Четверг 5 декабря 2019 года | 21:42
  • бел / рус
  • eng

Юрый Чавусаў: Як выбіралі адзінага кандыдата-2006: працэс і кангрэс

12.12.2012  |  Политика   |  Юрый Чавусаў, Агенцтва палітычнай экспертызы - апублікавана на "Нашем мнении",  
Юрый Чавусаў: Як выбіралі адзінага кандыдата-2006: працэс і кангрэс

Разлік на тое, што статус адзінага можна будзе здабыць у выніку кулуарных межпартыйных перамоў быў разбіты сапраўдным дэмакратычным характарам гэтага мерапрыемства.

Грамадская кампанія па вылучэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычнай кааліцыі была распачата правядзеннем першай абласной канферэнцыі дэмакратычных сіл 3 красавіка 2005 года ў Гомелі. Ужо падчас гэтага стартавага пункта кампаніі выявіліся супярэчнасці паміж суб'ектамі кааліцыі адносна задач, якія павінны былі быць вырашаны падчас гэтай грамадскай кампаніі.

Гомельская вобласць лічылася вотчынай Аляксандра Мілінкевіча, паколькі тутэйшы абласны лідэр АГП Віктар Карняенка ад самага пачатку кампаніі падтрымаў Мілінкевіча і нават быў кіраўніком яго групы падтрымкі - Карняенка ўзначальваў дэлегалізаваны ў 2003 годзе абласны рэсурсавы цэнтр "Грамадзянскія ініцыятывы", які ўваходзіў у блізкую Мілінкевічу сетку Беларускай асацыяцыі рэсурсавых цэнтраў. У выніку абласной канферэнцыі пераважная большасць удзельнікаў сходу прагаласавала за вылучэнне Аляксандра Мілінкевіча адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл, а іншы фаварыт, Анатоль Лябедзька, набраў менш за палову галасоў і не быў вылучаны. Нагадаем, што ўдзельнікі канферэнцый маглі падтрымаць любую колькасць асоб, унесеных у спіс для галасавання, пры гэтым і Мілінкевіч, і Лябедзька ўжо былі фармальна вылучаны праз механізм партыйнага вылучэння. Такім чынам, не падтрымаўшы Лябедзьку, удзельнікі канферэнцыі фактычна зладзілі ганебную абструкцыю лідэру АГП і справакавалі дыскусію аб мэтах грамадскай кампаніі і месцы ў ёй абласных канферэнцыяў.

Па заканчэнні гомельскай абласной канферэнцыі Анатоль Лябедзька выказаў шкадаванне тым, што адбылося: "Гомельская канферэнцыя - гэта класічны прыклад кіраванай дэмакратыі. Знешне ўсё выглядала прыстойна: квоты, бюлетэні, хто за, хто супраць. Высветлілася, што мы па-рознаму разумеем месца і ролю абласных канферэнцый. Дамовіліся, што гэта будзе сіта для выпадковых прэтэндэнтаў, што гэта механізм прыцягнення ў працэс моцных асоб і інструмент кансалідацыі. Але прэтэндэнты давалі розныя ўстаноўкі сваім патэнцыйным групам падтрымкі. Адным - галасаваць за ўсіх, іншым - галасаваць за сваяго". Па меркаванні Лябедзькі, рэсурсавыя цэнтры і ПБНФ неабгрунтавана разглядалі абласныя канферэнцыі як мерапрыемствы па абранні адзінага кандыдата да Кангрэса. У адказ старшыня ПБНФ Вінцук Вячорка заявіў, што канферэнцыя ў Гомелі прайшла ў абсалютнай адпаведнасці з зацверджаным кааліцыяй парадкам вылучэння, празрыста і дэмакратычна. Большасць яе ўдзельнікаў (43%) складалі сябры АГП, прадстаўнікоў ПБНФ было толькі 12%. Ужо таму, маўляў, абвінавачванні ПБНФ у нейкіх "маніпуляцыях" сходам неабгрунтаваныя і не могуць мець за сабой рэальных фактаў. Партыя БНФ запатрабавала ад АГП публічных прабачэнняў і абвяржэння абвінавачванняў праз сайт і прэсавую рассылку АГП.

Відавочна, што ў дадзеным выпадку абодвума бакамі ў абмене меркаваннямі кіравалі эмоцыі. Але ў ходзе наступнай дыскусіі на СНДС высветлілася, што прэтэнзіі АГП былі хутчэй абгрунтаваны. Як адзначыў Сяргей Калякін, мэтаю канферэнцый была кансалідацыя абласнога дэмакратычнага актыву, падрыхтоўка для супольных дзеянняў. Але ў выпадку гомельскай канферэнцыі, па словах Калякіна, мэта кансалідацыі не была дасягнута. Галоўным вынікам дыскусіі па гэтай праблеме стала рашэнне правесці неўзабаве ў Мінску сустрэчу з удзелам усіх нацыянальных і абласных кіраўнікоў суб'ектаў АДС для узгаднення падыходаў да практычнай арганізацыі абласных канферэнцый. 9 красавіка 2005 года такая нарада адбылася і яна дазволіла прыняць некалькі кансэнсусных дамаўленняў, а таксама пастанавіла вынесці на абмеркаванне кожнай наступнай абласной канферэнцыі пытанне аб месцы і даце правядзення Кангрэса дэмакратычных сіл. Такім чынам, не зусім канструктыўная нервовасць, што ўзнікла пасля Гомельскага сходу, была паспяхова пераадолена праз наяўныя кааліцыйныя механізмы. Большасць лідэраў усвядоміла, што сэнс працэсу не ў здабыцці большага працэнту галасоў удзельнікаў канферэнцыяў альбо большага ліку вылучэнняў.

