Пятница 6 декабря 2019 года | 22:27
  • бел / рус
  • eng

Юрый Чавусаў: Як выбіралі адзінага кандыдата-2006: кааліцыя

10.12.2012  |  Политика   |  Юрый Чавусаў, Агенцтва палітычнай экспертызы - апублікавана на "Нашем мнении",  
Юрый Чавусаў: Як выбіралі адзінага кандыдата-2006: кааліцыя

Апошнім часам у асяродку беларускай дэмакратычнай апазіцыі актуалізавалася пытанне пра вызначэнне адзінага кандыдата на наступныя прэзідэнцкія выбары.

Кіраўніцтва АГП і БХД заяўляе пра неабходнасць вызначэння адзінага кандыдата праз працэдуру праймерыз, якую ў часе папярэдняга электаральнага цыклу не атрымалася прасунуць у якасці легітымнага і прынятага асноўнымі апазіцыйнымі суб'ектамі механізму. У межах сітуатыўнага партнёрства паміж Рухам "За свабоду!", кампаніяй "Гавары праўду" і Партыяй БНФ вядзецца перамоўны працэс пра магчмасць аднаўлення Кангрэса дэмакратычных сіл у якасці органа, ад імя якога можа быць вылучана легітымная кандыдатура адзінага кандыдата. Параўнальна паспяховы прыклад выбараў праз Інтэрнэт сябраў каардынацыйнай рады расійскай апазіцыі падштурхнуў некаторых суб'ектаў да прапановы перанесці працэс вызначэння адзінага кандыдата ў вірутальную прастору.

Пакуль што няма яснасці з перспектывамі кожнага з гэтых варыянтаў. Больш за тое, не выключана, што азначаныя працэдуру могуць быць рэалізаваны сепаратна, і ў такім выпадку беларуская апазіцыя можа здзейсніць "парад кандыдатаў" па ўзоры выбараў 2010 года (толькі цяпер - адзіных кандыдатаў ад розных сітуацыйных груповак, з'явіўся нават тэрмін "мультыадзіны кандыдат").

Пры гэтым неабходна ўлічваць, што вызначэнне адзінага кандыдата (праз выбары альбо іншым шляхам) з'яўляецца толькі элементам пэўнага сцэнарыя дзеянняў апазіцыі ў межах супрацьстаяння аўтарытарнай уладзе. І нават у межах сцэнарыя "каляровай рэвалюцыі", наўрадці ўжо актуальнага для сённяшняй сітуацыі, адзіны кандыдат ад аб'яднанай апазіцыі зусім не з'яўляецца абавязковай фігурай - больш істотнай уяўляецца еднасць апазіцыі на ўзроўні стратэгіі, наяўнасць спачуваючай групоўкі ў асяроддзі ўладнай эліты, пэўная свабода СМІ, нейтральнасць сілавых структур. У межах такой канструкцыі вызначэнне адзінага кандыдата можа спрыяць электаральнаму поспеху, але каб ім скарыстацца, неабходна мець яшчэ і механізм прадукавання альтэрнатыўных вынікаў падліку галасоў (што практычна малаверагодна ў сённяшняй Беларусі) і механізм іх абароны.

Тым не меньш, паколькі вызначэнне адзінага кандыдата ёсць адным з нешматлікіх фактараў выкарыстання выбараў для дэмакратычных пераўтварэнняў, якія залежаць наўпроста ад апазіцыі, а таксама ў сілу таго прывабнага статусу фаварыта дэмакратычнага электарата, які аўтаматычна здабывае адзіны кандыдат, беларуская апазіцыя слушна надае гэтаму пытанню вялікае значэнне.

Спрэчкі адносна механізмаў вызначэння адзінага кандыдата дастаткова важныя. Але пры гэтым не трэба забывацца, што задачай гэтага мехнізму зусім не ў першую чаргу з'яўляецца вызначэнне найбольш прывабнага для электарата кандыдата. Большае значэнне мае наданне механізму вызначэння адзінага ў вачах грамадства, што немагчыма без уключэння ў працэс максімальнай колькасці дэмакратычных партый і рухаў, а таксама знакавых для апазіцыйнай грамадскасці асоб.

У гісторыі беларускай апазіцыі былі дзве спробы вызначэння адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. І калі вызначэнне адзінага кандыдата на выбарах 2001 года было збольшага працэсам кулуарным, то рэалізаваны ў 2005 годзе механізм вызначэння адзінага кандыдата на выбары 2006 года быў публічным і даступны цяпер для аналізу.

Мэтай дадзенай публікацыі з'яўляецца абагульненне досведу выбараў адзінага дэмакратычнага кандыдата ў 2005 годзе. Гэты досвед можа быць вывучаны комплексна ў межах трох кампанентаў, якія з'яўляюцца прадметам даследавання: кааліцыйнае стварэнне суб'екта, які вылучаў адзінага кандыдата (1), выпрацоўка стратэгіі і тактычнага плана ўдзелу апазіцыі ў выбарах, у межах якога здзяйсняўся працэс выхаду на адзінага кандыдата (2) і, нарэшце, уласна кампанія вызначэння адзінага кандыдата праз скліканне Канрэса дэмакратычных сіл (3).

* * *

Час паміж сумешчанымі з канстытуцыйным рэферэндумам парламенцкімі выбарамі 2004 года і абвяшчэннем трэціх презідэнцкіх выбараў 2006 года стаў для беларускай апазіцыі перыядам актыўнага ўнутранага развіцця. Мэтай унутранай трансфармацыі і перагрупавання апазіцыйных структур была падрыхтоўка да кампаніі па выбарах прэзідэнта. Менавіта прэзідэнцкія выбары мусілі стаць фокусам намаганняў апазіцыі - гэтая будучая падзея вызначала ход усіх палітычных працэсаў унутры палітычнай апазіцыі ў той перыяд і была крытэрыям для ацэнкі апазіцыяй вонкавага грамадска-палітычнага атачэння.

