Вторник 11 августа 2020 года | 08:01
  • бел / рус
  • eng

Андрэй Казакевіч: Iснуюць два фактары, якія могуць уплываць на рост пратэстаў у Беларусi

29.03.2015  |  Политика   |  Аляксей Юрыч,  ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Iснуюць два фактары, якія могуць уплываць на рост пратэстаў у Беларусi

Страх, навеяны крывавым разгонам пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 года і падзеямі ва Украіне, вельмі моцна ўкараніўся ў грамадстве.

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” прагназуе на 2015 год пэўны рост палітычных і сацыяльных акцыяў пратэсту. Агульнанацыянальныя палітычныя акцыі кшталту прэзідэнцкіх выбараў заўсёды актывізавалі частку беларускага грамадства. А падзенне жыццёвага ўзроўню беларусаў хутчэй за ўсё прывядзе да павышэння пратэстнай актыўнасці. Аднак рост колькасці акцыяў наўрад ці прывядзе да павелічэння іхняга ўплыву на палітычныя працэсы ў Беларусі.

Інстытут “Палітычная сфера” правёў даследаванне “Пратэстная актыўнасць ў Беларусі ў 2014 годзе (вулічныя акцыі, выбарчыя пікеты, сацыяльныя канфлікты)”. Па звестках аналітыкаў, у 2014 годзе, за кошт выбарчых пікетаў, адбылося больш публічных акцый, чым у 2013 - м: 81 супраць 64. Але чакалася, што пратэстная актыўнасць беларускіх палітычных актараў вырасце ў большай ступені: на фоне мясцовых выбараў, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і на тле падзей ва Украіне. Апошнія сыгралі сваю ролю – 17 з 52 публічных акцый (без уліку выбарчых пікетаў) былі прысвечаны ўкраінскім падзеям. У сувязі з гэтымі падзеямі таксама адбылася палітызацыя такіх суб’ектаў, як фанацкія каляфутбольныя субкультуры (вынікі не прымусілі сябе чакаць - на дзейнасць фанацкіх груповак звярнулі больш пільную ўвагу органы ўлады).

Колькасць выяўленых за 2014 год сацыяльных сутыкненняў таксама нязначна вырасла (46 у 2014 годзе, супраць 39 у 2013 годзе), прычым выключна за кошт працоўных канфліктаў: калі ў 2013 г. іх было налічана 11, то ў 2014 годзе - ужо 18, што можа дадаткова сведчыць пра пагаршэнне эканамічнай сітуацыі (хуткі рост цэн і вельмі невысокі рост заробкаў, запазычанасці прадпрыемстваў).

2015 – год прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, калі традыцыйна вырастае актыўнасць палітычных арганізацый, а ўлады імкнуцца звесці сацыяльную напружанасць у грамадстве да мінімуму. Таму ад яго можна чакаць большага, у параўнанні з 2013 і 2014, росту як палітычных, так і сацыяльных выступленняў. Пры гэтым “паспяховаць” (колькасць пазітыўных рашэнняў) у выпадку непалітычных акцый пратэсту можна заўважна вырасці.

Галоўныя тэндэцыі мінулага года і прагнозы на 2015 год Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” каментуе дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Літва) Андрэй Казакевіч.

- Якія тэндэнцыі ў пратэстных настроях беларусаў выявіла даследаванне інстытута “Палітычная сфера”?

- Пратэстная актыўнасць даволі невысокая, прынамсі, у параўнанні з Украінай. Большасць пратэстных акцыяў носяць малаколькасны характар. Абсалютная большасць акцый (калі не лічыць адзіночныя пікеты) не з’яўляюцца палітычнымі, то бок, не звязаныя з палітызацыяй тых ці іншых сфераў жыцця.

Фактычна самі пратэсты выступаюць механізмам звяртання ўвагі мясцовай улады , дырэктараў прадпрыемстваў, кіраўніцтва краіны на сацыяльныя або эканамічныя праблемы.

- Пратэстныя выступленні летась насілі выключна сацыяльны характар. Што гэта азначае?

- Не зусім так. Мела месца і шмат палітычных акцый. Але справа ў тым, што з іх толькі ў чатырох прымала удзел больш за 100 чалавек, а абсалютная большасць мела характар пікетаў з удзелам аднаго ці некалькіх чалавек.  Відавочна, што кантроль за палітыкай, палітычнымі працэсамі, у тым ліку і пратэстамі, з боку ўладаў дастаткова высокі. Таму асаблівага маштабу гэтыя акцыі не набылі. Прычынай таму з’яўляюцца ў тым ліку і падзеі ва Украіне, якія паказалі, што стыхійны пратэст можа прывесці да непрапарцыйнага гвалту. Большасць беларусаў відавочна не хоча, каб падзеі ў Беларусі развіваліся па ўкраінскім сцэнары.