Надалей этап абласных канферэнцый адбываўся без істотных збояў. Падчас іх былі вылучаны ў якасці кандыдатаў Аляксандр Мілінкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Станіслаў Шушкевіч, прычым кожны з іх набраў большасць галасоў дэлегатаў некалькіх з канферэнцый. Высветлілася, што канкурэнты, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтве за званне прэтэндэнта ў адзіныя кандыдаты, маюць прыкладна роўныя шансы, хоць Аляксандр Мілінкевіч і карыстаецца трохі большай падтрымкай. Пазапартыйныя прэтэндэнты на ролю адзінага прысутнічалі на некаторых канферэнцыях альбо дасылалі на іх сваіх прадстаўнікоў, але свае кандыдатуры не выстаўлялі на разгляд. Канферэнцыйны этап дазволіў кансалідаваць рэгіянальных актывістаў кааліцыйных структур. Пры гэтым абласныя канферэнцыі ўсё ж такі атрымалі характар сваеасаблівыхнефармальных праймерыз, якія дазволілі ацаніць пэрспэктыўнасць кандыдатаў і пазмагацца рэгіянальным партыйным структурам за ўплыў на мясцовым узроўні. Гэта была магчымасць пазмагацца, памерыцца сіламі з канкурэнтамі ў сапраўды дэмакратычнай барацьбе. Пазней гэтай яшчэ больш яскрава праявілася падчас раённых і гарадзкіх сходаў па вылучэнні дэлегатаў на Кангрэс. Там партыйныя структуры біліся паміж сабой зусім адчаяна, але там і стаўка была высокая.

Вынікі абласных канферэнцый дэмакратычных сіл

 
Гомельская
вобл.
Мінск
Брэсцкая
вобл.
Мінская
вобл.
Магілёўская
вобл.
Гродненская
вобл.
Віцебская вобл.
Колькасць вылучэнняў ад канферэнцый
03.04.
13.04.
16.04.
17.04.
23.04.
24.04.
15.05.
Лябедзька
34
56*
49*
41*
49
25
46
3
Мілінкевіч
48*
51*
43*
35
64*
57*
68*
6
Шушкевіч
6
55*
25
57*
35
49*
27
3
Калякін
30
61*
47*
44*
53
32
53*
4
Бусьнюк
-
22
10
15
8
2
21
0
Грыцук
-
-
-
-
7
7
9
0
Арцішэўскі
-
-
-
-
7
9
9
0
Статкевіч
-
-
-
-
-
-
39
0
Агульная колькасцьудзельнікаў канферэнцыі, якія галасавалі
79
73
82
80
109
83
105
 

* Канферэнцыі, паводле якіх кандыдат набраў больш за палову галасоў і лічыўся вылучаным.

На наступнай стадыі ажыццяўлення грамадзянскай кампаніі, у часе правядзення раённых сходаў, прыкметна ўзмацнілася процідзеянне з боку ўлад. У абсалютнай большасці выпадкаў на ўдзельнікаў сходаў аказваўся ціск, ім пагражалі звальненнем з працы, улады ладзілі несанкцыянаваныя вобыскі ў памяшканнях сходаў, перашкаджалі правядзенню сходаў пры дапамозе пажарнай службы альбо санітарнай інспекцыі. Платай за правядзенне кампаніі рэгіянальных сходаў былі дзесяткі арыштаваных і прыцягнутых да адміністратыўнай адказнасці. Нягледзячы на гэты пераслед, дзякуючы самаахвярнай працы рэгіянальных партыйных і грамадскіх актывістаў, запланаваная праграма раённых і гарадскіх сходаў па вылучэнні дэлегатаў Нацыянальнага Кангрэса дэмакратычных сіл была выканана. Але з-за рэпрэсій не атрымалася вывесці гэтую кампанію за межы дэмакратычнага гета. Прэтэндэнты на ролю адзінага ў суправаджэнні партыйных функцыянераў ездзілі па краіне, наведвалі сходы і ладзілі сустрэчы з дэмакратычным актывам, іх вылучэнне папулярызавалася ў шматтысячных накладах нелегальных газет і бюлетэняў. Але збольшага гэткая дзейнасць не была заўважная для паспалітага насельніцтва. Парадаксальна, але згаданыя рэпрэсіўныя захады ўлад болей спрацавалі для папулярызацыі працэсу вылучэння адзінага кандыдата: калі ў невялічкім мястэчку з'яўлялася абласное начальства ў суправаджэнні АМАПа, квартал правядзення сходу ачапляўся міліцыяй, а на ўсіх прадпрыемствах ладзіліся палітінфармацыі і даваліся "сяброўскія рэкамендацыі"не наведваць дэмакратычны сход, тамуволяй-няволяй мясцовая грамада даведвалася пра дэмакратычны працэс. Але як такой шырокай агітацыйнай і інфармацыйнай кампаніі ўсё роўна не атрымалася, ступень далучанасці насельніцтва да працэсу апынулася досыць невялікая.