Пасля перамогі Лукашэнкі на рэферэндуме 2004 года было знішчана апошняе канстытуцыйнае абмежаванне для адзінаасобнага панавання прэзідэнта. Ва ўмовах кансалідацыі ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму персанальнай дыктатуры прэзідэнта Лукашэнкі беларуская апазіцыя мусіла выпрацаваць эфектыўную праграму здабыцця дзяржаўнай ўлады ў краіне для вяртання Беларусі на шлях дэмакратычнага развіцця. Ідэялагічныя спрэчкі паміж удзельнікамі дэмакратычнай апазіцыі канчаткова адыходзяць на другі план перад галоўнай задачай: звяржэнне дыктатуры ў Беларусі. Толькі ўсталяванне плюралістычнай палітычнай сістэмы ў краіне дазволіла б партыям надалей дамагацца рэалізацыі сваіх асобных партыйных праграм. План гэткіх пераўтварэнняў быў прапанаваны дэмакратычнымі палітычнымі партыямі, якія аб'ядналіся ў кааліцыю пад шыльдай Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС), вызначылі агульную стратэгію перадвыбарчай працы, прадпрынялі захады па ўзгадненні гэтай стратэгіі з іншымі дэмакратычнымі актарамі, са структурамі грамадзянскай супольнасці і з ключавымі замежнымі суб'ектамі. Паводле распрацаванага плана, быў вызначаны адзіны кандыдат ад апазіцыі, які мусіў стаць апанентам Лукашэнкі на выбарах, і дасягнута пагадненне наконт падтрымкі гэтага адзінага кандыдата ўсімі суб'ектамі АДС. Пазней пад фігуру адзінага кандыдата былі створаны структуры, якія мусілі забяспечыць яго перамогу ў выніку выбараў.

Менавіта суб'ектнасць АДС цікавая як аб'ект даследавання, паколькі акурат гэтае палітычнае ўтварэнне зрабілася напярэдадні выбараў галоўным актарам, які супрацьстаяў дзеючаму кіраўніку дзяржавы і яго апарату. У гэтай частцы будзе даследаваны працэс фармавання дэмакратычнай кааліцыі АДС і падзеі, звязаныя з вызначэннем персоны адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі.

Падмуркам для стварэння дэмакратычнай кааліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў былі ранейшыя аб'яднаўчыя структуры апазіцыі. Ядро гэтых структур у сучасным выглядзе было сфармавана ў 2003-2004 гадах, у перыяд пасля мінулых выбараў мясцовых саветаў і напярэдадні парламенцкіх выбараў 2004 года. Гэтыя структуры ў розны час фігуравалі пад рознымі назвамі, у розны час складаліся з розных суб'ектаў, але самаідэнтыфікаваліся і атаесамляліся ў грамадскай свядомасці ды ў вачах знешніх назіральнікаў як "аб'яднаная апазіцыя". Яны прыйшлі на змену ранейшым аб'яднаўчым утварэнням дэмакратычнай апазіцыі: такім, як Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл, Каардынацыйная рада апазіцыйных палітычных партый. Зрэшты, па сваім складзе старыя і новыя структуры былі амаль тоесныя, але яны адрозніваліся сваім механізмам функцыянавання і прыняцця рашэнняў, а таксама мелі розныя стратэгічныя ўстаноўкі і знешнепалітычную арыентацыю. У параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года (а таксама з наступным перыядам развіцця апазіцыі пасля 2006-га і, асабліва, пасля 2010-га года), у новай перадвыбарчай кампаніі павялічылася роля палітычных партый, менавіта яны зрабіліся асноўнымі гульцамі на апазіцыйным полі, пацясніўшы непартыйныя палітычныя структуры і непартыйных кандыдатаў у прэзідэнты ад дэмакратычнага лагера. Новыя структуры да пачатку прэзідэнцкай кампаніі паспелі адпрацаваць механізмы ўнутранага ўзаемадзеяння і здабылі досвед сумеснага ўдзелу ў палітычных працэсах, у тым ліку,у выбарчых кампаніях.

Праўда, эфектыўнасць кааліцыі на этапе парламенцкіх выбараў па шэрагу прынцыповых пытанняў была не дужа высокай: напрыклад, не атрымалася пазбегнуць канкурэнцыі кааліцыйных кандыдатаў у межах акруг. Але працяглы перыяд прыціркі, дыскусій, прыняцця супольных рашэнняў, дасягнення кансенсусу па спрэчных пытаннях, пераадолення асабістых забабонаў і вырашэння міжпартыйных ідэялагічных канфліктаў дазволіў закласці арганізацыйны і кадравы падмурак, на якім была збудавана кааліцыйная кампанія дэмакратычных сіл падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Ядром новага кааліцыйнага ўтварэння напярэдадні парламенцкіх выбараў 2004 года стала аб'яднанне АГП, ПБНФ, ПКБ, БСДГ і тады яшчэ зарэгістраванай БПП. Гэты працэс распачаўся адразу ж пасля мясцовых выбараў увесну 2003 года ў выглядзе рэгулярных шматбаковых кансультацый партыйных лідэраў пры пасярэдніцтве і падтрымцы замежных структур. 19 студзеня 2004 года гэтая праца прывяла да аб'вяшчэння Народнай кааліцыі "Пяцёрка плюс", хоць ужо да таго часу асноўныя суб'екты кааліцыі мелі досвед супольных палітычных дзеянняў у межах новапаўсталай структуры. Традыцыйна асобую пазіцыю заняла БСДП(НГ), якая адмовілася ад саюза з іншымі партыямі і напярэдадні парламенцкіх выбараў 2004 года ініцыявала ўтварэнне асобнай кааліцыйнай структуры "Еўрапейская кааліцыя "Свабодная Беларусь". Прадказальна негатыўна да новага аб'яднанаўчага ўтварэння паставілася КХП-БНФ, якая не бачыла перспектыў ва ўдзеле ў парламенцкіх выбарах і расцэньвала іншыя апазіцыйныя партыі як несамастойныя, кіраваныя звонку структуры. У баку ад аб'яднаўчых працэсаў напярэдадні парламенцкіх выбараў стаялі таксама некаторыя іншыя палітычныя структуры, якія мелі на ўвазе ўласны палітычны праект падчас тых выбараў (Беларуская партыя жанчын "Надзея" і "Хартыя'97", якія далучыліся да "Еўрапейскай кааліцыі", "Малады фронт", дэпутацкая група "Рэспубліка" таксама) і ў рознай ступені дыстанцыяваліся ад "Пяцёркі плюс" альбо адкрыта канкуравалі з ёй. Пасля ж выбараў і рэферэндума 2004 года гэтыя суб'екты былі настроены на перамовы і далейшае супрацоўніцтва з аб'яднанай апазіцыяй. Яны па розных матывах і ў рознай ступені далучыліся да падтрымкі планаў АДС напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Тым не меньш, яшчэ да парламенцкіх выбараў 2004 года новая кааліцыя здолела прыцягнуць у сваю арбіту пэўную колькасць іншых грамадска-палітычных суб'ектаў (Партыя зялёных, палітызаваныя няўрадавыя арганізацыі, некаторыя маладзёжныя аб'яднанні) і заняць месца вядучай апазіцыйнай сілы ў беларускай палітычнай прасторы. Нягледзячы на тое, што падчас выбараў 2004 года Народная каліцыя "Пяцёрка плюс" не здолела правесці ў парламент ніводнага дэпутата, яна засталася цэнтрам, які быў здольны прыцягваць іншых палітычных суб'ектаў, цэнтрам канцэнтрацыі апазіцыйных рэсурсаў, цэтрам вызначэння норм і генеравання канцэпцый для апазіцыйных сіл.

