Суббота 23 ноября 2024 года | 13:51
  • бел / рус
  • eng

Маленькая Вільня

24.02.2013  |  День города   |  Уладзімір Скарабатун, фота аўтара,  
Маленькая Вільня

Аднойчы, праходзячы праз плошчу 17 Верасня ў Глыбокім, убачыў – 10 турыстычных аўтобусаў! Немудрагелістыя падлікі далі такі вынік: 10 х 40 месцаў = 400 экскурсантаў.

І гэта – толькі за адзін выходны дзень! А за два выходных (субота-нядзеля)? 800! За паўгады (вясенне-летні перыяд)? 800 х26 = 20 800 экскурсантаў. І гэта пры тым, што выключна ніякай турыстычнай інфраструктуры ў гэтым месцы за ўсе гады незалежнасці не створана! Нават кавы папіць не выпадае!

Турыстычныя месцы

Глыбокае магло б шмат чаго ўзяць з турызму! А найперш – зарабіць грошай на вырабе і продажы мясцовых сувеніраў, нават спіртных напояў, якія вырабленыя па мясцовай тэхналогіі, на кулінарыі –папулярных тут глыбоцкіх “клёцках з душамі “(турыстаў трэба ж і накарміць)… Аднак Глыбокае шмат губляе, бо няма бачання, няма канцэпцыі, а хто будзе слухаць краязнаўцаў! А бывае і слухаюць, але размова аб гэтым, пазней…

Што прываблівае экскурсантаў у Глыбокім? Глыбокае – маленькая Вільня, але не ўвесь горад, а толькі плошча 17 Верасня з двумя храмамі ў стылі “віленскага барока”: касцёла св. Тройцы і сабора Найсвяцейшай Багародзіцы. Апошні , колішні касцёл кляштара кармелітаў, – самы першы на Беларусі, які быў узведзены ў новамодным стылі “віленскага барока”. Ён адкрыў цэлы этап у беларускім касцельным дойлідстве. Ужо пазней была перабудаваная ў гэтым стылі полацкая Сафія, ўзведзеная ўніяцкая царква ў Беразвеччы (прыгарад Глыбокага), храмы Віцебска, Мінска, Івянца… Але першы храм быў у Глыбокім, і гэта ёсць ¬– “Сусветная гісторыя архітэктуры”, што занатавана ў вышэйзгаданым энцыклапедычным выданні яшчэ савецкіх часоў.

Андэграўнд з катакомбамі

Экскурсанты могуць не толькі палюбавацца выдатнымі помнікамі дойлідства, але й пахадзіць з запаленымі свечкамі , у поўнай цемры, па падзямеллях колішняга кляштара кармелітаў. А гэта захапляльна, рамантычна! Экстрым! Ёсць добры экскурсавод – Юрый Калбасіч, мастак, краязнаўца, дызайнер, даследчык. Па маім меркаванні ¬¬– ён самы лепшы экскурсавод Беларусі па глыбоцкаму Кафедральнаму сабору, на тле сотняў іншых экскурсаводаў , якія прыязджаюць у Глыбокае са сваімі групамі з Мінска і Віцебска, і нешта хочуць распавесці пра Глыбокае, са сваёй саўковай ментальнасцю, – пра колішняе каланіяльнае мінулае Глыбокага пад гнётам літоўскіх феадалаў і пра помнікі тае каланіяльнай архітэктуры.

Ёсць важкія падставы меркаваць, што паводле гістарычных дакументаў – ўвесь гэты андэграўнд з катакомбамі і падземнымі хадамі – не што іншае, як рэшткі замка Корсакаў. І глыбоцкі будынак кляштара кармелітаў, які “прыліпае” да сабора (колішняга касцёла кармелітаў) – перабудаваны пад кляштар колішні замак глыбоцкай лініі Корсакаў.

Прыпынак Напалеона

Дарэчы, ў ліпені 1812 года, у глыбоцкім кляштары кармелітаў, у сваім паходзе на Маскву, Напалеон спыніўся на цэлы тыдзень і пра гэта не забываюць нагадаць гасцям горада ўсе экскурсаводы.