Пачынаючы з 15 чэрвеня і да 15 верасня 2005 года сходы адбываліся ва ўсіх рэгіёнах краіны. Паводле інфармацыі Аргамітэта Кангрэса, усяго па Беларусі быў праведзены 121 раённы сход (у шэрагу мясцінаў сходы так і не адбыліся з-за моцнага процідзеяння ўлад), у якіх ўзялі ўдзел 4301 чалавек. Падчас гэтых сходаў на Кангрэс дэмакратычных сіл было вылучана 223 дэлегаты, сярод якіх 57 беспартыйных актывістаў, 57 прадстаўнікоў АГП, 54 сябра ПБНФ, 28 сябраў ПКБ, 8 сябраў БСДП(Г), 7 актывістаў "Маладога фронту", 6 прадстаўнікоў БСДП(НГ) ("фракцыя Статкевіча"), 4 сябры БПП, 1 - КХП-БНФ, 1 - сябра Беларускай партыі "Зялёныя". Адзначым, што актыўны ўдзел у сходах бралі прадстаўнікі шэрагу грамадскіх аб'яднанняў, асабліва - грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" і маладзёжнай арганізацыі "Правы альянс". Удзельнічалі ў працэсе і прадстаўнікі групы Казуліна ад БСДП(Г), а некаторыя з іх нават былі абраныя дэлегатамі побач з вылучэнцамі БСДП(НГ)"фракцыі Статкевіча". Кіраўніцтва КХП-БНФ пазней дэзавуявала інфармацыю пра наяўнасць у шэрагах дэлегатаў сябра гэтай партыі.

У кантэксце стратэгіі блакавання груп найбольш моцных прэтэндэнтаў на ролю адзінага кандыдата падчас раённых сходаў назіраўся саюз паміж ПКБ і АГП, якія ўзаемна падтрымлівалі сваіх кандыдатаў ў дэлегаты. Група Мілінкевіча абапіралася пераважна на структуры ПБНФ, "Маладога фронту" і няўрадавых арганізацый, звязаных з Беларускай асацыяцыяй рэсурсавых цэнтраў.

Вынікі выбараў дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сіл ад раённых і гарадскіх сходаў

Мінск

Цэнтр тэрытарыяльнай адзінкі, дзе адбыўся сход
Колькасьць удзельнікаў
Абраныя дэлегаты
1.
Маскоўскі раён
57
ПБНФ, ПБНФ
2.
Кастырчніцкі раён
58
АГП, ПКБ
3.
Савецкі раён
71
АГП, ПКБ
4.
Заводскі раён
35
ПБНФ, ПБНФ
5.
Партызанскі раён
37
Беспартыйны, беспартыйны
6.
Фрунзенскі раён
78
ПБНФ, ПБНФ
7.
Ленінскі раён
90
АГП, ПКБ
8.
Цэнтральны раён
67
АГП, ПКБ
9.
Першамайскі раён
56
МБНФ, МФ
Усяго узялі ўдзел 549 чалавек, абрана 18 дэлегатаў: 7 ад БНФ, 4 ад АГП, 4 ад ПКБ, 2 беспартыйных, 1 ад МФ.

 

Брэсцкая вобласць

10.
Маларыта
24
АГП, ПКБ
11.
Камянец
23
ПБНФ, ПКБ
12.
Пружаны
25
АГП, АГП
13.
Кобрын
41
ПБНФ, беспартыйны
14.
Брэсцкі раён
31
ПКБ, беспартыйны
15.
Брэст, Ленінскі раён
57
ПБНФ, МФ
16.
Брэст, Маскоўскі раён
85
ПБНФ, ПБНФ
17.
Бяроза
35
ПБНФ, КХП-БНФ
18.
Баранавічы
54
БСДП(Г), беспартыйны
19.
Драгічын
29
ПБНФ, беспартыйны
20.
Іванава
16
ПБНФ
21.
Столін
27
ПКБ, ПКБ
22.
Лунінец
29
ПБНФ, беспартыйны
23.
Івацэвічы
29
АГП, ПКБ
24.
Пінск
20
ПБНФ
25.
Ганцавічы
25
Беспартыйны, беспартыйны
Усяго узялі ўдзел 550 удзельнікаў, абрана 30 дэлегатаў: 12 ад БНФ, 7 беспартыйных, 5 ад ПКБ, 3 ад АГП, 1 ад МФ, 1 ад КХП, 1 ад БСДП(Г).

 

Гродненская вобласць

26.
Свіслач
26
ПБНФ, ПБНФ
27.
Дзятлава
16
БСДГ
28.
Масты
29
МФ, беспартыйны
29.
Ашмяны
35
АГП, ПБНФ
30.
Воранава
25
ПБНФ, беспартыйны
31.
Навагрудак
27
АГП, ПКБ
32.
Слонім
43
ПБНФ, беспартыйны
33.
Астравец
27
АГП, АГП
34.
Смаргонь
35
ПБНФ, беспартыйны
35.
Шчучын
31
ПБНФ, ПБНФ
36.
Ваўкавыск
42
АГП, АГП
37.
Ліда
65
ПБНФ, БСДП(Г)
38.
Гродна, Кастрычніцкі раён
66
АГП, АГП
39.
Гродна, Ленінскі раён
72
ПБНФ, БСДГ
40.
Зельва
27
МФ, беспартыйны
41.
Іўе
15
Беспартыйны
Усяго узяў удзел 581 удзельнік, абрана 30 дэлегатаў: 10 ад БНФ, 8 ад АГП, 6 беспартыйных, 2 ад МФ, 2 ад БСДГ, 1 ад ПКБ, 1 ад БСДП(Г).

