Четверг 14 ноября 2019 года | 10:37
  • бел / рус
  • eng

Ці прымусіць Вільня Мінск адмовіцца ад пабудовы АЭС у Астраўцы? (Аўдыё)

23.06.2017  |  Политика   |  Юрый Дракахруст, Радыё «Свабода»,  
Ці прымусіць Вільня Мінск адмовіцца ад пабудовы АЭС у Астраўцы? (Аўдыё)

Ці адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі абвяшчэнне БелАЭС пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы? Ці можа Літва прадухіліць яе пабудову? Як рэагуюць на спрэчку іншыя замежныя краіны?

Гэтыя тэмы ў "Экспертызе Свабоды" абмяркоўваюць філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч і палітычны аглядальнік партала TUT.BY Арцём Шрайбман. Вядзе перадачу Юрый Дракахруст.

Юрый Дракахруст: 15 чэрвеня парламент Літвы прыняў закон, паводле якога атамная электрастанцыя, якая будуецца ў Астравецкім раёне Беларусі, уяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літоўскай Рэспублікі, яе навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю. Літва ставіць палітычную мэту спыніць будаўніцтва БелАЭС. На ваш погляд, наколькі гэта закон і такая мэта адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі?

Уладзімір Мацкевіч: Напэўна, я тут выкажуся не патрыятычна, але сёння кіраўніцтва Літвы, парламент Літвы змагаюцца за інтарэсы менавіта Беларусі. І свае таксама, але і Беларусі. Праўда, крыху са спазненнем. Калі беларускія "зялёныя", эколагі, патрабавалі пэўнай вызначанай пазіцыі ад літоўскага кіраўніцтва раней, то яго, на жаль, не было. Зараз Літва робіць розныя захады, адчуваючы небяспеку. Пытанне толькі ў тым, да якога рубяжа яна зможа дайсці ў гэтым.

Юрый Дракахруст: Арцём, а вы, відаць, патрыятычны пункт гледжання выкажаце?

Арцём Шрайбман: Ува Уладзіміра таксама патрыятычны пункт гледжання. Але мы, магчыма, адрозніваемся ў разуменні патрыятызму. Я мяркую, што нічога добрага Беларусі ад гэтых літоўскіх мер не будзе. Нават калі мы глядзім на гэта з пазіцыі праціўнікаў пабудовы АЭС, гэта не спыніць яе пабудову. Гэтая станцыя стала справай прынцыпу для Аляксандра Лукашэнкі. І падобныя крокі прымушаюць яго і іншых кіраўнікоў гэтага праекта менш задумвацца пра нейкія фінансавыя аспекты будоўлі, а больш — пра прынцып. Я не з’яўляюся праціўнікам атамнай энергетыкі наогул і не бачу нічога кепскага ў тым, каб у Беларусі была атамная станцыя, якая б давала электрычнасць, якую мы маглі б экспартаваць.

Таму калі Літва здолее заблакаваць экспартныя пастаўкі беларускай электрычнасці, то гэта не будзе дабром для нашай краіны, якой неабходна дыверсіфікаваць знешні гандаль, у тым ліку і энерганосьбітамі, ссоўваць баланс гандлю з усходу на захад. З гэтых пазіцый я не бачу нічога станоўчага ў гэтай палітыцы Літвы як для Беларусі афіцыйнай, гэтак і для Беларусі нашай з вамі.

Юрый Дракахруст: Арцём, вы сказалі — справа прынцыпу. Але здараецца, што людзі і адыходзяць ад сваіх прынцыпаў. Летась вось быў прынцып у Мінска — цана газу 73 долараў за тысячу кубаметраў. А потым мы ведаем, што здарылася з гэтым прынцыпам.

