25.08.2013 |Место встречи| Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь",
Культуразнаўца, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі нагадвае: праз 5 год мы святкуем 500 год першадрукавання на Беларусі.
У 1517 годзе беларусФранцыск Скарына пераклаў на мову, набліжаную да мовы старабеларускага пісьменства, пракаментаваў і надрукаваў у Празе Біблію пад агульным загалоўкам "Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению".
Пра хуткі па часе юбілей у размове са Службай інфармацыі "ЕўраБеларусі" распавядае культуразнаўца, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.
- Праз пяць гадоў спаўняецца 500 гадоў ад пачатку беларускага кнігадрукавання. Гэта падзея сапраўды ўнікальная, бо менавіта праз гэта, у пэўнай ступені, Беларусь атрымала цудоўную магчымасць да пашырэння ведаў – нездарма ж Скарына пісаў да "людзей паспалітых". Пашырэння ведаў не толькі Слова Божага, але ведаў гуманітарнага характару, ведаў матэматычных, астранамічных, якіх заўгодна – бо, як пісаў Скарына, праз Біблію можна навучыцца і чытаць, і пісаць, і лічыць. Увогуле разумець, як уладкаваны Сусвет. Падаецца, што менавіта праз выданні Скарыны Беларусь далучалася да агульнаеўрапейскага кантэксту. І сама асоба Скарыны, можа быць, ёсць адной з найярчэйшых ва ўсходне-еўрапейскім Адраджэнні. Гэта прыклад гуманіста, які вельмі ярка праявіўся і як філосаф, і як выдавец, і як перакладчык, і як мовазнаўца, і як медык, і, нарэшце, як прадпрымальнік. Такім чынам, імя Францыска Скарыны для Беларусі мусіць і сёння быць прынята як прыклад, за якім можна ісці.
- Як будзе адзначаць навуковая супольнасць юбілей першай беларускай кнігі?
- Ужо думаем, якім належным чынам Беларусь можа адзначыць гэтую дату, бо гэта – сапраўдная падзея для беларусаў. Сёння ўжо ідуць перамовы з ЮНЕСКА пра тое, каб адзначыць гэтую дату на годным сусветным узроўні — уключыць 500-годдзе ў каляндар знамянальных дат гэтай арганізацыі, аб'явіць 2017-ы годам Францыска Скарыны. Думаем, каб надаць Мінску статус кніжнай сталіцы свету ў 2017 годзе.
Цяпер ідзе актыўная праца па вяртанні спадчыны Скарыны – не толькі рэальным, але і віртуальным. Апроч таго, што ідзе праца па вяртанні арыгіналаў – а іх багата па свеце, спрабуем таксама прывозіць кнігі першадрукара на часовае экспанаванне. Ствараем віртуальны збор не толькі выданняў, але і рукапісных узораў. Ну і задумваемся аб выданні поўнага факсімільнага збору выданняў Францыска Скарыны. Спробы стварэння такога збору былі і раней, але на годным узроўні, па розных прычынах, зрабіць яго не атрымалася. І, спадзяюся, гэты юбілей будзе адзначаны на самым шырокім узроўні ўсёй дзяржавай.
Руководитель Центра правовой трансформации Lawtrend Елена Тонкачева подводит итоги общественных слушаний по теме совершенствования правовых условий для деятельности некоммерческих организаций.
В Беларуси не хватает объединения нескольких светлых умов, которые даже наперекор собственным песням, способны реализовать оригинальный медиапроект для серьезного прорыва в информационном поле.
Демократически настроенный носитель коммунистических идей рассказал о своих президентских амбициях, здоровье своего дяди Николая Дементея и ловле рыбы в мутной воде.
Единственной эффективной альтернативой всем бессмысленным политическим инициативам и коалициям в Беларуси по-прежнему остается Национальная платформа гражданского общества.
Заява кіраўніцтва Арменіі пра жаданне ўступіць у Мытны саюз адпавядае спробам Расіі перашкодзіць інтэграцыі краін “Усходняга партнёрства” з Еўрапейскім Саюзам.
Для того, чтобы вести речь о правомерности международного вмешательства в сирийский конфликт, необходимо сперва подтвердить факт применения в этой стране химического оружия.
Результаты беларусских спортсменов продолжают расстраивать специалистов и болельщиков, но свет в конце тоннеля мерцает по-прежнему тускло и не для всех.
Наколькі папулярнай у польскім грамадстве была ідэя вяртання усходніх земляў? Якія змены адбыліся ў сістэме адукацыі ў параўнанні з часаму сацыялізму? Што прымусіла мовазнаўцу стаць на час дыпламатам?
Кто спас беларусские независимые профсоюзы от окончательного разгрома? Путем какой страны может пойти беларусский режим? Как можно попытаться уберечь профсоюзных активистов от репрессий?
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.