BE RU EN
rss facebook twitter

Члена Еўрапарламента шэсць гадзін трымалі на беларускай мяжы

26.04.2016
Члена Еўрапарламента шэсць гадзін трымалі на беларускай мяжы
alternattiva.org
Члена Еўрапарламента Рэбеку Хармс шэсць гадзін трымалі на беларускай мяжы.
Яна накіроўвалася на міжнародную канферэнцыю "Чарнобыль +30", якая прайшла 24 красавіка ў Мінску пад эгідай таварыства "Зялёная сетка" і Беларускай партыі "Зялёныя" пры падтрымцы кіеўскага філіяла Фонду Генрыха Бёля (Германія), Сусветнай асацыяцыі ветраэнергетыкі і Еўрапейскай партыі зялёных.

Паводле паведамлення Беларускай антыядзернай кампаніі, нямецкі палітык, кіраўнік фракцыі "Зялёныя — Еўрапейскі свабодны альянс" у Еўрапарламенце, якая была затрымана на памежным кантролі ў аэрапорце Мінск, змагла ўехаць у беларускую сталіцу і ўзяць удзел у канферэнцыі.

Сваё затрыманне Хармс, якая адкрыта крытыкуе палітыку Крамля ў ЕС, звязвае з тым, што яна ўнесена ў спісы не ўязных у Расію па палітычных матывах, і тлумачыць супрацоўніцтвам пагранічных службаў Расіі і Беларусі.

Рэбека Хармс выступіла на канферэнцыі "Чарнобыль +30" па запрашэнні Беларускай партыі "Зялёныя", паведамляе БелаПАН. "Праз 30 гадоў пасля Чарнобыля Украіна і іншыя краіны яшчэ не пачалі ачышчэння зоны аварыйнай АЭС", — адзначыла Хармс. У той жа час, паводле яе слоў, на будаванне аб'екта "Сховішча" для аварыйнага чарнобыльскага рэактара Еўрасаюз ужо выдаткаваў велізарныя сродкі і Украіна будзе яшчэ доўга залежаць ад знешняга фінансавання ў гэтай сувязі.

"Мы не ведаем, дзе адбудзецца наступная аварыя, — сказала дэпутат. — Я працую з ядзернымі рызыкамі ў ЕС, і на маёй старонцы ёсць даследаванне балгарскага эксперта, дзе гаворыцца пра тое, што ў ЕС пасля 2006 года мы даволі блізкія да наступнай катастрофы на АЭС, яна можа быць і ў Францыі, і ў Германіі. Што мы можам зрабіць, дык гэта выйсці з ядзернага цыкла". На яе думку, гэта асабліва актуальна менавіта цяпер, у сувязі з тым што тэрарысты робяць сваёй мішэнню атамныя электрастанцыі ў Еўропе.

"Менавіта таму АЭС — гэта бомбы запаволенага дзеяння", — лічыць Хармс.

Як мяркуе нямецкі палітык, чарнобыльскі вопыт — добрая падстава скончыць з атамнай энергетыкай. "Чарнобыль паўплываў на энергетыку Германіі: яна канчаткова змянілася і стала "зялёнай". І калі мы кажам пра нямецкі вопыт, то эканоміка аднаўлянай энергіі значна лепшая, чым эканоміка ядзернай энергетыкі", — заявіла парламентарый.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Аналитика и исследования
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
25.05.2020 The Washington Post

Когда Беларусь закупила первую партию американской нефти, это была не просто сделка. Это было послание Москве: один из самых верных союзников России начал проверять свои связи с Западом.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
22.05.2020 Геннадий Маковский, UDF.BY

На пресс-конференции 20 мая "претендент" на президентский пост Виктор Бабарико заявил, что "значительных" фальсификации на предыдущих президентских "выборах" не было.

Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
18.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог — специально для Naviny.by

Проведение эффективной избирательной кампании требует огромных средств. Есть ли они у главных оппонентов Лукашенко? И кто может стать реальным "инвестором" в их кампании?

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.