Воскресенье 8 декабря 2019 года | 02:17
  • бел / рус
  • eng

Эканамічная катастрофа на Паазер’і

27.02.2016  |  Экономика
Эканамічная катастрофа на Паазер’і westki.info

Тысячам работнікаў сельскай гаспадаркі моцна затрымліваюць заробкі

З розных месцаў Віцебскай вобласці даходзяць весткі, што дзяржаўныя прадпрыемствы сельскай гаспадаркі моцна затрымліваюць выплату заробкаў. На двары канец лютага, а многія гаспадаркі не разлічыліся з работнікамі яшчэ за лістапад. Самі заробкі моцна ўпалі, іх часткова выдаюць прадуктамі або чэкамі на набыццё тавараў у сетцы Белкаапсаюза.

Праз сацыяльныя сеткі Westki.info сабралі сведчанні пра нявыплату заробкаў у больш як дзясятку гаспадарак у Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах. Весткі пра затрымку заробкаў і іх выплату прадуктамі даходзілі і з Мёрскага раёна, і з Шаркаўшчынскага, і з Браслаўскага. Выглядае, што такая сітуацыя склалася ў большасці аграпрадпрыемстваў Паазер’я, і закранула дзясяткі тысяч людзей.

Людзі ў правінцыі застрашаныя. Яны перакананыя, што кіраўніцтва будзе помсціць, калі яны распавядуць пра сітуацыю журналістам або пачнуць дамагацца сваіх правоў. Хоць тысячы людзей не атрымліваюць грошай па некалькі месяцаў, шырокай грамадскасці гэта невядома.

Каб не падводзіць людзей пад удар мясцовай адміністрацыі і кіраўніцтва прадпрыемстваў, партал цытуе іх сведчанні без імёнаў.

“У ААТ “Залатая падкова” (вёска Бабічы [Глыбоцкі раён]) перад Новым годам кіраўніцтва атрымала па 500.000 рублёў, рабочыя – па 200.000 – 300.000”. У КУГСП “Докшыцкі” [Крулеўшчына, Докшыцкі раён] нядаўна выплацілі 70% заробку за кастрычнік. Дырэктар кажа работнікам, што раён не дае грошай. Амаль у кожным калгасе такая сітуацыя”.

“ААТ “Залатая падкова”. У даяркі заробак 700.000, выплочваюць 500.000. Апошні заробак я атрымала за лістапад. Электрычнасці на працы няма [адключылі за нявыплату?]. Адносіны кіраўнікоў да падначаленых – жахлівыя”.

“У ААТ “Сельцы” [Глыбоцкі раён] заробак складае 500.000 – 800.000 рублёў. На 200 тысяч выдаецца прадукцыяй”.

У студзені ў сацыяльных сетках было апублікавана фота разліковага лістка. Паводле таго, хто публікаваў, гэта – заробак супрацоўніка ААТ “Залатая падкова” за лістапад 2015 года. За працу, пагадзінна і здзельна, за стаж і за выходныя і святы налічана 696.294 рублёў. Але ў наступным радку чытаем: “Знята з-за адсутнасці выручкі” – 283.955 рублёў. Яшчэ 4.413 рублі аднялі на іншыя патрэбы. “Да выдачы на рукі” засталося ўсяго 407.926 рублёў.

Савет Міністраў устанавіў памер мінімальнага заробку, калі работнік працуе поўны рабочы дзень, у 2015 годзе - 2.100.000 рублёў, з 1 студзеня 2016 – 2.300.000. Паводле заканадаўства, наймальнік не мае права плаціць работніку меней, чым мінімальны заробак.

“У СВК “Стрынадкі” [Глыбоцкі раён] не выплацілі 70% працэнтаў заробка за ліпень і 100% за жнівень. Кожны месяц трэба выбіраць у магазіне Белкаапсаюза тавары на 30% заробку. Нядаўна далі заробак за лістапад. На мясакамбінаце ў Глыбокім загадваюць выбіраць у крамах Белкаапсаюза і ў краме прадпрыемства на 30% заробку. Калі не выбраў гэтую суму, то даюць тушонку на рэшту сумы. Калі ласка, нідзе не свяціце маё імя”.

“Сваякі жывуць у Стрынадках, Падсвільскі сельсавет. Там таксама не цалкам выдаюць заробак. Даюць па 20 працэнтаў. Далі “працэнты” за снежань і прадукцыю. І па 100.000 на магазін. За лета зусім “скруцілі” грошы… Спадзяюся, маё імя нідзе не ўсплыве”.

“У ААТ “Глыбоцкі аграсервіс”, дзе я працую, на сённяшні дзень не выплачаны заробак за снежань. Працоўнае месца стала ўсяго толькі ўмоўнасцю, за якую многія трымаюцца”.

