Суббота 23 ноября 2024 года | 14:23
  • бел / рус
  • eng

Ці такі ўжо малады Маладзечна?

03.01.2013  |  День города   |  Андрэй Беларэцкі,  
Ці такі ўжо малады Маладзечна? Фото: kraj.by

Маладзечна – горад на шляху з Менска ў Горадню, які я дзесяць гадоў праязджаў, не выходзячы з вагона, і не адчуваючы з-за гэтага ніякіх згрызотаў сумлення.

На памяці круціліся толькі кадры БТ з трансляцыяй першага фестывалю беларускай песні “Маладзечна-93”, ідэйнага канкурэнта манструознага “Славянскага базару”. І вось нагода. Рэспубліканскія “Дажынкі”, пад час якіх пра горад ізноў загаварылі.

Дажынкі далі шмат. З нашымі маладзечанскімі калегамі абыйшлі ўвесь горад, глядзелі на паўсталыя аб’екты, спрачаліся. Перадусім мы не верым прыхільнікам ідыалагемы пра “Малады Маладзечна”. Гэта клетка, дзе гораду 1388 году нараджэння цесна. А Маладзечна ж сапраўды горад, з манументамі, рэстарацыямі, канцэртнымі пляцоўкамі, уласным брадвеем, з цікавымі пластамі культуры і магчымасцямі для рэалізацыі розных стыляў жыцця… Ці ўсё ж не горад, а толькі яго бачнасць? Парадокс, але беларускія гарады – раённыя цэнтры, што маюць гербы, а калісьці мелі магдэбургскае права і бургамістра, сёння пазбаўлены муніцыпальнага кіравання ды аддадзеныя ў падпарадкаванне райвыканкамаў, асноўным галаўным болем якіх з’яўляецца хутчэй падвышэнне надояў, а не стварэнне турыстычнай інфраструктуры. Вось на гэтам сутыкненні вясковага і гарадскога і будуецца насамрэч уся логіка дажыначных пераўтварэнняў.

Можа гэтым таксама тлумачыцца і тое, што блізка не зрабілі Дажынкі ў Маладзечна – не вярнулі яму гісторыі. Маладзечна адчайна не хапае гісторыі, хоць яна там літаральна за кожным паваротам.

Відавочна, падчас пераўтварэнняў большая ўвага надавалася параднаму эфекту, імкненню пакінуць спрыяльнае ўражанне ў госцей свята. З пункту гледжання візуальнай ацэнкі ў Маладзечна адбылося маштабнае ажыўленне (“рэвіталізацыя”) цэнтру – месца, дзе сустракаюцца жыхары з розных раёнаў, а таксама месца, што рэпрэзентуе горад у вачах прыезджых. Для гасцей зрабілі падаўжэнне пешаходнай вуліцы да самага чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў (што было спрэчным з пункту гледжання арганізацыі маршрутнай сеткі грамадскага транспарта). Адным з крытэраў выбару аб'ектаў для абнаўлення стала размяшчэнне іх у зонах бачнасці са святочных пляцовак. Менавіта таму закранулі ў большай ступені вуліцы Прытыцкага (пешаходную), Цэнтральную плошчу, Вялікі Гасцінец і парк Перамогі і ў меншай – гістарычныя часткі горада – Старое Месца і Геленову.

Фасады практычна ўсіх будынкаў пафарбавалі ў мяккія пасцельныя ці крэмавыя колеры – зялёнаваты, бэжавы, светла-ружовы. Аднолькавым колерам фарбаваліся ўсе будынкі, без падзелу на гістарычныя і больш сучасныя. Нават мясцовыя жыхары губляюцца ці ёсць на Прытыцкага – пешаходным брадвеі – старыя дамы? Так, у ружовы і бэжавы колеры быў пафарбаваны “ампірны” будынак раённай бібліятэкі ім. Максіма Багдановіча, што мае афіцыйны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Выключэннем, дзякуючы прынцыповай пазіцыі навуковага кіраўніка помніка, стаў будынак каледжа на Цэнтральнай плошчы. Ён захаваў арыгінальны шэры колер. Дасведчыная людзі называюць такі стыль “аграгламурам”, разумеючы пад гэтым асаблівую эстэтыку ўспрыняцця свету і практыку яго пераўтварэння. Вось у чым-чым, а ў гэтам Маладзечна цалкам паддаўся агульнабеларускай тэндэнцыі.

