17.02.2013 |День города| Уладзімір Скарабатун, фота аўтара,
Алея Славы ў Глыбокім, якая была ўрачыста адкрытая 2 Верасня 2012 года да Дня беларускага пісьменства і друку, як не дзіўна, пачала стварацца з першых часоў набыцця Беларуссю незалежнасці.
Хоць на тым часе яшчэ ніхто і гаворкі не вёў, нават і ўяўлення не было, што гэта –пачатак Алеі Славы. Краіна толькі што здабыла незалежнасць, народ пачаў цікавіцца гісторыяй сваёй краіны, пачаліся масавыя вандроўкіўжо не ў Піцер, не ў Маскву, а ў Мір, Навагрудак, Нясвіж, Полацк… і Глыбокае.
Першым у Глыбокім паўстаў мемарыяльны знак Паўлу Сухому, савецкаму авіяканструктару, які нарадзіўся ў Глыбокім 10.7.1895 г. Гэтым мемарыяльным знакам стаўся СУ-17, савецкі знішчальнік-бамбардыроўшчык, які быў распрацаваны ў першай палове 1960-х гг., пад кіраўніцтвам генеральнагаавіяканструктара Паўла Сухога. Самалёт СУ-17 усталяваны ў 1996 годзе пры ўездзе ў Глыбокае, пры дарозе на Мінск. Лічба 101 на фізюляжы – паказвае, што мемарыяльны знак ўсталяваныда 101-угодкаў ад нараджэння славутага авіяканструктара.
Ужо тады гэты мемарыяльны знак стаўся абавязковым (традыцыйным) для наведвання вясельных картэжаў і ўскладання кветак маладажонамі. Тут спыняюцца турысты, экскурсанты, проста вандроўнікі… Неверагодна, менавіта ў Глыбокім нарадзіўся слынны авіяканструктар Павел Сухі!
Другі мемарыяльны знак быў усталяваны ў 1998 годзе да сотых угодкаў ад нараджэння выбітнага польскага пісьменніка, ураджэнца Глыбоччыны і жыхара Глыбокага Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча.Нават не згадваючы ўсіх твораў гэтага пісьменніка, ён папулярны ўжо толькі тым, што фільм “Знахар”, яго экранізаваны твор, шмат каго кранае да слёз. Неверагодная гісторыя знахара, рамантычнае каханне, і ўсё гэта –паводле мясцовых беларускіх матываў.
Па тым часе некаторыя спадары папракалі аўтара гэтых радкоў: “Навошта ты пісаў прапанову ў райвыканкам? Прыйдзем да ўлады – самі абчапляем усё Глыбокае мемарыяльнымі шыльдамі! А ты стаў на бок антыбеларускай улады, даеш ім прапановы!”
- Шыльда ўжо вісіць сёння! А калі мы прыйдзем да ўлады? Праз 10, 15, 20 гадоў?– пытаў я ў крытыкаў.
Пяць гадоў таму на доме №22 па вул. Горкага, са згоды яго гаспадара сп. Салодкага, грамадскія актывісты Глыбокага, сваім коштам, да чарговых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, усталявалі мемарыяльную шыльду палітыку, асветніку, дойліду Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару бел-чырвона-белага сцяга.Аднак шыльда не правісела і трох дзён, як была знятая глыбоцкімі ўладамі, як незаконна ўсталяваная. Выклікі ў міліцыю, пратаколы… Засталася горыч на душы. Неверагодна, у незалежнай Беларусі зрываюць шыльды, якія прысвечаныя выбітным яе сынам і дочкам. Можа й незаконна ўсталяваныя, але ж улада “магла й закрыць вочы”, каму тая шыльда перашкаджала!
Ну хто б мог тады падумаць, што праз невялікі час, на той самы дом і тое самае месца, самімі ўладамі, тымі ж самымі асобамі, якія здымалі ранейшую шыльду, будзеўсталяваная не пластыкавая, як раней, а бронзавая мемарыяльная шыльда, якая была ўрачыста адкрытая самай першай, 1 верасня 2012 году, яшчэ напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку.
Да дня Беларускага пісьменства і друку, на сцяне бібліятэкі, была адкрытая яшчэ адна мемарыяльная шыльда – пісьменніку Лявонцію Ракоўскаму, рускаму савецкаму пісьменніку, ураджэнцу Глыбокага.Хоць Ракоўскі і напісаў такія вядомыя бэстселлеры як “Генералісімус Сувораў”, “Адмірал Ушакоў”, “Кутузаў”, ён ніколі не забываўся пра сваё Глыбокае і напісаў такую мілую кніжку як “Зялёная Амерыка”, пра жыццё яўрэйскага мястэчка Глыбокае пачатку ХХ ст. А што такое “Зялёная Амерыка”? Гэта – старыя яўрэйскія могілкі ў Глыбокім. Кожны глыбоцкі яўрэй, які дажываў свой век, казаў: “Прыйшоў час збірацца ў Зялёную Амерыку!”