У ААТ “Таргуны” [Докшыцкі раён] людзі чакаюць заробак за снежань. Я чуў, што ў іншых калгасах затрымкі большыя, чым у нас”.

“Сітцы [ААТ “АграСітцы”, Докшыцкі раён] – гэта нешта. За кастрычнік каму далі заробак, каму не далі, каму на краму пералічылі. Там безнадзейнасць”.

"Людзі ў роспачы. Бачыў як плакалі жанчыны, бо грошай няма. На Новы Год далі кожнаму па торту - і ўсё. Бухгалтары напісалі заявы на звальненне. Не падпісалі ім. Кіраўнік прыгразіў: хто звольніцца, не дазволяць нідзе больш уладкавацца", - піша яшчэ адзін жыхар вёскі Сітцы.

Паведамляюць таксама пра затрымку заробкаў у КУГСП “За Радзіму” (Удзела, Глыбоцкі раён), ДП “Азярцы” (Глыбоцкі раён), філіяле "Прошкава" ААТ "Глыбоцкі райаграсэрвіс", ААТ "Барсучанка" (Докшыцкі раён) у гаспадарках Браслаўскага, Шаркоўшчынскага раёнаў.

21 студзеня на прамую лінію намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзіміра Белавусава тэлефанаваў работнік фермы з Докшыцкага раёна і распавёў, што жыве без заробку з кастрычніка. Гэтаксама скардзілася, што не атрымала заробку за кастрычнік, работніца фермы, маці траіх дзяцей з Мёрскага раёна.

Інфармацыйная агенцыя БЕЛТА паведаміла, што гэтыя пытанні “ўзятыя на кантроль”. "Мы ўсе добра разумеем, што без грошай людзі жыць не могуць, таму гэтыя праблемы неабходна вырашаць аператыўна", - казаў Белавусаў. Месяц прайшоў, але сітуацыя з заробкамі ў аграпрадпрыемствах не змянілася.

“Ва ўсіх раёнах затрымкі, усе калгасы на каленях. То каўбасамі выдаюць, то на краму частку заробкаў перакідваюць. У выніку на рукі мізэр выходзіць, ды яшчэ і затрымліваюць. Ніякіх канцоў не знойдзеш”, - падсумоўвае адзін з суразмоўцаў.

На просьбу распавесці пра сітуацыю на камеру адна з суразмоўцаў адказала:

“Мне не патрэбныя праблемы. Я чула пра выпадак, калі ў СВК “Стрынадкі” жанчына патэлефанавала ў Віцебск [распавесці пра нявыплату заробкаў], дык Морхат [старшыня Глыбоцкага райвыканкама] быў раз’юшаны на яе. Пагражалі нават дзяцей у яе адабраць. Мне такія праблемы не патрэбныя. Прабачце”.

“Морхат той яшчэ “прыгажун”. На пытанне як жыць і як гадаваць дзяцей за такія заробкі, і пра нявыплату дапамогі на дзяцей, адказаў коратка: “Калі не можаце выгадаваць дзяцей, аддавайце ў Станулі [прытулак для сірот], выгадуе дзяржава”, - кажа яшчэ адна жанчына.

Немагчыма праверыць, ці сапраўды Алег Морхат сказаў такія словы. Але за некалькі год працы на пасадзе старшыні райвыканкама ён заслужыў рэпутацыю чалавека, які рэзка гаворыць і сувора абыходзіцца з падначаленымі і жыхарамі раёна. Таму і не дзіва, што большасць суразмоўцаў просяць не называць іх імёны.

Сельская гаспадарка – прэзідэнцкія домікі ў аграгарадках і засеяныя палі – яшчэ нядаўна былі прадметам гонару афіцыйнай прапаганды. Але айчынная сельская гаспадарка трымалася на дзяржаўных субсідыях і льготных крэдытах. Калі ў бюджэце праз крызіс стала меней грошай, аказалася, што дзяржаўныя аграпрадпрыемствы не могуць і году пражыць без знешняй дапамогі.

Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў Віцебскай вобласці, дзе зямля найменш урадлівая, а доля стратных гаспадарак – найбольшая ў Беларусі. Тысячы людзей, якія забяспечваюць хлебам, малаком і мясам краіну, самі апынуліся на мяжы выжывання.

