Суббота 28 марта 2020 года | 17:59
  • бел / рус
  • eng

Прэзыдэнт Еўрапарламента: Мы захапляемся Мікалаем Статкевічам і лічым яго героем

20.05.2015  |  Политика
Прэзыдэнт Еўрапарламента: Мы захапляемся Мікалаем Статкевічам і лічым яго героем

Пра гэта Марцін Шульц заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй беларускай апазіцыі напярэдадні саміту Усходняга партнёрства ў Рызе.

Дэлегацыя беларускай апазіцыі была прынятая на вышэйшым узроўні ў Еўрапарламенце напярэдадні саміту «Усходняга партнёрства» ў Рызе, паведамляе charter97.org.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, жонка палітвязня, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч і галоўная рэдактарка charter97.org Наталля Радзіна 19 траўня сустрэліся з прэзідэнтам Еўрапарламента Марцінам Шульцам, старшынём Камітэта замежных спраў Эльмарам Брокам, кіраўніком дэлегацыі Беларусі Багданам Здраеўскім і старшынём партыі «Саюз Айчыны - хрысціянскія дэмакраты Літвы» (СА - ХДЛ), еўрадэпутатам Габрыэлюсам Ландсбэргісам.

Удзельнікі беларускай дэлегацыі звярнулі ўвагу кіраўнікоў Еўрапарламента на сітуацыю з палітвязнямі, што пагаршаецца, пагрозу блакавання інтэрнэт-сайтаў у Беларусі, рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і журналістаў, бесперапынныя арышты актывістаў апазіцыі.

«Галоўнай мэтай нашых сустрэч была занепакоенасць тым, што змяненне палітыкі Еўразвязу прывяло да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сёння Еўразвяз заклапочаны расейскай агрэсіяй ва Украіне і спрабуе знайсці шляхі развязання гэтага крызісу. Аднак звяртацца да паслуг дыктатара Лукашэнкі з тым, каб спыніць Пуціна, вельмі недальнабачна і небяспечна. Еўропе сёння патрэбна стратэгія камунікацыі з нашым рэгіёнам, і гэтая стратэгія ніяк не можа абапірацца на падтрымку існуючых у гэтым рэгіёне дыктатур - хоць вялікіх, хоць малых. Еўразвяз мае дастатковы досвед узаемаадносін з Беларуссю, з якога вынікае, што Лукашэнка разумее толькі мову сілы, а любое змякчэнне стаўлення да яго вядзе да новых рэпрэсіяў, новых палітвязняў і забойстваў. Параза Лукашэнкі непазбежна прывядзе да паразы Крамля. Гэта і павінна служыць арыенцірам для Еўропы», - мяркуе лідар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

Марына Адамовіч распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, адзначыўшы, што ціск на вязняў сумлення ўзмацняецца. Пры гэтым яна папрасіла еўрапейцаў не адступаць ад заяўленай прынцыповай пазіцыі што да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. З яе слоў, пры кожным візіце ў Беларусь еўрапейскіх чыноўнікаў рэжым дэманстратыўна павялічвае ціск на палітвязняў.

Напрыклад, у дзень, калі Лукашэнка сустракаўся з міністрам замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам, у Беларусі прайшоў суд над яе мужам Мікалаем Статкевічам, які зрабіў больш жорсткімі ўмовы ягонага зняволення, а ў дні, калі ў Беларусі знаходзіліся адразу тры высокапастаўленых чыноўніка - спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні, намесніца кіраўніка замежнапалітычнай службы Еўразвязу Хельга Шміт і дэпутатка Еўрапарламента Сандра Калніетэ - палітвязень Мікалай Дзядок быў прысуджаны да дадатковага года зняволення.

Марына Адамовіч перадала Марціну Шульцу словы падзякі за падтрымку ад Мікалая Статкевіча. Жонка палітвязня падкрэсліла важнасць таго, што Еўрапарламент прызнае палітвязнямі ў Беларусі шэсць чалавек. Нядаўна тут пачалася кампанія ў падтрымку беларускіх палітвязняў - кожны з вязняў сумлення атрымаў свайго «апекуна» з ліку еўрапарламентарыяў.

Станіслаў Шушкевіч заявіў, што прыехаў у Страсбург з намерам прадухіліць магчымы зман еўрапарламентарыяў у дачыненні да Лукашэнкі і ягонага магчымага «пераўвасаблення».