Асноўным фактарам немасавасці пратэсту стаў досыць надзейны кантроль за палітычным жыццём з боку ўладаў, прэвентыўныя захады. Трэба таксама адзначыць, што сапраўды масавых акцыяў, у якіх удзельнічалі б хаця некалькі соцень людзей, зафіксавана вельмі мала, і звязаныя яны з традыцыйным апазіцыйным календаром святкавання пэўных датаў, а з палітычнай сітуацыяй у краіне яны звязаны толькі ўскосна.

- Летась зафіксаваны рост пратэстаў у параўнанні з 2013 годам. Аднак іхняя эфектыўнасць надзвычай нізкая. З чым гэта звязана, з малаколькаснасцю акцыяў?

- Найперш, так. Рост пратэстных настрояў трэба звязваць з мясцовымі выбарамі, што прывяло да павелічэння колькасці пікетаў, іншых дробных акцыяў. А нізкая эфектыўнасць звязаная з тэндэнцыяй памяншэння колькасці ўдзельнікаў, агульным крызісам у апазіцыі. Калі казаць пра палітычныя акцыі, то яны больш адрасаваныя медыям. У сучасных палітычных умовах змена фармату акцый малаверагодная: як толькі такі акцыі прыцягнуць большую ўвагу грамадскасці, то можна чакаць павышэння прэвентыўных захадаў з боку ўлады. 

- На 2015 год, год прэзідэнцкіх выбараў, даследчыкі прагназуюць рост як сацыяльных, так і палітычных пратэстаў. Ці бачныя прыкметы росту пратэстнай актыўнасці?

- Трэба адразу зазначыць, што гэта толькі прагноз. Прадбачыць такія працэсы цяжка, і падзеі могуць разгортвацца па рознаму.  Але існуюць два фактары, якія могуць уплываць на рост пратэстаў.

Па-першае, значнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, рост беспрацоўя, скарачэнне магчымасцей працаўладкавання, падзенне даходаў і агульнае падзенне жыццёвага ўзроўню. Усё гэта павышае сацыяльную напружанасць у грамадстве і,  на нашу думку, мусіць прывесці да пэўнага росту пратэстнай актыўнасці.

Другі фактар – прэзідэнцкія выбары. Удзельнікі кампаніі (палітычныя партыі, кааліцыі, кандыдаты) так ці інакш будуць імкнуцца прыцягнуць да сябе ўвагу і мабілізаваць прыхільнікаў, што можа выліцца ў рост палітычных пратэстных акцый. Малаверагодна, што гэтыя акцыі будуць вельмі масавымі і частымі, але пэўная частка грамадства пад прэзідэнцкую кампанію будзе мабілізавана. Хаця ў гэтай кампаніі апазіцыя выглядае вельмі фрагментаванай, слаба актыўнай, і акцэнт не робіцца на масавыя акцыі. Падзеі  пасля выбараў 2010 года і палітычны крызіс ва Украіне, вельмі моцна уплываюць і на грамадства і на апазіцыйныя арганізацыі, пераш за ўсё ў форме непакою, што масавыя акцыі могуць прывесці да некантраляванага гвалту.

Аднак прэзідэнцкая кампанія і падзенне жыццёвага ўзроўню прывядуць да пэўнага росту пратэстных настрояў. Хаця само па сабе павелічэнне колькасці акцыяў не азначае, што іх уплыў на палітычныя працэсы будзе ўзрастаць і акажацца істотным. Тут варта адзначыць, што ў кантэсце выбарчай кампаніі адкрываецца “акно магчымасця” для непалітычных акцый пратэсту. Імкнучыся такія выступы як мага хутчэй пагасіць, улады будуць больш схільныя ісці на саступкі і кампрамісы. 

- Даследаванне параўновае ступень пратэстных настрояў у Беларусі з перадмайданавай Украінай. Як далёка Беларусь знаходзіцца ад перадмайдаванага незадавальнення?

- Калі аналізаваць колькасць, то пратэстная актыўнасць ў Беларусі больш чым у 8 разоў ніжэйшая, чым ва Украіне напярэдадні Майдана. Гэта сведчыць за тое, што верагоднасць развіцця палітычнай сітуацыі па ўкраінскім сцэнары невысокая. І шчыльнасць акцыяў меншая, і колькасць удзельнікаў. У Беларусі значна менш каналаў мабілізацыі насельніцтва пад акцыі пратэсту, больш абмежаваныя ўмовы для іх правядзення – усё ў сукупнасці паказвае, што градус напружанасці ў беларускім грамадстве, якая можа выпліснуцца ў масавы пратэст, як мінімум у 8 разоў ніжэйшы, чым ва Украіне.

