BE RU EN
rss facebook twitter

Алесь Лагвінец: Улады Беларусі хочуць весці дыялог з Еўрасаюзам на ўласных умовах

17.01.2015 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Алесь Лагвінец: Улады Беларусі хочуць весці дыялог з Еўрасаюзам на ўласных умовах
novisa.by
Ці зробіць афіцыйны Мінск першы крок для адмены візавага рэжыму з ЕС, альбо палітвязні застануцца ў турмах? Ад кіраўніцтва краіны гучыць штамп "канструктыўны ўзаемавыгадны дыялог", але дзе тая выгода?

Адмена візаў паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю магчымая, заявіў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч. Але першым крокам для ўсталявання безвізавага рэжыму мусіць стаць вызваленне беларускіх палітвязняў перад самітам Усходняга партнерства. Нагадаем, што саміт адбудзецца 21-22 траўня ў Рызе, бо Латвія ўзначальвае Савет Еўропы ў 2015 годзе.

Дзяржаўны сакратар латвійскага МЗС Андрэй Пілдэговіч пацвердзіў словы міністра Рынкевіча пра тое, што вызваленне палітвязняў у Беларусі - ёсць ключ да станоўчага выраку па візавым пытанні. 

"Мы не будзем пераглядаць нашую пазіцыю па палітвязнях. Яны мусяць вызваліць тых трох асобаў, якія згадваліся раней. Мы працягваем аказваць ціск на Беларусь, каб паскорыць іх вызваленне", - паведаміў Пілдэговіч.

Але галоўным пытаннем у лібералізацыі візавага рэжыму з’яўляецца тое, ці варта ўключаць ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў у першы этап перамоваў па адмене візаў, распавёў яшчэ адзін адказны за Усходняе партнерства латвійскі дыпламат Юрыс Пойканс.

МЗС Латвіі таксама намякае на тое, што Беларусь хоча прысутнічаць на саміце ў Рызе на самым высокім узроўні, маючы на ўвазе Лукашэнку.

Але ці зробіць кіраўніцтва нашай краіны першы крок насустрач Еўрасаюзу для скасавання візавага рэжыму і чаму? Пра гэта мы пагутарылі з палітолагам, намеснікам старшыні Руху "За Cвабоду" Алесем Лагвінцом.

- Ці пойдуць беларускія ўлады напярэдадні саміта Усходняга парнерства ў Рызе на ўмовы ЕС, каб нарэшцэ атрымаць шанец на адмену візаў для сваіх грамадзянаў?

- Ёсць два адказы на гэтае пытанне: Беларусь можа зрабіць такі крок, а можа і не зрабіць. Можа стацца так, што перад самітам у Рызе ў траўні ўлады ўсё ж вырашацца на гэты крок дзеля таго, каб зблізіцца з Еўрапейскім саюзам. 

Вядома таксама, што ёсць перашкоды пры правядзенні гэтых перамоваў - гэта настойванне ўладаў наконт уключэння ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў у спіс тых, хто будзе мець бязвізавы уезд у ЕС, хаця Еўрапейская камісія не мае на гэта сёння мандату. І гэта таксама з’яўляецца, так бы мовіць, фармальнай прычынай, чаму перамовы не рухаюцца далей.

Нельга выключаць таго, што ўлады Беларусі пойдуць на такі крок, бо, магчыма, яны захочуць прадэманстраваць грамадству, што нешта робяць у інтарэсах грамадзянаў.

- Ваш калега, палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што беларусы не змогуць ездзіць у Еўропу без візаў, пакуль туды не пускаюць Лукашэнку. Ці згодны вы з тым меркаваннем, што скасаваць "чорны спіс" неўязных у ЕС чыноўнікаў - галоўная сэнс дзеянняў афіцыйнага Мінска?

- Складана адказаць. Зразумела, што ўлады спрабуюць найперш у гэтых перамовах адстойваць свае ўласныя інтарэсы, і спіс неўязных у ЕС - гэта іхняя праблема, гэта ім як бяльмо ў воку. Відавочна, што яны хочуць, каб гэты спіс быў скасаваны. І зразумела, што ўлады таксама, паводле заяваў тых жа латышскіх прадстаўнікоў, хочуць, каб Лукашэнка быў выкрэслены са спісу і запрошаны на саміт у Рыгу. 

- Еўрасаюз даўно хоча вызвалення беларускіх палітвязняў, на якіх улады Беларусі навесілі цэтлікі крымінальнікаў. Што можа змяніць сітуацыю ў лепшы бок для зняволеных і іхніх сваякоў?

- Ведаеце, улады выпускалі палітвязняў, калі таго патрабаваў палітычны момант, без аніякіх на тое дадатковых рашэнняў. Можна ўзгадаць і выпадак Казуліна, і выпадкі іншых палітвязняў.

- На мінулым тыдні міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч заявіў пра тое, што з’явіліся асобныя "новыя зрухі" ў адносінах з Беларуссю і менавіта яны могуць стаць пачаткам перамоваў пра скасаванне візавага рэжыму з ЕС. А якія зрухі назіраеце асабіста вы?

- Я так разумею, што ён казаў пра большую эканамічную дынаміку. Яна сапраўды ёсць -  хаця б у тым, што Беларусь не далучылася да санкцыяў, якія Расія ўвяла супраць краінаў Еўрасаюзу.  

- Ці стаў афіцыйны Мінск больш зацікаўленым у паляпшэнні зносінаў з Еўрасаюзам  у святле расійскай агрэсіі ва Украіне?

- Выглядае, што так. Але відавочна, што ўлады хочуць весці дыялог з Еўрасаюзам на ўласных умовах. Іхні штамп "канструктыўны ўзаемавыгадны дыялог" сведчыць пра тое, што ўлады нічога не хочуць мяняць унутры Беларусі.  

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Аналитика и исследования
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
25.05.2020 The Washington Post

Когда Беларусь закупила первую партию американской нефти, это была не просто сделка. Это было послание Москве: один из самых верных союзников России начал проверять свои связи с Западом.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
22.05.2020 Геннадий Маковский, UDF.BY

На пресс-конференции 20 мая "претендент" на президентский пост Виктор Бабарико заявил, что "значительных" фальсификации на предыдущих президентских "выборах" не было.

Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
18.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог — специально для Naviny.by

Проведение эффективной избирательной кампании требует огромных средств. Есть ли они у главных оппонентов Лукашенко? И кто может стать реальным "инвестором" в их кампании?

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.