Другие новости раздела «Экономика»

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.
Проект "ИТ-страна": 2.5 млн. беларусов будут работать в IT к 2035 году (Фото)
Проект "ИТ-страна": 2.5 млн. беларусов будут работать в IT к 2035 году (Фото)
20 марта в рамках Республиканского делового форума "Развитие предпринимательства в Беларуси: стратегия и тактика" прошел круглый стол, посвященный проекту "ИТ-страна".
Беларусь — ИТ-страна. Сбудутся ли амбициозные планы?
Беларусь — ИТ-страна. Сбудутся ли амбициозные планы?
В Беларуси взят курс на развитие ИТ-страны. Движущей силой здесь должен выступить бизнес, от государства требуется лишь не мешать.
Doing Crypto Index: первый проект FlyUni Labs
Doing Crypto Index: первый проект FlyUni Labs
Представляем вашему вниманию Doing Crypto Index — первый проект лаборатории Летучего университета FlyUni Labs.
Беларускае сацыяльнае кіно: не ціснуць на жаль, а натхняць
Беларускае сацыяльнае кіно: не ціснуць на жаль, а натхняць
Чаму беларускае незалежнае кіно так шчыльна працуе з маргіналізаванымі групамі? Бо адна з яго задач – прадстаўляць гэтых людзей у шырокім грамадстве.
Беларусы звыкліся спраўляцца з усім без дапамогі. У бізнесе гэта не працуе
Беларусы звыкліся спраўляцца з усім без дапамогі. У бізнесе гэта не працуе
Здаецца, у Беларусі адбываецца выбух моды на сацыяльныя стартапы, адзін толькі Social Weekend спраўна выпускае партыі новых праектаў раз на некалькі месяцаў. Але ці шмат з іх застаюцца жыццяздольнымі?
Обвал рубля, счастливый случай: как беларусы надеются избавиться от кредитного бремени
Уладзімір Кавалкін: Беларусь стабільна знаходзіцца ў апошняй палове найбольш карумпаваных краін
Уладзімір Кавалкін: Беларусь стабільна знаходзіцца ў апошняй палове найбольш карумпаваных краін
Наша краіна можа падзяліцца “досведам” стварэння адміністратыўных бар’ераў і закрытай ды непразрыстай сістэмы дзяржзакупак.
Власти Беларуси мечтают о "нефтяном прорыве" (Видео)
Власти Беларуси мечтают о "нефтяном прорыве" (Видео)
В то время, как узбеки собирают хлопок для блага родины, беларусы слушают медовые речи нового министра природных ресурсов и охраны окружающей среды.
Як распачаць сацыяльны бізнес?
Як распачаць сацыяльны бізнес?
Калі ў галаве ёсць шэраг бізнес-ідэй адносна таго, як зрабіць свет лепшым і дапамагчы бліжняму, вам у дапамогу існуе некалькі праграм і конкурс, які стартуе ўжо сёння!
Вадим Иосуб: Декрет о тунеядцах тихо похоронят, поуправлять зарплатами тоже не получится
Вадим Иосуб: Декрет о тунеядцах тихо похоронят, поуправлять зарплатами тоже не получится
Зарплата увеличится с ростом экономики, распоряжениями поднимать ее бессмысленно.
Публичная лекция Сергея Козловского "Философия блокчейн: всемирное доверие без посредников" (Видео)
Публичная лекция Сергея Козловского "Философия блокчейн: всемирное доверие без посредников" (Видео)
3 июня 2016 года в Летучем университете состоялась публичная лекция "Философия блокчейн: всемирное доверие без посредников".
Почему Европа воротит нос от беларусских товаров?
Почему Европа воротит нос от беларусских товаров?
И как Лукашенко может наказать европейцев за то, что «влезть туда труднее, чем верблюду пройти сквозь игольное ушко»?
За март ЗВР Беларуси снизились на 6,2 миллиона долларов
За март ЗВР Беларуси снизились на 6,2 миллиона долларов
По состоянию на 1 апреля золотовалютные резервы страны составили 5 016,1 млн. долларов США (в эквиваленте).
Россельхознадзор готов ввести санкции еще против трех беларусских предприятий
Россельхознадзор готов ввести санкции еще против трех беларусских предприятий
Сейчас ограничения действуют в отношении 12 молочных предприятий, восьми мясокомбинатов и трех птицефабрик Беларуси.
Премьер-министр Беларуси пообещал к концу 2017 года выполнить задачу "по 500"
Премьер-министр Беларуси пообещал к концу 2017 года выполнить задачу "по 500"
Напомним, в ноябре прошлого года Александр Лукашенко поручил вернуть среднюю зарплату на уровень 500 долларов в 2017 году. Министр экономики заявил, что такая зарплата - "крайне тяжелая задача".
  • Гражданское общество (Часть 3)

    Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.

  • Гражданское общество (Часть 2)

    "Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.

  • Гражданское общество (Часть 1)

    Гражданское общество в Беларуси есть. Я это точно знаю, поскольку именно солидарность гражданского общества спасла меня от смерти в октябре 2006 года.

Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Оксана Шелест: В Беларуси начали появляться новые общественные инициативы (Видео)

В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Гражданское общество (Часть 3)

Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, а общественное мнение невозможно без средств массовой информации.