«Я даўно сустракаўся з Марцінам Шульцам, калі ён яшчэ не быў прэзідэнтам Еўрапарламента. Высветлілася, што, як і раней, ён выдатна разумее сітуацыю ў Беларусі. Яго не трэба было ні ў чым пераконваць. Сёння ад рэжыму Лукашэнкі трэба жорстка патрабаваць вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў. Трэба скасаваць драконаўскае заканадаўства ў дачыненні да мас-медыя, спыніць «замашкі» на інтэрнэт-сайты, перастаць быць душыцелямі волі слова і пад страхам рэпрэсій душыць усё жывое. Цяпер прынята ўважаць першачарговымі праблемы Украіны, але нельга забываць пра Беларусь. Недапушчальна верыць хлуслівым абяцанням Лукашэнкі», - сказаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Галоўная рэдактарка charter97.org Наталля Радзіна заклікала Еўразвяз у выпадку блакавання ў Беларусі незалежных інтэрнэт-сайтаў неадкладна ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі - эканамічныя і на пастаўкі тэхналогій. Журналістка распавяла аб тым, што сёння ў беларускім незалежным інтэрнэт-сайтам масава выносяцца папярэджанні Міністэрства інфармацыі, а паводле прынятых у пачатку 2015 паправак Закона аб СМІ інтэрнэт-сайты могуць блакавацца ў Беларусі без суда - усяго пасля двух папярэджанняў. Дзяржаўны правайдэр-манапаліст «Белтэлекам» закупляе абсталяванне для блакавання інтэрнэту. За апошнія паўгода самы папулярны беларускі незалежны сайтcharter97.org блакаваўся ўжо тройчы.

Сёння, ва ўмовах масаванай расейскай прапаганды, знішчэнне незалежных інтэрнэт-сайтаў у Беларусі азначае канчатковую страту краінай незалежнасці, а таксама фактычна ператварае Беларусь у закрытую дыктатуру тыпу Паўночнай Карэі. Падтрымка незалежных медыя ў гэтых умовах надзвычай важная, падкрэсліла Наталля Радзіна.

Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц заявіў, што ЕП заўсёды ўважліва сочыць за сітуацыяй у Беларусі. З ягоных слоў, ён быў супраць таго, каб Менск стаў пляцоўкай для перамоваў з прарасейскімі сепаратыстамі Данбаса. «Нас заўсёды турбавала сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, мы сочым за лёсамі палітвязняў», - сказаў прэзідэнт.

Асабліва Марціна Шульца цікавіў стан палітвязня Мікалая Статкевіча пасля таго, як беларускі рэжым зрабіў больш жорсткімі ўмовы ягонага зняволення. «Мы захапляемся вашым мужам і лічым яго героем», - сказаў прэзідэнт Марыне Адамовіч.

Шульц таксама заявіў, што бярэ пад асабісты кантроль сітуацыю з пагрозай блакавання незалежных сайтаў Беларусі.

Другие новости раздела «Политика»