Пазітыўны вынік парламенцкіх выбараў 2004 года для апазіцыі быў менавіта ў фармаванні дзейснай кааліцыі. Не апошняе значэнне мела таксама і легітымнасць новай апазіцыйнай структуры, якая была ўпаўнаважана вызначаць агульнапрынятыя нормы палітычнай дзейнасці, вызначаць правілы гульні ў апазіцыйным сектары. Таксама вельмі важным было афармленне ў шэрагах партыйных функцыянераў з розных палітычных партый групы асоб, далучаных да супольнай працы ўнутры кааліцыі: у 2003-2005 гадах аформілася групоўка партыйных дзеячоў, якія звязвалі ўласныя перспектывы і персанальныя жыццёвыя планы менавіта з дзейнасцю ў межах кааліцыі. Вялікае значэнне мела падтрымка замежных суб'ектаў, якія віталі ўзбуйненне апазіцыйнага саюза і ўсялякім чынам падтрымлівалі гэты працэс. Чым бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў, тым больш павялічвалася вага гэтай кааліцыі.

Пасля рэферэндума і парламенцкіх выбараў увосень 2004 года быў распачаты працэс перафарматавання кааліцыі з улікам задачы падрыхтоўкі апазіцыі да прэзідэнцкіх выбараў. Назва "Пяцёрка плюс" фармальна была знята з ужытку, хоць у дачыненні да кааліцыі ёй карысталіся даволі працяглы час: казалі пра ранейшыя "партыі "пяцёркі", пра кааліцыю "пяцёрка", паколькі даволі доўга новае больш шырокае аб'яднанне не мела назвы альбо хоць нейкага адзінага брэнда. Але ў гэты час кааліцыя ўзбуйняецца, прыцягвае да сябе новых удзельнікаў і здабывае новую якасць і большую палітычную вагу.

З пашырэннем кола палітычных саюзнікаў эвалюцыянуе структура кіравання кааліцыяй. 20 лістапада 2004 года ў Вільні падпісаннем аб'яднаўчага пагаднення была паклікана да жыцця Сталадзеючая нарада дэмакратычных сіл (СНДС), у якую ўвайшлі дзесяць суб'ектаў- лідэраў апазіцыйных палітычных партый (было абвешчана, што саюз утвораны "для выпрацоўкі, прыняцця і рэалізацыі механізму вылучэння адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах”). Гэтае ўтварэнне хутка пачалі па аналогіі называць "дзесяткай". Падобны орган (які таксама называўся Сталадзеючай нарадай) ужо існаваў у часы "Пяцёркі плюс" у выглядзе нарады лідэраў партый-удзельнікаў кааліцыі з прыцягненнем кіраўнікоў спачуваючых грамадскіх аб'яднанняў, але ў новым узбуйненым фармаце ён стаў больш шырокім і атрымаў пэўную ступень фармалізаванасці. У гэтую структуру ўваходзілі шэсць палітычных партый ад Народнай кааліцыі "Пяцёрка плюс" (АГП, ПБНФ, ПКБ, БСДГ, Беларуская партыя "Зялёныя" і юрыдычна зліквідаваная ўладамі БПП), тры партыі ад "Еўрапейскай кааліцыі "Свабодная Беларусь" (БСДП(НГ), Беларуская партыя жанчын "Надзея" і незарэгістраваная Партыя свабоды і прагрэсу) і як самастойны суб’ект - кааліцыя "Маладая Беларусь", прадстаўленая незарэгістраванай маладзёжнай арганізацыяй "Малады фронт". Не толькі па сваім складзе, але і па механізме прыняцця рашэнняў і па арганізацыйнай пабудове "дзясятка" была спадкаемцам "пяцёркі", была лагічным вынікам развіцця і ўзбуйнення гэтай аб'яднаўчай палітычнай структуры.

Такім чынам, структуры Народнай кааліцыі "Пяцёрка плюс" захавалі катрольны пакет у новым кіруючым органе і вызначалі палітыку новага кааліцыйнага ўтварэння. Галасоў на СНДС гэтым структурам хапала для здабыцця гарантаванай большасці па любым пытанні, хоць у межах СНДС дзейнічаў прынцып "кансэнсус мінус адзін голас" і пры гэтым не лічыліся галасы ўстрымаўшыхся альбо непрысутных асоб. Гэта значыць, што рашэнне прымалася, калі дзевяць з дзесяці прагаласаваўшых падтрымлівалі яго, але рэальна мела значэнне таксама тое, што шмат хто ўстрымліваўся ці не хадзіў на паседжанні. Нязгодныя з прынятым рашэннем мелі права не выконваць яго, але абавязваліся не перашкаджаць астатнім бакам. Такім чынам, амаль усе рашэнні прымаліся пад ціскам былых удзельнікаў "пяцёркі". Паседжанні СНДС ладзіліся на тэрыторыі адной з палітычных партый-удзельнікаў кааліцыі паводле ратацыі згодна з алфавітам. Прымаючы бок вёў паседжанне і браў на сябе абавязак за забеспячэнне тэхнічнага боку, падрыхтоўку матэрыялаў да парадку дня, вядзенне пратакола паседжання і падрыхтоўку выніковага прэс-рэліза. Інфармацыя пра прынятыя рашэнні публікавалася на партыйных сайтах удзельнікаў кааліцыі, аднак існавала праблема захавання пратаколаў паседжанняў: з-за адсутнасці адзінага архіва і канцэлярыі кааліцыі бракавала інстытуцыянальнай памяці і таму шмат якія рашэнні не выконваліся альбо іх выкананне не кантралявалася.