Бударажуць розум нафарбаваныя палоскі ды лесенкі на вялікіх жылых будынках. Адзін з праектыроўшчыкаў, з якімі атрымалася пагутарыць, ацэньвае такія рашэнні з пункту гледжання эстэтычнага эксперыменту ("пагуляліся з рознымі колерамі") і знаходзіць яго дарэчным.

Маладзечна калісь быў лідэрам Беларусі па… беларусізацыі. Маё спрактыкаванае вока прагна шукала вуліцы Леніна, Савецкую, Інтэрнацыянальную або якую іншую мілую вуху назву. Не, за часамі Генадзя Карпенкі ўвесь гэты шык, ад якога па версіі асобных дзеячоў мусяць “ташчыцца” замежныя турысты, прыбралі. Цяпер маладзечанцы маюць Старое Месца, Вялікі Гасцінец, а таксама помнік Агінскаму. Ледзь не ўсе шыльды ў цэнтры былі беларускамоўнымі. Да “Дажынак”. Цяпер вярнулі рускую мову. Ці выпадкова?

А ці выпадкова Маладзечна не скарыстаўся іншымі магчымасцямі, якія яму часам на пустым месцы падкідваў лёс? Так, на Цэнтральнай плошчы паклалі звычайную ходнікавую плітку, праігнараваўшы цікавы міф аб старой брукаванцы, што дасюль ляжала ніжнім слоем (маўляў, там пасцеленыя камяні з суседняга Крэўскага замку). Вось вам шанец на старажытнасць! Але якое там – з плошчы прыбралі нават мемарыяльны камень "Пакутнікам за незалежнасць Беларусі", які быў месцам збору беларускамоўнай грамадскасці. Камень, на месцы якога з часам чакалася з'яўленне паўнавартаснага помніка, замянілі на фантан "Купалле" з эратычнымі канатацыямі. Фантан, праўда, нішто сабе, але ж камень быў такім адзіным ва ўсёй краіне. Цяпер яго ўсталявалі надзе збоку прыпёку, перад агароджай парку.

Плошча Старое Месца рыхтавалася да маштабнай рэканструкцыі. Планавалі будаўніцтва на ёй гандлёвага комплексу з абавязковай вежачкай і гадзіннікам. Вядома, потым на гэта не стала грошаў. Адзіная бачная навіна – скульптура з тэкстам указу пра заснаванне Маладзечна ў 1388 г. Жыхары падзяліліся ў меркаваннях адносна скульптуры. Адны кажуць, што гэта "гандляр", іншыя - "вяшчун". Відавочна, стваральнікам не атрымалася данесці сапраўдны сэнс працы. Фасады гістарычных будынкаў там таксама пафарбаваныя ў далікатныя колеры. Тым часам, на плошчы і поруч з ёй маецца некалькі цікавых аўтэнтычных аб'ектаў: царква, сінагога, старыя мяшчанскія хаты, драўляныя зрубы, што патэнцыйна маглі б стаць асновай для "адраджэння духу" старога Маладзечна і стварэння рэкрэацыйнай зоны.

Раён Геленова (польскі ваенны гарадок) мае ў сваёй забудове некалькі будынкаў 30-х гг. У некаторых вокнах там можна заўважыць нават даваенныя польскія шклопакеты. Ёе месціцца на некаторай аддаленасці ад цэнтра, за гарадскім паркам. Гэтыя будынкі таксама падвергліся стандартнаму рамонту, уцяпленню, фарбоўцы. Калісьці праміж дамамі стаяла аграмадная трыўмфальная арка, амаль як у Парыжы. Яна, відавочна, муляла калгаснікам, таму ў 70-х гг. яе з палёгкай разарбралі. Сёння арка не тое што не адрадзілася, але і месца яе існавання ніяк не пазначана.

