10.02.2013 |День города| Уладзімір Скарабатун, фота аўтара і з архіваў,
На здымку Свяціслаў Пацэвіч
У межах спецпраекту "Дзень гораду" eurobelarus.info працягвае серыю нарысаў пра Глыбокае.
Сярод глыбоцкіх прадпрымальнікаў, бадай што, самай каларытнай асобай з’яўляецца Свяціслаў Іосіфавіч Пацэвіч. Спадар Пацэвіч некалі быў камісарам паліцыі аднаго з раёнаў Таліна. Спыніў за перавышэнне хуткасці свайго наўпроставага начальніка - міністра ўнутраных справаў Эстоніі, выпісаў яму квіток на аплату штрафу, міністр жа нікуды не дзеўся – штраф заплаціў. Жывучы некалі ў Эстоніі Свяціслаў Пацэвіч кантактаваў з тамтэйшай беларускай дыяспарай. Ды й цяпер, жывучы ўжо ў Глыбокім, працягвае наведвацца ў Эстонію.
Адзіная ў краіне беларускамоўная крама
Гадоў 15 таму па справах Таварыства Беларускай мовы Глыбокае наведаў Іосіф Адамавіч Навумчык, кіраўнік абласной арганізацыі. Сярод іншага ён задаў прысутным пытанне: “Мне паведамілі, што ў Глыбокім адкрытая адзіная ў краіне беларускамоўная крама. Я хачу яе наведаць!” Прызнацца, па тым часе, нават аўтар гэтых радкоў не ведаў такога факта. І тут, у думках, пракруціўшы вобразы ўсіх вядомых глыбоцкіх крамаў, зрабіў выснову: такіх крамаў у Глыбокім няма, а калі й ёсць, то гэта толькі крама “МКТ+”, якая нядаўна адкрылася, але туды яшчэ не давялося наведацца. Пайшлі.
–Чаму Вы вырашылі адкрыць менавіта беларускамоўную краму! – пытаецца ў прадпрымальніка спадар Навумчык.
– На простае пытанне ён гэтак жа проста і адказаў: “А чаму такое пытанне ніхто не задае ў Францыі ці Італіі? Беларусь жа – незалежная краіна!”
Чутка пра адзіную ў краіне беларускамоўную краму разляцелася па Глыбокаму. Людзі пачалі хадзіць у “МКТ+” не тое што на закупы, а – на экскурсію. Няўжо дзяўчаты прадаўцы размаўляюць з пакупнікамі па-беларуску? Сачылі, прыслухоўваліся, правакавалі самі пытаннямі… Пераканаліся – так!
Праўда, не ўсё было так гладка. Праходзіў пэўны час, і дзяўчаты прадаўцы пачыналі патрабаваць даплату за беларускамоўнасць!
– А дзе вы бачылі, каб у Польшчы даплачвалі за польскамоўнасць, а ў Францыі за франкамоўнасць?– пытаўся спадар Пацэвіч.
Некаторыя прадаўшчыцы не пагаджаліся, зыходзілі. А спадар Пацэвіч тэлефанаваў у “Вольнае Глыбокае” і прасіў змясціць аб’яву: “Вазьму на працу прадаўцом дзяўчыну з добрым веданнем беларускай мовы…” Так працягвалася добры дзясятак гадоў. І вось ізноў тэлефануе спадар Пацэвіч: “Вазьму на працу прадаўцом дзяўчыну…” Аўтар гэтых радкоў дадае: “З добрым веданнем беларускай мовы?”
– Не, Валодзя! Хоць якую! Тут ужо праблема не ў мове! Праблема – у недахопе прадаўцоў наогул…
– Шкада! – адзін з моцных бастыёнаў беларушчыны ў Глыбокім паў па банальнай прычыне – адсутнасці выбару прадаўцоў.
Прыватны музей беларускага сялянскага побыту
Свяціслаў Іосіфавіч Пацэвіч стварыў уласны прыватны музей беларускага сялянскага побыту. У свой час гэты музей наведаў Алякандар Мілінкевіч, колішні кандыдат у прэзідэнты Беларусі, і застаўся вельмі задаволены.