 

Віцебская вобласць

42.
Верхнядзвінск
26
БСДП(НГ), беспартыйны
43.
Бешанковічы
25
Беспартыйны, беспартыйны
44.
Гарадок
29
БСДП(НГ), беспартыйны
45.
Лёзна
26
Беспартыйны, беспартыйны
46.
Сянно
25
АГП, беспартыйны
47.
Глыбокае
26
ПБНФ, беспартыйны
48.
Аршанскі раён
26
ПКБ, ПКБ
49.
Лепель
26
Беспартыйны, беспартыйны
50.
Паставы
26
БСДП(Г), БСДП(Г)
51.
Талачын
26
ПБНФ, беспартыйны
52.
Орша
80
ПБНФ, БСДП(Г)
53.
Віцебск, Першамайскі раён
79
ПКБ, беспартыйны
54.
Віцебск, Чыгуначны раён
35
ПКБ, беспартыйны
55.
Віцебск, Кастрычніцкі раён
50
БСДП(Г), беспартыйны
56.
Чашнікі
41
БСДП(НГ), беспартыйны
57.
Полацк
40
ПКБ, беспартыйны
58.
Наваполацк
37
ПБНФ, ПБНФ
59.
Шаркаўшчына
28
ПБНФ, ПБНФ
60.
Докшыцы
14
ПБНФ
61.
Віцебскі сельскі раён
15
Беспартыйны
Усяго узялі ўдзел 680 удзельнікаў, абрана 38 дэлегатаў: 17 беспартыйных, 8 ад БНФ, 5 ад ПКБ, 4 ад БСДП(Г), 3 ад БСДП(НГ), 1 ад АГП

 

Мінская вобласць

62.
Маладзечна
38
АГП, ПБНФ
63.
Барысаў
45
БПП, беспартыйны
64.
Жодзіна
27
ПБНФ, МФ
65.
Вілейка
41
ПБНФ, беспартыйны
66.
Смалявічы
28
ПБНФ, МФ
67.
Мар'іна Горка
27
ПБНФ, ПКБ
68.
Барысаўскі раён
30
АГП, беспартыйны
69.
Дзяржынск
33
БПП, беспартыйны
70.
Крупкі
28
Беспартыйны, беспартыйны
71.
Стоўбцы
38
ПКБ, БСДП(Г)
72.
Мінскі арён
28
АГП, ПКБ
73.
Валожын
25
ПБНФ, беспартыйны
74.
Слуцк
47
Беспартыйны, беспартыйны
75.
Салігорск
85
АГП, беспартыйны
76.
Клецк
52
АГП, АГП
77.
Беразіно
26
АГП, беспартыйны
78.
Лагойск
26
ПБНФ, ПБНФ
79.
Мядзел
36
АГП, ПБНФ
80.
Узда
31
Беспартыйны, беспартыйны
81.
Любань
25
АГП, АГП
82.
Капыль
13
Беспартыйны
83.
Нясвіж
14
БСДП(НГ)
84.
Чэрвень
30
ПКБ, беспартыйны
Усяго узялі ўдзел 773 удзельнікі, абрана 44 дэлегаты: 15 беспартыйных, 10 ад АГП, 9 ад Партыі БНФ, 4 ад ПКБ, 2 ад МФ, 2 ад Партыі працы, 1 ад БСДП(НГ), 1 ад БСДП(Г).

 

Магілёўская вобласць

85.
Шклоў
25
ПБНФ, БСДП(Г)
86.
Быхаў
27
АГП, беспартыйны
87.
Клічаў
25
АГП, беспартыйны
88.
Бабруйск, 1-ы раён
34
АГП, АГП
89.
Бабаруйск, 2-гі раён
30
ПКБ, ПКБ
90.
Асіповічы
28
ПКБ, беспартыйны
91.
Магілёў, Ленінскі раён
60
БПП, БПП
92.
Магілёў, Кастрычніцкі раён
49
АГП, АГП
93.
Горкі
26
ПКБ, беспартыйны
94.
Дрыбін
26
ПБНФ, ПБНФ
95.
Круглае
25
АГП, АГП
96.
Бялынічы
25
ПКБ, беспартыйны
97.
Крычаў
26
АГП, ПБНФ
98.
Касцюковічы
13
ПБНФ
99.
Хоцімск
13
МФ
100.
Слаўгарад
25
ПБНФ, ПБНФ
101.
Кіраўск
32
АГП, АГП
102.
Клімавічы
14
АГП
Усяго узялі ўдзел 503 удзельнікі, вылучана 33 дэлегата: 12 ад АГП, 7 ад БНФ, 5 ад ПКБ, 5 беспартыйных, 2 ад Партыі працы, 1 ад МФ, 1 ад БСДП(Г).

 

Гомельская вобласць

103.
Светлагорск
38
АГП, беспартыйны
104.
Жлобін
30
АГП, ПКБ
105.
Петрыкаў
25
АГП, АГП
106.
Мазыр
42
АГП, АГП
107.
Гомель, Савецкі раён
75
АГП, ПБНФ
108.
Гомель, Цэнтральны раён
60
АГП, АГП
109.
Гомель, Чыгуначны раён
102
ПКБ, беспартыйны
110.
Гомель, Навабеліца
25
АГП, БСДП(НГ)
111.
Гомельскі раён
15
Беспартыйны
112.
Рагачоў
64
ПКБ, ПКБ
113.
Рэчыца
33
АГП, БСДП(НГ)
114.
Калінкавічы
25
АГП, АГП
115.
Чачэрск
26
АГП, беспартыйны
116.
Жыткавічы
13
АГП
117.
Лельчыцы
16
АГП
118.
Буда-Кашалёва
26
АГП, АГП
119.
Ветка
14
Беспартыйны
120.
Добруш
22
Партыя "Зялёныя"
121.
Акцябрскі раён
14
АГП
Усяго узяло ўдзел 665 удзельнікаў, вылучана 32 дэлегата: 19 ад АГП, 5 беспартыйных, 4 ад ПКБ, 2 ад БСДП(НГ), 1 ад Партыі БНФ, 1 ад партыі зялёных.

* Пазначаныя назвы раённых цэнтраў, дзе адбываліся раённыя сходы альбо назвы гарадоў ці раёнаў у горадзе.