Арцём Шрайбман: Я б не параўноўваў вагу контрагентаў. Адна справа — заяўляць прынцыповую пазіцыю ў спрэчках з вялікай Расіяй, якая можа праціснуць сваю пазіцыю, проста пачакаўшы, пакуль у нас скончацца грошы ці пакуль не захочацца газу. І іншая справа — Літва, патрабаванні якой успрымаюцца ў Мінску ў адпаведнасці з прымаўкай пра караван, які ідзе.

У Літвы проста няма фізічнага рычагу, каб прыпыніць пабудову станцыі. Ужо на ўсіх узроўнях заяўляецца, што мы спажывем усю гэтую энергію на ўласным рынку. Не ведаю, ці так гэта, трэба пытацца адмыслоўцаў. Але нашы чыноўнікі не збіраюцца мяняць сваю пазіцыю.

Юрый Дракахруст: Рашэнне аб забароне імпарту энергіі з БелАЭС і яе транзіту праз Літву, прынятае раней — рашэнне істотнае, але яно не блакуе перспектыву пабудовы станцыі і яе далейшай эксплуатацыі. Ці мае Літва дыпламатычныя, палітычныя і эканамічныя інструменты, каб дасягнуць пастаўленай мэты?

Уладзімір Мацкевіч: Я падзяляю некаторыя аспекты таго, што сказаў Арцём — тое, што моц Расіі ў перамовах ці ціску на Беларусь непараўнальна большая, чым Літвы. Літва адна не справіцца з гэтым байкотам энергіі з гэтай станцыі. Я таксама не з’яўляюся такім ужо зацятым праціўнікам атамнай энергетыкі, але пытанне не ў гэтым, а ў адказнасці краіны.

Ія Малкіна, намеснік міністра аховы прыроды Беларусі, заявіла, што Беларусь — адказная дзяржава. Але мы ведаем, наколькі яна насамрэч безадказная дзяржава. І таму парушэнне цэлага шэрагу пагадненняў мела месца ва ўзгадненні з Літвой месца пабудовы АЭС. На жаль, рэакцыя Літвы была запозненая, і зараз, калі да гэтага не далучыцца Еўрасаюз, Польшча, то адна Літва не спыніць будаўніцтва АЭС. Я згодны з Арцёмам у тым, што Лукашэнка тут пайшоў на прынцып.

Байкот з боку Літвы транзіту энергіі не спыніць будаўніцтва станцыі. Але аргументацыя патрэбы ў АЭС палягала ў тым, што Беларусі самой не хапае энергіі і яна на 95% залежыць у гэтым пытанні ад расійскага газу. Першапачаткова ні пра які экспарт электраэнергіі размова не ішла. Я не адмысловец у энергетыцы, але я магу сыходзіць з міжнародных пагадненняў, з дэкларацыі Рыа-дэ-Жанейра 1992 года, з канвенцыі Эспа. І я бачу, наколькі безадказна, валюнтарысцкі паводзіла сябе беларуская дзяржава ў гэтым будаўніцтве. І тут калі нешта здарыцца, то да крымінальнай адказнасці будуць прыцягвацца ўсе, хто на той момант застанецца жывым.

Юрый Дракахруст: Уладзімір, вы ўжо прыгадалі канвенцыю Эспа, якая трактуе пытанні ўплыву АЭС на навакольнае асяроддзе. Апошняя нарада канвенцыі прайшла на мінулым тыдні ў Мінску. Аднак яе ўдзельнікі не прынялі ніякага выніковага дакумента па БелАЭС. А які ў цэлым міжнародны кантэкст гэтай спрэчкі паміж Вільняй і Мінскам? Ці не ператворыцца яна ў яшчэ адзін фронт канфлікта паміж Расіяй і абʼяднаным Захадам?

Арцём Шрайбман: Мне здаецца, што і суседзі Літвы, і тым больш ЕС імкнуцца не толькі сысці ад палітызацыі гэтай справы, яны яшчэ імкнуцца ўхіліцца ад гэтай спрэчкі. Нарада канвенцыі Эспа вельмі яскрава гэта прадэманстравала. Такія калегіяльныя органы, у якіх прадстаўлены дзясяткі краін, хутчэй схільныя адкласці прыняцце рэзалюцый, каб дамагацца мэтаў, падобных закрыццю АЭС.