Экспанаты для музея былі прывезеныя ў асноўным з роднай вёскі Дразды, што на Пастаўшчыне, якая побач з глыбоцка-пастаўскай раённай мяжой. Рарытэтам музея з’яўляецца нямецкая паходная кузня часоў Першай сусветнай вайны. Працуе! А ўжо кошыкаў, шыянаў, старадаўніх прасаў, маслабоек, калаваротаў ¬– па некалькі асобнікаў.
Шмат тут экспанатаў, якія, звычайна, выкідваюць на сметнік з-за старасці і непатрэбнасці, а тут яны набылі новае жыццё і нечакана арганічна ўпісаліся ў экспазіцыю музея. І думаеш: вось жа дурань, навошта такое павыкідваў, свой жа падобны музей мог стварыць!
Ніхто не ўяўляе Свяціслава Пацэвіча ў ролі дапытлівага краязнаўцы, але гэта так! Проста ён не піша артыкулы, таму й не на слыху, а займаецца вывучэннем свайго радаводу. Звяртаецца ў розныя архівы: глыбоцкія, мінскія, віцебскія і віленскія. Аказваецца, нехта Пацэвіч адзначаны ў попісе войскаў Вялікага княства Літоўскага.
Аднойчы мы зладзілі цікавую вандроўку па ваколіцах яго роднай вёскі Дразды, па сцяжынках яго дзяцінства. Колькі ўсяго цівага наведалі, паглядзелі: старадаўні парк з крапаснымі валамі ў Норыцы, святую крыніцу, якая лечыць вочы ў Вярхоўі… Заехалі ў яго родную вёску, ужо амаль пустую . Колькі цікавага пра яе людзей, якія ўжо сыйшлі ў лепшы свет, распавядаў Свяціслаў Іосіфавіч!
– Слаўка, ты малойца! – кажа адна сталая жыхарка вёскі, суседка спадарства Пацэвічаў,– хоць твой дом стаіць пусты, але ты прыязджаеш кожны тыдзень, абкошваеш траву, даглядаеш за домам! Іншыя ж: бацькі памерлі і забыліся дарогу ў Дразды. А ты, малойца!
– Дык гэта ж мой дом!– рэзюмуе спадар Пацэвіч.
Мы зайшлі ў дом. Чыста, утульна, свежа, ні пылінкі, вісяць даматканыя ручнікі… Нібыта бацька і маці некуды на хвілінку, нечакана, адлучыліся.
Нядаўна спадар Пацэвіч адкрыў яшчэ адну краму – “Казімір”. Не цяжка здагадацца: Казімірам быў яго дзед. Крамы “МКТ+” і “Казімір” стаяць побач і ўтвараюць адзіны ансамбль міні-Еўропы ў Глыбокім.
Што рабiць для развіцця прадпрымальніцтва
Спадар Пацэвіч выклікае ў аўтара гэтых радкоў асацыяцыю нейкага такога добрага дзядзькі. Цікавы суразмоўца, юрыст і прапрымальнік, ён ведае адказы на ўсе пытанні, дасць параду. Але заўсёды бывае лаканічны.
– Хачу напісаць матэрыял аб пазітыўным бачанні будучыні Беларусі. Тэма – развіццё прадпрымальніцтва. Што трэба зрабіць? – пытае аўтар гэтых радкоў.
– Усяго дзве рэчы: замацаваць заканадаўча прыватную ўласнасць на зямлю і заканадаўча адмяніць канфіскацыю маёмасці. І тады папрэ! На Беларусь пайдуць інвестыцыі! Бо ніхто ніколі не будзе ўкладаць грошы, пакуль не будзе прыватнай уласнасці на зямлю. Цяпер жа ў нас можна толькі узяць зямлю ў арэнду. Узвядзі будынак – кошт арэнды ўзрасце шматкроць! Які інвестар пойдзе на гэта? І на захадзе канфіскоўваюць маёмасць, але ж толькі тую, якая нажытая злачынным шляхам. У нас жа канфіскоўваюць усё, нават дом, які пабудаваў дзед, пакінуць голага без штатоў. Выйшаў з турмы – бомж, ні кала ні двара. Усяго трэба зрабіць дзве рэчы…
Тандэм фундатараў
Ёсць цікавы тандэм: глыбоцкія камерсанты Свяціслаў Пацэвіч і Лявон Аляхновіч, у якіх жонкі – родныя сёстры. У спадара Лявона – буйнейшая у Глыбокім крама па продажы будаўнічых матэрыялаў, уся візуальная інфармацыя – выключна па-беларуску.
