Суббота 23 ноября 2024 года | 14:40
  • бел / рус
  • eng

Мосар пасля Булькі

06.07.2013  |  День города   |  Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь",  
Мосар пасля Булькі Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Алкаголь і цяпер не прадаюць у Мосары, але мясцовыя аматары як і раней кпілі з гэтага "сухога закону", дык і зараз не бядуюць. Ёсць ровар - ёсць крамы ў суседніх вёсачках.

А калі нават ровару няма - то можна і дайсці пехатою пры пільнай нагодзе. "Беларускі Эдэм", як узнёсла казалі ды кажуць пра Мосар заезджыя са сталіцы госці, журналісты, турысты, перажывае не самы лепшы час. Хутка закрыецца школа, маладых семьяў - пералічыць на адной руцэ. Ды і ўсеагульная мясцовая цвярозасць - хутчэй міф дзеля раскруткі безалкагольнага брэнду "Мосар", удалага, але не бездакорнага.

Што да набыцця алкаголю, паўтаруся, праблемы тут вялікай не было і няма - яго не прадаюць толькі ў Мосары. І тыя, хто пакутуе на алкагалізм, як вядома, не могуць кантраляваць хваробу, колькі б распісак з іх у Касцёле не ўзялі.

Сам комплекс "Мосар" зараз не з'яўляецца толькі касцёльнай справай. Штосьці - пад наглядам Глыбоцкага дэндрарыя, штосьці вядзецца аддзелам культуры Глыбоцкага райвыканкама. Знешне за амаль тры гады пасля адыходу знакамітага ксяндза Юозаса Булькі ў Вечнасць тут мала што змянілася, але змены ёсць.

- Не вельмі аптымістычна ўсё тут зараз, - лічыць глыбоцкі грамадзянскі актывіст Віктар Бярэжа. - Зямля перапісана на дзяржаву, бо не давяраў Булька сваім пераемнікам, тым больш, што не ён падбіраў наступніка за сабою. Ну а што можа зрабіць ксёндз Аляксей Юркайць? Гэта ж ужо не касцёльная зямля, гэта ўжо не ягоная справа, так выглядае. А турыстаў стала менш - людзей трэба нечым новым заахвочваць, а новага нічога няма. Гаспадара няма... Дзяржава - гэта не гаспадар, дзяржава ў нас больш з безгаспадараннем асацыюецца.



Прыхаджанкі новага ксяндза, які дагэтуль быў вікарыем у Глыбокім, хваляць.

- Так, малады, але ж вельмі руплівы, - заўважае прыхаджанка Марыя, што праполвае адну са шматлікіх клумбаў з кветкамі. - Вось імша скончылася, зараз пераапранецца і пойдзе працаваць, рамантаваць, фарбаваць. Сам працуе разам з намі. Дарма, што толькі 30 год. Не цураецца. І казанні ў яго такія, больш унутр чалавека звернутыя - і на беларускай мове. Не толькі кветкамі жыве, не толькі знешняя прыгажосць цікавіць. Ксёндз Булька ўс    ё ж пажылым чалавекам сюды прыехаў, і, шчыра кажучы, уся гэтая прыгажосць збольшага нашымі рукамі зробленая, нам участкі адвёў - і кіраваў, што, дзе і як рабіць. Але разумеў, канешне, у ландшафце, у раслінах.



Прыхаджанка Яніна непакоіцца:

- Зусім мала людзей у Мосары засталося, вось школку збіраюцца закрыць - няма дзетак. І маладых няма амаль. Прыязджаюць турысты, канешне, ананімныя алкаголікі - тут у іх свая алея. Але калі не турыстычны сезон, то разумееш, што Мосара таго і няма, бадай што. Толькі на Касцёле яшчэ і трымаецца ўсё. А наконт п'янства, то ва ўсіх жа суседніх вёсках прадавалі і прадаюць. Калі трэба напіцца, то алкаголіку і 20 кіламетраў не дарога. Сеў на ровар, ці на папутку, ці пехам - і знайшоў, што трэба. Гэта больш для турыстаў расказы - пра мосарскую цвярозасць.



Не кранаючы спрэчную тэму мінулага кс. Юозаса Булькі падчас юнацтва ў роднай Літве, дамо даведку пра яго і ягонага наступніка з афіцыйнага сайту Мосарскай парафіі:

Ксёндз Юозас Булька нарадзіўся 27 снежня 1925 года ў Новасвянцянскім (Швянчоняляйскім) раёне ў в. Рыпайчай у сям’і селяніна. Да 1952 года працаваў пасля вайны у прыватным сямейным маёнтку. Закончыў 6 класаў Кірдзейкскай пачатковай школы. Потым пераехаў у Вільню, дзе працягнуў навучанне ў вячэрняй школе і працаваў.

У 1958 годзе скончыў Віленскую сярэднюю школу працоўнай моладзі №8. З 1960 года па 1980 год працаваў на віленскай фабрыцы электрычных лічыльнікаў.

Пасля таго, як сышоў на пенсію ён ў канцы 1980-х гадоў, пачаў працаваць пры касцёле Беззаганнага пачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вільні кветкаводам і завочна вучыцца ў духоўнай семінарыі. Прыняў святарскае пасвячэнне з рук ксяндза біскупа Рамана Анджыеўскага ва Влоцлавке 5 лістапада 1987 года.

Спачатку кс. Юозас дапамагаў у парафіі Майцягальскага касцёла Віленскага раёна, і хутка ён прыбыў у Беларусь і распачаў працу ў парафіі святой Ганны ў в. Мосар.