Правядзенне VI Кангрэса дэмакратычных сіл Беларусі мусіла стаць вяршыняй грамадзянскай кампаніі па вызначэнні адзінага кандыдата ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі. Гэтая задача была выканана: сапраўды, падобнага маштабу мерапрыемства гісторыя беларускай дэмакратычнай апазіцыі дагэтуль не ведала. Прычым маштабнасць Кангрэса заключалася не толькі ў надзвычай вялікай колькасці ўдзельнікаў, якія прадстаўлялі самыя розныя палітычныя сілы. Унікальнасць мерапрыемству была нададзена праведзенай да Кангрэса падрыхтоўкай, грамадзянскай кампаніяй па вылучэнні прэтэндэнтаў на ролю адзінага кандыдата і дэмакратычным парадкам вылучэння дэлегатаў Кангрэса. Гэта дазволіла Кангрэсу стаць легітымным выяўленнем палітычнай волі ўсёй дэмакратычнай грамадскасці Беларусі. Прынятыя на Кангрэсе рашэнні мелі вагу большую за любыя кааліцыйныя ўгоды і дамоўленасці. Вылучаны Кангрэсам адзіны кандыдат меў падтрымку тысячаў актывістаў і прызнаваўся грамадскасцю як легітымны прадстаўнік дэмакратычнай альтэрнатывы.

Трэба адзначыць, што падчас грамадскай кампаніі па вылучэнні адзінага кандыдата і падрыхтоўкі Кангрэса палітычнае жыццё ў кааліцыі АДС эвалюцыянавала. Акрамя барацьбы паміж групамі розных прэтэндэнтаў і спрэчкі вакол даты Кангрэса варта ўзгадаць некалькі ініцыятыў, якія паўставалі ў гэты час. Так, яшчэ 31 скавіка 2005 года Анатоль Лябедзька высунуў ідэю стварэння агульнанацыянальнага надпартыйнага руху прыхільнікаў перамен, а 2 траўня гэтая прапанова была афіцыйна заяўлена Палітрадай АГП. Шырокі грамадскі рух прыхільнікаў перамен, на думку АГП, меўся б аб'яднаць не толькі партыйных актывістаў і сябраў няўрадавых арганізацый, а ўсіх неабыякавых людзей, гатовых падтрымаць адзінага кандыдата ад апазіцыі на выбарах. Прыкладам падобнага руху бачылася польская "Салідарнасць". Але пры гэтым аніякай ідэялагічнай асновы пад падобны праект, які канкураваў з ідэяй Кангрэса, прапанавана не было. ПБНФ і іншыя ўдзельнікі кааліцыі былі супраць, справядліва разглядаючы ў гэтым праекце пагрозу партыйным і кааліцыйным інтарэсам. Аргумэнт жа пашырэння электаральнай базы, які клаўся ў падмурак гэтай прапановы, быў сугуба спекулятыўным, заснаваным на сумнеўнай інтэрпрэтацыі сацыялагічных дадзеных. Адначасова АГП прапанавала пераіменаваць Нацыянальны Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі (назва якога адсылала да традыцыі пяці ранейшых кангрэсаў, што ладзіліся беларускімі дэмакратамі ад сярэдзіны 1990-х гадоў) ў Кангрэс прыхільнікаў перамен. Прапанова была адхіленая, але АГП пастаянна падкрэслена ўжывала гэтую неканвенцыйную і правакатыўную назву. АГП таксама настойвала на наданні Кангрэсу статуса сталадзеючага органа, легітымнага парламэнта дэмакратычных сіл. Аднак кааліцыя і гэтую прапанову палічыла заўчаснай. Літаральна напярэдадні Кангрэсабыло вырашана адмовіцца ад слова "Нацыянальны" у назве мерапрыемства, цяпер афіцыйная назва стала гучаць проста як"Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі".

БСДП(Г) на чале з Аляксандрам Казуліным таксама прапаноўвала стварыць шырокі грамадскі рух за перамены, а адзінага кандыдата вызначаць паводле дадзеных сацыялагічных апытанняў. Адначасова гучала крытыка з боку БСДП(Г) датычна пераемнасці гэтага мерапремства з тымі пяццю кангрэсамі дэмакратычнай апазіцыі, што адбываліся ў Беларусі да таго. Апошні такі кангрэс адбыўся ў 2001 годзе напярэдадні выбараў прэзідэнта і таксама быў звязаны з працэдурай абрання адзінага кандыдата, але не выканаў сваёй ролі (адзіны кандыдат тады быў вызначаны келейна). Хаця V Кангрэс у 2001 годзе абраў пастаянны Аргкамітэт на чале з Юрыям Хадыкам і намеснікам Мячыславам Грыбам, вызначыў рэглямэнт будучага мерапрыемства, прынцыпы, прадстаўнічы фармат, склад удзельнікаў і кворум, але новы Кангрэс пачаў працу з чыстага аркуша. Паводле задумы арганізатараў, новае мерапрыемства не мела аналагаў да таго па сваёй прадстаўнічасці і легітымнасці.

