BE RU EN
rss facebook twitter

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей

20.05.2020 Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Культура и наследие
19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні».

Спецыялісты і даследчыкі, якім ёсць што прапанаваць па ўдасканаленні гэтага інструмента, запрашаюцца заявіць сваю тэму да 1 чэрвеня 2020 года (уключна).

Архітэктары, даследчыкі, музейныя супрацоўнікі, культурныя менеджары з дзяржаўных інстытуцый і грамадскіх арганізацый, уласнікі архітэктурных помнікаў, чыя дзейнасць звязаная з аб’ектамі спадчыны, маюць магчымасць абмеркаваць усе супярэчнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Беларускі камітэт ICOMOS і МГА «ЕўраБеларусь» запрашаюць на анлайн-канферэнцыю «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні», якая пройдзе 19-20 чэрвеня.

Падзея адбудзецца ў фармаце стрымаў і групавой анлайн-працы, галоўнай задачай якіх будзе аб’ектыўная ацэнка магчымасцей і абмежаванняў дадзенага дакумента для працы з рознымі катэгорыямі помнікаў. Вынікі супольнай экспертнай рэвізіі арганізатары прадставяць у Міністэрства культуры для будучай дапрацоўкі спіса.

Да 1 чэрвеня (уключна) прымаюцца заяўкі на выступ, тэзы якога могуць удасканаліць названы дзяржаўны дакумент і, тым самым, пайсці на карысць усёй сферы аховы спадчыны ў Беларусі. Выбраныя даклады будуць апублікаваныя, а лепшыя прапановы стануць практычнымі крокамі ў межах праекта «Права на спадчыну» — партнёрскай ініцыятывы Беларускага камітэта ICOMOS і МГА «ЕўраБеларусь».

Усе зацікаўленыя могуць далучыцца ў якасці гледача анлайн-канферэнцыі пасля рэгістрацыі.

Ужо вядомыя тэмы першых пацверджаных дакладаў:

  • Сцяпан Стурэйка, кіраўнік Беларускага камітэту ICOMOS, адкрые канферэнцыю ўводным выступам «Кіраванне культурнай спадчынай у зменлівым свеце: механізмы менеджменту, якія неабходныя Беларусі ўжо ўчора». Даклад будзе прысвечаны агляду змен у стаўленні да спадчыны ў еўрапейскіх краінах і шэрагу адпаведных пытанняў, на якія важна знайсці адказы і беларускім спецыялістам;
  • Міхаіл Гаўхфельд, намстаршыні Беларускага саюза архітэктараў, зверне ўвагу на ігнараванне аўтарскага права архітэктараў на свае творы, што склалася праз татальнае тыпавое праектаванне ў савецкі перыяд і зацвердзілася ў нарматыўнай базе Беларусі. Даклад раскрые, як праблема праяўляецца падчас рамонтных прац, рэканструкцыі і ўплывае на захаванне помніка і стаўленне насельніцтва да яго;
  • Антон Астаповіч, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, агучыць прапановы па зменах і дапаўненнях у Кодэкс аб культуры, зыходзячы з досведу сваёй арганізацыі;
  • Алена Жасткова, дырэктар Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча, дасць свой агляд і ацэнку практык функцыянавання інстытута ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей на прыкладзе Ашмян;
  • Максім Осіпаў, арт-дырэктар і мастак, на прыкладзе руін у вёсцы Белая Царква паспрабуе паказаць падыход да захавання, рэстаўрацыі і выкарыстання руін культавых аб'ектаў, што знаходзяцца ў малажылых месцах і ва ўласнасці арганізацый, што не валодаюць рэсурсамі для працы з імі;
  • Ігар Іваноў, супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, які кожны дзень назірае, як «жыве» драўляны будынак, закране праблемныя кропкі ў яго эксплуатацыі, базе ведаў у айчыннай практыцы (і параўнае яе з практыкамі краін-суседзей), а таксама перыпетыі будаўнічага заканадаўства і ахоўных мерапрыемстваў;
  • Уладзіслаў Рудакоў, аўтар тэлеграм-канала «Куды палез?!», дасць свой аналіз, чаму Дзяржспіс ГКС не толькі не абараняе сядзібна-паркавыя комплексы, але і з’яўляецца перашкодай да набыцця імі новага жыцця ў руках прыватных уласнікаў (то бок фактычна знішчае гэтыя помнікі). Як пазбегнуць «антырэстаўрацыі» і дапамагчы сядзібна-паркавым комплексам «выжыць» — галоўныя пытанні даклада.

Не менш за тры даклады ўвойдуць у секцыю, прысвечаную гістарычным пахаванням у Беларусі:

  • Дзяніс Юрчак, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкаму, са свайго боку раскрые маральны і эканамічны аспекты двайнога ўліку вайсковых пахаванняў;
  • Цімафей Акудовіч, даследчык некропаляў Беларусі, паставіць прамое пытанне аб увядзенні новай катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці для вайсковых і іншых могілак;
  • Прадстаўнікі Музея бітвы за Днепр у Лоеве — Генадзь Сівохін, кіраўнік Цэнтра дакументацыі, і Ксенія Сямашка, дырэктар гэтага Цэнтра — дадуць жорскі аналіз ўнутранай логікі Дзяржаўнага спіса ГКС і яго дзейснасці для працы сучаснага музея па ўвекавечанні памяці аб загінулых. У прыватнасці, будуць разгледжаныя праблемы ў ахове воінскіх брацкіх магіл, неадпаведнасці іх статуса і падведамственнага дачынення.

Больш падрабязнасцей аб тэматычных секцыях — гл. на сайце канферэнцыі.

Сачыце за навінамі канферэнцыі на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку.

TEST
TEST
24.08.2023

TEST

Belarus Beehive: семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ
Университет и образование
Belarus Beehive: семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ
17.01.2023

В рамках проекта Belarus Beehive проводится трехдневный семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ.

Конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси
Policy & Politics
Конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси
13.12.2022 Palityka.org

Институт «Палітычная сфера» в рамках проекта Beelarus Beehive объявляет конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси.

Belarus Beehive: приглашаем принять участие в курсе «Образовательная политика»
Университет и образование
Belarus Beehive: приглашаем принять участие в курсе «Образовательная политика»
17.11.2022

Команда Belarus Beehive приглашает деятелей образовательного сектора Беларуси принять участие в долгосрочном курсе «Образовательная политика».

Belarus Beehive: ищем исполнителей для подготовки документов в сфере образования
Belarus Beehive: ищем исполнителей для подготовки документов в сфере образования
30.09.2022

Программа “Belarus Beehive” ищет исполнителей для подготовки двух документов в сфере образования.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.