Суббота 23 ноября 2024 года | 14:05
  • бел / рус
  • eng

Паў апошні беларускамоўны бастыён?

02.03.2013  |  День города   |  Уладзімір Скарабатун, фота аўтара,  
Паў апошні беларускамоўны бастыён?

У сярэдзіне 1990-х гг па Віцебскаму абласному тэлебачанню давялося паглядзець адну музычную перадачу…

 У гасцях у студыі быў глыбоцкі рок-гурт “Транзіт”, спявалі яны па-расейску, што вельмі здзівіла вядоўцу перадачы, і ён запытаўся: “Чаму спяваеце па-руску, Глыбокае ж лічыцца ў нашай вобласці як выключна беларускамоўны горад?”   Пытанне было настолькі нечаканым для гасцей з Глыбокага, што яны так уцямна і не змаглі аргументваць сваё спяванне па-руску. Штосьці накшталт таго, каб патрапіць на вялікую сцэну – трэба спяваць па-руску…

Першая беларускамоўная  школа  з’явілася у гады незалежнасці

То бок, яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гг існаваў устоены стэрэатып, што Глыбокае – адзін з бастыёнаў беларушчыны. Гэта нават пры тым, што ніводнай беларускай школы ў Глыбокім за саветамі не было, а першая цалкам беларускамоўная  школа (№3) з’явілася толькі ў гады незалежнасці -напрыканцы 1990-х гг. Проста яшчэ жыло пакаленне, якое з дзяцінства і да сталага веку на гэтай мове размаўляла, і тое перадалося іх дзецям.  Памятаецца, яшчэ гадоў дзесяць, мо крыху болей таму, дырэктрыса Глыбоцкага дзяржаўнага архіва з захапленнем апавядала аўтару гэтых радкоў, як яе унук знаходзіўся ў абласной бальніцы ў Віцебску, а ледзве не ўсе пацыенты гэтай бальніцы, прыходзілі  “на экскурсію” у  палату ўнука, падзвіцца, паслухаць – неверагоднае, чалавек размаўляе па-беларуску, а па-іншаму, па-руску, не можа! Няўжо такія людзі яшчэ ёсць!  
 
А што цяпер? Мінула дзесяцігоддзе незалежнасці … Змянілася цэлае пакаленне.
 
Бацькі патрабуюць расейскамоўнага навучання
 
Цяпер штораз даводзіцца сустракацца з фактамі, якія шакуюць да глыбіні душы. Улетку, яшчэ напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку, сустрэў адну з выкладчыц  Глыбоцкай гімназіі. Разгаварыліся аб праблеме захавання і папулярызацыі беларускай мовы.
 
–        Нам дадзеная каманда “зверху”, абы любым чынам захаваць беларускамоўнае навучанне ў гімназіі,– кажа педагог. Але што можа зрабіць нашая дырэктрыса, калі амаль усе бацькі, без выключэння, патрабуюць расейскамоўнага навучання для сваіх дзяцей, і гэта яны падкрэсліваюць  у сваіх заявах, якія падаюць на адрас гімназіі.
 
Дзіўная сітуацыя! У нас жа на ўсіх Інтэрнет-форумах, у прыватных гутарках, выключная бальшыня беларусаў бэсціць цяперашнія  ўлады за закрыццё беларускамоўных школ і садкоў, за знявагу ёю мовы, культуры, гісторыі, традыцыяў… А тут – дадзеная каманда “зверху” – захаваць беларускамоўнае навучанне!  Дык пры чым тут ўлада, калі няма народу, якому патрэбная яго ж мова, гісторыя, культура, традыцыі. Напісалі б бацькі ўсе на сто адсоткаў заявы з патрабаваннем аб беларускамоўным навучанні, якія б чыноўнікі пайшлі супраць? Хто б забараніў беларускамоўнае навучанне. Так, ёсць у гэтым віна ўладаў, і вялікая віна! Не папулярызавалі, грэбавалі самі мовай, зняважалі публічна, нібыта на ёй не магчыма выказаць думкі. Але ж, акрамя ўладаў ёсць сам народ. А што сам народ?
 
–        Нашы дзеці не збіраюцца заставацца на Беларусі, яны заслугоўваюць лепшай долі. Паедуць жыць і вучыцца за мяжу, а там беларуская мова – непатрэбная! І якую адукацыю яны могуць атрымаць на радзіме, калі выкладчыкі ўніверсітэтаў часцяком прыходзяць на лекцыі на падпітку,– пасумоўвае свае высновы паводле выказванняў бацькоў, выкладчыца гімназіі.
 
Апісаны вышэй эпізод – не такі ўжо й паказальны. Проста, такіх эпізодаў шмат – дзясяткі, сотні. Задаю аднойчы пытанне аднаму глыбоцкаму камерсанту: “Чаму на сваёй краме павесіў шыльду “Стройматериалы”, а не “Будматэрыялы”?”
 