Нягледзячы на пэўную змену канфігурацыі з павелічэннем кола ўдзельнікаў кааліцыі, рэальна стратэгічныя пытанні па-ранейшаму вырашаліся падчас узаемадзеяння і ўзгаднення пазіцый паміж трыма найбольш уплывовымі палітычнымі структурамі: АГП, ПБНФ, ПКБ. Гэтак было ў часы "Пяцёркі плюс", і збольшага так засталося і ў часы "дзесяткі". Пэўнае структураванне кааліцыі (напрыклад, па лініі "правыя-левыя" альбо "нацыяналісты-інтэрнацыяналісты", альбо з-за ранейшых асабістых спрэчак паміж лідэрамі ці крыўдаў паміж структурамі) час ад часу назіралася, яле яно не мела вялікага значэння ў дачыненні да прынцыповых пытанняў. Сярод жа вузкага вырашальнага ядра кааліцыі ў выглядзе трох уплывовых партый сталадзеючая угода аб доўгатэрміновым фармаце палітычных пазіцый не была магчымая. Не магло быць нават гаворкі пра тое, што нейкія дзве буйныя партыі могуць скласці стратэгічны пакт супраць трэцяй буйной партыі, усё вырашалася сітуатыўна і ў залежнасці ад канкрэтных палітычных зацікаўленасцяў суб'ектаў, у залежнасці ад канкрэтных абставінаў. Такім чынам, у залежнасці ад зместу пытання назіраліся часовыя саюзы ПКБ і ПБНФ супраць АГП альбо ПКБ і АГП супраць ПБНФ (апошні пакт ўмацаваўся ўлетку 2005 года непасрэднапад час раённых сходаў па вылучэнні дэлегатаў на Кангрэс і захаваўся да Кангрэса). Адзначым таксама, што БПП часцяком ішла ў фарватэры рашэнняў, што прасоўваліся ПКБ. Але гэткія фракцыі не мелі перманентнага характару, расстаноўка сіл увесь час сітуатыўна змянялася. Такая сістэма стрымак і процівагаў працавала сапраўды на дэмакратычных пачатках і не дазваляла ніводнай палітычнай сіле захапіць уладу ў кааліцыі. З іншага боку, часам гэта прыводзіла да непаслядоўнасці ў прыняцці рашэнняў і выяўлялася ў нерацыянальным блакаванні пэўных ініцыятыў ды ў замаруджванні працы.

Далучэнне да кааліцыі новых сіл трохі трансфармавала ранейшы расклад на пэўны кароткі перыяд. Адбылося гэта не за кошт уплыву дробных суб'ектаў альбо іх саюза, а за кошт БСДП(НГ) як новага моцнага ўдзельніка кааліцыі. Сацыял-дэмакраты здолілі акумуляваць вакол сябе шэраг дробных суб'ектаў (іншыя удзельнікі былой "Еўрапейскай кааліцыі "Свабодная Беларусь" і "Малады фронт"), а таксама зноў узняць некаторыя спрэчныя пытанні наконт прэзідэнцкіх выбараў, якія да таго ўжо былі ўзгоднены ў межах старога кола ўдзельнікаў кааліцыі. Замест трыюмвірата на кароткі час паўстала сістэма чатырох вядучых партый. Але яна не праіснавала доўга: з канфліктам унутры БСДП(НГ) і абраннем Аляксандра Казуліна кіраўніком гэтай партыі вага фракцыі БСДП(НГ), прадстаўленай у кааліцыі Міколам Статкевічам, зменьшылася. З асуджэннем у чэрвені 2005 года Міколы Статкевіча да абмежавання волі сістэма канчаткова вярнулася да ранейшага фармату кіруючага трыюмвірата буйных партый. Адзначым, што ў пэўны перыяд (снежань 2004 года - травень 2005 года) неафіцыйна праводзіліся таксама нарады былых парламенцкіх кааліцый: "Пяцёркі плюс" і "Еўрапейскай кааліцыі". Але ж пасля асуджэння Статкевіча "Еўрапейская кааліцыя "Свабодная Беларусь" перастала існаваць як палітычны суб'ект і структуры былой "Пяцёркі плюс" канчаткова занялі бясспрэчна вызначальную пазіцыю ў межах СНДС.

Спробы разбурыць гэты баланс шляхам уцягвання ў гульню больш дробных палітычных суб'ектаў былі марныя: наадварот, з набліжэннем часу выбараў вага суб'ектаў кааліцыі другога шэрагу падала, яны ўсё больш займалі пасіўную ролю выканацаў рашэнняў кіруючага трыўмвірата. Гэта таксама стрымлівала некаторыя іншыя палітычныя структуры ў справе далучэння да кааліцыі. Што датычыцца магчымасці ідэялагічнага падзелу ўнутры кааліцыі, то з набліжэннем часу выбараў у яе кіраўніцтве ўсё болей дамінаваў прагматычны, тэхналагічны падыход, а ідэялагічна абгрунтаваныя прапановы не атрымлівалі падтрымкі; размежавання па ідэялагічнай прыкмеце не адбылося нягледзячы на пастаяннае правакаванне такога падзелу вонкавымі ў дачыненні да кааліцыі сіламі.

Пазней, з высоўваннем Аляксандра Мілінкевіча ў якасці фаварыта спаборніцтва за статус адзінага кандыдата ад апазіцыі, сістэма падтрымання балансу зазнала пэўныя змены: тактычны саюз паміж АГП і ПКБ супраць ПБНФ склаўся для процідзеяння ўзвышэнню ПБНФ, вылучэнец якой стаў усё ж адзіным кандыдатам ад кааліцыі. Пасля ж Кангрэса ўсе ранейшыя саюзы былі скасаваны і пачалося перафарматаванне канфігурацыі кіравання кааліцыяй. Але любая новая схема мусіла захаваць баланс роўнасці паміж кожным з трох асноўных суб'ектаў кааліцыі. Новыя схемы дасягнення раўнавагі загадзя шкодзілі інтарэсам ПБНФ і ставілі гэтую партыю ў нязручнае становішча, паклькі яе фармальны вылучэнец усё ж такі з'яўляўся беспартыйным і функцыянальна абапіраўся на іншыя сілы акрамя ПБНФ, партыя для яго не была галоўнай крыніцай падтрымкі. Падчас самой кампаніі гэтая схема падтрымання раўнавагі не мела вялікага значэння, але яна зноўку вельмі моцна паўплывала на кааліцыйныя працэсы і дзеянні апазіцыі ў перыяд па заканчэнні выбараў, што ў рэшце рэшт прывяло да адмовы ад вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на выбарах 2010 года.

