Суббота 23 ноября 2024 года | 14:05
  • бел / рус
  • eng

Іван Вядзенін: Памылкова думаць, што краўдфандынг – гэта “чароўная кнопка”

14.06.2016  |  Экономический тремор   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Іван Вядзенін: Памылкова думаць, што краўдфандынг – гэта “чароўная кнопка”

Сумесная фундацыя праектаў яднае людзей, дапамагае вырашаць праблемы, наладжвае дыялог у грамадстве і ставіць “дыягназ” грамадзянскай супольнасці.

Краўдфандынгавыя пляцоўкі ў Беларусі з’явіліся больш за год таму. За гэты час на іх паспелі правесці дзясяткі паспяховых і не вельмі кампаній, рэалізаваць праекты абсалютна розных кірункаў. Праўда, для большасці пакуль што складана нават вымавіць слова “краўдфандынг”, а не тое што разабрацца ва ўсіх яго нюансах.

Калі казаць проста, то краўдфандынг – гэта збор грошай у інтэрнэце на нейкія ідэі ці праекты, пры якім людзі не толькі аддаюць, але і атрымліваюць узамен нейкі падарунак і спрычыняюцца да рэалізацыі гэтых праектў. Пры дапамозе краўдфандынгу, напрыклад, быў выдадзены “Цытатнік беларускага мыслення”, перакладзены на беларускую мову “Хронікі Нарніі”, сабраны грошы для адпраўкі Віталя Гуркова на чэмпіянат свету па муай-тай і г.д. Цяпер у Беларусі ёсць тры пляцоўкі для падобных фундацый: “Мае Сэнс”, “Улей” і “Талакошт”. За мінулы год пры іх дапамозе на сацыяльна значныя праекты было сабрана 3 мільярды рублёў. І гэта нямала, лічыць крэатыўны дырэктар платформы Talaka.by Іван Вядзенін. Ён распавёў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”, для чаго гэта патрэбна і як працуе.

– Іван, ці давяраюць беларусы краўдфандынгу?

– Калі людзі не давяраюць, то наогул не разглядаюць магчымасці падтрымаць нейкі праект. А калі ўсё ж жадаюць паўдзельнічаць, то паміж аўтарамі кампаніі і спонсарамі – тымі, хто дае грошы – узнікаюць ужо іншыя адносіны. Пакуль можна толькі казаць, што краўдфандынг развіваецца. Я лічу, што сабраную летась суму сёлета можна будзе перавысіць у тры-чатыры разы. І чым больш будзе кампаній, чым больш людзей у іх будзе ўцягвацца, тым больш давер будзе расці. Адзінае, што можа спрацаваць на недавер – калі нейкія кампаніі не спраўдзяцца. Калі адбудзецца такое, што нехта сабраў грошы, але не зрабіў тое, што абяцаў, – гэта падарве давер да краўдфандынгу. Але ў Беларусі такога яшчэ не было.

У нас людзі крыху запалоханыя адказнасцю, нават калі робяць нешта добрае. Напрыклад, Алесь Бяляцкі збіраў грошы і апынуўся за кратамі. Людзі сто разоў думаюць перад тым, як пачаць, пытаюцца, ці легальна гэта і як працуе, і наўрад ці нехта стане рабіць махлярства. Найбольшая сума, сабраная на пляцоўках, – каля 7,5 тысячы долараў, каб яе атрымаць, трэба працаваць пару месяцаў.

– Атрымліваецца, прасцей проста самому зарабіць і ўкласці грошы ў праект, чым рабіць краўдфандынг?

– Так. Але людзі займаюцца гэтым не толькі дзеля грошай, а каб распаўсюдзіць нейкую ідэю, сабраць аднадумцаў. І калі вы не ведаеце, што з імі рабіць, то на 80% іх энергія сыходзіць, і тое, што можна было б зрабіць, не робіцца. Пра гэта аўтарам таксама трэба думаць.

– Калі збіралі грошы Віталю Гуркову, кампанію закрылі адразу, як толькі набегла неабходная сума. Але, напэўна, такі хуткі збор, а таксама перавышэнне патрэбнай для праекту сумы – усё ж рэдкасць?

– Так. Ёсць пэўныя правілы, па якіх працуе краўдфандынг. Напрыклад, на некаторых пляцоўках пакуль ты не збярэш 100% (нават калі ўжо ёсць 90%), ты не можаш забраць грошы, і ўсё абнуляецца. І гэта такая матывацыя для аўтараў зрабіць кампанію і не страціць тое, што ўжо ёсць. Але мы шмат працуем з сацыяльна арыентаванымі праектамі, і там трошкі іншая спецыфіка. У нас два рэжымы вядзення кампаній: “усё, што сабраў” (калі перавысіў 25%) і “ўсё, або нічога”. І паводле статыстыкі толькі чвэрць кампаній збіраюць блізка да 100% сумы ці больш.  

