BE RU EN
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Беларусь – далёка не адзіны прэтэндэнт на дапамогу з Венесуэлы

09.10.2012
Андрэй Казакевіч: Беларусь – далёка не адзіны прэтэндэнт на дапамогу з Венесуэлы
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес здолеў захаваць уладу, дзякуючы папулісцкай палітыцы і накіраванню грошаў на фінансаванне сацыяльных праектаў.

Такую думку ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў кіраўнік Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

Характарызуючы аўтарытарныя рэжымы ва ўсім свеце, эксперт адзначыў, што існуе вялікая розніца паміж краінамі і рэгіёнамі. “Дзе-нідзе яны яшчэ дастаткова доўга будуць захоўвацца. У іншых рэгіёнах ёсць тэндэнцыя да таго, каб іхні ўплыў паніжаўся. Паводле сваёй сутнасці аўтарытарныя рэжымі вельмі розныя. Усё ж такі адна сітуацыя, калі рэжым трымаецца фактычна без нейкай легітымнасці, без выбараў, а іншая – калі яны, так ці інакш, трымаюцца за кошт мабілізацыі нейкай часткі насельніцтва, а часам, нават і большасці, і больш справядлівай выбарчай кампаніі”,- падкрэсліў Андрэй Казакевіч.
 
“У Венесуэле рэжым адносна новы. Таму што ,калі казаць пра тыя рэжымы, якія склаліся на Блізкім Усходзе (напрыклад, сірыйскі ці егіпецкі), то іхныя карані сыходзяць яшчэ ў часы атрымання незалежнасці – гэта 60-я гады альбо крыху пазней. У Венесуэле Чавес перамог толькі ў 90-х гадах. Там, адпаведна, меньшая ступень бюракратызацыі, больш ёсць эмацыйнай падтрымкі. Тым больш, што Чавес увесь час праводзіў дастаткова папулісцкую палітыку, шмат фінансаў накіроўваў у розныя сацыяльныя праекты”,- адзначыў палітолаг.
 
Ён падкрэсліў, што накіравання грошаў у сацыяльную сферу вельмі даўно не было ў арабскіх краінах, дзе летась адбылося адхіленне старых кіраўнікоў ад улады. “Там рэжымы стабілізаваліся, утварылася пэўная алігархія. Разам з тым, сувязь паміж асноўнай часткай насельніцтва і тымі, хто кіруе, вельмі значна саслабела. Адпаведна вельмі нізкай была сацыяльная мабільнасць. І ў гэтым, напэўна, была асноўная праблема гэтых рэжымаў”,- лічыць суразмоўца “ЕўраБеларусі”.
 
Сяброўства Беларусі з Венесуэлай можна патлумачыць як разлікам на фінансавую падтрымку з боку буйнога нафтаздабытчыка, так і свайго кшталту салідарнасцю паміж аўтарытарнымі кіраўнікамі.
 
“Асноўнае, канешне, гэта разлікі на фінансавыя выгоды. Тым больш, что Чавес, прынамсі, у пэўнай ступені, быў гатовы даваць фінансавыя прэферэнцыі Беларусі толькі за сяброўскія адносіны ды прыгожыя словы. Ягоная падтрымка не зусім рацыянальная, не такая, як, напрыклад, кітайская. Беларускаму рэжыму яна была выгодная. І, я думаю, што яны будуць імкнуцца эксплуатаваць гэтую крыніцу і надалей”,- лічыць Андрэй Казакевіч.
 
“Безумоўна, магчымасці выкарыстоваць Венесуэлу ў якасці донара абмежаваныя. Напрыклад, геаграфічна. Плюс, Венесуэла ў апошнія гады вельмі шмат фінансавых сродкаў інвеставала ў замежныя праекты ў Лацінскай Амерыцы, некаторых іншых краінах. І Беларусь –далёка не адзіная краіна, якая прэтэндуе на фінансавую дапамогу ад Венесуэлы”,- адзначыў палітолаг.
 
На ягоную думку, жаданне Венесуэлы падтрымліваць аўтарытарныя рэжымі ў розных краінах тлумачыцца ірацыянальным момантам, звязаным з асобай Уга Чавеса. “Ён мае нейкае сваё ўяўленне пра ўласную інтэрнацыянальную місію, пра тое, што пабудова сацыялізму ці нейкай там альтэрнатывы капіталістычнай сістэме – гэта справа сусветная. Плюс, існуе неабходнасць трымаць свае антыглабалісцкія пазіцыі на міжнароднай арэне, прычым, не толькі ў Лацінскай Амерыцы, але і ва ўсім свеце”,- падкрэсліў Андрэй Казакевіч.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Аналитика и исследования
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
Андрей Егоров — The Washington Post: Пророссийские настроения беларусов снизились
25.05.2020 The Washington Post

Когда Беларусь закупила первую партию американской нефти, это была не просто сделка. Это было послание Москве: один из самых верных союзников России начал проверять свои связи с Западом.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
Андрей Егоров: Бабарико пытается ориентироваться на тех, кто верит, что выборы в Беларуси существуют
22.05.2020 Геннадий Маковский, UDF.BY

На пресс-конференции 20 мая "претендент" на президентский пост Виктор Бабарико заявил, что "значительных" фальсификации на предыдущих президентских "выборах" не было.

Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Бойкота не будет, но стратегия остается прежней
18.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог — специально для Naviny.by

Проведение эффективной избирательной кампании требует огромных средств. Есть ли они у главных оппонентов Лукашенко? И кто может стать реальным "инвестором" в их кампании?

Видео