Так! Але апафеозам дэсаветызацыі Глыбокага з’яўляецца Алея Славы, якая была ўрачыста адкрытая 2 верасня 2012 года, на Дзень беларускага пісьменства і друку, старшынём Віцебскага аблвыканкамаАляксандрам Косінцам, які прамовіў на добрай беларускай мове. І дзе тая Алея Славы паўстала? На месцы помніка Леніну на прыкасцельнвй плошчы!
Восем бюстаў выбітным ураджэнцам Глыбоччыны:авіяканструктару Паўлу Сухому; беларускаму паэту Алесю Дубровічу, якога расстралялі немцы; генерал-лейтэнанту Пятру Казлову, Герою Савецкага Саюза; Элізэру Бэн-Ягудзе, чалавеку які праз дзве тысячы гадоў адрадзіў гутаркавую мову яўрэяў іўрыт; Язэпу Драздовічу, вандроўнаму мастаку і этнографу; Вацлаву Ластоўскаму, гісторыку, этнографу, прэм’еру Беларускай Народнай Рэспублікі; Ігнату Буйніцкаму, акцёру і заснавальніку беларускага прафесійнага тэатру; Язэпу Корсаку, ваяводу Мсціслаўскаму, старасту Дзісенскаму, паслу на Сойм Рэчы Паспалітай, выбітнаму дзеячу ВКЛ, уладальніку мястэчка Глыбокае, фундатару трох глыбоцкіх храмаў.
Такога на Беларусі яшчэ не было! Адзін з журналістаў Радыё Рацыя, патэлефанаваў аўтару гэтых радкоў: “Ну, вы (глыбачане), даеце! Нават Полацк пераплюнулі!”
Да нядаўняга часу, нават у самым фантастычным сне, уявіць такое было немагчыма! Не пры Пазьняку, не пры Шушкевічу, а пры гэтай уладзе паставілі разам 12 мемарыяльных знакаў і помнікаў выбітным глыбачанам (адлік ідзе ад устаноўкі СУ-17 у 1996 г.)!
А ў чым сенсацыя?– запытае не дасведчаны ў гісторыі Глыбокага чытач.Сенсацыя ў тым, што ледзьве не кожны помнік выклікае шмат пытанняў. Нават помнік авіяканструктару Паўлу Сухому! Гамяльчане – ў здзіўленні! Як так! Мы ж ганарымся ім, ён нарадзіўся і жыў у Гомелі. Але дастаткова патлумачыць гамяльчанам і ўсё стае на месцы: Глыбокае 18 гадоў было ў складзе Другой Рэчы Паспалітай і гэты факт будучы авіяканструктар наўмысна замоўчваў, бо ён не толькіне стаў бы ім, але й мог быць залічаным ў “польскія шпіёны”.
Помнік Вацлаву Ластоўскаму, прэм’еру БНР, этнографу, гісторыкумог з’явіцца толькі цяпер… Яшчэ колькі гадоў таму гэтую выбітную беларускую асобу ўсяляк палівалі брудам, называлі ідэёлагам беларускага фашызму. Аднак цяпер, калі некаторыя расійскія гісторыкі пачалі называць Расію прарадзімай арыяў, а ў самой Расіі на вуліцы выйшлі маршыраваць нацысты… Пра Ластоўскага ўспомнілі ізноў, алеўжо дадатна.
Ну, а Язэп Корсак! Гарлівы ўніят, то бок, па меркаваннішматлікіх– здраднік праваслаўя. У 1610 годзе ваяваў за вяртанне Смаленска ад маскалёў, далей браў чынны ўдзел у выправах Уладзіслава ІVна Маскву, за што атрымаў ва ўзнагароду Дзісенскае староства.У 1633 годзе ў час вайны за Смаленск , наняў сваім коштам жаўнераў і бараніў дзісенскі замак ад маскалёў. Усё гэта так! Але й Глыбокае не было б Глыбокім, каб Язэп Корсак не пабудаваў тут тры храмы. Глыбокае стала Глыбокім – такім, якім ёсць сёння – дзякуючы Корсаку. Інакш бы яго чакаў лёс любой цяпер зніклай вёскі і ніколі ён не стаў бы горадам і райцэнтрам!
2 верасня на Дзень беларускага пісьменства і друку, калі была ўрачыста адкрытая Алея Славы, я меў размову з Міхаілам Пятровічам Чарапкоўскім, раённым ідэёлагам.
- Ну, вось, Уладзімір Іванавіч, збыліся вашыя мары: усім выбітным глыбачанам стаяць помнікі, і пры гэтай уладзе!– кажа мне раённы ідэёлаг.
- Усё так! Усё дакладна! Беларусь у добрым шоку! Дзякуй глыбоцкай ўладзе, насамрэч, што здзейсніла не толькі мае мары, але й мары глыбачанаў, якія жылі, 50, 100, 200, 300, 400 гадоў таму!
