Вторник 18 сентября 2018 года | 23:28
  • бел / рус
  • eng

Андрэй Казакевіч: Актыўнасць парламента залежыць ад палітычнай волі Лукашэнкі

20.09.2012  |  Политика   |  Адар'я Гуштын, спецыяльна для "ЕўраБеларусі",  
Андрэй Казакевіч: Актыўнасць парламента залежыць ад палітычнай волі Лукашэнкі

Да асноўнага дня галасавання сёлетняй выбарчай кампаніі застаецца тры дні. Аднак інтрыгі, хто пройдзе ў парламент, няма. Новы спіс дэпутатаў быў вядомы яшчэ напачатку рэгістрацыі кандыдатаў.

Служба iнфармацыi “ЕўраБеларусi пацікавіліся ў дырэктара інстытута “Палітычная сфера”, навошта чыноўнікі ідуць у Палату прадстаўнікоў, ці варта чакаць дыскусіяў у новым парламенце і ад каго залежыць ініцыятыўнасць беларускіх дэпутатаў.

- Усё часцей можна пачуць, што дэпутатаў у парламент прызначаюць, а не выбіраюць. Пра гэта кажуць не толькі прадстаўнікі апазіцыйных партыяў, але і выбаршчыкі. На ваш погляд, ці сапраўды існуе механізм прызначэння праўладных кандыдатаў у дэпутаты? Калі так, то за якія дасягненні іх прызначаюць?

- Практыка апошніх гадоў паказвае, што спіс людзей, якія будуць прадстаўляць уладу, фарміруецца яшчэ да выбараў. І гэты спіс потым цалкам зацвярджаецца пасля выбарчымі камісіямі. Таму дэпутаты сапраўды прызначаюцца. Для іх праца ў парламенце – гэта магчымасць атрымліваць ганаровую пенсію і завяршыць сваюпалітычнай кар’еру. Асабліва гэта відавочна для дзеючай Палаты прадстаўнікоў, калі аналізаваць сацыяльны склад дэпутатаў. Для невялікай часткі дэпутатаў праца ў парламенце – гэта магчымасць лабіраваць пэўныя інтарэсы.

- У інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” вы адзначалі, што ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання існавала канкурэнцыя паміж праўладнымі групоўкамі. На ваш погляд, ці працягнецца гэтая тэндэнцыя ў парламенце пятага склікання? Ці варта наогул чакаць істотных пераменаў у працы новага парламента?

- Гэта канкурэцыя датычыцца не толькі дэпутатаў, але ў цэлым палітычных элітаў Беларусі. Існуе два меркаванні, якім мусіць быць парламент – бюракратызаваным або мець большае палітычнае значэнне. Казаць пра супрацьстаянне ў сучасным беларускім парламенце вельмі складана. У публічным выглядзе яно не існуе. Узровень палітычнай дыскусіі невысокі. Я звязваю гэта з тым, што большасць дэпутатаў разумеюць, што фактычна парламент выконвае дадатковыя функцыі ў дзяржаўнай сістэме падрыхтоўкі законаў. І яны проста працуюць у гэтым калідоры. Гэты калідор можа быць пашыраны, але гэта залежыць ад палітычнай волі прэзідэнта ці ягонай адміністрацыі. У такім выпадку знойдуцца дэпутаты, якія будуць выкарыстоўваць парламенцкую трыбуну для рэалізацыі сваіх палітычных амбіцый. Але для таго, каб жыццё ў парламенце стала больш актыўным, патрэбна палітычная воля выканаўчай улады. Ці будзе яна, казаць цяжка. Бо дыскусія пра палітычную значнасць і функцыі парламента вядзецца з сярэдзіны 2000-х гадоў. Яна рэгулярна трапляе нават у афіцыйныя выданні, але за гэты перыяд станоўча нічога не змянілася. Наадварот, парламент стаў больш бюракратызаваным. Тут трэба мець на ўвазе, што павышэнне палітычнай ролі парламента будзе мець рызыкі для мадэлі, усталяванай за апошнія дзесяцігоддзі.

- Падчас агітацыйнай кампаній лідары апазіцыйных партыяў і рухаў заяўлялі пра тое, што нам трэба сыходзіць да парламенцкай рэспублікі. Як вы лічыце, наколькі зараз актуальна пра гэта казаць? Ці існуюць перадумовы для такіх зменаў?