– А ці абкладаецца краўдфандынг падаткамі?

– Усе сабраныя сумы юрыдычна лічацца падарункамі. Да 43 мільёнаў падаткамі такія падарункі не абкладаюцца. Пакуль што мы працуем толькі з фізічнымі асобамі, людзі пералічваюць грошы наўпрост людзям, але калі пералічэнне ідзе, напрыклад, на рахунак арганізацыі, то тады, магчыма, трэба заплаціць.

– А ёсць на краўдфандынгу абмежаванні па сумах, якія можна збіраць?

– Тэарытэчна – не. Як я ўжо казаў, рэкордная сума пакуль складае каля 7,5 тысячы долараў. Але мы бачылі, колькі было сабрана на штраф кнігарні “Логвінаў” (амаль 66 тысяч долараў. – ЕўраБеларусь.). Гэта не зусім класічны прыклад краўдфандынгу, аднак ён паказвае патэнцыял грамадства.

– Многія супраць таго, каб называць краўдфандынг ахвяраваннем, маўляў, гэта наводзіць на думкі пра жабрацтва. Ці вы згодныя з гэтым?   

– Так, гэта не ахвяраванне, бо спонсар (а не ахвярадаўца) атрымлівае падарунак. Аднак аўтары не заўсёды ўмела выкарыстоўваюць гэты механізм.

– З 48 кампаній, праведзеных за 2015 год на “Талакошце”, 50% здолелі сабраць нейкія грошы. Гэта шмат ці не?

– Гэта наш першы год, таму нам няма з чым параўноўваць. Калі арыентавацца на іншыя пляцоўкі, то ў нас розныя правілы гульні. Трэба глядзець, колькі грошай сабралі гэтыя кампаніі, таксама важна, што гэта былі за кампаніі. Пакуль краўдфандынгам не скарысталіся ўсе, кожная кампанія ўнікальная, гэта паказчык таго, на што можна збіраць грошы.

– Большасць паспяховых кампаній – беларуска-арыентаваныя. З чым гэта звязана?

– Тое, што беларусы сталі больш зацікаўленымі ў развіцці нацыянальных праектаў, можна пабачыць не толькі на краўдфандынгу. З’явіліся крамы, якія прадаюць нацыянальную сімволіку, значыць, на гэта ёсць попыт. Аднак нельга сказаць, што ўсе беларуска-арыентаваныя праекты выстрэльваюць. Вельмі важна данесці сваю ідэю, а не проста сказаць “дайце мне грошы, і я калі-небудзь што-небудзь зраблю”.

Краўдфандынг – ён пра будучыню, ён кажа: калі вы дасцё нам грошы, у будучыні мы зробім тое і тое. Той, хто ідзе на краўдфандынг, – вынаходнік. Але ёсць такі сацыяльны краўдфандынг, ён больш падыходзіць да існуючага запыту. Напрыклад, ёсць запыт на мову і нацыянальную культуру – о’кей, я буду нешта рабіць, каб яму адпавядаць. Па краўдфандынгу не заўсёды можна зразумець, што адбываецца, але калі крыху разбірацца ў гэтым, то можна ўбачыць, якія кампаніі адпавядаюць трэндам, а якія прапануюць нешта новае. Краўдфандынг – гэта тэхналогія, пры дапамозе якой можна шмат чаго рабіць, і вынаходніцтвы ў гэтым сэнсе будуць працягвацца. Пры яго дапамозе можна наладзіць добры дыялог паміж грамадствам і наватарамі. Прагрэсіўныя дзяржавы выкарыстоўваюць такія тэхналогіі, каб прымаць рашэнні адносна развіцця тэрыторый і г.д., калі людзі галасуюць за нешта рублём.

– Ці можна сказаць, што краўдфандынг у пэўным сэнсе сведчыць пра развіццё грамадзянскай супольнасці?

– Безумоўна. Гэта дае свабоду для грамадзянскай супольнасці рабіць праекты без знешняй падтрымкі. І маштаб гэтых праектаў будзе сведчыць пра тое, наколькі моцная грамадзянская супольнасць. Гэта як дыягназ, досыць аб’ектыўны паказчык яе даверу, салідарнасці, рэсурсаў. Адразу яго нельга вызначыць, бо краўдфандынг яшчэ толькі развіваецца, і многія пра яго не ведаюць. Але нізавыя ініцыятывы яго падхапілі і актыўна выкарыстоўваюць. Каб здзейсніць паспяховую кампанію, трэба ў яе ўкласціся, а гэта пераварочванне светапогляду для класічных НДА і адказнасць перад вялікай колькасцю людзей.