Тады, у 1812-м, сюды, на сустрэчу з Банапартам, на чале з біскупам мінскім Дэдэркам, прыехала цэлая дэлегацыя з Мінска, якая прагнула аднаўлення Вялікага княства Літоўскага. Глыбачане (жыхары Дзісенскага павету) добраахвотна ўступалі ў армію Напалеона. І глыбачане, якія прагнулі незалежнасці ВКЛ (Беларусі), дайшлі да Масквы… 

Другие новости раздела «День города»

Мосар пасля Булькі
Мосар пасля Булькі
Алкаголь і цяпер не прадаюць у Мосары, але мясцовыя аматары як і раней кпілі з гэтага "сухога закону", дык і зараз не бядуюць. Ёсць ровар - ёсць крамы ў суседніх вёсачках.
Возвращаясь в «другую» Европу…
Возвращаясь в «другую» Европу…
Из окна полутемного купе, я вижу очертания почти забытых, но, тем не менее, до боли знакомых и родных зданий железнодорожного вокзала.
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы,  два замкі
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы, два замкі
Ёсць у сусветнай гісторыі прыклады, калі два невялікіх гарады становяцца адным вялікім горадам, Будапешт, напрыклад. Былі Буда і Пешт, сталіся Будапештам.
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
У сярэдзіне 1990-х гг па Віцебскаму абласному тэлебачанню давялося паглядзець адну музычную перадачу…
Маленькая Вільня
Маленькая Вільня
Аднойчы, праходзячы праз плошчу 17 Верасня ў Глыбокім, убачыў – 10 турыстычных аўтобусаў! Немудрагелістыя падлікі далі такі вынік: 10 х 40 месцаў = 400 экскурсантаў.
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы ў Глыбокім, якая была ўрачыста адкрытая 2 Верасня 2012 года да Дня беларускага пісьменства і друку, як не дзіўна, пачала стварацца з першых часоў набыцця Беларуссю незалежнасці.
Камісар паліцыі Пацэвіч
Камісар паліцыі Пацэвіч
У межах спецпраекту "Дзень гораду" eurobelarus.info працягвае серыю нарысаў пра Глыбокае.
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Калі гаварыць пра СМІ, то Глыбокае ў гэтым родзе горад унікальны. Тут выдаюцца чатыры газеты, гораду прысвечаны некалькі сайтаў у iнтэрнэце. Але гiсторыя глыбоцкiх СМI значна багацейшая.
“Бітва цывілізацый”
“Бітва цывілізацый”
На Беларусі - 118 райцэнтраў і гарадоў раённага падпарадкавання. І кожны з іх мае сваю ўнікальную гісторыю і менталітэт жыхароў, імкнецца па-свойму захаваць ідэнтычнасць. Сёння мы завітаем у Глыбокае.
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Маладзечна – горад на шляху з Менска ў Горадню, які я дзесяць гадоў праязджаў, не выходзячы з вагона, і не адчуваючы з-за гэтага ніякіх згрызотаў сумлення.
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся ў 1993 годзе. З таго часу ладзілася адзінаццаць, але ніводнаму не ўдалося хаця б параўняцца з першым.
Паламаныя крыжы Маладзечна
Паламаныя крыжы Маладзечна
Маладзечна. Вугал на ажыўлёным пераскрыжаванні вуліц Машэрава і Вялікага Гасцінца. У атачэнні петунь бачны шэры валун. Гэта той самы “Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі".
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
У гісторыі Вілейкі было многа выпрабаванняў. Яна бачыла шмат пакут, і ўлада не паспявала мяняць ўладу. Толькі вулічныя шыльды хутка здымалі і вешалі нов
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Сёння, напэўна, ніхто не адкажа, калі ў Вілейцы з’явіўся першы помнік. І якім ён быў. Але тое, што ў горадзе па-над Віліяй іх было шмат – нават не абмяркоўваецца.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.