BE RU EN
rss facebook twitter

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?

09.04.2020 Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Культура и наследие
Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

Беларускія медыя рэгулярна «ўскіпаюць» ад навін аб разбурэнні альбо занядбанасці важных для нашай культуры помнікаў. Спецыялісты ў ахове культурнай спадчыны, бізнэсоўцы, актывісты і многія іншыя неабыякавыя абураюцца дзеяннямі альбо бяздзеяннем дзяржаўных службоўцаў. Агульнапрынята лічыць уключэнне будынка ў Дзяржаўны спіс першым і важнейшым крокам яго ратавання. Але што адбываецца далей? І ці не здараецца часам так, што на практыцы ўключэнне помніка ў Дзяржспіс не заўсёды гарантуе яго захаванне, у той час як многія помнікі набываюць новае жыццё, перадусім дзякуючы высілкам асобных людзей альбо супольнасцей?

Беларускі камітэт ICOMOS запрашае паглядзець больш пільна на ўсю карціну такіх рознародных сітуацый і супольна прааналізаваць эфектыўнасць Дзяржспіса як найпершага інструмента культурнай палітыкі ў захаванні спадчыны.

Арганізацыя шукае паказальныя кейсы, якія ілюструюць наступныя сцэнары:

  1. Калі каштоўны аб'ект знаходзіўся пад пагрозай зносу і яго ўнясенне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей сапраўды паспрыяла захаванню і аднаўленню, аб'ект быў уведзены ў эксплуатацыю;
  2. Калі аб'ект з наданым статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці гадамі стаіць закінуты і занядбаны, інвестар на яго не знаходзіцца або пасля некалькіх спроб пачаць працы адмаўляецца;
  3. Калі каштоўны аб'ект не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак яго аднаўленне адбываецца згодна методыцы рэстаўрацыі з павагай да аўтэнтычных элементаў і ролі ў гісторыі;
  4. Калі грамадская актыўнасць, арганізаваная вакол каштоўнага аб'екта з мэтай яго захавання, сапраўды садзейнічала яго аднаўленню і ўвядзенню ў эксплуатацыю, у незалежнасці ад таго, унесены ён у Дзяржспіс ці не. 

Прапанаваць на разгляд кейсы можна да 10 чэрвеня 2020 года (уключна), даслаўшы ліст на электронную скрыню: belarus.icomos@gmail.com.

У апісанні неабходна ўказаць: 

  • назву аб’екта, яго месцазнаходжанне;
  • яго кароткую гісторыю (100-200 слоў); 
  • кантакты асобы ці арганізацыі, ад якіх можна даведацца больш інфармацыі. 

Сабраныя кейсы будуць прадстаўленыя падчас навукова-практычнай канферэнцыі «Права на спадчыну» і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: Выклікі і рашэнні», што мае адбыцца 19-20 чэрвеня 2020 года офлайн ці анлайн.

Арганізатары падзеі імкнуцца прааналізаваць ілюстрацыі эфектыўнасці альбо неэфектыўнасці працы такога інструмента, як Дзяржспіс, у дыялогу з адказнымі органамі ўлады. А выніковы аналітычны дакумент, складзены паводле сабраных кейсаў, дазволіць экспертам (сярод якіх можаце быць і вы) акрэсліць наступныя крокі ў адвакатаванні неабходных змен у прававым рэгуляванні працы са спадчынай.

Даведка:

«Права на спадчыну» — серыя супольных мерапрыемстваў Беларускага камітэта ICOMOS і МНДА «ЕўраБеларусь», прысвечаных выпрацоўцы актуальных і дзейсных практык кіравання спадчынай прафесійнымі, лакальнымі і іншымі супольнасцямі. 

Першай падзеяй — ужо ва ўмовах пандэміі — стаў анлайн-семінар «Партысіпатыўнае кіраванне культурнай спадчынай: у пошуках эфектыўнай мадэлі для Беларусі», на якім каля 20 грамадскіх і культурніцкіх актывістаў абмеркавалі шляхі развіцця практык удзелу разнастайных супольнасцей. Далей чакаюцца канферэнцыя, а таксама лекцыі і круглы стол з удзелам замежных экспертаў у галіне спадчыны.

TEST
TEST
24.08.2023

TEST

Belarus Beehive: семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ
Университет и образование
Belarus Beehive: семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ
17.01.2023

В рамках проекта Belarus Beehive проводится трехдневный семинар-тренинг по продвижению повестки секторальных реформ.

Конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси
Policy & Politics
Конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси
13.12.2022 Palityka.org

Институт «Палітычная сфера» в рамках проекта Beelarus Beehive объявляет конкурс на разработку концепции реформы местного самоуправления в Беларуси.

Belarus Beehive: приглашаем принять участие в курсе «Образовательная политика»
Университет и образование
Belarus Beehive: приглашаем принять участие в курсе «Образовательная политика»
17.11.2022

Команда Belarus Beehive приглашает деятелей образовательного сектора Беларуси принять участие в долгосрочном курсе «Образовательная политика».

Belarus Beehive: ищем исполнителей для подготовки документов в сфере образования
Belarus Beehive: ищем исполнителей для подготовки документов в сфере образования
30.09.2022

Программа “Belarus Beehive” ищет исполнителей для подготовки двух документов в сфере образования.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.