–        Народ у нас – тупаваты: напішаш “Цэгла”, а яны чытаюць “Цэмент”,– тлумачыць камерсант. Патрабуюць прадаць цэмент, а ў краме цэмента – няма. Я й сыну свайму штораз кажу,– працягвае суразмоўца,– вучы сынок англійскую мову! Едзь жыць за мяжу, бо ў гэтай краіне ў цябе няма будучыні. Наймаю яму рэпетытараў.
 
"Вучы сынок англійскую мову!"
 
А што тут ўтойваць! І да аўтара гэтых радкоў, які ў пачатку 2000-х гг быў сябрам Сойму БНФ, старшынём раённай арганізацыі БНФ, не рэдка падыходзілі бацькі дзяцей, якія пасля ВНУ выехалі на часовую стажыроўку за мяжу, выдаць ім “даведку”, што яны на радзіме хадзілі на пікеты, ездзілі на мітынгі і пацярпелі за гэта ад уладаў, бо такі дакумент  будзе важкім аргументам застацца за мяжой на сталае жыхарства.  Даведак, зразумела, ніхто не атрымаў… Але ж колькі было выліта памыяў, што я “не могу войти в положение, выручить, понять”, што ў гэтай краіне для іх дзяцей няма будучыні.  Недзе, усё ж, гэтыя бацькі дасталі даведкі, і дзеці іхнія пасля стажыроўкі не вярнуліся на радзіму. Самі ж бацькі ездзяць да сваіх дзяцей за мяжу ў госці.
 
Цікавыя метамарфозы адбыліся за апошнія гады незалежнасці! Народ збягае з краіны! А восем дзясяткаў  таму ўсё было інакш. Людзі ехалі ў Амерыку, Францыю на заробкі, і вярталіся назад, на радзіму, набывалі зямлю, будаваліся, і ў кожнай хаце было па сем-восем дзяцей!
 
Бывала і даволі часта падчас розных краязнаўчых даследаванняў, размоваў  са старажыламі  горада і вакольных вёсак,  наставаў такі “сакраментальны” момант:  гаспадыня ці гаспадар дома ўставаў з зэдліка  і ішоў адкрываць куфар,  даставаў план з пячаткамі, подпісамі каморніка, і клаў на стол. – Вось гэта ўсё некалі было наша! Бацька быў на заробках у Францыі, прыехаў і купіў гэтую зямлю, дзе стаіць мой дом.  Зямлю забралі саветы, а дом застаўся.
 
І людзі жылі і верылі, чакаючы не адно дзесяцігоддзе, трымаючы патаемна ў куфры стары план зямельнага надзелу з царскімі ці польскімі пячаткамі, што прыйдзе нейкі добры дзядзька, Зянон Пазьняк, напрыклад, і верне ўсё гэта, што было нажыта іхнімі дзядамі і бацькамі.  Але мініў вялікі час, і чакаць ужо, здаецца, няма каму…
 
Краіна-мачаха
Сёння краіна становіцца мачахай для многіх беларусаў. Адзін глыбачанін падвёў нечаканыя падлікі, што толькі ў Новым Ёрку дыяспара з глыбачанаў складае пад сорак чалавек (веру на слове). Неяк распавёў пра тое аднаму наваполацкаму камерсанту, які на рынку ў Глыбокім гандлюе шкарпеткамі.
 
–        І мы, аднойчы: сядзелі, папівалі піва, гутарылі, і зрабілі падобныя падлікі,– кажа навапалачанін. Я, асабіста, толькі сярод сваіх знаёмых, налічыў пад сем дзясяткаў чалавек, якія з’ехалі ў Амерыку і Канаду толькі з аднаго Наваполацка. Зрэшты, калі сам пайду на пенсію – паеду да дачкі ў Канаду жыць…
 
Чаму так адбываецца?  Адказ на такое пытанне і просты, і складаны. Вось наведаў я раённую навагоднюю елку, куды былі запрошаныя лепшыя школьнікі раёна, сярод якіх і мая ўнучка Насця, якая заняла першае месца ў класе па збору макулатуры і пластыкавых бутэлек. Цудоўна арганізаванае свята, усё прыгожа!  Але ніводнага беларускага слова ад вядоўцаў і прадстаўніка ўлады,  ніводнай беларускай песні, ніводнага беларускага надпісу. Нібыта гэта не беларускі горад, а горад у глыбіннай Расіі.
 
Была неяк на адным з телеканалаў перадача аб беспрытульных дзецях… Вядоўца праграмы прыводзіў высновы навукоўцаў аб тым, што калі своечасова беспрытульных дзяцей, якія аціраюцца на вакзалах і падвалах, не размеркаваць па дамах-інтэрнатах, то ўжо пасля сямі гадоў гэтым дзецям немагчыма будзе растлумачыць навошта чысціць зубы, дый гігіенай займацца наогул.
 
