BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сустрэча кіраўнікоў МЗС у Мінску: дзяржаўныя медыя кажуць пра поспех, дэмакраты — абураюцца (Відэа)

25.06.2017 Belsat.eu
Сустрэча кіраўнікоў МЗС у Мінску: дзяржаўныя медыя кажуць пра поспех, дэмакраты — абураюцца (Відэа)
У Цэнтральна-еўрапейскую ініцыятыву ўваходзяць васямнаццаць краін Еўропы: ад Італіі з Польшчай — на Захадзе да Беларусі з Украінай — на Усходзе.

Міністры замежных справаў краін-членаў Цэнтральна-еўрапейскай ініцыятывы прывітаў гаспадар сустрэчы Аляксандр Лукашэнка, які падзяліўся нязменнымі прынцыпамі беларускай замежнай палітыкі.

"Для нашай краіны ў роўнай ступені істотна развіваць дачыненні як з Усходам, гэтак і з Захадам, не робячы штучнага выбару паміж імі. Аднак ёсць пэўныя сілы, што не пакідаюць спробаў аднавіць блокавую палітыку мінуўшчыны", — заявіў кіраўнік Беларусі.

У тым, што падобная сустрэча праходзіць у Мінску, улічваючы ратацыйнае месца пасяджэнняў, нічога дзіўнага няма. Здзіўляе прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл толькі тое, што з боку еўрапейскіх гасцей не гучыць асуджэння нядаўніх падзей у нашай краіне.

"У Беларусі ў гэты час адбываюцца разгоны мірных дэманстрацый, збіццё, пасадкі за іншадумства, за ўдзел у акцыях пратэсту, забарона на дзейнасць палітычных партый і грамадскіх арганізацый. І пры гэтым усім Беларусь прымае еўрапейцаў, а Лукашэнка мае нахабства вучыць правілам жыцця і этыкету гэтых самых еўрапейцаў", — кажа Павал Севярынец, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Улады ж кажуць пра трыумф шматвектарнасці і гатовасць зрабіцца мостам паміж Азіяй і Еўропай, абы не давялося выбіраць, па якім баку таго моста трэба ў выніку апынуцца. Але паводле айчынных назіральнікаў, поспехі беларускай дыпламатыі пераацэненыя.

"Вельмі прымітыўнае ўяўленне беларускіх дыпламатаў пра еўрапейскі вектар прыводзіць да таго, што Беларусь не можа нармальна працаваць з Еўрасаюзам і з асобнымі краінамі Захаду, бо ўвесь Захад па-расейску разглядае, як нешта цэльнае і адзінае, што не ёсць праўдаю", — адзначае філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Калі сустрэча ўдзельнікаў Цэнтральна-еўрапейскай ініцыятывы і праходзіць без абмеркавання палітычных рэжымаў краін-членаў арганізацыі, то пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ можа быць не такім прыемным для афіцыйнага Мінска, як спадзяюцца гаспадары сустрэчы. Бо, між іншага, там разгледзяць дзве рэзалюцыі.

"Гэта рэзалюцыя літоўскага парламентарыя — у ёй уздымаюцца пытанні палітвязняў, смяротнага пакарання і парушэнняў з будаўніцтвам АЭС у Беларусі. І рэзалюцыя шведскага парламентарыя, дзе ідзе размова пра парушэнні ў трох краінах: Расія, Азербайджан, Беларусь", — працягвае Уладзімір Мацкевіч.

Тым не менш, такая размова будзе толькі ў ліпені. Сёння ж еўрапейскія госці, прынамсі публічна, не згадалі нават пра тых чатырнаццаць асобаў-фігурантаў справы "Белага легіёна", што з сакавіка застаюцца за кратамі як абвінавачаныя ў падрыхтоўцы масавых закалотаў — якіх, зрэшты, не было.

Belsat.eu

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео