Понедельник 24 апреля 2017 года | 17:59
  • бел / рус
  • eng

Выбуха сацыяльных канфліктаў у Беларусi пакуль не прадбачыцца

26.03.2016  |  Политика   |  Служба iнфармацыi «ЕўраБеларусi»,  
Выбуха сацыяльных канфліктаў у Беларусi пакуль не прадбачыцца

Аб гэтым гаворыцца ў даследваннi, праведзенам Iнстытутам «Палiтычная сфера».

«Пратэстная актыўнасць у Беларусі ў 2015 годзе» - даследванне пад такой назвай зрабiла супрацоўнiца  Iнстытута «Палiтычная сфера» Таццяна Чыжова. У iм аналiзуюцца вулічныя акцыі i сацыяльныя канфлікты, якiя адбылiся ў краiне ў мiнулым годзе, а таксама прагназуюцца вулічныя падзеi года 2016.  

Так, калі ў 2013 годзе ў Беларусі ў межах маніторынгу было налічана 103 пратэстныя падзеі, у 2014 (год мясцовых выбараў) іх колькасць хаця і вырасла, але не надта моцна – 127 падзеі за год (з улікам 29 выбарчых пікетаў апазіцыі, на якіх легальным чынам праводзілася палітычная агітацыя). У 2015 годзе было налічана 125 падзей (з улікам 6 выбарчых пікетаў, якія хутчэй былі падобныя на акцыі пратэсту, замаскіраваныя пад пікеты па зборы подпісаў).

«З улікам таго, што ў 2015 годзе паралельна адбывалася агітацыйная кампанія, на якую былі кінутыя ўсе сілы апазіцыйнага актыву, можна сказаць, што пэўны рост актыўнасці адбыўся», - гаворыцца ў даследваннi.

У iм таксама паведамляецца, што выбарчы 2015 год часткова апраўдаў мінулагодні прагноз на павышэнне палітычнай вулічнай пратэстнай актыўнасці, хаця шмат у чым яна павялічылася не толькі за кошт акцый традыцыйнай апазіцыі, але і рознага кшталту нефармальных груповак, пераважна моладзевых (анархістаў, футбольных фанатаў, “Пошуга” і г.д.). Тым не меньш, крыху больш мяккі палітычны клімат дазволіў тым апазіційным лідарам, што не бралі ўдзел у выбарчым працэсе, правесці некалькі больш-меньш масавых акцый без дазволу ўлад з мінімальнымі наступствамі для іх удзельнікаў (пратаколы на месцы, штрафы). Канешне, калі параўнаць выбары 2015 года з 2010 годам, то сапраўднай масавасці падчас вулічных акцый не назіралася. Паслявыбарчы імправізаваны мітінг 11 кастрычніка (на якім не быў заўважаны ніводны з апазіціыйных лідараў, што арганізоўвалі ранейшыя акцыі) быў зусім малалюдны (на фоне ранейшых вулічных падзей у 2010, 2006 і нават у 2001 гадах, калі адбываліся выбары прэзідэнта).

Гэта, на думку аўтара даследвання, можна патлумачыць, па-першае, асцярожнасцю самой апазіцыі, якая да таго ж у 2015 годзе разыйшлася ў тактыках: адна яе частка больш увагі надала чыста агітацыйнай кампаніі, што праводзілася без моцнага пратэстнага запалу і заклікаў “на плошчу” у ноч пасля выбараў, другая ці то была няздатная ці не вельмі імкнулася сабраць сапраўды масавы вулічны сход, прадбачыўшы, што пасля ўкраінскіх падзей, улады будуць рэзка рэагаваць на такога кшталту спробы.

Па-другое, высокая верагоднасць таго, што шараговыя прыхільнікі апазіцыі самі не вельмі імкнуліся да нейкіх актыўных дэманстрацый непавінавання, таксама зважаючы на ўкраінскія падзеі і магчымую рэакцыю ўлад на гэтым фоне.

Па-трэцяе, майданныя і паслямайданныя падзеі выклікалі ў насельніцтва краіны адмоўную рэакцыю і забяспечылі рост рэйтынга дзейснага прэзідэнта, які непасрэдна перад выбарамі падскочыў яшчэ вышэй, нягледзячы на сацыяльна-эканамічную нестабільнасць у 2014-2015 гадах. І ўрэшце рэшт, сама ўкраінская праблематыка перастала быць у фокусе ўвагі падчас вулічных акцый, што можна патлумачыць зніжэннем папулярнасці вобраза майдану ў тым ліку ў вачах саміх актывістаў.

Такім чынам, адзначаецца ў  даследваннi, нягледзячы на некаторы ўсплёск пратэстнай палітычнай актыўнасці у выбарчы год у параўнанні з папярэднімі, усё-такі варта адзначыць яе умеранасць.