Тым больш што ў сферы ядзернай энергетыкі амаль усе высновы міжнародных структур маюць рэкамендацыйны характар. Літва тут, хутчэй за ўсё, застанецца адна на сваім фронце. Іншыя краіны, у тым ліку і суседзі, усё часцей апелююць да высноў МАГАТЭ. Чыноўнікі ад МАГАТЭ, якія прыязджалі ў Беларусь, выказваліся ў вышэйшай ступені лаяльна адносна БелАЭС.

Ёсць сумневы ў абʼектыўнасці гэтых экспертаў, "зялёныя" кажуць, што МАГАТЭ — гэта арганізацыя, якая зацікаўлена ў новых атамных станцыях, таму яна лаяльная да тых, хто іх будуе. Тым не менш, я не бачу ні ў воднай іншай сталіцы жадання не толькі ўмешвацца ў канфлікт, але і наогул радыкалізаваць гэтую тэму. Усе, як і афіцыйны Мінск, хочуць гэтую тэму калі не спусціць на тармазах, то, як кажуць, пакінуць пад радарамі, каб яна не мела палітычнага розгаласу.

У гэтым часткова прычына такой надзвычайнай эмацыйнасці пазіцыі Літвы. не толькі ў тым справа, што станцыя будуецца пад Вільняй — у Літвы была свая АЭС пад Вільняй, і яна была не самая бяспечная, па ўсёй Еўропе стаяць станцыі каля сталіц, каля Люксембура, каля Бруселя. Гэта не нешта ўнікальнае. Прычына эмацыйнасці — тое, што Літва са сваёй пазіцыяй застаецца самотнай.

Уладзімір Мацкевіч: Літва ўжо не адна ў гэтым супрацьстаянні. Нарада канвенцыі Эспа падрыхтавала сваю рэзалюцыю па БелАЭС. Беларускі бок адмовіўся яе падтрымаць і падрыхтаваў сваю рэзалюцыю. Нарада беларускі праект не падтрымала. Так што размова ідзе пра супрацьстаянне паміж Беларуссю і дзяржавамі, якія падпісалі канвенцыю Эспа. Гэта не толькі ЕС, а больш шырокае кола краін, і Беларусь у тым ліку. Так што спіраль раскручваецца, хаця і павольна.

Абвастрэнне пазіцыі Літвы мы назіраем апошнія гады, хаця літоўскія эксперты наведвалі пляцоўку будоўлі станцыі яшчэ ў 2008 годзе. Пры будоўлі былі парушаны не толькі міжнародныя нормы, але і праектныя. Так што тут усё не так проста, як гэта падаюць беларускія ўлады, што, маўляў, калі ўжо пачалі будаваць, калі столькі грошай ужо ўбухалі, то гэта ўжо не спыніць. Я лічу, што гэта вельмі бязглуздая пазіцыя.

Другие новости раздела «Политика»

Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Философ и методолог Владимир Мацкевич обратился с открытым письмом к министру иностранных дел Владимиру Макею.
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
У адказ на прымус нашай краіны да т.зв. "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй у Беларусі з'явілася грамадская кампанія "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел).
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
Грамадская кампанія ў абарону незалежнасці Беларусі "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел) хоча не дапусціць падпісання дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй.
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Игра за независимость Беларуси перешла в финальную стадии, но она еще не проиграна. У нас есть еще время, чтобы воспользоваться ошибками России, укрепить свою позицию и сохранить наш суверенитет.
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
16 верасня расійскае выданне "Коммерсант" пераказала сваімі словамі змест "праграмы інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Змест гэтага дакумента ўтойваецца ад грамадства, і тая публікацыя нарабіла шмат шуму.
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Прочитал множество комментариев к статье Дмитрия Бутрина "Дружба налогов" в газете "Коммерсант". Статья вызвала бурную реакцию в беларусском обществе.
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Большое интервью на злободневные темы с философом и методологом Владимиром Мацкевичем в городском журнале "Большой":
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба (Чыслаў) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі платформу Канстытуцыя.бел.
Андрэй Ягораў: Расія паступова зацягвае пятлю на шыі Беларусі
Андрэй Ягораў: Расія паступова зацягвае пятлю на шыі Беларусі
Тэма інтэграцыі Беларусі і Расіі абмяркоўваецца не першы год, але апублікаваныя 16 верасня выданнем "Коммерснат" планы, па сутнасці, эканамічнага паглынання нашай краіны выклікалі моцны рэзананс.
Андрей Егоров: Призываю держать пальцы скрещенными, чтобы подписание состоялось
Андрей Егоров: Призываю держать пальцы скрещенными, чтобы подписание состоялось
Александр Лукашенко принял решение подписать соглашения с Европейским Союзом об упрощении выдачи виз и о реадмиссии.
Владимир Мацкевич и Сергей Бульба: Беларусь хочет жить! (Видео)
Владимир Мацкевич и Сергей Бульба: Беларусь хочет жить! (Видео)
Осталось 79 дня. Видеообращение философа Владимира Мацкевича и инициатора общественной кампании "Свежий ветер" Сергея Бульбы.
Приятное совпадение. Что даст Беларуси подписание визового соглашения с Евросоюзом
Приятное совпадение. Что даст Беларуси подписание визового соглашения с Евросоюзом
Связаны ли согласие на договор о визах с ЕС и возращение посла США с давлением со стороны России? И что нужно сделать Беларуси, чтобы эффективно сотрудничать с Западом?
Владимир Мацкевич: Согласны ли депутаты на рейдерский захват страны?
Владимир Мацкевич: Согласны ли депутаты на рейдерский захват страны?
Я бы хотел обратиться ко всем гражданам Беларуси, но пробую приблизиться к этому постепенно, шаг за шагом.
Таццяна Вадалажская: Галоўная гульня — менавіта палітычная
Таццяна Вадалажская: Галоўная гульня — менавіта палітычная
Не будзе ніякай "яркай падзеі", пасля якога нам усім стане зразумела, што вось — цяпер усё, трэба бараніць незалежнасьць, піша праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.
Владимир Мацкевич: 82 дня на то, чтобы сохранить государственность (Видео)
Владимир Мацкевич: 82 дня на то, чтобы сохранить государственность (Видео)
Осталось 82 дня. Видеообращение философа Владимира Мацкевича.
Адбудаваць імперыю: Расія не спыніцца на паглынанні Беларусі? (Відэа)
Адбудаваць імперыю: Расія не спыніцца на паглынанні Беларусі? (Відэа)
Расійскія амбіцыі не спыняцца на эканамічным паглынанні Беларусі ды іншых постсавецкіх краін. Ці можа быць пачаткам вялікага крыжовага паходу тое, што адбываецца сёння?
Андрей Егоров: У Москвы появятся основания более жестко давить на Беларусь
Андрей Егоров: У Москвы появятся основания более жестко давить на Беларусь
Предполагаемые меры существенно углубляют "союзную интеграцию" и ведут к фактической утрате контроля Беларуси над существенными областями жизнедеятельности страны.
В Беларуси видят угрозу в плане экономической интеграции с Россией
В Беларуси видят угрозу в плане экономической интеграции с Россией
Российское издание "Коммерсант" опубликовало пересказ содержания программы экономической интеграции Беларуси и России в рамках т.н. "Союзного государства".
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль

Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо

Философ и методолог Владимир Мацкевич обратился с открытым письмом к министру иностранных дел Владимиру Макею.