Іншым важным органам кааліцыі была Планава-аналітычная група АДС, якая таксама была сфарміравана яшчэ ў час падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў увосень 2003 года. Гэты орган выконваў функцыі распрацоўшчыка праектаў палітычных рашэнняў і планаў кампаній па замове СНДС. У ім былі прадстаўлены розныя партыі і структуры грамадзянскага сектара, аднак удзельнікі групы працавалі не як прадстаўнікі партый, а ў індывідуальнай якасці. Гэта быў сталадзеючы экспертны орган, які пры неабходнасці прыцягваў да сваёй працы самых розных адмыслоўцаў з галіны сацыялогіі, паліталогіі і палітычных тэхналогій. Мнавіта гэты орган распрацоўваў праекты і планы дзеянняў, якія пазней выносіліся на палітычны разгляд і зацвярджэнне СНДС. На практыцы амаль у абсалютнай большасці выпадкаў прапанаваныя Планава-аналітычнай групай рашэнні прымаліся СНДС з мінімальнымі праўкамі, хоць часам і з вялікай крытыкай. Такі фармат выпрацоўкі палітычных рашэнняў паказаў сваю эфектыўнасць падчас усіх этапаў падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі, паколькі дазваляў развесці пытанні палітычнага і тэхналагічнага характару. Дзякуючы гэтай мадэлі працы, планы кааліцыі збольшага распрацоўваліся эфектыўным чынам, без увагі на прыватныя палітычныя зацікаўленасці асобных суб'ектаў кааліцыі;гэта былі менавіта кааліцыйныя распрацоўкі. Фактычна, Планава-аналітычная група ў час да Кангрэса дэмакратычных сіл была адзіным сапраўды кааліцыйным органам у складзе кааліцыі, які замацоўваў яе ў адзінае цэлае. Таксама на Планава-аналітычную групу была ўскладзена задача падрыхтоўкі кааліцыйнага бюлетэня і іншых інфармацыйных матэрыялаў, якія былі сродкамі камунікацыі кааліцыі з насельніцтвам у час да афіцыйнага абвяшчэння выбараў. Пазней, з абраннем на Нацыянальным кангрэсе адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл і фармаваннем яго штаба, Планава-аналітычная група была расфарміравана, а яе кампетэнцыя была падзелена паміж некалькімі падраздзяленнямі штаба.

Перад новапаўсталай кааліцыяй АДС задоўга да прэзідэнцкіх выбараў паўсталі задачы, без вырашэння якіх кааліцыя не магла разлічваць на эфектыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. Гэтыя задачы былі звязаны з прыцягненнем у кааліцыю як мага большага кола палітычных суб'ектаў і з наладжваннем стасункаў з тымі, хто да кааліцыі па тых альбо іншых прычынах не далучыўся. Таксама трэба было вызначыць фармат удзелу АДС у выбарах і выпрацаваць механізм вылучэння кандыдата альбо некалькіх кандыдатаў. Выпрацоўка агульнай праграмы і стратэгіі будучай выбарчай кампаніі была б немагчыма, калі б палітычная апазіцыя не здолела прыйсці да палітычнай і арганізацыйнай кансалідацыі задоўга да выбараў. Толькі дасягнуўшы згоды ўнутры дэмакратычнага лагера можна было б ісці да грамадства з бачаннем новай дэмакратычнай Беларусі.

Кааліцыя, кіруючым органам якой выступаў СНДС, напачатку 2005 года стала узгадвацца у прэсе пад шыльдай "Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы". Хоць афіцыйнага абвяшчэння пра гэткую назву не рабілася, яле гэткае словазлучэнне перайшло да новай структуры ад Народнай кааліцыі "Пяцёрка плюс", што часам ужывала яго ў сваіх матэрыялах (заўважым, што ўжо на этапе парламенцкіх выбараў адбыўся канчатковы адыход ад паняцця "апазіцыйныя сілы" на карысць паняцця "дэмакратычныя сілы"). Пазней, з вясны 2005 года, гэты тэрмін пачынае ўжывацца самімі ўдзельнікамі кааліцыі ў якасці саманазвы, ён пашыраецца ў палітычным лексіконе і паступова замяняе ранейшы неафіцыйны тэрмін "дзясятка". Новая назва свядома падкрэслівала манапольны стан гэтага аб'яднання на апазіцыйным палітычным полі, нягледзячы на тое, што пэўныя структуры заўжды заставаліся па-за межамі гэтай кааліцыі.

Найбольш прынцыпова і выразна была выказаная пазіцыя КХП-БНФ, якая выявіла абсалютнае нежаданне далучыцца да аб'яднанай кааліцыі: "Вядома, што ўся гэтая "аб'яднаная дэмакратычная апазіцыя" была ўтворана на прыканцы 1990-х гадоў сумеснымі намаганнямі палітслужб Расіі і Нямеччыны з мэтай аслаблення нацыянальнага супраціву беларускага народа, дэзінфармацыі і дэзарыентацыі беларускай і міжнароднай грамадскасці. Іх аб'ядноўвае адно: жаданне атрымаць за сваю прыстасавальніцкую дзейнасць гранты з Захаду і Усходу. Лёс Беларусі, нашага народу іх не цікавіць. Яны гатовы выканаць любую каманду з Масквы і Бруселя, хоць бы яна была не на карысць Беларусі" (заява Сойма Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ, 9 кастрычніка 2005 года). Такім чынам, КХП-БНФ не проста ухілілася ад аб'яднання з іншымі дэмакратычнымі сіламі, а заняла агрэсіўна адмоўную пазіцыю, абвінавачваючы АДС у злачыннай змове супраць беларускага народа, якая быццам бы кіруецца замежнымі і беларускімі спецслужбамі.

Усе астатнія палітычныя сілы ў той альбо іншай ступені віталі ўтварэнне АДС і шчыра альбо няшчыра дэманстравалі гатоўнасць на пэўных умовах далучыцца да кааліцыі. Дробныя палітычныя ўтварэнні (групоўка Андрэя Клімава, "Рушэньнне" Уладзіміра Мацкевіча, Беларуска-расійскі фонд "За новую Беларусь" Васіля Лявонава, Рада інтэлігенцыі Уладзіміра Коласа, групоўкі акадэміка Аляксандра Вайтовіча і генерала Валерыя Фралова, астатнія парэшткі былой дэпутацкай групы "Рэспубліка" і інш.), спрабуючы іграць уласную гульню, вялі перамовы з АДС. Часцей за ўсё прадметам перамоў было вызначэнне ўмоў іх далучэння да АДС з улікам загадзя няроўнай палітычнай вагі гэтых суб'ектаў. Збольшага гэтыя групоўкі былі кіраваныя лідэрамі, чыі амбіцыі штурхалі іх да ўласнага вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, але яны не мелі фінансавых, структурных і чалавечых рэсурсаў для ажыццяўлення агітацыйнай кампаніі; галоўным іх рэсурсам былі гэтыя самыя амбіцыі лідэраў. Усе гэтыя структуры і лідэры раней ці пазней заявілі пра падтрымку АДС і будучага адзінага кандыдата ад АДС, шмат хто з іх далучыўся да працы па вызначэнні адзінага кандыдата, а некаторыя нават і агітавалі на яго карысць. Да выбараў адзінага кандыдата на Кангрэсе дэмакратычных сіл усе пазапартыйныя адзінаасобныя лідэры выказаліся пра прыняццё будучага рашэння Кангрэса і пра падтрымку будучага кандыдата ад АДС у якасці легітымнага прадстаўніка ад усёй дэмакратычнай апазіцыі.