– Якія найбольш распаўсюджаныя памылкі дапускаюць аўтары кампаній?   

– Памылкова думаць, што краўдфандынг – гэта “чароўная кнопка”, і дастаткова размясціць свой праект ды глядзець, як ідуць грошы.Патрэбная праца, кантакты са СМІ, прамоўцыя праз сацсеткі. Другая памылка – падарункі. Калі ты ідзеш да сябра на дзень народзінаў, думаеш, як яму зрабіць прыемна. І калі гэтак жа думаць пра спонсараў, ад якіх жадаеш атрымаць грошы, гэта значна дапаможа зрабіць добрыя падарункі. Але трэба ведаць, хто твой спонсар. Шаблоны “мая аўдыторыя – усе неабыякавыя людзі ад 18 да 60” – гэта ніхто. Большасць аўтараў, якія пачынаюць кампаніі, – не вельмі прафесійныя менеджары, таму бывае шмат арганізацыйных памылак, але гэта справа нажыўная. Увогуле, непаспяховай можа быць толькі арганізацыя кампаніі, а цікавай можна зрабіць любую тэму.

– А ці ўплывае крызіс на паспяховасць кампаній?

– Мабыць, мы яшчэ не дайшлі да той мяжы, калі ўсе рэсурсы вычарпаныя. У кагосьці крызіс, а ў кагосьці не. І цяпер краўдфандынг расце, нягледзячы на крызісны год. Магчыма, тыя, хто даваў грошы летась, сёлета ўжо не дадуць, але ж прыходзяць іншыя людзі. Сацыяльны краўдфандынг накіраваны на тое, каб вырашыць нейкую праблему, і людзі гатовыя гэта рабіць.

– Ці можна акрэсліць агульны партрэт спонсара і якую суму ў сярэднім аддаюць беларусы?

– Калі ўзяць усе грошы і падзяліць на колькасць людзей, якія іх ахвяравалі, атрымаецца каля 22 долараў. Гэта дапамагае разлічыць, колькі людзей трэба прыцягнуць да кампаніі, калі вы ведаеце неабходную суму. А агульнага партрэту няма, бо ў кожнай кампаніі свая мэтавая аўдыторыя. У нас адлюстроўваюцца спонсары, і я здзіўляюся, калі чалавек, якому 60 гадоў, адзначаецца, што хоча падтрымаць праект.

– Ці магчыма такое, што краўдфандынгу стане зашмат, і што тады з гэтым рабіць?

– У медыяпрасторы ўжо шмат анонсаў краўдфандынгавых кампаній, гэта непазбежна. Але краўдфандынг – як прапанова на рынку: тавараў шмат, і ты выбіраеш лепшы. Калі прапаноў стане шмат, абвострыцца канкурэнцыя і якасць праектаў пачне павялічвацца.

Даведка “ЕўраБеларусі”:

Talaka.by - некамерцыйная платформа, дзе аўтары не толькі могуць збіраць грошы на краўдфандынгавай платформе “Талакошт”, але і ствараць праекты ад пачатку да канца, прыносячы свае ідэі і знаходзячы каманду і памочнікаў, парады і фінансы.

Другие новости раздела «Экономический тремор»