Тут можа ўзнікнуць заканамернае пытанне: няўжо глыбоцкія ўлады – такія прасунутыя і дасведчаныя ў гісторыі Глыбокага? З іх – шмат прыезджых! Такое здзейсніць! Адказ вельмі просты: на працягу двух дзясяткаў гадоў незалежнай Беларусі шмат аўтараў і неабыякавых людзей пісалі матэрыялы, рабілі даследаванні, якія былі апублікаваныя ў недзяржаўнай газеце “Вольнае Глыбокае”, што само сабой зразумела. Больш таго,раённая газета “Веснік Глыбоччыны”, у гэтым не менш спрычынілася. Быў створаны дадатны фон, на якім усё гэта сталася магчымым. Улады скарысталі напрацоўкі краязнаўцаў, знайшлі фундатараў, падрадчыкаў, падтрымку Міністэрства культуры, старшыні Віцебскага аблвыканкама. Дзякуй за гэта!
Але пры гэтым нельга заніжаць планку горада Глыбокае на тле Міра, Паставаў, Нясвіжа, Навагрудка, Полацка! Глыбокае – адзін з гістарычных гарадоў Беларусі, які масава наведваецца турыстамі і экскурсантамі. Трэба падумаць аб аднаўленні беразвецкага базыльянскага манастыра як помніка архітэктуры. Бо грэх вялікі ўтрымліваць калонію для вязняў – у колішнім манастыры. Неабходнааднавіць былую манастырскую царкву Пятра й Паўла, якая з’яўлялася адным з шэдэўраў дойлідства і занесеная ў такія фундаментальныя выданні як “Сусветная гісторыяархітэктуры”. Дарэчы, фундатарам таго манастыра быў усё той жа ваявода Корсак.
А ўжо калі аднавіць усе будынкі былога кляштара кармелітаў у Глыбокім, якія знішчаныя маскалямі ў канцы ХІХ ст., то проста, з усёй адказнасцю хачу сказаць, што Глыбокае можа паспрачацца з самім Полацкам, калі не ў гісторыі, то ў наяўнасці архітэктурнай і культурнай спадчыны, дакладна.
Шкада, што глыбоцкія ўлады, гэтага да канца так і не зразумелі! Напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку былі знесеныя тры будынкі ХVIIIIXIXcт.
Алкаголь і цяпер не прадаюць у Мосары, але мясцовыя аматары як і раней кпілі з гэтага "сухога закону", дык і зараз не бядуюць. Ёсць ровар - ёсць крамы ў суседніх вёсачках.
Ёсць у сусветнай гісторыі прыклады, калі два невялікіх гарады становяцца адным вялікім горадам, Будапешт, напрыклад. Былі Буда і Пешт, сталіся Будапештам.
Аднойчы, праходзячы праз плошчу 17 Верасня ў Глыбокім, убачыў – 10 турыстычных аўтобусаў! Немудрагелістыя падлікі далі такі вынік: 10 х 40 месцаў = 400 экскурсантаў.
Алея Славы ў Глыбокім, якая была ўрачыста адкрытая 2 Верасня 2012 года да Дня беларускага пісьменства і друку, як не дзіўна, пачала стварацца з першых часоў набыцця Беларуссю незалежнасці.
Калі гаварыць пра СМІ, то Глыбокае ў гэтым родзе горад унікальны. Тут выдаюцца чатыры газеты, гораду прысвечаны некалькі сайтаў у iнтэрнэце. Але гiсторыя глыбоцкiх СМI значна багацейшая.
На Беларусі - 118 райцэнтраў і гарадоў раённага падпарадкавання. І кожны з іх мае сваю ўнікальную гісторыю і менталітэт жыхароў, імкнецца па-свойму захаваць ідэнтычнасць. Сёння мы завітаем у Глыбокае.
Маладзечна – горад на шляху з Менска ў Горадню, які я дзесяць гадоў праязджаў, не выходзячы з вагона, і не адчуваючы з-за гэтага ніякіх згрызотаў сумлення.
Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся ў 1993 годзе. З таго часу ладзілася адзінаццаць, але ніводнаму не ўдалося хаця б параўняцца з першым.
Маладзечна. Вугал на ажыўлёным пераскрыжаванні вуліц Машэрава і Вялікага Гасцінца. У атачэнні петунь бачны шэры валун. Гэта той самы “Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі".
У гісторыі Вілейкі было многа выпрабаванняў. Яна бачыла шмат пакут, і ўлада не паспявала мяняць ўладу. Толькі вулічныя шыльды хутка здымалі і вешалі нов
Сёння, напэўна, ніхто не адкажа, калі ў Вілейцы з’явіўся першы помнік. І якім ён быў. Але тое, што ў горадзе па-над Віліяй іх было шмат – нават не абмяркоўваецца.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.