Абодва камерсанты з’яўляюцца актыўнымі спонсарамі лучайскага касцёла святога Тадэвуша. Аказваюць гэтай парафіі на Пастаўшчыне пасільную матэрыяльную дапамогу. Мясцовы ксёндз Мікалай Ліпскі стварае тут не “другі Мосар”, а “Паланез над Блакітнымі азёрамі”. Так! Фундарамі касцёла былі Агінскія, крэўныя сваякі кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага! Калі Вы хочаце спраўдзіць: на Беларусі яшчэ жыве Беларусь? – прыязджайце ў Лучай на любы парафіяльны фэст, пераканаецеся. Цудоўная беларуская мова ў касцёле. Выдатная культурніцкая праграма для моладзі! Андрусь Такінданг і гурт “Рэха” тут ужо ледзьве не прапісаліся! Але ўсё гэта, як кажуць ужо зусім іншая гісторыя.
Я даўно зрабіў выснову: такіх людзей як Свяціслаў Пацэвіч трэба ставіць войтамі нашых гарадоў і мястэчак. Гэтыя людзі не займаюцца пустымі размовамі, нікога не вучаць жыць, але самі паказваюць прыклад і ствараюць ужо цяпер пазытыўны вобраз будучага Беларусі.
Ад рэдакцыi:
Тэкст публікуецца ў межах спецыяльнага праекту "ЕўраБеларусі", мэтай якога было адлюстраванне фактуры сучаснага беларускага гораду (значныя падзеі, вядомыя людзі, знакі і сімвалы і г.д.), якая б паказвала, па якіх нормах і прынцыпах арганізавана сёння гарадское жыццё ў рэгіёнах. Папярэднiя нарысы можна знайсцi тут.
Алкаголь і цяпер не прадаюць у Мосары, але мясцовыя аматары як і раней кпілі з гэтага "сухога закону", дык і зараз не бядуюць. Ёсць ровар - ёсць крамы ў суседніх вёсачках.
Ёсць у сусветнай гісторыі прыклады, калі два невялікіх гарады становяцца адным вялікім горадам, Будапешт, напрыклад. Былі Буда і Пешт, сталіся Будапештам.
Аднойчы, праходзячы праз плошчу 17 Верасня ў Глыбокім, убачыў – 10 турыстычных аўтобусаў! Немудрагелістыя падлікі далі такі вынік: 10 х 40 месцаў = 400 экскурсантаў.
Алея Славы ў Глыбокім, якая была ўрачыста адкрытая 2 Верасня 2012 года да Дня беларускага пісьменства і друку, як не дзіўна, пачала стварацца з першых часоў набыцця Беларуссю незалежнасці.
Калі гаварыць пра СМІ, то Глыбокае ў гэтым родзе горад унікальны. Тут выдаюцца чатыры газеты, гораду прысвечаны некалькі сайтаў у iнтэрнэце. Але гiсторыя глыбоцкiх СМI значна багацейшая.
На Беларусі - 118 райцэнтраў і гарадоў раённага падпарадкавання. І кожны з іх мае сваю ўнікальную гісторыю і менталітэт жыхароў, імкнецца па-свойму захаваць ідэнтычнасць. Сёння мы завітаем у Глыбокае.
Маладзечна – горад на шляху з Менска ў Горадню, які я дзесяць гадоў праязджаў, не выходзячы з вагона, і не адчуваючы з-за гэтага ніякіх згрызотаў сумлення.
Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся ў 1993 годзе. З таго часу ладзілася адзінаццаць, але ніводнаму не ўдалося хаця б параўняцца з першым.
Маладзечна. Вугал на ажыўлёным пераскрыжаванні вуліц Машэрава і Вялікага Гасцінца. У атачэнні петунь бачны шэры валун. Гэта той самы “Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі".
У гісторыі Вілейкі было многа выпрабаванняў. Яна бачыла шмат пакут, і ўлада не паспявала мяняць ўладу. Толькі вулічныя шыльды хутка здымалі і вешалі нов
Сёння, напэўна, ніхто не адкажа, калі ў Вілейцы з’явіўся першы помнік. І якім ён быў. Але тое, што ў горадзе па-над Віліяй іх было шмат – нават не абмяркоўваецца.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.