BE RU EN
rss facebook twitter

Школа для рэгіянальных ініцыятыў «Public space. Мой горад — мая прастора»

04.11.2020 Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Школа для рэгіянальных ініцыятыў «Public space. Мой горад — мая прастора»
Университет и образование
Міжнародная НДА «ЕўраБеларусь» і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на адукацыйную праграму. Мэта праграмы — развіццё ініцыятыў, што працуюць з грамадскімі прасторамі ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 18 лістапада 2020 года.

Падпісвайцеся на нашыя Telegram-каналы: Distant: Лятучы ўніверсітэт і «Думаць Беларусь»!

Сёння публічныя прасторы сталіся аднымі з галоўных кропак развіцця грамадства. Двары, паркі і плошчы, кавярні і культурныя цэнтры — усё гэта месцы сустрэчы гараджан, месцы фармавання супольнасцяў, фармулявання сваіх інтарэсаў і дыялогу паміж рознымі людзьмі. Гэта кропкі напружання і энергіі гарадскога і грамадскага жыцця.

Актуальныя ўмовы — пратэстны рух і няскончаная пандэмія — ставяць новыя пытанні і патрабуюць пошуку ідэй для працы публічных прастор. Як адказаць на выклік абуджэння грамадства? Як не патануць у актыўнасці? Як выбудаваць сваю працу ва ўмовах перыядычнага карантыну?

Школа — гэта прастора і магчымасць для каманд, актывістаў і ініцыятыў, што ўжо працуюць у малых і сярэдніх гарадах Беларусі, разам з экспертамі прааналізаваць свой актуальны стан, вызначыцца ў месцы і ролі ў гарадскім развіцці і распрацаваць праграму сваёй дзейнасці на бліжэйшы час.

Школа ўключае два этапы:

  1. Адукацыйны інтэнсіў (лекцыі, майстар-класы, дыскусіі, распрацоўка праграм дзейнасці) — 3-6 снежня 2020 года;
  2. Рэалізацыя крокаў распрацаваных праграм ва ўзаемадзеянні з цьютарамі — студзень-травень 2021 года.

Праграма ўключае ў сябе лекцыі, семінары-абмеркаванні, групавую даследчую практыку пад кіраўніцтвам цьютараў, а таксама распрацоўку праектаў развіцця грамадскіх прастор. Вынікі працы будуць прэзентаваныя па сканчэнні праграмы на публічным мерапрыемстве.

У межах праграмы ўдзельнікі будуць засвойвацца і аналізавацца наступныя тэмы:

  • Права на горад і яго рэалізацыя праз грамадскія прасторы;
  • Грамадскія прасторы і якім крытэрам яны павінныя адпавядаць;
  • Гарадскія супольнасці і праца з імі;
  • Праграмаванне і арганізацыя дзейнасці ў грамадскіх прасторах малых і сярэдніх гарадоў.

У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел: Уладзімір Мацкевіч, Марына Семенчанка, Андрэй Ягораў, Таццяна Вадалажская, Наталля Халанская, Аляксандра Рамейка, Вольга Саламахіна, Аляксандра Шор, Маша Значонак.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца «каманды» (3-5 чалавек) — актыўныя сябры, прадстаўнікі ініцыятыў грамадскіх прастор, патэнцыйныя сябры, актывісты з малых і сярэдніх гарадоў, якія зацікаўленыя ў развіцці сваіх грамадскіх прастор і сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

Для паступлення ў школу неабходна запоўніць заяўку (ад каманды) у тэрмін да 18 лістапада 2020 года. Вынікі адбору будуць вядомыя 23 лістапада 2020 года.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: flyuniby@gmail.com (з пазнакай «Школа»).

Падпісвайцеся на нашыя Telegram-каналы: Distant: Лятучы ўніверсітэт і «Думаць Беларусь»!

Belarus Beehive: семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ
Университет и образование
Belarus Beehive: семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ
17.01.2023

В рамках проекта Belarus Beehive проводится трехдневный семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ.

Конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси
Policy & Politics
Конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси
13.12.2022 Palityka.org

Институт «Палітычная сфера» в рамках проекта Beelarus Beehive объявляет конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси.

Belarus Beehive: приглашаем принять участие в курсе «Образовательная политика»
Университет и образование
Belarus Beehive: приглашаем принять участие в курсе «Образовательная политика»
17.11.2022

Команда Belarus Beehive приглашает деятелей образовательного сектора Беларуси принять участие в долгосрочном курсе «Образовательная политика».

Belarus Beehive: ищем исполнителей для подготовки документов в сфере образования
Belarus Beehive: ищем исполнителей для подготовки документов в сфере образования
30.09.2022

Программа “Belarus Beehive” ищет исполнителей для подготовки двух документов в сфере образования.

Experts vacancies announcement
Experts vacancies announcement
22.09.2022 EuroBelarus.Info

International NGO EuroBelarus and Belarusian Council for Culture are looking for candidates for positions of experts.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.