Вадим Иосуб: Ни один показатель, заложенный в программу на текущую пятилетку, не выполнен
Вадим Иосуб: Ни один показатель, заложенный в программу на текущую пятилетку, не выполнен
Беларусские власти строят планы на будущую пятилетку на желаемом росте цен на нефть.
Как беларусский бизнес реагирует на кризис?
Как беларусский бизнес реагирует на кризис?
В кризис беларусские предприятия преимущественно пытаются сокращать издержки и снижать цены.
Іван Вядзенін: Памылкова думаць, што краўдфандынг – гэта “чароўная кнопка”
Іван Вядзенін: Памылкова думаць, што краўдфандынг – гэта “чароўная кнопка”
Сумесная фундацыя праектаў яднае людзей, дапамагае вырашаць праблемы, наладжвае дыялог у грамадстве і ставіць “дыягназ” грамадзянскай супольнасці.
Дмитрий Крук: Беларусь ждет снижение ВВП в долларовом эквиваленте
Дмитрий Крук: Беларусь ждет снижение ВВП в долларовом эквиваленте
Если в 2014 году ВВП Беларуси составлял более 70 млрд долларов, то в 2016 он снизится примерно до 46 млрд долларов.
Лев Марголин: Проедание запасов населения может затянуться на 4-5 лет
Лев Марголин: Проедание запасов населения может затянуться на 4-5 лет
Стоит ожидать, что беларусы, теряющие доходы, но владеющие востребованными специальностями, бросятся искать применение своим способностям в других краях.
Владимир Валетко: Сейчас государство защищает не безработных, а рабочие места
Владимир Валетко: Сейчас государство защищает не безработных, а рабочие места
Пособие по безработице должно составлять 25-50% средней зарплаты.
Станислав Богданкевич: Я уже сейчас чувствую дыхание бедности
Станислав Богданкевич: Я уже сейчас чувствую дыхание бедности
Никаких факторов, обеспечивающих хотя бы минимальный рост ВВП, в Беларуси сегодня нет.
Сергей Николюк: Никаких шансов на выход из экономического кризиса в рамках существующей модели нет
Сергей Николюк: Никаких шансов на выход из экономического кризиса в рамках существующей модели нет
Хотя настроение бывших или нынешних сторонников Лукашенко ухудшилось, пока еще осознания предстоящих глобальных перемен у большинства нет.
Владимир Мацкевич: Думаю, Беларусь рассматривается как страна, отказавшаяся от активных реформ
Владимир Мацкевич: Думаю, Беларусь рассматривается как страна, отказавшаяся от активных реформ
Режиму, неспособному к рыночным реформам, проще потребовать деньги с безропотного населения, чем реально заняться структурными преобразованиями.
Вадим Иосуб: Мгновенного обнищания Беларуси не будет — войдем в это состояние размеренно и плавно
Вадим Иосуб: Мгновенного обнищания Беларуси не будет — войдем в это состояние размеренно и плавно
Экономическая ситуация сейчас «бодро стимулирующая» для реформирования беларусской модели, но проблема в том, что власти «как-то не очень активно откликаются на эти стимулы».
Лев Марголин: Кредит МВФ только притормозит сползание Беларуси в обрыв
Лев Марголин: Кредит МВФ только притормозит сползание Беларуси в обрыв
Даже в случае получения кредита стагнация экономики и сокращение ВВП Беларуси продолжится.
Лев Марголин: В экономике власть перешла к стратегии собирания крох
Лев Марголин: В экономике власть перешла к стратегии собирания крох
Налоговые льготы отменяются, но при этом в МНС уверяют, что изменений в налоговом законодательстве в 2016 году не предвидится, скорее всего. При этом налоговый план собираются перевыполнить.
Сергей Дроздовский: Государство "зарабатывает" на инвалидах
Сергей Дроздовский: Государство "зарабатывает" на инвалидах
Бюджет-2016 года консервирует ситуацию нынешнего года для инвалидов.
Владимир Мацкевич: Бюджет-2016 производит странное впечатление
Владимир Мацкевич: Бюджет-2016 производит странное впечатление
Рост расходов на социальные программы съест задекларированная инфляция, которую еще нужно удержать в запрограммированных рамках.
Леонид Заико: Это не бюджет, а бублик для дураков
Леонид Заико: Это не бюджет, а бублик для дураков
В Беларуси бюджеты никогда не выполнялись, поэтому самое неблагодарное дело – комментировать бюджет, который никогда не выполняется.
Дмитрий Крук: Реформ не предвидится, продолжим медленное погружение в бедность
Дмитрий Крук: Реформ не предвидится, продолжим медленное погружение в бедность
Картинки с толпами безработных и продовольственными карточками не будет, но без изменений экономической модели жизнь беларусов не улучшится.
Вадим Иосуб: Обычно деноминация ставит точку в эпохе плохой денежно-кредитной политики
Вадим Иосуб: Обычно деноминация ставит точку в эпохе плохой денежно-кредитной политики
Сложился консенсус, что реформы должны быть, они будут – альтернативы им нет.
Станислав Богданкевич: Ненормально, когда вся экономическая прибыль идет на покрытие убытков
Станислав Богданкевич: Ненормально, когда вся экономическая прибыль идет на покрытие убытков
Всемирный банк относительно позитивно оценил перспективы выхода Беларуси из экономического кризиса. Но только при проведении структурных реформ, на которые власти могут так и не решиться.
Краудэкономика: максимальное сближение бизнеса и гражданского общества
Краудэкономика: максимальное сближение бизнеса и гражданского общества
Феномен новой экономики обсуждался на Первой международной конференции ICC-2015 30 октября в Минске. В работе форума участвовало более 300 человек, в том числе зарубежные лидеры краудфандинга.
Лев Марголин: Все разговоры о "внутренних ресурсах" экономики – от лукавого
Лев Марголин: Все разговоры о "внутренних ресурсах" экономики – от лукавого
С тех пор, как скукожилась российская экономика, все беларусские внутренние резервы можно считать исчерпанными.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.