Шмат інтрыг і непаразуменняў было звязана з месцам правядзення Кангрэса. АДС ад самага пачатку намагалася правесці мерапрыемства ў Беларусі, але з улікам хвалі рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў грамадскай кампаніі па вылучэнні адзінага кандыдата дэмакраты не вельмі спадзяваліся на такую магчымасць. 54 дамы культуры Беларусі адмовілі арганізатарам. Шукаліся рэзервовыя пляцоўкі, у якасці якіх разглядаліся Кіеў альбо Смаленск, пры гэтым заявы на правядзенне сходу былі пададзеныя ў Мінскі гарадскі выканкам. Даволі нечакана за некалькі тыдняў да дня мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Мінскага гарвыканкама Міхаілу Паўлаву аказаць дапамогу апазіцыі ў правядзенні Кангрэсаў Мінску. Гэта было заяўлена ў адказ на пытанні журналістаў пра стаўленне прэзідэнта да правядзення гэтага мерапрыемства. Верагодна, адміністрацыя меркавала скарыстаць нагоду ў выглядзе Кангрэса для дыскрэдытацыі дэмакратычных сіл і будучага адзінага кандыдата, ці мела месца саманадзейнае самадурства беларускага дыктатара. У якасці адваротнай ласкі АДС запрасіла самога Лукашэнку на Кангрэс, правёўшы яго праз квоту для былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання.

Пытанне квот таксама выклікала спрэчкі сярод удзельнікаў палітычнага працэсу. Праблем не было толькі з вылучэнцамі ад рэгіянальных сходаў, а вось ўдзел прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і дэпутатаў мясцовых саветаў вельмі жвава абмяркоўваўся. Спіс дапушчаных да ўдзелу ў Кангрэсе грамадскіх аб'яднанняў то пашыраўся, то звужаўся. Квота на ўдзел для няўрадавых арганізацый у выбарах адзінага кандыдата змянялася кожны тыдзень. Тут адбывалася перацягванне канату паміж Аляксандрам Мілінкевічам, які, як лічылася, быў найбольш падтрыманы структурамі грамадзянскай супольнасці, і Анатолем Лябедзькам. Паводле апошняга рашэння, да ўдзелу ў Кангрэсе былі запрошаны толькі тыя няўрадавыя арганізацыі, якія маюць блізкія стасункі з палітычнымі структурамі АДС, а ў апошні момант на прапанову Анатоля Лябедзькі запрашэнне на Кангрэс было дадзена трыццаці малавядомым у дэмакратычным асяродку грамадскім аб'яднанеям. У рэшце рэшт Аргкамітэт вызначыў што на Кангрэс было вылучана 930 дэлегатаў. Трэцяя частка іх была абраная на раённых сходах, па 10 чалавек наўпрост дэлегавалі палітычныя партыі-удзельніцы кааліцыі-"дзясяткі", 195 няўрадавых арганізацый накіравалі па аднаго прадстаўніка кожная. Шэраг вядомых асоб, былых дэпутатаў парламента, кіраўнікоў недзяржаўных СМІ атрымалі персанальнае запрашэнне.

Літаральна за некалькі дзён да Кангрэса нечакана нагадала пра сябе былая група дзеячоў няўрадавых арганізацый"Разам", якая заклікала структуры грамадзянскай супольнасці адмовіцца ад удзелу ў Кангрэсе. Яны патлумачылі сваю пазіцыю тым, што ўвесь працэс арганізацыі Кангрэса быццам бы быў прыватызаваны лідэрамі партый, а вылучэнне адзінага кандыдата не ставіць за мэту дасягненне перамогі. Паралельна і ў асяроддзі дэлегатаў Кангрэса адбываліся спробы карэктаваць запланаваную кааліцыяй схему развіцця Кангрэса. Так, сфарміраваная на базе прадстаўнікоў АГП так званая Міжрэгіянальная група дэлегатаў Кангрэса прасоўвала раней адхілены праект пераўтварэння Кангрэса ў сталадзеючы вышэйшы прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл.

Напярэдадні Кангрэса кіраўнікі партый АДС і чатыры вылучаныя прэтэндэнты на званне адзінага, правялі супольную прэсавую канферэнцыю, на якой пацвердзілі сваю еднасць і гатоўнасць прапанаваць рэальную альтэрнатыву дзейнай уладзе на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Было паведамлена пра палітычнае пагадненне паміж усімі ўдзельнікамі прэцэсу адносна таго, якім чынам будзе будавацца праца кааліцыі пасля абрання адзінага. У пагадненні была вызначана функцыя адзінага кандыдата і яго штаба, а таксама прадугледжвалася стварэнне Нацыянальнага камітэта (ценявы ўрад). Дзеля кансалідацыі дзеянняў дэмакратычных сіл стваралася Палітычная рада ў складзе ўдзельнікаў СНДС, кіраўнікоў штаба і Нацыянальнага камітэта, былых кандыдатаў у адзіныя кандыдаты і самога адзінага кандыдата.

1 і 2 кастрычніка 2005 года, як і было запланавана, уПалацы культуры МАЗа адбыўся Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі. У ім прынялі ўдзел 843 дэлегаты, які прадстаўлялі ўсе рэгіёны Беларусі, палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні. У прэс-цэнтры Кангрэса атрымалі акрэдытацыю больш за 150 карэспандэнтаў ад 80 беларускіх і замежных друкаваных і электронных СМІ. Агульная колькасць удзельнікаў мерапрыемства перавысіла 1250 чалавек. Ахова сходу ладзілася сіламі грамадскага аб'яднання "Правы альянс" з прыцягненнем сяброў іншых маладзёжных ініцыятыў. Нягледзячы на добрую ахову ўнутры памяшкання, не абыйшлося без правакатараў на ганку палаца, да якіх радасна беглі здымачныя групы беларускага дзяржаўнага тэлебачання. Агульнае меркаванне большасці дэлегатаў і ўдзельнікаў Кангрэса: Кангрэс пачаў новы этап у найноўшай гісторыі Беларусі - вяртанне краіны на цывілізаваны шлях развіцця зрабілася рэальнай перспектывай 2006 года.