Другие новости раздела «Политика»

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".
Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
Когда Беларусь закупила первую партию американской нефти, это была не просто сделка. Это было послание Москве: один из самых верных союзников России начал проверять свои связи с Западом.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".
Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
На пресс-конференции 20 мая "претендент" на президентский пост Виктор Бабарико заявил, что "значительных" фальсификации на предыдущих президентских "выборах" не было.
Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
Проведение эффективной избирательной кампании требует огромных средств. Есть ли они у главных оппонентов Лукашенко? И кто может стать реальным "инвестором" в их кампании?
У Путина остался год на аннексию Беларуси? (Видео и аудио)
У Путина остался год на аннексию Беларуси? (Видео и аудио)
У России всего год, чтобы поставить точку в вопросе аннексии Беларуси или забыть эти планы навсегда. Затишье в "интеграции" Беларуси и России скоро закончится?
Андрей Егоров — Reuters: "Парад в Минске — демонстрация того, что ситуация остается под контролем"
Андрей Егоров — Reuters: "Парад в Минске — демонстрация того, что ситуация остается под контролем"
Тысячи военных в субботу в столице Беларуси прошли парадом, посвященным победе СССР во Второй мировой войне.
Андрей Егоров: "Выборы" в Беларуси — это громадная система манипулирования в национальном масштабе
Андрей Егоров: "Выборы" в Беларуси — это громадная система манипулирования в национальном масштабе
Президентские "выборы" назначены в Беларуси не на конец лета, как ожидалось, а на сезон отпусков — 9 августа.
Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"
Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"
Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.
Андрей Егоров: Лукашенко в первую очередь волнует, как российские СМИ влияют на настроения беларусов
Андрей Егоров: Лукашенко в первую очередь волнует, как российские СМИ влияют на настроения беларусов
В последнее время Александр Лукашенко регулярно высказывает крайнее недовольство тем, как российские СМИ освещают ситуацию с коронавирусом в Беларуси.
Владимир Мацкевич: Государство доведено до недееспособности
Владимир Мацкевич: Государство доведено до недееспособности
Государство пытается повернуть в свою сторону денежные потоки, предназначенные для медиков, и не допустить самоорганизации гражданского общества.
Мацкевич — журналистам: Без СМИ никто не поставит "этого человека" на место
Мацкевич — журналистам: Без СМИ никто не поставит "этого человека" на место
Журналист(-ка) спрашивает: "Кто-нибудь поставит этого человека на место и скажет, что все, что он творит, это преступление?"
Владимир Мацкевич: Я не даю прогнозов, но зато я знаю, какие изменения нужны в Беларуси
Владимир Мацкевич: Я не даю прогнозов, но зато я знаю, какие изменения нужны в Беларуси
Известный беларусский журналист Александр Тамкович выставил в своем блоге в Фейсбуке текст нового интервью с Владимиром Мацкевичем, подготовленного для издания "Свободные новости плюс".
Владимир Мацкевич: О безответственности
Владимир Мацкевич: О безответственности
Продолжение предыдущих рассуждений, и отчасти инструкция.
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.
Владимир Мацкевич: Об ответственности
Владимир Мацкевич: Об ответственности
Продолжение, или логическое и объектно-онтологическое отступление.
Владимир Мацкевич: Ответственность оппозиции
Владимир Мацкевич: Ответственность оппозиции
Подводя итог политическим событиям 2006 года, в аналитических материалах я писал, что, разгромив оппозицию, власть осталась один на один со всеми проблемами в стране.
Владимир Мацкевич: Будет плохо
Владимир Мацкевич: Будет плохо
Пандемия коронавируса в разгаре. Беда застигла цивилизованный мир врасплох. Что ждет нас после пандемии? Положит ли она конец глобализации? Какие угрозы стоят перед Беларусью?
Владимир Мацкевич: О комфорте, кризисе и ответственности
Владимир Мацкевич: О комфорте, кризисе и ответственности
Мы используем язык, чтобы передать Другому свои чувства, желания, мнения и мысли. Мы нужны друг другу, нуждаемся друг в друге, и язык удовлетворяет эту нужду.
Диалог. Почему падение режима не означает потери государственности Беларуси
Диалог. Почему падение режима не означает потери государственности Беларуси
Помня о смерти, мы заботимся о жизни. Поминая смерть в своих мыслях и словах, мы думаем и говорим о жизни. "Памiраць памiрай, а жыта сей!" — гласит известная всем беларусам пословица.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.