Т о бок, калі дзяржава ў школьным узросце не закладзе сваім юным грамадзянам любоў да беларускай мовы, гісторыі, культуры, нацыянальных традыцыяў, то ў сталым узросце гэтым грамадзянам тое ўжо будзе і непатрэбна. Яны не будуць выхаваныя патрыётамі сваёй краіны, ім не трэба будзе будаваць рай на сваёй зямлі, калі той “рай” можна знайсці і без праблемаў у Польшчы, Расіі, Канадзе, Амерыцы…  
 
За гады незалежнасці, хаця-нехаця быў створаны вобраз беларуса пабірушкі  – ад самага вялікага чыноўніка і да  самага нізу ­– простага абывацеля: дзе б яшчэ пазычыць грошы і што яшчэ можна прадаць. І ўсё гэта на тле вынішэння нацыянальнай адукацыі, культуры, традыцыяў і ўсеагульнай боязі  адстойваць свае элементарныя правы.  Які тут можа быць патрыятызм – любоў і павага да сваёй краіны!
 
У нас цяпер выміраюць ўжо не толькі вёскі, а нават райцэнтры. Паводле першага перапісу насельніцтва незалежнай Беларусі Глыбокае ледзве-ледзьве не перакрочыла 20-тысячную мяжу, а праз дзесяць гадоў, паводле іншага перапісу, сталася, што ў Глыбокім жыве крыху больш за 18 тысяч насельнікаў. З іх – нямала, хто стала ездзіць на заробкі ў Расію.

Другие новости раздела «День города»

Мосар пасля Булькі
Мосар пасля Булькі
Алкаголь і цяпер не прадаюць у Мосары, але мясцовыя аматары як і раней кпілі з гэтага "сухога закону", дык і зараз не бядуюць. Ёсць ровар - ёсць крамы ў суседніх вёсачках.
Возвращаясь в «другую» Европу…
Возвращаясь в «другую» Европу…
Из окна полутемного купе, я вижу очертания почти забытых, но, тем не менее, до боли знакомых и родных зданий железнодорожного вокзала.
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы,  два замкі
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы, два замкі
Ёсць у сусветнай гісторыі прыклады, калі два невялікіх гарады становяцца адным вялікім горадам, Будапешт, напрыклад. Былі Буда і Пешт, сталіся Будапештам.
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
У сярэдзіне 1990-х гг па Віцебскаму абласному тэлебачанню давялося паглядзець адну музычную перадачу…
Маленькая Вільня
Маленькая Вільня
Аднойчы, праходзячы праз плошчу 17 Верасня ў Глыбокім, убачыў – 10 турыстычных аўтобусаў! Немудрагелістыя падлікі далі такі вынік: 10 х 40 месцаў = 400 экскурсантаў.
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы ў Глыбокім, якая была ўрачыста адкрытая 2 Верасня 2012 года да Дня беларускага пісьменства і друку, як не дзіўна, пачала стварацца з першых часоў набыцця Беларуссю незалежнасці.
Камісар паліцыі Пацэвіч
Камісар паліцыі Пацэвіч
У межах спецпраекту "Дзень гораду" eurobelarus.info працягвае серыю нарысаў пра Глыбокае.
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Калі гаварыць пра СМІ, то Глыбокае ў гэтым родзе горад унікальны. Тут выдаюцца чатыры газеты, гораду прысвечаны некалькі сайтаў у iнтэрнэце. Але гiсторыя глыбоцкiх СМI значна багацейшая.
“Бітва цывілізацый”
“Бітва цывілізацый”
На Беларусі - 118 райцэнтраў і гарадоў раённага падпарадкавання. І кожны з іх мае сваю ўнікальную гісторыю і менталітэт жыхароў, імкнецца па-свойму захаваць ідэнтычнасць. Сёння мы завітаем у Глыбокае.
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Маладзечна – горад на шляху з Менска ў Горадню, які я дзесяць гадоў праязджаў, не выходзячы з вагона, і не адчуваючы з-за гэтага ніякіх згрызотаў сумлення.
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся ў 1993 годзе. З таго часу ладзілася адзінаццаць, але ніводнаму не ўдалося хаця б параўняцца з першым.
Паламаныя крыжы Маладзечна
Паламаныя крыжы Маладзечна
Маладзечна. Вугал на ажыўлёным пераскрыжаванні вуліц Машэрава і Вялікага Гасцінца. У атачэнні петунь бачны шэры валун. Гэта той самы “Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі".
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
У гісторыі Вілейкі было многа выпрабаванняў. Яна бачыла шмат пакут, і ўлада не паспявала мяняць ўладу. Толькі вулічныя шыльды хутка здымалі і вешалі нов
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Сёння, напэўна, ніхто не адкажа, калі ў Вілейцы з’явіўся першы помнік. І якім ён быў. Але тое, што ў горадзе па-над Віліяй іх было шмат – нават не абмяркоўваецца.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.