Сярод гэтых дробных палітычных праектаў з самага пачатку вылучаўся сваёй вагой Рух "Воля народа", ініцыяваны напачатку 2005 года былым рэктарам БДУ Аляксандрам Казуліным. Заява аб стварэнні гэтага грамадскага руху была апублікаваная 19 лютага 2005 года і яе падтрымаў шэраг грамадскіх дзеячоў і структур грамадзянскай супольнасці (Саюз пісьменьнікаў, газета "Народная воля", некаторыя прафсаюзныя структуры). Газета "Народная воля" апублікавала прозвішчы тысяч грамадзян, якія падпісаліся пад зваротам аб стварэнні руху "Воля народа", аднак пазней высветлілася, што сотні прозвішчаў былі ўпісаны ў спісы сімпатызантаў новага руху папросту з розных іншых спісаў і старых падпісных лістоў. З боку старой апазіцыі на адрас новай структуры кідалі абвінавачанні ў празелітызме і подкупе рэгінальных актывістаў. Нягледзячы на такія абставіны, менавіта з гэтага накірунку зыходзіла галоўная стратэгічная небяспека адзінству дэмакратычных сіл. Палітычная праграма Казуліна адпачатку была неразрыўна звязана з крытыкай і процідзеяннем АДС: пазыцыянаванне Казуліна будавалася як антытэзіс аб'яднаўчым працэсам у традыцыйнай апазіцыі.

Далейшае пераўтваврэнне Казуліна ў лідэры сацыял-дэмакратычнай партыі і ягоны выхад на нацыянальную палітычную сцэну нанеслі адчувальны ўдар па АДС: дэмакратычная кааліцыя не толькі згубіла адну з буйных партый ва ўласных шэрагах, але і атрымала сур'ёзнага палітычнага праціўніка ў выглядзе альтэрнатыўнага дэмакратычнага цэнтра. Гэтыя абставіны на пэўны час вызначылі канфігурацыю дэмакратычных сіл у Беларусі і абумовілі асноўныя перашкоды ў рэалізацыі перадвыбарчай кампаніі дэмакратаў.

У снежні 2004 года ў БСДП(НГ), якая да таго часу ўжо далучылася да АДС, адбыўся раскол. Шэраг партыйных дзеячоў заявілі пра недавер старшыні партыі Міколе Статкевічу, супраць якога ў гэты час была ўзбуджана крымінальная справа за арганізацыю масавых пратэстаў пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндума ў кастрычніку 2004 года. Сярод гэтых асоб завадатарамі былі спадары Уладзімір Нісцюк і Анатоль Ляўковіч, якія ініцыявалі працэс выкючэння Міколы Статкевіча з партыі. У адказ з падачы Статкевіча 8 снежня Мінскі гарадскі камітэт партыі выключыў Нісцюка і шэраг іншых яго прыхільнікаў з партыі, быццам бы "за нявыплату членскіхузносаў". На ІХ пазачарговым з'ездзе БСДП(НГ) 15 студзеня 2005 года Мікола Статкевіч і шэраг іншых членаў партыі былі выключаны з яе, на падставе абвінавачанняў у парушэнні статута партыі, высунутых... іншым рашэньнем таго ж Мінскага гарадскога камітэта партыі ад 11 снежня пад кіраўніцтвам ужо выключанага Нісцюка. Сярод абвінавачанняў, якія былі прад'яўлены Міколе Статкевічу, было ў тым ліку і памкненне да стварэння Аб'яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі на базе БСДП(НГ) і часткі членаў БСДГ. Насамрэч, напрыканцы лістапада 2004 года адбыўся арганізацыйны сход Аб'яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, у якую акрамя БСДП(НГ) увайшлі Беларуская партыя жанчын "Надзея" і Рэспубліканскае грамадскае аб'яднаньне "Перспектыва".

СНДС не прызнала рашэння калег па кааліцыі і захавала за Статкевічам месца ў кіруючым органе кааліцыі, хоць фракцыя, якая яго падтрымлівала ў межах партыі і сыйшла разам з ім у выгнанне, была зусім невялікая. Але канчатковым арбітрам у партыйнай спрэчцы выступіла Міністэрства юстыцыі, якое прызнала выключэнне з партыі Нісцюка і яго памагатых неправамерным, а выключэнне Статкевіча - законным і адпавядаючым статуту партыі. Выконваючым абавязкі старшыні партыі Міністэрства юстыцыі прызнала (а фактычна прызначыла) Уладзіміра Нісцюка, які пазней у ходзе студзеньскага з'езду саступіў сваё месца Анатолю Ляўковічу. Фактычным наступствам гэтай сітуацыі стаў адыход БСДП(НГ) ад кааліцыі АДС.

Такім чынам, БСДП(НГ) апынулася без легітымнага лідэра: і Ляўковіч, і Нісцюк не мелі ўласных кандыдацкіх амбіцый на прэзідэнцкія выбары і хутчэй бачылі сабе шэрымі кардыналамі. Але новае кіраўніцтва БСДП(НГ) пацвердзіла прынятае яшчэ напачатку 2004 года рашэнне ісці на выбары асобна ад іншых дэмакратычных сіл, вылучыўшы ўласнага кадыдата; пра далучэнне да агульнадэмакратычнай кааліцыі было вырашана забыць, як быццам бы гэта была адна з прыватных ініцыятыў ранейшага аўтарытарнага лідэра.