«Некаторае падзенне колькасці сацыяльных канфліктаў у 2015 годзе было звязана з мінімальнай колькасцю забастовак рынкавых гандляроў (іхнія масавыя ў тым ліку вулічныя выступы пачаліся якраз з пачатку новага 2016 года), а таксама некаторым зніжэннем колькасці выступаў на працоўных месцах, што можа быць звязана альбо з цяжкім эканамічным становішчам і звужэннем рынку працы (людзі проста баяцца выступаць супраць наймальніка, каб не застацца беспрацоўнымі), альбо таксама з выбарчым годам і імкненнем дзяржаўных прадпрыемстваў мінімізаваць незадвальненне працоўных, прадухіліўшы іх выступы і ўвагу СМІ. Дзвюмя асаблівасцямі 2015 году варта назваць першы за доўгія гады працяглы пратэст студэнтаў і медыйна прывабны марш кітайскіх будаўнікоў на Гомель», - гаворыцца ў даследваннi.

У iм таксама нагадваецца, што на дадзены момант у Беларусi назіраецца павышаная пратэстная актыўнасць дробных прадпрымальнікаў-гандляроў і далучэнне да іх акцый апазіцыйных актывістаў. Цалкам верагодна, што у 2016 годзе, у сувязі з напружанай эканамічнай і сацыяльнай абстаноўкай, апазіцыйны актыў больш увагі будзе надаваць менавіта такога кшталту праблематыцы падчас акцый.

Але як паўплывае гэты стан эканомікі на настроі большасці грамадства, сказаць адназначна цяжка: працяглая дэпрэсія звычайна прыводзіць хутчэй да “галасавання нагамі”. З іншага боку, улічваючы, што Расія перажывае зараз тыя самыя праблемы, такога кшталту эканамічная міграцыя становіцца амаль бессэнсоўнай. Пры гэтым, у даследваннi адзначаецца, што паколькі рынак працы канчаткова звузіўся, і страх згубіць рабочае месца павялічыўся шматкроць, цалкам магчыма, што выбуха сацыяльных канфліктаў пакуль не прадбачыцца, але магчыма сацыяльная напружанасць выльецца ў нейкія іншыя формы выразу незадавальнення.

Другие новости раздела «Политика»

Владимир Мацкевич: Власть устраивало, что протесты ограничиваются только «декретом о тунеядстве»
Владимир Мацкевич: Власть устраивало, что протесты ограничиваются только «декретом о тунеядстве»
Философ и методолог Владимир Мацкевич дает оценку протестной весне.
Беларусский тупик?
Беларусский тупик?
Начало апреля было ознаменовано не только страшным терактом в соседней России, но и существенными изменениями внешнеполитической обстановки.
"Размова Мацкевіча" з Юрасём Губарэвічам (Відэа)
"Размова Мацкевіча" з Юрасём Губарэвічам (Відэа)
Чарговы запрошаны вядоўцай "Белсата" Уладзімірам Мацкевічам да размовы прадстаўнік беларускай апазіцыі — старшыня Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.
Хто "злівае" пратэсты ў Беларусі? (Відэа)
Хто "злівае" пратэсты ў Беларусі? (Відэа)
Чаму пратэсты ў Беларусі не маюць плёну? Палітолаг Андрэй Ягораў не бачыць сёння з боку апазіцыі хоць нейкай стратэгіі.
"Размова Мацкевіча" з Віталём Рымашэўскім (Відэа)
"Размова Мацкевіча" з Віталём Рымашэўскім (Відэа)
Вядоўца "Балсата" філосаф і метадодаг Уладзімір Мацкевіч працягвае выклікац да сабе на размову беларускіх апазыцыйных палітыкаў.
Макей принял участие в заседании СМИД СНГ
Макей принял участие в заседании СМИД СНГ
7 апреля в Ташкенте состоялось очередное заседание Совета министров иностранных дел Содружества Независимых Государств.
Пресс-релиз БНП в связи с очередным раундом диалога в формате Координационной группы ЕС-Беларусь
Пресс-релиз БНП в связи с очередным раундом диалога в формате Координационной группы ЕС-Беларусь
Беларусская национальная платформа ФГО ВП приветствует диалоговый процесс в формате Координационной группы ЕС-Беларусь, третий раунд которого состоялся в Минске 3-4 апреля 2017 года.
"Размова Мацкевіча" з Аляксеем Янукевічам (Відэа)
"Размова Мацкевіча" з Аляксеем Янукевічам (Відэа)
Вядоўца перадачы "Размова" філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч працягвае задаваць нязручныя пытанні лідарам беларускай апазіцыі.
Европарламент осудил разгон мирных демонстрантов в Беларуси‍
Европарламент осудил разгон мирных демонстрантов в Беларуси‍
Европарламент принял резолюцию по Беларуси, в которой осуждается разгон мирных демонстрантов на массовых демонстрациях по всей Беларуси на День воли, 25 марта.
На "нормандской" встрече в Минске  будут обсуждаться вопросы безопасности и гуманитарные
На "нормандской" встрече в Минске будут обсуждаться вопросы безопасности и гуманитарные
Об этом заявила представитель Украины в гуманитарной подгруппе трехсторонней контактной группы Ирина Геращенко.
Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і ЕС немагчыма разглядаць асобна ад пытанняў правоў чалавека
Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і ЕС немагчыма разглядаць асобна ад пытанняў правоў чалавека
У дыялогу беларускай дзяржавы і Еўрасаюза з удзелам грамадзянскай супольнасці змяніўся фармат, але актуалізаваліся праблемы 2010 года.
Партыя БНФ прапануе дэпутатам стварыць парламенцкую камісію па расследванні падзеяў 25 сакавіка
Партыя БНФ прапануе дэпутатам стварыць парламенцкую камісію па расследванні падзеяў 25 сакавіка
Партыя БНФ 4 красавіка перадала звароты да депутатаў Палаты прадстаўнікоў з прапановай стварыць парламенцкую каміссію по расследванні падзеяў 25 сакавіка.
Официальный Минск заявляет об урегулировании всех споров с Россией
Официальный Минск заявляет об урегулировании всех споров с Россией
Переговоры Александра Лукашенко и Владимира Путина длились более пяти часов сначала "один на один", а затем в расширенном составе.
Минюст вынес предупреждения ОГП и БНФ и грозит "другими мерами ответственности"
Минюст вынес предупреждения ОГП и БНФ и грозит "другими мерами ответственности"
Объединенная гражданская партия и БНФ получили предупреждения Минюста за преждевременное анонсирование акции протеста на День Воли.
Уладзімір Мацкевіч: Анлайны замінаюць хлусні і рэпрэсіям з боку ўлады (Відэа)
Уладзімір Мацкевіч: Анлайны замінаюць хлусні і рэпрэсіям з боку ўлады (Відэа)
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч разам з вядучым, паэтам Усеваладам Сцебуракам паразважалі пра адпрацаваныя "тэхналогіі хлусні" ўладаў Беларусі дзеля рэпрэсій.
В Кремле сообщили детали встречи Путина и Лукашенко
В Кремле сообщили детали встречи Путина и Лукашенко
Президент РФ Владимир Путин встретится в понедельник с президентом Беларуси Александром Лукашенко, главы государств обсудят спорные вопросы в формате "один на один".
Владимир Мацкевич: Чем быстрее "Союзное государство" будет денонсировано, тем лучше для Беларуси
Владимир Мацкевич: Чем быстрее "Союзное государство" будет денонсировано, тем лучше для Беларуси
"Союзное государство" не только мешает установить цивилизованные отношения с Европой, но мешает нормальным отношениям Беларуси и России.
Посол Суриков: вопрос размещения в Беларуси российской военной базы никогда не стоял
Посол Суриков: вопрос размещения в Беларуси российской военной базы никогда не стоял
Посол России в Беларуси Александр Суриков заявляет, что вопрос размещения в Беларуси российской военной базы никогда не стоял.
«Надо закрыть глаза на репрессии, так как с Лукашенко у нас общие интересы» - польский эксперт
«Надо закрыть глаза на репрессии, так как с Лукашенко у нас общие интересы» - польский эксперт
Если будет удар из России, то его должна принять Беларусь, а не Польша, считает польский эксперт Анджей Таляга.
Начался трехдневный официальный визит Лукашенко в Туркмению
Начался трехдневный официальный визит Лукашенко в Туркмению
В аэропорту Ашхабада главу Беларуси встретил заместитель премьер-министра – министр иностранных дел Туркмении.
Што не так у Беларусі з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў?

Балонскія каштоўнасці ў нашай краіне не спяшаюцца рэалізаваць, а ўсё, што зроблена ў рэфармаванні сістэмы адукацыі, паступова пераўтвараецца ў анахранізм.

Социальная база программ трансформаций в Беларуси

Представляем вашему вниманию отчет по результатам социологического исследования "Социальная база программ трансформаций в Беларуси".

Беларусский тупик?

Начало апреля было ознаменовано не только страшным терактом в соседней России, но и существенными изменениями внешнеполитической обстановки.

"Дело "Белого легиона". Мы не должны молчать!

У каждого человека в биографии найдется воспоминание о группе, коллективе, сообществе, которые оставили след на всю жизнь.