Для мінімізацыі негатыўных наступстваў і прадухілення ўцягвання ў расійскія канфлікты Беларусі варта захоўваць дыстанцыю ад знешняй палітыкі Расіі.
Даследаванне “Выклікі для беларускай знешняй палітыкі і постсавецкая прастора пасля 2008 года” 31 мая ў Мінску прэзентаваў Інстытут “Палітычная сфера”.
Асноўны фокус даследавання засяроджаны на досведзе эканамічнага, палітычнага і ваеннага супрацоўніцтва краін ЕАЭС і краін “Усходняга партнёрства” пасля 2008 года (пачатак сусветнага эканамічнага крызісу і расійска-грузінскі канфлікт).
Выснова інстытута “Палітычная сфера” несуцяшальная: Беларусь з’яўляецца самай залежнай ад Расіі краінай на постсавецкай прасторы. Аднак нават ва ўмовах усеагульнай залежнасці наша краiна можа дыверсіфікаваць свае эканамічныя і палітычныя стасункі, не ўступаючы ў адкрыты канфлікт з Расіяй.
Вынікі даследавання ў інтэрв'ю Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" каментуе дырэктар Інстытута "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч.
- У палітычнай і навуковай літаратуры дыскутуецца перспектыва супрацьстаяння Расіі і Захаду ў рэгіёне ЕАЭС і “Усходняга партнёрства”. Але лічбы паказваюць, што пазіцыі Расіі ў рэгіёне вельмі слабыя, перш за ўсё ў эканамічным плане. Толькі ў асобных сектарах РФ мае добрыя пазіцыі, толькі адна краіна – Беларусь – цалкам знаходзіцца ў эканамічнай арбіце Расіі. І толькі для двух краiн - Беларусi і Кіргізіi - Расія выступае галоўным эканамічны партнёрам. Для астатніх рэспублiк пост-СССР галоўным эканамічным партнёрам выступае ЕС. У асобных краінах (Грузія, Азербайджан, Казахстан) Расія не толькі не можа заняць пазіцыю лідэра, але вымушана змагацца за другое месца з Турцыяй ці Кітаем.
Расія мае неблагія эканамічныя пазіцыі толькі ў трох краінах (Беларусь, Арменія, Кіргізія), але пры гэтым, напрыклад, больш за 48% армянскага экспарту ідзе ў ЕС і ЗША. На Расію прыпадае толькі 18% (калі браць сярэдні паказчык за 2008-2014 гады).
Таксама назіраецца вялікая розніца ў палітычным патэнцыяле Расіі і Захаду ў рэгіёне. Расія знаходзіцца ў адкрытым ці патэнцыйным канфлікце з чатырма краінамі (Грузія, Украіна, Малдова, Азербайджан). Такім чынам, з паловай краін рэгіёну Расія проста не можна развіваць нармальныя стасункі. Палітычныя магчымасці яшчэ больш абмяжоўваюцца тым, што Расія знаходзіцца ў стане канфлікту з іншымі асноўнымі гульцамі на постсавецкай прасторы: ЕС, ЗША і, з нядаўняга часу, Турцыяй.
У ЕС і ЗША наадварот, такім праблем няма. Адкрытыя канфлікты адсутнічаюць і ўсё дзяржавы праяўляюць жаданне да супрацоўніцтва. Частка краін шчыльна далучана да палітычнай і эканамічнай арбіты ЕС/ЗША (Грузія, Украіна, Малдова), іншая частка паглыбляе разнастайныя індывідуальныя фарматы (Азербайджан, Арменія, Казахстан). Апошнім часам нават нармалізаваліся стасункі з Беларуссю.
Адным словам, палітычныя патэнцыял Расіі ў рэгіёне значна саступае патэнцыялу Захаду, пры гэтым Масква практычна не мае рэсурсаў свае пазіцыі палепшыць.
- Фактычна Беларусь засталася адзіным верным саюзнікам Расіі на постсавецкай прасторы?
- Я б сказаў інакш: Беларусь з’яўляецца самай залежнай ад Расіі постсавецкай краінай. Усе астатнія краіны, нават удзельнікі АДКБ і ЕАЭС, праводзяць значна больш самастойную палітыку: і ў супрацоўніцтве з Еўрасаюзам, і з НАТА, і ЗША.
- Ці можна разарваць зачараванае кола ўсеахопнай залежнасці Беларусі ад Расіі?
- Гэта неабходна для ўстойлівасці Беларусі як дзяржавы, хаця і няварта адразу рабіць рэзкія рухі. На бліжэйшы час пэўным прыкладам для Беларусі хаця б магла стаць стратэгія Казахстана, які застаецца ў арбіце еўразійскай інтэграцыі, але захоўвае значную палітычную аўтаномію ад Расіі, самастойна развівае адносінах з Еўрасаюзам, ЗША і міжнароднымі арганізацыямі.
Пры вызначэнні знешняй палітыкі Беларусі трэба ўлічваць, што яна з’яўляецца самай залежнай ад Расіі краінай на постсавецкай прасторы. Між тым, ва Усходняй Еўропе эканамічна дамінуе Еўрасаюз і такая асіметрыя можа ў будучыні прывесці да значных стратаў, а таксама няўстойлівасці эканамічнага развіцця.
Больш за тое, знешняя палітыка Расіі – асноўнага фармальнага саюзніка Беларусі – носіць надзвычай канфліктны характар у рэгіёне. Для мінімізацыі негатыўных наступстваў і прадухілення ўцягвання ў расійскія канфлікты Беларусі варта як мага больш дыстанцавацца ад знешняй палітыкі Расіі. Беларусь не мусіць стрымліваць развіццё стасункаў з краінамі, з якімі канфліктуе Расія.
Беларусі варта выпрацоўваць механізмы індывідуальнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, ЗША, Кітаем, іншымі партнёрамі сыходзячы толькі з уласных інтарэсаў, што можа стаць адзінай супрацьвагай залежнасці ад досыць вузкага рынку ЕАЭС, а таксама кампенсаваць дастаткова абмежаваны палітычны патэнцыял гэтага ўтварэння.
Другие новости раздела «Украина-ЕС-Беларусь-Россия. Геополитика»
Украина не хочет сейчас форсировать конфликт, и, скорее всего, и Киев, и Запад попытаются нейтрализовать нынешнее обострение российско-украинских отношений.
Россия пытается сохранить свою гегемонию в регионе не только экономическими и политическими средствами, но военной угрозой и постоянно висящей угрозой дестабилизации обстановки в Беларуси и Украине.
Похищением и судилищем над Надеждой Савченко Кремль рассчитывал показать уязвимость украинских солдат, а продемонстрировал их силу и моральное превосходство.
Мобилизацию людей через празднование исторических дат, поданных под соусом соответствующей интерпретации, власти Беларуси и России научились использовать с выгодой для себя.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.