На Кангрэсе мелі магчымасць выступіць не толькі прадстаўнікі АДС, але і пазапартыйныя кандыдаты-самавылучэнцы і іншыя палітыкі: Васіль Лявонаў, Валерый Фралоў, Аляксандр Вайтовіч, Пётар Краўчанка, Андрэй Клімаў. Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі падчасКангрэса яны выказалі падтрымку будучаму адзінаму кандыдату. Была прыята палітычная рэзалюцыя, што замацоўвала згаданае палітычнае пагадненне ўдзельнікаў кааліцыі, заявы аб неканстытуцыйнасці рэферэндума 2004 года, пра абарону беларускай мовы і ў абарону свабоды слова. Асобна былі зацверджаны патрабаванні адносна парадку правядзення выбараў (скасаванне датэрміновага галасавання і стварэнне ўмоў для працы назіральнікаў ды іншыя дэмакратычныя навэлы) і зварот да беларускага народу з заклікам падтрымаць кандыдатуру адзінага кандыдата, а таксама платформа прыхільнікаў перамен "Беларусь: дарога ў будучыню".

Але галоўнай інтрыгай Кангрэса было абранне адзінага кандыдата. Незадоўга да Кангрэса кандыдатуру Аляксандра Мілінкевіча падтрымалі іншыя суб'екты кааліцыі:Уладзімір Навасяд ад Партыі свабоды і прагрэсу, Павел Севярынец і іншыя маладзёжныя лідэры ад "Маладога фронту", Валянціна Матусевіч ад Жаночай партыі "Надзея", Мікола Статкевіч ад сваёй часткі БСДП(НГ). Ужо ў дзень галасаваньня Станіслаў Шушкевіч зняў сваю кандыдатуру на карысць мацнейшага. Усе кандыдаты выступілі са сваімі праграмнымі прэзентацыямі, таксама прагучалі выступы ў падтрымку кандыдатаў. Тут не абыйшлося без непрыемных момантаў: падчас выступу Сяргея Калякіна гучалі крыкі "ганьба", а прадстаўнік "Маладога фронту"ў парушэнне кааліцыйных дамоўленасцей правакацыйна заявіў, што яго рух не будзе працаваць на адзінага кандыдата-камуніста. У гэткай нервовай і ўзбуджанай атмасферы дэлегаты падыйшлі да вызначальнага моманту - таемнага галасавання па прапанаваных кандыдатурах.

Па выніках першага тура галасы размеркаваліся наступным чынам:

  • Аляксандр Мілінкевіч - 383;
  • Анатоль Лябедзька - 263;
  • Сяргей Калякін - 152;
  • Супраць усіх - 13.

Такім чынам, у першым туры ніхто з прэтэндэнтаў не набраў большасці, у другі тур выйшлі Аляксандр Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька. Перад пачаткам галасавання па прапанове Аргкамітэта ў рэгламэнт былі ўнесены экстраныя карэктывы: для перамогі ў другім туры не трэба было мець больш за 50% галасоў, дастаткова было набраць простую большасць.

Паводле другога тура галасы размеркаваліся наступным чынам:

  • Аляксандр Мілінкевіч - 399;
  • Анатоль Лябедзька - 391;
  • Супраць усіх - 16.

Такім чынам, адзіным кандыдатам быў абраны Аляксандр Мілінкевіч. Яго перавага аказалася нечакана малая - усяго толькі восем галасоў.

Аналізуючы вынікі галасавання можна меркаваць, што блок АГП і ПКБ захаваўся і ў момант другога тура, але пахістнуўся з-за таго, што некалькі прыхільнікаў Калякіна (не абавязкова з ліку сябраў ПКБ) прагаласавалі за Аляксандра Мілінкевіча. Такім чынам, разлік на тое, што статус адзінага можна будзе здабыць у выніку кулуарных межпартыйных перамоў быў разбіты сапраўдным дэмакратычным характарам гэтага мерапрыемства. Пасля галасавання па другім туры (і пазней, у тым ліку ў публічных прамовах на пасяджэннях партыйных органаў) прайграўшы бок абвінавачваў апанентаў у фальсіфікацыі (казалась пра фальсіфікацыю пратаколаў аб вылучэнні ад няўрадавых арганізацый). Праўда, у адказ на гэтае абвінавачанне адваротны бок прад'явіў доказы фальсіфікацыі вынікаў некаторых раённых сходаў. Такім чынам, пра афіцыйную нязгоду з падлікам галасоў нікім не было заяўлена. Да гонару спадара Лябедзькі трэба адзначыць, што ён адразу выказаўся пра безуморўнае прызнанне вынікаў галасавання і пра ўласнае ўключэнне ў працу каманды адзінага кандыдата Мілінкевіча. Лідэр ПКБ Сяргей Калякін таксама зазначыў, што выбар зроблены і ўсе дамоўленасці захоўваюць моц.

Паводле папярэдняй угоды, былі створаны новыя органы кіравання кааліцыяй, якія мусілі працаваць ужо ў рэжыме выбарчай кампаніі адзінага кандыдата. Ставраюцца новыя органы кіравання кааліцыяй: Палітсавет (галоўны орган кааліцыі), штаб адзінага кандыдата (выканаўчы орган на час кампаніі) і Нацыянальны камітэт (ценявы ўрад). Нацыянальны камітэт узначаліў Анатоль Лябедзька. Штаб адзінага кандыдата ўзначаліў Сяргей Калякін. На чале Палітычнай рады, якая мусіла быць каардынуючым органам паміж партыямі, грамадскімі аб'яднаннямі і структурамі кампаніі стаў сам адзіны кандыдат. Менавіта Палітычная рада мусіла несці адказнасць за стратэгію кампаніі, забяспечваць кантроль за яе правядзеннем і размяркоўваць рэсурсы.