- Праверыць перадумовы амаль немагчыма, бо палітычны працэс у Беларусі непразрысты, да таго ж грамадская думка вельмі моцна скажаецца існаваннем аўтарытарнай улады і маніпуляваннем з боку СМІ. Патэнцыял парламенцкай рэспублікі можна будзе ацаніць пры дэмакратычнай форме кіравання. Сама ідэя парламенцкай рэспублікі мне падаецца слушнай. Яна гарантуе існаванне дэмакратычнай дзяржавы. І досвед практычна ўсіх постсавецкіх і посткамуністычных краінаў сведчыць пра тое, што  краіны, якія абралі прэзідэнцкую рэспубліку, скатваюцца да аўтарытарызму. Сітуацыя ва Украіне пасля абрання прэзідэнта Януковіча гэта вельмі добра дэманструе. Асноўная перавага парламецкай мадэлі ў тым, што яна больш надзейна гарантуе  дэмакратычныя стандарты. Асноўны недахоп у тым, што немагчыма прадказаць, наколькі ў выніку дэмакратычных выбараў будзе магчымасць фарміраваць устойлівыя кааліцыі, якія будуць ажыццяўляць уладу. Мы не можам сцвярджаць, што партыі, за якіх прагаласуе большасць, знойдуць паразуменне паміж сабой. Небяспека парламенцкай рэспублікі яшчэ і ў тым, што ўрады могуць быць нестабільнымі, распадацца, не будзе надзейнай большасці той ці іншай палітычнай сілы. Гэта будзе прыводзіць да палітычных крызісаў і агульнай палітычнай нестабільнасці. У выніку гэта не дазволіць праводзіць паслядоўную эканамічную палітыку, што можа прывесці да дэстабілізацыі.

- Кандыдаты ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі падчас сваіх выступаў акцэнтавалі ўвагу на тым, што надыйшоў час пераходзіць да змешанай выбарчай сістэмы. Кіраўніцтва “Белай Русі” заяўляла пра стварэнне партыі. Ці можна разглядаць гэтыя сігналы як падрыхтоўку электарату да зменаў выбарчай сістэмы?

- Адпаведныя дыскусіі вядуцца даўно. Ідэя стварэння партыі ўлады не новая. І па плану “Белая Русь” мусіла ператварыцца ў партыю яшчэ да сёлетніх выбараў. Потым было прызнана, што не гатовая ні арганізацыя, ні грамадства ў цэлым. Але трэба разумець, што гэта вельмі вялікая палітычная гульня. Частка палітычнай эліты зацікаўлена ў гэтым, бо гэта дазволіць ім рэалізавацца, мець большы ўплыў, дэцэнтралізаваць уладу. Яны лабіруюць рознымі шляхамі менавіта такі сцэнар: стварэнне партыі ўлады, некалькі лаяльных апазіцыйных партыяў, - гэта нагадвае расійскую мадэль. Іншая частка эліты ў гэтым абсалютна не зацікаўленая, таму што яны шмат страцяць. І асноўнае супрацьдзеянне тут аказвае бюракратыя. Таму што стварэнне партыі ўлады, якая будзе мець прадстаўніцтва ў кожным горадзе, значыць стварэнне паралельнай палітычнай структуры. Зараз усё вырашае вертыкаль, а пасля зменаў ужо будзе існаваць, як мінімум дзве вертыкалі. Адпаведна, гэта значыць пэўную міграцыю палітычных поглядаў ад улады. Відавочна, што рэжым ў гэтым незацікаўлены. Яшчэ адзін фактар, які вызначае баланс паміж гэтымі групамі – гэта пытанне палітычных рызыкаў і нестабільнасці. Любая палітычная рэформа можа прывесці да нечканых палітычных наступстваў.  Сённяшні рэжым гэтага вельмі моцна баіцца і адцягвае гэты момант, асабліва зараз, калі мы маем сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы.

- З выступаў праўладных кандыдатаў у дэпутаты прагучалі праграмныя пункты, якія не адпавядаюць функцыям дэпутата парламента: рэгуляванне руху грамадскага транспарту ў Мінску, пабудова культурных і спартыўных аб’ектаў у некаторых раёнах сталіцы і г.д. Ці можна назваць гэта наўмысным папулізмам па прыцягненні выбаршчыкаў альбо сённяшнія кандыдаты спраўды не ўсведамляюць спраўднай ролі дэпутата парламента?

- У большасці выпадкаў – гэта спробы прыцягнуць увагу. Кандыдаты выкарыстоўваюць тыя лозунгі, якія зразумелыя электарату. Найлепшы сродак паказаць, што ты можаш нешта зрабіць для людзей, – казаць пра надзённыя, дробныя праблемы.

- Аналітыкі БАЖ, якія займаліся маніторынгамі СМІ, прыйшлі да высновы, што дзяржаўныя медыя наўмысна ігнаруюць выбары і мінімальна падаюць інфармацыю пра парламенцкую кампанію, каб не правакаваць дыскусію і палітычныя развагі ў грамадстве. Ці падзяляеце вы гэты тэзіс, што тэма выбараў замоўчвалася дзяржаўнымі СМІ?