Адначасова з гэтым унутрыпартыйным канфліктам працягваўся працэс аб'яднання двух сацыял-дэмакратычных партый: БСДП(НГ) імкнулася паглынуць БСДГ. Згодна з першымі дамоўленасцямі, узначаліць партыю павінна была асоба, якая дагэтуль не ўваходзіла ў склад кіраўніцтва партый-папярэдніц. Адным з прэтэндэнтаў на гэтую пасаду лічыўся генерал Валеры Фралоў, якога шмат хто бачыў ініцыятарам змовы супраць Статкевіча. Але у працэсе працяглых перамоў выбар паў на Аляксандра Казуліна: 19 сакавіка 2005 года адбылося "аб'яднанне" БСДП(Г) (былая БСДП(НГ), з назвы якой было прыбранае слова "Народная") і БСДГ шляхам уваходжання невялікай часткі сяброў БСДГ у склад БСДП(Г), а кіраўніком "аб'яднанай" партыі быў абраны Аляксандр Казулін. Спробы правесці з'езд БСДП(Г) рабіліся некалькі разоў, 19 скавіка,10 красавіка, 24 ліпеня, але ўлады або адмаўлялі ў памяшканні, або не прызнавалі з'езд правамоцным, таму канчатковай датай абрання Аляксандра Казуліна старшынёй партыі лічыцца 24 ліпеня 2005года. У юрыдычным сэнсе аб'яднання двух партый не адбылося і БСДГ не знікла як самастойная палітычная сіла. На момант прыходу ў БСДП(Г) Казуліна ў ёй існавалі тры канкурэнтныя між сабой групы: Анатоля Ляўковіча, Уладзіміра Нісцюка і Аляксея Караля, фракцыя якога адкалолася ад БСДГ ужо маючы на ўвазе праект Казуліна. Найбольш уплывовай сярод іх была менавіта група Уладіміра Нісцюка.

БСДП(НГ) часцяком ішла ў разрэз з агульнай стратэгіяй беларускай апазіцыі. Яна не падтрымала ініцыятыў пра байкоты выбараў 1999-2001 гадоў, не далучылася да кааліцыі напярэдадні парламенцкіх выбараў; захавалася гэтая традыцыя і ў час палітычнай кампаніі 2005-2006гадоў. Па сутнасці партыя БСДП(НГ) была прададзена Казуліну, і гэты факт асабліва не хаваўся. З іншага боку, меў месца нармальны палітычны працэс: партыя без грошай і без лідэра знайшла лідэра, гатовага фінансаваць партыйныя структуры і ўласную выбарчую кампанію. А тое, што новы лідэр не меў амаль ніякага дачынення да сацыял-дэмакратыі, не мела значэння ў дэідэялагізаванай і заблытанай беларускай левайпрасторы.

Пакуль Казулін не быў лідэрам прызнанай палітычнай партыі, ён заставаўся ў нішы палітычных лёккавагавікоў, якім было наканавана альбо ў рэшце рэшт далучыцца да аб'яднаўчага працэсу, выгандляваўшы сабе больш-меньш прыстойныя умовы, альбо сыйсці ў нябыт. Але Казулін відавочна быў нязгодны з другараднай роллю, бачыў сябе перспектыўным кандыдатам у прэзідэнта і валодаў вялізарнымі грашовымі рэсурсамі, дастатковымі для разгортвання ўласнай кампаніі. У гэты час лідэр БСДП(НГ) Мікола Статкевіч апынуўся за кратамі, як раз толькі паспеўшы далучыцца да аб'яднанай апазіцыі. Міністэрства юстыцыі стварыла прававыя ўмовы для замены лідэра партыі, прыняўшы даволі сумнеўныя рашэнні аб легітымнасці яго выключэння з партыі. Некаторыя лічылі, што гэтыя працэсы кіруюцца з прэзідэнцкай адміністрацыі. Шмат хто з назіральнікаў у гэты час называў гэткую нізку падзеяў замовай Крамля. Трэція лічылі гэта ўсё простым супадзеннем. Сам Казулін неаднаразова падкрэсліваў уласную прарасійскайсць і спрыянне беларуска-расійскай інтэграцыі, у яго відавочна расійскі вектар пераважаў над заходнім, што ўдала кампенсавалася заігрываннямі з беларускімі пісьменнікамі і ТБМ. Адначасова ён акцэнтаваў увагу на тым, што мае пэўную ступень падтрымкі сярод наменклатуры. Верагодна, і тое, і другое ў пэўнай ступені адпавядала рэчаіснасці.

Стаўшы кіраўніком найбуйнейшай сацыял-дэмакратычнай партыі, Казулін здоліў нароўных размаўляць з іншымі партыйнымі лідэрамі, а фактычна пераўтварыўся ў суб'екта, роўнага па сваім статусе ўсёй кааліцыі АДС. Утварэнне альтэрнатыўнага цэнтра дэмакратычнай кансалідацыі спрыяла падзелу і сярод структур дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці. Акрамя згаданага Саюзапісьменнікаў, да працы на Аляксандра Казуліна далучыліся структуры праваабарончай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву", Беларускага рэспубліканскага клуба выбаршчыкаў, Маладых сацыял-дэмакратаў, у пэўнай ступені Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і некаторых іншых няўрадавых арганізацый, якім была блізкая сацыял-дэмакратычная ідэялогія. Аднак пераважная большасць дэмакратычных няўрадавых арганізацый і палітызаваных рухаў усё ж такі арыентавалася на АДС, чакаючы ад палітычнай кааліцыі вылучэння легітымнага адзінага кандыдата і вызначэння агульнай перадвыбарчай стратэгіі.

Працэсы ў сацыял-дэмакратыі і выхад на палітычную сцэну Аляксандра Казуліна былі значным вонкавым фактарам, які паўплываў на развіццё кааліцыйнага будаўніцтва ў межах Аб'яднаных дэмакратычных сіл. Гэты фактар меў амбівалентнае значэнне, ён адыграў некаторую пазітыўную і некаторую негатыўную ролю: стаўшы агентам дэстабілізацыі ў агульнай сістэме апазіцыі, ён тым не меньш кансалідаваў тыя сілы, якія далучыліся да кааліцыі АДС, яднаў АДС і прыспешваў кааліцыю да больш актыўных дзеянняў. Таксама неадназначным быў уплыў Казуліна на развіццё падзей і ў часе самой выбарчай кампаніі. Так альбо інакш, поўнага аб'яднаньня беларускіх дэмакратычных сіл у адзіную кааліцыю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў так і не адбылося.