Такім чынам, у выніку працяглай працы шматлікіх самаахвярных актывістаў і ўзаемадзеяння ўсёй дэмакратычнай супольнасці была вызначана асоба, якая будзе прадстаўляць прагрэсіўныя сілы на выбарах прэідэнта Беларусі 2006 года. Быў вызначаны фармат узаемадзеяння дэмакратычных структур у ходзе будучай кампаніі і складзена агульная схема кіравання кампаніяй. Дэмакратычня сілы стварылі машыну, якая павінная была перамагчы дыктатуру.

Чытайце таксама:

"Наше мнение"

Другие новости раздела «Политика»

Андрей Егоров: Власти также должны участвовать в проведении Учредительного собрания
Андрей Егоров: Власти также должны участвовать в проведении Учредительного собрания
Общественная кампания в защиту независимости Беларуси "Свежий ветер" предлагает "перезапустить" беларусскую государственность через Учредительное собрание и объявить "четвертую республику".
"Свежий ветер": Да здравствует Четвертая республика!
"Свежий ветер": Да здравствует Четвертая республика!
Общественная кампания "Свежий ветер" выступила с предложением переучреждения Республики Беларусь на демократических основаниях путем созыва Учредительного собрания.
Уладзімір Мацкевіч: 8 снежня — яшчэ не канец
Уладзімір Мацкевіч: 8 снежня — яшчэ не канец
На 8 снежня запланаванае падпісанне дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" паміж Беларуссю і Расеяй.
Андрэй Ягораў: Стварэнне наднацыянальных органаў будзе патрабаваць змены Канстытуцыі Беларусі
Андрэй Ягораў: Стварэнне наднацыянальных органаў будзе патрабаваць змены Канстытуцыі Беларусі
Акалічнасцяў, што ўтрымлівае 31 "дарожная мапа" аб "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі і Расіі, грамадскасці не агалошваюць дасюль.
Мацкевич: Альтернативой Лукашенко может быть только человек, который не стремится занять его место
Мацкевич: Альтернативой Лукашенко может быть только человек, который не стремится занять его место
Лидия Ермошина уже готовится по приказу Лукашенко объявить президентские выборы. Но на самом деле никаких президентских выборов в 2020 году в стране не будет.
Андрэй Ягораў: Беларускія ўлады вельмі баяцца рэакцыі грамадства на дамоўленасці аб інтэграцыі
Андрэй Ягораў: Беларускія ўлады вельмі баяцца рэакцыі грамадства на дамоўленасці аб інтэграцыі
У Маскве на пасяджэнні ўрада г.зв. "Саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расіі адбываюцца перамовы, звязаныя з паглыбленнем эканамічнай "інтэграцыі", якой ад афіцыйнага Мінска вымагае Крэмль.
Андрей Егоров: 8 декабря — это лишь начало стратегии России по удушению Беларуси
Андрей Егоров: 8 декабря — это лишь начало стратегии России по удушению Беларуси
Вместо подписания плана по "углублению интеграции" власти двух стран могут вывести конфликт на новый уровень, не исключают эксперты.
Ці будзе Беларусь незалежнай? Застаўся месяц да падпісання пагаднення з Расіяй (Відэа)
Ці будзе Беларусь незалежнай? Застаўся месяц да падпісання пагаднення з Расіяй (Відэа)
8 снежня Лукашэнка і Пуцін павінныя падпісаць пагадненне аб т.зв. "паглыбленай інтэграцыі". Што гэта азначае? Беларусь падводзяць да страты незалежнасці?
Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Философ и методолог Владимир Мацкевич обратился с открытым письмом к министру иностранных дел Владимиру Макею.
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
У адказ на прымус нашай краіны да т.зв. "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй у Беларусі з'явілася грамадская кампанія "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел).
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
Грамадская кампанія ў абарону незалежнасці Беларусі "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел) хоча не дапусціць падпісання дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй.
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Игра за независимость Беларуси перешла в финальную стадии, но она еще не проиграна. У нас есть еще время, чтобы воспользоваться ошибками России, укрепить свою позицию и сохранить наш суверенитет.
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
16 верасня расійскае выданне "Коммерсант" пераказала сваімі словамі змест "праграмы інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Змест гэтага дакумента ўтойваецца ад грамадства, і тая публікацыя нарабіла шмат шуму.
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Прочитал множество комментариев к статье Дмитрия Бутрина "Дружба налогов" в газете "Коммерсант". Статья вызвала бурную реакцию в беларусском обществе.
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Большое интервью на злободневные темы с философом и методологом Владимиром Мацкевичем в городском журнале "Большой":
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба (Чыслаў) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі платформу Канстытуцыя.бел.
Андрэй Ягораў: Расія паступова зацягвае пятлю на шыі Беларусі
Андрэй Ягораў: Расія паступова зацягвае пятлю на шыі Беларусі
Тэма інтэграцыі Беларусі і Расіі абмяркоўваецца не першы год, але апублікаваныя 16 верасня выданнем "Коммерснат" планы, па сутнасці, эканамічнага паглынання нашай краіны выклікалі моцны рэзананс.
Андрей Егоров: Призываю держать пальцы скрещенными, чтобы подписание состоялось
Андрей Егоров: Призываю держать пальцы скрещенными, чтобы подписание состоялось
Александр Лукашенко принял решение подписать соглашения с Европейским Союзом об упрощении выдачи виз и о реадмиссии.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Андрей Егоров: Власти также должны участвовать в проведении Учредительного собрания

Общественная кампания в защиту независимости Беларуси "Свежий ветер" предлагает "перезапустить" беларусскую государственность через Учредительное собрание и объявить "четвертую республику".