- На мой погляд, інфармацыя падавалася лімітавана. Дзяржаўным медыям было важна не выйсці за ўзровень палітызацыі, не дазволіць мабілізацыю насельніцтва. СМІ трымаюць вузкі калідор, каб людзі ведалі, што адбываюцца выбары, але не надавалі гэтаму зашмат значэння, асабліва, каб выбаршчыкі не накладалі існуючыя праблемы на гэтую выбарчую кампанію.

- Досвед суседніх краінаў паказвае, што з развіццём інфармацыйных тэхналогіяў, кандыдаты актыўна заяўляюць пра сябе ў сеціве, збіраючы сваіх прыхільнікаў у сацыяльных сетках. У выніку з’яўляюцца новыя персоны, раней незаангажаваныя ў палітыку. Напрыклад, бізнэсовец і прафесійны гулец у покер Максім Кац ў Расіі. Ці магчыма з’яўленне такіх персон на беларускай палітычнай прасторы?

- Калі разглядаць палітычную гісторыю Беларусі, то кожныя выбары, асабліва прэзідэнцкія, заўсёды прыводзяць да рэкрутацыі – з’яўляюцца новыя актывісты, грамадзянскія і палітычныя структуры. Натуральна, што роля электронных СМІ і сацыяльных сетак павялічваецца. Але з’яўленне такіх персонаў, як Максім Кац, у Беларусі немагчыма, бо кантроль менавіта за такімі рэчамі у нашай краіне вельмі паслядоўны і жорсткі. Стратэгія была абраная ўладамі яшчэ ў 90-х гадах. Яна накіраваная на тое, каб пазбавіць апазіцыйныя і грамадскія структуры любых крыніцаў унтуранага фінансавання. Таму калі такія людзі будуць з’яўляцца і заяўляць пра свае амбіцыі публічна, то доўга яны не працягнуць. Бізнэса яны пазбавяцца вельмі хутка. Добра яшчэ, калі гэта не скончыцца зняволеннем і рэпрэсіямі.

Другие новости раздела «Политика»