Ды і ў самой кааліцыі АДС у гэты час не было згоды: паказальным ёсць прыклад з давыбарамі дэпутата палаты прадстаўнікоў па Гродненскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 52, што адбыліся 20 сакавіка 2005 года ўжо падчас існавання АДС. Дэмакраты і тут не здолілі дамовіцца пра вылучэнне адзінай кандыдатуры, альбо прынамсі пра адзіную стратэгію процідзеяння фальсіфікацыям выбараў. У той жа час улады адпрацавалі на гэтай акрузе новы стандарт выбарчага працэсу - з арыштамі, правакацыямі, затрыманнямі замежных назіральнікаў і журналістаў. Досвед Гродна засведчыў, што ступень жорсткасці будучай перадвыбарчай гонкі будзе надзвычай вялікай.

Пры такіх абставінах было відавочна, што вырашаць праблему рэальнага аб'яднання хаця б саміх суб'ектаў АДС - жыццёва неабходная задача. Аб'яднаньне гэтае вымагала не проста дэкларатыўнага пагаднення, якое ўжо было дасягнута, але і рэальнага аб'яднання дзеянняў на глебе ўзгодненай агульнай стратэгіі.

Чытайце далей:

"Наше мнение"

Другие новости раздела «Политика»

Владимир Мацкевич: "Свежий ветер" дул 100 дней. Что дальше?
Владимир Мацкевич: "Свежий ветер" дул 100 дней. Что дальше?
Теперь у нас есть 270 дней, которые надо прожить не зря, чтобы жила Беларусь, свободная, независимая, развивающаяся и процветающая.
Андрей Егоров: Власти также должны участвовать в проведении Учредительного собрания
Андрей Егоров: Власти также должны участвовать в проведении Учредительного собрания
Общественная кампания в защиту независимости Беларуси "Свежий ветер" предлагает "перезапустить" беларусскую государственность через Учредительное собрание и объявить "четвертую республику".
"Свежий ветер": Да здравствует Четвертая республика!
"Свежий ветер": Да здравствует Четвертая республика!
Общественная кампания "Свежий ветер" выступила с предложением переучреждения Республики Беларусь на демократических основаниях путем созыва Учредительного собрания.
Уладзімір Мацкевіч: 8 снежня — яшчэ не канец
Уладзімір Мацкевіч: 8 снежня — яшчэ не канец
На 8 снежня запланаванае падпісанне дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" паміж Беларуссю і Расеяй.
Андрэй Ягораў: Стварэнне наднацыянальных органаў будзе патрабаваць змены Канстытуцыі Беларусі
Андрэй Ягораў: Стварэнне наднацыянальных органаў будзе патрабаваць змены Канстытуцыі Беларусі
Акалічнасцяў, што ўтрымлівае 31 "дарожная мапа" аб "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі і Расіі, грамадскасці не агалошваюць дасюль.
Учредительное собрание — единственная осмысленная альтернатива лукашизму
Учредительное собрание — единственная осмысленная альтернатива лукашизму
В 2020 году актуальной альтернативой лукашизму может стать только переучреждение Республики Беларусь, пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
Мацкевич: Альтернативой Лукашенко может быть только человек, который не стремится занять его место
Мацкевич: Альтернативой Лукашенко может быть только человек, который не стремится занять его место
Лидия Ермошина уже готовится по приказу Лукашенко объявить президентские выборы. Но на самом деле никаких президентских выборов в 2020 году в стране не будет.
Андрэй Ягораў: Беларускія ўлады вельмі баяцца рэакцыі грамадства на дамоўленасці аб інтэграцыі
Андрэй Ягораў: Беларускія ўлады вельмі баяцца рэакцыі грамадства на дамоўленасці аб інтэграцыі
У Маскве на пасяджэнні ўрада г.зв. "Саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расіі адбываюцца перамовы, звязаныя з паглыбленнем эканамічнай "інтэграцыі", якой ад афіцыйнага Мінска вымагае Крэмль.
Андрей Егоров: 8 декабря — это лишь начало стратегии России по удушению Беларуси
Андрей Егоров: 8 декабря — это лишь начало стратегии России по удушению Беларуси
Вместо подписания плана по "углублению интеграции" власти двух стран могут вывести конфликт на новый уровень, не исключают эксперты.
Ці будзе Беларусь незалежнай? Застаўся месяц да падпісання пагаднення з Расіяй (Відэа)
Ці будзе Беларусь незалежнай? Застаўся месяц да падпісання пагаднення з Расіяй (Відэа)
8 снежня Лукашэнка і Пуцін павінныя падпісаць пагадненне аб т.зв. "паглыбленай інтэграцыі". Што гэта азначае? Беларусь падводзяць да страты незалежнасці?
Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Гражданин Владимир Мацкевич — министру Владимиру Макею: открытое письмо
Философ и методолог Владимир Мацкевич обратился с открытым письмом к министру иностранных дел Владимиру Макею.
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
Ці выдзьме "Свежы вецер" пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)
У адказ на прымус нашай краіны да т.зв. "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй у Беларусі з'явілася грамадская кампанія "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел).
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
У Беларусі набірае моц рух супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй
Грамадская кампанія ў абарону незалежнасці Беларусі "Свежы вецер" (Канстытуцыя.бел) хоча не дапусціць падпісання дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" з Расіяй.
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Битва за суверенитет. Почему властям Беларуси сейчас нужен диалог с гражданским обществом
Игра за независимость Беларуси перешла в финальную стадии, но она еще не проиграна. У нас есть еще время, чтобы воспользоваться ошибками России, укрепить свою позицию и сохранить наш суверенитет.
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
Дракахруст супраць Мацкевіча і Бутрына: да чаго вядзе "паглыбленая інтэграцыя"?
16 верасня расійскае выданне "Коммерсант" пераказала сваімі словамі змест "праграмы інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Змест гэтага дакумента ўтойваецца ад грамадства, і тая публікацыя нарабіла шмат шуму.
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Владимир Мацкевич: Ложь, правда и провокации от "Коммерсанта"
Прочитал множество комментариев к статье Дмитрия Бутрина "Дружба налогов" в газете "Коммерсант". Статья вызвала бурную реакцию в беларусском обществе.
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Владимир Мацкевич: "Союзное государство" — это нонсенс
Большое интервью на злободневные темы с философом и методологом Владимиром Мацкевичем в городском журнале "Большой":
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба (Чыслаў) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі платформу Канстытуцыя.бел.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Владимир Мацкевич: "Свежий ветер" дул 100 дней. Что дальше?

Теперь у нас есть 270 дней, которые надо прожить не зря, чтобы жила Беларусь, свободная, независимая, развивающаяся и процветающая.