Кс. Юозас Булька спачатку аднавіў касцёл і разам з вернікамі зрабіў адмысловы парк перад касцёлам, навёў парадак на могілках, і адбудаваў 14 стацый Крыжовага шляху – Мосарскую Кальварыю. Апроч гэтага кс. пралат Юозас Булька выбудаваў касцёл у Варапаеве, больш за 100 прыдарожных фігурак і крыжоў, шмат гротаў Маці Божай. Дзякуючы яму Мосар сталі называць “Беларускай Венэцыяй”.

На жаль кс. Юозас Булька, які на працягу многіх гадоў нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі адышоў у вечнасць 9 студзеня 2010 года. Ён прапагандаваў здаровы лад жыцця, шмат зрабіў у справе барацьбы з алкагалізмам. Так у Мосары прадстаўнікамі клубаў ананімных алкаголікаў з Беларусі, Латвіі і Літвы была створана Алея цвярозасці. Шмат намаганняў прыкладаў кс. Юзаф Булька і на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол касцёла.



У 2005 годзе кс. Юозас Булька стаў першым ксяндзом, узнагароджаным прэміяй "За духоўнае адраджэньне". У 2006 годзе ўказам прэзыдэнта Булька быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны за ўмацаваньне духоўных каштоўнасьцяў і прапаганды здаровага ладу жыцьця.

Кс. Аляксей Юркайць нарадзіўся 29 ліпеня 1983 года ў г. Паставы Віцебскай вобласці.

У 2001 годзе, пасля заканчэння СШ № 4 г. Паставы, паступіў у Міждыяцэзіяльную Вышэйшую Духоўную Семінарыю імя Св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. У 2008 годзе скончыўшы яе, паспяхова абараніў магістэрскую працу па гісторыі Касцёла ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце (Польшча) на тэму: “Гісторыя парафіі пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Антонія Падуанскага ў Паставах” (У 2009 годзе была выдадзена кніга). Час ад часу друкуе артыкулы ў перыядычных выданнях.

Дыяканскае пасвячэнне прыняў 5 ліпеня 2008 года ў Віцебскай катэдры і нёс служэнне ў в. Мосар, г. Полацку, г. Віцебску і в. Парафіянава.

У 2009 годзе 25 ліпеня ў Лынтупах прыняў святарскае пасвячэнне. Служыў у парафіі ў г. Глыбокае, а з 1 верасня 2010 года – адміністратар парафіі святой Ганны ў в. Мосар.

Другие новости раздела «День города»

Мосар пасля Булькі
Мосар пасля Булькі
Алкаголь і цяпер не прадаюць у Мосары, але мясцовыя аматары як і раней кпілі з гэтага "сухога закону", дык і зараз не бядуюць. Ёсць ровар - ёсць крамы ў суседніх вёсачках.
Возвращаясь в «другую» Европу…
Возвращаясь в «другую» Европу…
Из окна полутемного купе, я вижу очертания почти забытых, но, тем не менее, до боли знакомых и родных зданий железнодорожного вокзала.
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы,  два замкі
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы, два замкі
Ёсць у сусветнай гісторыі прыклады, калі два невялікіх гарады становяцца адным вялікім горадам, Будапешт, напрыклад. Былі Буда і Пешт, сталіся Будапештам.
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
У сярэдзіне 1990-х гг па Віцебскаму абласному тэлебачанню давялося паглядзець адну музычную перадачу…
Маленькая Вільня
Маленькая Вільня
Аднойчы, праходзячы праз плошчу 17 Верасня ў Глыбокім, убачыў – 10 турыстычных аўтобусаў! Немудрагелістыя падлікі далі такі вынік: 10 х 40 месцаў = 400 экскурсантаў.
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы ў Глыбокім, якая была ўрачыста адкрытая 2 Верасня 2012 года да Дня беларускага пісьменства і друку, як не дзіўна, пачала стварацца з першых часоў набыцця Беларуссю незалежнасці.
Камісар паліцыі Пацэвіч
Камісар паліцыі Пацэвіч
У межах спецпраекту "Дзень гораду" eurobelarus.info працягвае серыю нарысаў пра Глыбокае.
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Калі гаварыць пра СМІ, то Глыбокае ў гэтым родзе горад унікальны. Тут выдаюцца чатыры газеты, гораду прысвечаны некалькі сайтаў у iнтэрнэце. Але гiсторыя глыбоцкiх СМI значна багацейшая.
“Бітва цывілізацый”
“Бітва цывілізацый”
На Беларусі - 118 райцэнтраў і гарадоў раённага падпарадкавання. І кожны з іх мае сваю ўнікальную гісторыю і менталітэт жыхароў, імкнецца па-свойму захаваць ідэнтычнасць. Сёння мы завітаем у Глыбокае.
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Маладзечна – горад на шляху з Менска ў Горадню, які я дзесяць гадоў праязджаў, не выходзячы з вагона, і не адчуваючы з-за гэтага ніякіх згрызотаў сумлення.
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся ў 1993 годзе. З таго часу ладзілася адзінаццаць, але ніводнаму не ўдалося хаця б параўняцца з першым.
Паламаныя крыжы Маладзечна
Паламаныя крыжы Маладзечна
Маладзечна. Вугал на ажыўлёным пераскрыжаванні вуліц Машэрава і Вялікага Гасцінца. У атачэнні петунь бачны шэры валун. Гэта той самы “Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі".
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
У гісторыі Вілейкі было многа выпрабаванняў. Яна бачыла шмат пакут, і ўлада не паспявала мяняць ўладу. Толькі вулічныя шыльды хутка здымалі і вешалі нов
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Сёння, напэўна, ніхто не адкажа, калі ў Вілейцы з’явіўся першы помнік. І якім ён быў. Але тое, што ў горадзе па-над Віліяй іх было шмат – нават не абмяркоўваецца.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.