Ці адважацца ўлады Беларусі на рэформы ў мясцовым самакіраванні, якое самі і ліквідавалі?
Ці адважацца ўлады Беларусі на рэформы ў мясцовым самакіраванні, якое самі і ліквідавалі?
Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай дзяржавай, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы і не падпісала Еўрапейскую Хартыю мясцовага самакіравання.
Еўрасаюз аслабіў патрабаванні аб правах чалавека ў Беларусі (Відэа)
Еўрасаюз аслабіў патрабаванні аб правах чалавека ў Беларусі (Відэа)
Да канца года Беларусь і Еўрасаюз падпішуць пагадненне аб прыярытэтах партнёрства — "дарожную мапу" развіцця стасункаў.
Владимир Мацкевич: "Дело профсоюзов" давно поставлено на поток
Владимир Мацкевич: "Дело профсоюзов" давно поставлено на поток
24 августа судья Советского района Минска Марина Федорова огласила приговор по "делу профсоюзов".
Лукашэнку — 64. Ці задумваецца ён пра пенсію? (Відэа)
Лукашэнку — 64. Ці задумваецца ён пра пенсію? (Відэа)
Сёння дзень народзінаў у нязменнага кіраўніка Беларусі. Як пачуваецца імяніннік, як сёння адчувае сябе краіна, якой ён валадарыць, і ці задумваецца ён пра сыход на пенсію?
Андрей Егоров: Минск может и сломать успешную карьеру спецпредставителя Путина
Андрей Егоров: Минск может и сломать успешную карьеру спецпредставителя Путина
Миссия Бабича — стать надзирателем в Минске и понизить ранг беларусского руководителя, не более того, считает глава Центра европейской трансформации.
Владимир Мацкевич: Путин не смог убедить Лукашенко, но смог надавить
Владимир Мацкевич: Путин не смог убедить Лукашенко, но смог надавить
Дважды официальный Минск отказывал в агремане Михаилу Бабичу, но на третий раз, в Сочи, Лукашенко уступил.
Окруженные демократией. Как власть готовит сценарий для выборов 2019 года
Окруженные демократией. Как власть готовит сценарий для выборов 2019 года
На официальном сайте президента дан вольный пересказ выступления Лукашенко при назначении новых членов правительства.
Улады вырашылі пазбавіць прафсаюз лідараў (Відэа)
Улады вырашылі пазбавіць прафсаюз лідараў (Відэа)
Чатыры гады гэтак званае "хатняе хіміі", спагнанне больш за 47 тыс. рублёў на карысць дзяржавы і забарона займаць кіроўныя пасады цягам найбліжэйшых пяці гадоў.
Парадокс двух абсурдов. Почему смена правительства в Беларуси ничего не значит
Парадокс двух абсурдов. Почему смена правительства в Беларуси ничего не значит
"Президент сменил правительство". Что означают эти слова?
Заявление БНП в связи с волной обысков в редакциях беларусских СМИ и задержаний журналистов
Заявление БНП в связи с волной обысков в редакциях беларусских СМИ и задержаний журналистов
9 августа 2018 года Беларусская национальная платформа гражданского общества выступила с заявлением в связи с волной обысков в редакциях беларусских СМИ и задержаний журналистов.
Мінск не адмовіцца ад расійскіх баз проста так (Відэа)
Мінск не адмовіцца ад расійскіх баз проста так (Відэа)
Гэта яго казырныя карты ў перамовах з Крамлём, упэўненыя эксперты.
У Беларусі з’явіцца намеснік Пуціна (Відэа)
У Беларусі з’явіцца намеснік Пуціна (Відэа)
Былому прэм’еру Чачні Міхаілу Бабічу, чыя кандыдатура разглядаецца на пасаду новага амбасадара Расіі ў Беларусі, прапанавалі стаць яшчэ і адмысловым прадстаўніком Уладзіміра Пуціна ў нашай краіне.
Новый посол России в Беларуси может остаться без агремана
Новый посол России в Беларуси может остаться без агремана
Официальный Минск не комментирует ситуацию с назначением нового посла России в Беларуси, однако эксперты полагают, что Москве все же придется найти другую кандидатуру.
Повторят ли Федынич и Комлик историю Беляцкого?
Повторят ли Федынич и Комлик историю Беляцкого?
Каким будет приговор по делу лидеров независимого профсоюза РЭП?
Як Лукашэнка прытуліў у Беларусі «клан Бакіева» (Відэа)
Як Лукашэнка прытуліў у Беларусі «клан Бакіева» (Відэа)
Міністэрства замежных справаў Кыргызстана выклікала афіцыйнага прадстаўніка Беларусі — часовага паверанага Сяргея Іванова — для перадачы ноты пратэсту.
Минск и Москва видят на должности посла России совершенно разных людей
Минск и Москва видят на должности посла России совершенно разных людей
Согласование кандидатуры нового посла России в Беларуси грозит еще больше подпортить отношения Москвы с Минском.
Крэмль крывадушнічае, калі кажа пра роўныя ўмовы ў ЕАЭС (Відэа)
Крэмль крывадушнічае, калі кажа пра роўныя ўмовы ў ЕАЭС (Відэа)
Нафтагазавыя войны — ужо частка расійска-беларускага жыцця. Магчыма, хутка баталіі спыняцца. Бо мае паўстаць адзіны рынак, у тым ліку — энергетычны.
Лукашэнка "намаляваў партрэт" ідэальнага беларускага чыноўніка (Відэа)
Лукашэнка "намаляваў партрэт" ідэальнага беларускага чыноўніка (Відэа)
Сучаснае мастацтва і партрэты сучаснасці. Але пакуль тут няма партрэта беларускага чыноўніка, які намаляваў Аляксандр Лукашэнка.
Срок безвизового пребывания иностранцев в Беларуси увеличивается с пяти до 30 дней
Срок безвизового пребывания иностранцев в Беларуси увеличивается с пяти до 30 дней
В Беларуси с 24 июля введен 30-дневный безвизовый режим для иностранцев из большинства стран мира.
Андрэй Ягораў: Знешнепалітычны імідж Беларусі робіцца больш пазітыўным
Андрэй Ягораў: Знешнепалітычны імідж Беларусі робіцца больш пазітыўным
Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і наступнага выезду праз дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва

У Валожыне прадставілі чарнавік мясцовай павесткі і падвялі вынікі рэалізацыі міні-праекта ў рамках кампаніі “Павестка-50”.

Обзор "Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси" за 2017 год

Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея неправительственных демократических организаций подготовили обзор свободы ассоциаций и правового положения НКО в Беларуси в период 2017 года.

"Размова Мацкевіча" з Андрэем Ягоравым пра будучыню Беларусі (Відэа)

Якая наша бліжэйшая будучыня паміж Расіяй і Захадам, якія нашы перспектывы ў іншых сферах і што больш можа натхніць беларусаў — ВКЛ ці IT-тэхналогіі?

Окруженные демократией. Как власть готовит сценарий для выборов 2019 года

На официальном сайте президента дан вольный пересказ выступления Лукашенко при назначении новых членов правительства.