BE RU EN
rss facebook twitter

Беларускія прадпрымальнікі сыходзяць з працоўных месцаў на знак пратэсту

21.12.2015
Беларускія прадпрымальнікі сыходзяць з працоўных месцаў на знак пратэсту
Ад 1 студзеня многія прадпрымальнікі зьбіраюцца прыпыніць дзейнасць праз немагчымасць выканання ўказу № 222.

Індывідуальныя прадпрымальнікі масава нясуць заявы ў адміністрацыі гандлёвых цэнтраў і рынкаў аб прыпыненні ці спыненні дзейнасці, паведамляе Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Перспектыва».

Прадпрымальнікі патрабуюць скасаваць указ № 222 ці прыпыніць яго дзеянне на 6 месяцаў да выпрацоўкі аптымальнага рашэння. Згодна з указам, ад 1 студзеня 2016 году індывідуальныя прадпрымальнікі павінны будуць прадаваць прадукцыю прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці краінаў Мытнага саюзу толькі з суправаджальнымі дакументамі. Гэта, як сцвярджаюць прадпрымальнікі, практычна немагчыма праз нежаданне расійскіх пастаўшчыкоў выдаваць адпаведную дакументацыю, піша "Радыё Свабода".

Таксама ў лісце Аляксандру Лукашэнку, апублікаваным 15 снежня на сайце «Перспектывы», прадпрымальнікі патрабуюць скасаваць пастанову ўраду № 666 пра абавязковую санітарна-гігіенічную экспэртызу замежных тавараў, знізіць для індывідуальных прадпрымальнікаў стаўку адзінага падатку на 50-70 % да таго моманту, пакуль сярэдняя зарплата па краіне не «дарасце» да 1000 долараў, накласці на 5 год мараторый на канфіскацыі і праверкі ў межах тэхрэгламенту Мытнага саюзу, на палову зменшыць штрафы для бізнэсу і спыніць «практыку напаўнення бюджэту праз канфіскацыйныя метады», перастаць канфіскоўваць тавары, калі не даказанае іх крымінальнае паходжанне, адмяніць абавязковую ўсталёўку плацёжных тэрміналаў.

Лідар ранейшых пратэстаў прадпрымальнікаў, грамадскі актывіст Алесь Таўстыка мяркуе, што пакуль ацэньваць колькасьць тых, хто не збіраецца выходзіць на працу пасля 1 студзеня, яшчэ рана: усё адбудзецца «дні праз тры», пасля Калядаў. Але перакананы: пасля Новага году на працу выйдуць адзінкі: «Я думаю, 2-3 студзеня нейкая частка людзей будзе працаваць. Наўрад ці адразу з 1-га пойдуць праверкі падатковай ці Мінгандлю. Прадпрымальнікі, якія яшчэ маюць кантракты на арэнду, выйдуць на свае працоўныя месцы, а астатнія проста прыйдуць і будуць з боку назіраць за сітуацыяй.

Пасля Новага году на працу выйдуць адзінкі. Гэта будуць людзі багацейшыя, набліжаныя да адміністрацыяў раёнаў ці гарадоў. Як мэр Маладзечна, які мае гандлёвыя кропкі на „Ждановічах“: вядома, ніхто яго правяраць ня прыйдзе, у яго горадзе яму нібыта зробяць сэртыфікаты, і нанятыя ім людзі выйдуць працаваць.

Я за тое, каб пратэсты рабіліся нармальнай грамадзянскай супольнасцю: няхай спачатку ставіліся б умовы і былі „добразычлівыя“ страйкі, без нейкіх пагрозаў, без выхаду на Плошчу, а адстойванне на гандлёвых месцах. Няхай уладальнікі гандлёвых цэнтраў адчуюць, што іхны бізнэс таксама залежыць ад прадпрымальнікаў - ніхто на іх месца адразу не выйдзе, бо ні ў каго адразу дакументы ня з'явяцца.

Далей - можа, малюнак будзе больш палітызаваны, мо Аляксандар Лукашэнка знойдзе час і зноў сустрэнецца з прадпрымальнікамі ці запросіць да сябе на сустрэчу без СМІ цікавы яму кантынгент з буйнога, сярэдняга і малога бізнэсу».

Почему Беларусь так долго не может вступить в ВТО?
Почему Беларусь так долго не может вступить в ВТО?
05.03.2020 Александра Богуславская, Deutsche Welle

Для Беларуси 2020 год может стать годом вступления в ряды Всемирной торговой организации (ВТО).

Сможет ли Беларусь снизить нефтяную зависимость от России?
Сможет ли Беларусь снизить нефтяную зависимость от России?
22.01.2020 Александра Богуславская, Deutsche Welle

На фоне нефтяного конфликта с Москвой Минск намерен сократить импорт российской нефти. Однако альтернативные поставки могут оказаться нерентабельными для беларусской экономики, говорят эксперты.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Свой взгляд
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Видео