Егоров: Люди понимают, кто в Беларуси несет всю полноту ответственности за ситуацию в экономике
Егоров: Люди понимают, кто в Беларуси несет всю полноту ответственности за ситуацию в экономике
Падение экономики Беларуси из-за вспышки коронавируса негативно скажется на настроениях избирателей перед президентскими "выборами".
Владимир Мацкевич: Абсентеизм и бойкот
Владимир Мацкевич: Абсентеизм и бойкот
Напомню, в прошлом 2019 году я не говорил о бойкоте.
Андрей Егоров: Коронавирус показал, как Россия на самом деле относится к Беларуси
Андрей Егоров: Коронавирус показал, как Россия на самом деле относится к Беларуси
В понедельник 16 марта российское правительство заявило, что из-за распространения коронавируса закрывает границу с Беларусью. Реакция Александра Лукашенко была практически мгновенной.
Зачем Лукашенко нужно менять Конституцию?
Зачем Лукашенко нужно менять Конституцию?
И что нового может быть в Основном законе?
Переход от диктатуры к демократии должен стать главным историческим событием Беларуси XXI века
Переход от диктатуры к демократии должен стать главным историческим событием Беларуси XXI века
В Беларуси не так много граждан, знающих историю своей страны. Из тех, кто знает, совсем не много тех, кто осмыслил и проанализировал достижения и ошибки этой истории, особенно современной истории.
Андрей Егоров: Транзит власти в России от Путина к Путину не снимает угрозы аннексии Беларуси
Андрей Егоров: Транзит власти в России от Путина к Путину не снимает угрозы аннексии Беларуси
Изменение Конституции Российской Федерации, которое обнуляет сроки для президента России, по большому счету, мало что меняет в отношениях Беларуси и России.
Егоров: Серьезные угрозы для режима могут возникнуть, только в случае массового бойкота "выборов"
Егоров: Серьезные угрозы для режима могут возникнуть, только в случае массового бойкота "выборов"
Дата президентских "выборов" в Беларуси еще не объявлена, но вполне вероятно, что они состоятся 30 августа — эта возможная дата упоминается чаще других.
Андрей Егоров: Россия возобновит давление на Беларусь — использованы еще далеко не все инструменты
Андрей Егоров: Россия возобновит давление на Беларусь — использованы еще далеко не все инструменты
Глава беларусского МИДа Владимир Макей заявил, что до решения нефтяных вопросов нет смысла в продолжении работы над "дорожными картами" по "углубленной интеграции" с Россией.
Владимир Мацкевич: Главный смысл изменения герба — репетиция предстоящего изменения Конституции
Владимир Мацкевич: Главный смысл изменения герба — репетиция предстоящего изменения Конституции
В изображение государственного герба Республики Беларусь собираются внести изменения.
Отбор нефти может начаться, если станет очевидным, что за срывом поставок стоит руководство России
Отбор нефти может начаться, если станет очевидным, что за срывом поставок стоит руководство России
Что будет, если руководитель Беларуси исполнит свою угрозу и начнет отбирать у России транзитную нефть?
Краткая политическая история современной Беларуси
Краткая политическая история современной Беларуси
Наша политическая история выглядит как деградация структур. А разум, совесть и человеческое достоинство есть у граждан. И каждый гражданин способен сам решать, в чем ему участвовать, а в чем нет.
Владимир Мацкевич: О своевременности и уместности
Владимир Мацкевич: О своевременности и уместности
Что бы я ни сказал или ни написал, встречает отрицательную реакцию. Проходит некоторое время и оказывается, что это всем известно, все это знают.
Андрей Егоров: Игра Лукашенко в "интеграцию" крайне опасна. Ставка в ней — независимость страны
Андрей Егоров: Игра Лукашенко в "интеграцию" крайне опасна. Ставка в ней — независимость страны
Россия готова вдолгую разыгрывать сценарий рейдерского захвата Беларуси. В отличие от Лукашенко, время и ресурсы у Кремля есть.
Владимир Мацкевич — о том, как в штабе режима планируют проведение "выборов-2020" (Продолжение)
Владимир Мацкевич — о том, как в штабе режима планируют проведение "выборов-2020" (Продолжение)
Могу продолжить или закончить начатое рассуждение о генштабе.
Мацкевіч vs. Севярынец: байкот ці ўдзел у "выбарах"? (Відэа)
Мацкевіч vs. Севярынец: байкот ці ўдзел у "выбарах"? (Відэа)
Пытанне, якім чынам дамагчыся зменаў у краіне, надзвычай востра гучыць напярэдадні прэзідэнцкіх "выбараў".
Сцэнар перамогі ці падман выбаршчыкаў — якімі будуць "выбары"? (Аўдыё і відэа)
Сцэнар перамогі ці падман выбаршчыкаў — якімі будуць "выбары"? (Аўдыё і відэа)
Палітыкі, якія заявілі пра ўдзел у прэзідэнцкай "выбарчай" кампаніі 2020 года, працягваюць дзяліцца сваімі стратэгіямі перамогі. І кожная такая стратэгія выклікае супраціў з боку прыхільнікаў байкоту.
Мацкевич: Мы меняем общественное мнение через воздействие на нарратив и столкновение дискурсов
Мацкевич: Мы меняем общественное мнение через воздействие на нарратив и столкновение дискурсов
Журналисты, аналитики, социологи активно обсуждают данные Андрея Вардомацкого по результатам социологического опроса, представленные на этом графике.
Стрим "Свежего ветра": актуальное состояние кампании и ее задачи в новом году (Видео)
Стрим "Свежего ветра": актуальное состояние кампании и ее задачи в новом году (Видео)
Кампания "Свежий ветер" использует разные форматы коммуникации между своими спикерами, т.е. теми, кто говорит от имени кампании, и волонтерами, сторонниками кампании.
Владимир Мацкевич — о том, как в штабе режима планируют проведение "выборов-2020"
Владимир Мацкевич — о том, как в штабе режима планируют проведение "выборов-2020"
Знаете ли вы, чем занимаются офицеры генштаба? Аналитики КГБ? Политтехнологи больших электоральных кампаний?
Минск и Вильнюс пошли на мировую?
Минск и Вильнюс пошли на мировую?
Перспективы торгово-экономических отношений и проблемные вопросы двусторонних отношений обсуждались во время визита министра иностранных дел Литвы Линаса Линкявичюса в Минск.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць

Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Владимир Мацкевич: Абсентеизм и бойкот

Напомню, в прошлом 2019 году я не говорил о бойкоте.