гэта не павінна застацца без увагі. І мы бачым, што гэта знайшло вялікі водгук у ўдзельнікаў форума, пад зваротамі пакінулі досыць шмат подпісаў,” – распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка.  

Па яе словах, форум стаў надзвычай важнай падзеяй у Беларусі, тым не менш не варта думаць, што гэта сведчыць пра паслабленне рэжыму ў краіне.

“Тое, што форум праводзіцца – цудоўна. Вядома, сітуацыя ў Беларусі ў параўнанні з некаторымі краінамі постсавецкай прасторы лепшая. Але адсутнасць перашкод у правядзенні форума – не падстава казаць пра станоўчыя змены. Пакуль не пачнуцца сістэмныя змены, казаць аб паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека вельмі складана”.

Асаблівая ўвага падчас сустрэчы надавалася эфектыўнасці міжнародных механізмаў у галіне правоў чалавека ў постсавецкіх краінах рэгіёну АБСЕ і, у прыватнасці, ацэнцы змяненняў сітуацыі ў галіне правоў чалавека і праблем грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля апублікавання Дакладу па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ. Генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка зазначыў, што не варта ўспрымаць Усходняе партнёрства ў кантэксце вырашэння праблемы правоў чалавека менавіта як зладжаны і прадуманы механізм, а, хутчэй, гэта толькі інструмент, якім і ўрад, і грамадзянская супольнасць не вельмі ўмеюць карыстацца. Улад Вялічка распавёў, што напярэдадні саміту Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў лістападзе ў Бруселі, паўстала пытанне аптымізацыі гэтай ініцыятывы, і падчас яе вельмі важна не згубіць істотныя для грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека складнікі.

На думку беларускіх праваабаронцаў, у апошнія два гады ў краіне ўсё ж назіраюцца некаторыя пазітыўныя тэндэнцыі ў сферы правоў чалавека. Аднак па-ранейшаму не робяцца захады, накіраваныя на сістэмныя паляпшэнні сітуацыі ў гэтай галіне. Пагаршэнне эканамічнага становішча і шырокае прымяненне Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” прывялі да росту пратэстаў грамадзян, на якія ўлады адказалі рэпрэсіямі. Асабліва рэзка сітуацыя з правамі чалавека ў краіне стала пагаршацца сёлета з сакавіка: напрацягу вясны больш за тысячу грамадзян краіны сутыкнуліся з рэпрэсіямі. Нягледзячы на тое, што напрыканцы чэрвеня былі вызваленыя з СІЗА больш за 30 фігурантаў так званай “справы патрыётаў”, затрыманых у сакавіку-красавіку, у месцах пазбаўлення волі працягваюць знаходзіцца Міхаіл Жамчужны і Дзмітрый Паліенка, прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.

У краіне па-ранейшаму ўжываецца смяротнае пакаранне, а грамадзянскія і палітычныя правы істотна абмежаваныя як на заканадаўчым узроўні, так і ў правапрымяняльнай практыцы. Апроч таго занепакоенасць праваабаронцаў выклікае адсутнасць інфармацыі аб прынятых уладамі мерах па імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ аб рэфармаванні выбарчага заканадаўства.

Па словах старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, правядзенне Паралельнага форуму – добрая магчымасць яшчэ раз голасна нагадаць пра згаданыя праблемы напярэдадні сесіі ПА АБСЕ, якая праходзіць у Мінску з 5 па 9 ліпеня.

“Наш форум з’яўляецца заклікам да беларускіх уладаў выконваць міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека. Мы звяртаемся таксама да міжнароднай супольнасці – на нашай імпэзе прысутнічаюць дэпутаты і віцэ-старшыня ПА АБСЕ, і спадар Харашці, і прадстаўнікі розных міжнародных праваабарончых арганізацый. На жаль, тут няма прадстаўнікоў беларускіх уладаў, і гэта яшчэ раз падкрэслівае, што яны не імкнуцца сесці за стол перамоваў для абмеркавання праблем, якія існуюць у Беларусі”, – заявіў Алесь Бяляцкі.

Па яго словах, выйсце з сітуацыі сістэмнага грамадска-палітычнага крызісу, падмацаванага крызісам эканамічным, можа быць у шырокім грамадска-палітычным дыялогу.

“Калі б мне некалькі год таму сказалі, што мы будзем ладзіць у Мінску сумесны форум, я б не паверыў, што гэта магчыма, – зазначыў прадстаўнік расійскага Цэнтру развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ. – Сёння беларускім уладам выгадна рабіць пэўныя палітычныя крокі, не мяняючы сваёй прыроды. Але сама гэтая сустрэча – ужо важная падзея. Я думаю, што наш голас будзе пачуты. Досвед апошніх гадоў нашай працы сведчыць, што голас грамадзянскай супольнасці ў дзеяннях у сферы правоў чалавека становіцца больш гучным, чым голас урадаў і нават міжнародных арганізацый”.

Прадстаўніца Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Аляксандра Кулаева запэўніла, што ўвага праваабаронцаў да сітуацыі ў Беларусі пасля таго, як раз’едуцца высокія госці, толькі ўзмацніцца.  

