BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусь у рэгіёне краін Усходняга партнёрства (1992-2012)

10.04.2014 Андрэй Казакевіч, Андрэй Валодзькін, Аляксандр Філіпаў, Інстытут "Палітычная сфера"
Беларусь у рэгіёне краін Усходняга партнёрства (1992-2012)
Аналитика и исследования
Інстытут "Палітычная сфера", пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, выканаў даследаванне стасункаў Беларусі з краінамі цяперашняга рэгіёна Усходняга партнёрства ў перыяд 1992-2012 гадоў.

У 2008 годзе Еўрапейскі Саюз у рамках Усходняга вымярэння Еўрапейскай палітыкі суседства ініцыяваў запуск праграмы па збліжэнні ды паглыбленаму супрацоўніцтву з шасцю постсавецкімі краінамі - "новымі ўсходнімі суседзямі": Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. У траўні 2009 года гэтыя краіны прынялі прапанову ЕС стаць удзельнікамі ініцыятывы, якая атрымала назву "Усходняе партнёрства". Дадзеная ініцыятыва, акрамя развіцця двухбаковых адносін паміж ЕС і кожнай краінай-партнёрам, таксама прадугледжвае развіццё шматбаковых стасункаў паміж усімі ўдзельнікамі Усходняга партнёрства. З мэтай вызначэння месца і ролі Беларусі ва ўзаемаадносінах (перш за ўсё, на палітычным і эканамічным узроўнях) з краінамі, якія цяпер утвараюць рэгіён Усходняга партнёрства, апісання таго, як гэтыя ўзаемаадносіны складаліся на працягу двух дзесяцігоддзяў (1992-2012 гады), а таксама для выяўлення патэнцыялу далейшага рэгіянальнага супрацоўніцтва Інстытутам палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" ў 2013 годзе было выканана даследаванне, з вынікамі якога прапануем азнаёміцца.

Даследчы калектыў: Андрэй Казакевіч (кіраўнік даследавання; метадалогія, інтэграцыя і выніковая апрацоўка дадзеных, асноўныя інтэрпрэтацыі), Андрэй Валодзькін (збор і аналіз дадзеных пра стасункі Беларусі з Азербайджанам і Малдовай), Аляксандр Філіпаў (збор і аналіз дадзеных пра стасункі Беларусі з Арменіяй, Грузіяй і Украінай).

Тэкст даследавання "Беларусь у рэгіёне краін Усходняга партнёрства (1992-2012)" змешчаны ў раздзеле "Бібліятэка" нашага сайта.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Аналитика и исследования
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
25.05.2020 The Washington Post

Когда Беларусь закупила первую партию американской нефти, это была не просто сделка. Это было послание Москве: один из самых верных союзников России начал проверять свои связи с Западом.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
22.05.2020 Геннадий Маковский, UDF.BY

На пресс-конференции 20 мая "претендент" на президентский пост Виктор Бабарико заявил, что "значительных" фальсификации на предыдущих президентских "выборах" не было.

Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
18.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог — специально для Naviny.by

Проведение эффективной избирательной кампании требует огромных средств. Есть ли они у главных оппонентов Лукашенко? И кто может стать реальным "инвестором" в их кампании?

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.