У Паралельным форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі 60 беларускіх ды 25 замежных недзяржаўных арганізацый, дэлегаты з Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і еўрапейскіх амбасадаў. Напрыканцы была прынятая выніковая рэзалюцыя форума з прапановай усім інстытутам АБСЕ сістэматычна высоўваць патрабаванні аб верхавенстве закона і правоў чалавека ў Беларусі, рэгулярна праводзіць іх маніторынг і ацэнку, а таксама з патрабаваннем вызваліць з-за кратаў Міхаіла Жамчужнага і Дзмітрыя Паліенку і рэабілітаваць у правах усіх былых палітзняволеных.

Другие новости раздела «Политика»

Владимир Мацкевич: "Свежий ветер" дул 100 дней. Что дальше?
Владимир Мацкевич: "Свежий ветер" дул 100 дней. Что дальше?
Теперь у нас есть 270 дней, которые надо прожить не зря, чтобы жила Беларусь, свободная, независимая, развивающаяся и процветающая.
Андрей Егоров: Власти также должны участвовать в проведении Учредительного собрания
Андрей Егоров: Власти также должны участвовать в проведении Учредительного собрания
Общественная кампания в защиту независимости Беларуси "Свежий ветер" предлагает "перезапустить" беларусскую государственность через Учредительное собрание и объявить "четвертую республику".
"Свежий ветер": Да здравствует Четвертая республика!
"Свежий ветер": Да здравствует Четвертая республика!
Общественная кампания "Свежий ветер" выступила с предложением переучреждения Республики Беларусь на демократических основаниях путем созыва Учредительного собрания.
Уладзімір Мацкевіч: 8 снежня — яшчэ не канец
Уладзімір Мацкевіч: 8 снежня — яшчэ не канец
На 8 снежня запланаванае падпісанне дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" паміж Беларуссю і Расеяй.
Андрэй Ягораў: Стварэнне наднацыянальных органаў будзе патрабаваць змены Канстытуцыі Беларусі
Андрэй Ягораў: Стварэнне наднацыянальных органаў будзе патрабаваць змены Канстытуцыі Беларусі
Акалічнасцяў, што ўтрымлівае 31 "дарожная мапа" аб "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі і Расіі, грамадскасці не агалошваюць дасюль.
Учредительное собрание — единственная осмысленная альтернатива лукашизму
Учредительное собрание — единственная осмысленная альтернатива лукашизму
В 2020 году актуальной альтернативой лукашизму может стать только переучреждение Республики Беларусь, пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
Мацкевич: Альтернативой Лукашенко может быть только человек, который не стремится занять его место
Мацкевич: Альтернативой Лукашенко может быть только человек, который не стремится занять его место
Лидия Ермошина уже готовится по приказу Лукашенко объявить президентские выборы. Но на самом деле никаких президентских выборов в 2020 году в стране не будет.
Андрэй Ягораў: Беларускія ўлады вельмі баяцца рэакцыі грамадства на дамоўленасці аб інтэграцыі
Андрэй Ягораў: Беларускія ўлады вельмі баяцца рэакцыі грамадства на дамоўленасці аб інтэграцыі
У Маскве на пасяджэнні ўрада г.зв. "Саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расіі адбываюцца перамовы, звязаныя з паглыбленнем эканамічнай "інтэграцыі", якой ад афіцыйнага Мінска вымагае Крэмль.
Андрей Егоров: 8 декабря — это лишь начало стратегии России по удушению Беларуси
Андрей Егоров: 8 декабря — это лишь начало стратегии России по удушению Беларуси
Вместо подписания плана по "углублению интеграции" власти двух стран могут вывести конфликт на новый уровень, не исключают эксперты.
Ці будзе Беларусь незалежнай? Застаўся месяц да падпісання пагаднення з Расіяй (Відэа)
Ці будзе Беларусь незалежнай? Застаўся месяц да падпісання пагаднення з Расіяй (Відэа)
8 снежня Лукашэнка і Пуцін павінныя падпісаць пагадненне аб т.зв. "паглыбленай інтэграцыі". Што гэта азначае? Беларусь падводзяць да страты незалежнасці?
Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Философ и методолог Владимир Мацкевич обратился с открытым письмом к министру иностранных дел Владимиру Макею.
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
У адказ на прымус нашай краіны да т.зв. "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй у Беларусі з'явілася грамадская кампанія "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел).
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
Грамадская кампанія ў абарону незалежнасці Беларусі "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел) хоча не дапусціць падпісання дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй.
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Игра за независимость Беларуси перешла в финальную стадии, но она еще не проиграна. У нас есть еще время, чтобы воспользоваться ошибками России, укрепить свою позицию и сохранить наш суверенитет.
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
16 верасня расійскае выданне "Коммерсант" пераказала сваімі словамі змест "праграмы інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Змест гэтага дакумента ўтойваецца ад грамадства, і тая публікацыя нарабіла шмат шуму.
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Прочитал множество комментариев к статье Дмитрия Бутрина "Дружба налогов" в газете "Коммерсант". Статья вызвала бурную реакцию в беларусском обществе.
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Большое интервью на злободневные темы с философом и методологом Владимиром Мацкевичем в городском журнале "Большой":
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба (Чыслаў) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі платформу Канстытуцыя.бел.
  • Гражданское общество (Часть 3)

    Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.

  • Гражданское общество (Часть 2)

    "Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.

  • Гражданское общество (Часть 1)

    Гражданское общество в Беларуси есть. Я это точно знаю, поскольку именно солидарность гражданского общества спасла меня от смерти в октябре 2006 года.

Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Гражданское общество (Часть 3)

Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.