Мне часам задаюць пытанне аб адметнасці маладзечанскіх Дажынак. А іх мяма. Усё па стандарце – лядовы, амфітэатр, пешаходная вуліца, фантан і некалькі сімпатычна-безсэнсоўных скульптур. Вось ужо гадоў як пяць гэты нязменны набор ўвасабляецца ў кожнай новай беларускай “аграсталіцы”. Толькі не падумайце, што хачу ачарніць свята. Яно такое, якое ёсць, ладзіцца па прынцыпах “сціпла, але жывем”, “крыва, затое чысценька”, ну і галоўны – “новае заўсёды лепш за старое”.

Каму патрэбная маладзечанская гісторыя? Турыстам? Што праўда, турысты ў дзень нашай паездкі былі. У кавярні за суседнім сталом купка сімпатычных дзяўчын-мінчанак не па-менску танна, але з размахам адзначалі народзіны. А чаму б і не, калі месца ў нармальным гатэлі каштуе ад 90 тысяч! Вядома, Маладзечна мог бы стаць прыстанішчам менскіх імяніннікаў, але Геленова ім сто гадоў не патрэбная. Гісторыя мусіць быць патрэюная толькі самім гараджанам. Але ці патрэбная насамрэч? Старызна – яна як багатая шуба на жанчыне. Неабавязковая, але такая спакушальная. Менавіта гэта адчувалі і за гэта змагаліся маладзечанскія Генадзі – Каханоўскі ды Карпенка. Першаму ўжо стаіць помнік, а другому яшчэ паўстане. Але нашыя людзі шубы не насілі – толькі кажухі… Таму звяртаюся: Маладзечна – вечна малады ты наш – пастарэй, пасталей хоць крышачку і дакажы, што ты горад!

Ад рэдакцыi:

Тэкст публікуецца ў межах спецыяльнага праекту "ЕўраБеларусі", мэтай якога было адлюстраванне фактуры сучаснага беларускага гораду (значныя падзеі, вядомыя людзі, знакі і сімвалы і г.д.), якая б паказвала, па якіх нормах і прынцыпах арганізавана сёння гарадское жыццё ў рэгіёнах.

Папярэднiя тэксты, надрукаваныя ў межах праекту, можна знайсцi па спасылках:

http://eurobelarus.info/news/society/2012/12/23/razvag-pra-toe--ts-gatovaya-v--leyka-pahavats-len--na.html

http://eurobelarus.info/news/society/2012/12/24/vul--chnaya-g--storyya-v--leyk-ad-m--nska-dz--snenskay-da-povnochnoy.html

http://eurobelarus.info/news/society/2012/12/28/palamanyya-kryzhy-maladzechna.html

Другие новости раздела «День города»

Мосар пасля Булькі
Мосар пасля Булькі
Алкаголь і цяпер не прадаюць у Мосары, але мясцовыя аматары як і раней кпілі з гэтага "сухога закону", дык і зараз не бядуюць. Ёсць ровар - ёсць крамы ў суседніх вёсачках.
Возвращаясь в «другую» Европу…
Возвращаясь в «другую» Европу…
Из окна полутемного купе, я вижу очертания почти забытых, но, тем не менее, до боли знакомых и родных зданий железнодорожного вокзала.
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы,  два замкі
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы, два замкі
Ёсць у сусветнай гісторыі прыклады, калі два невялікіх гарады становяцца адным вялікім горадам, Будапешт, напрыклад. Былі Буда і Пешт, сталіся Будапештам.
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
У сярэдзіне 1990-х гг па Віцебскаму абласному тэлебачанню давялося паглядзець адну музычную перадачу…
Маленькая Вільня
Маленькая Вільня
Аднойчы, праходзячы праз плошчу 17 Верасня ў Глыбокім, убачыў – 10 турыстычных аўтобусаў! Немудрагелістыя падлікі далі такі вынік: 10 х 40 месцаў = 400 экскурсантаў.
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы ў Глыбокім, якая была ўрачыста адкрытая 2 Верасня 2012 года да Дня беларускага пісьменства і друку, як не дзіўна, пачала стварацца з першых часоў набыцця Беларуссю незалежнасці.
Камісар паліцыі Пацэвіч
Камісар паліцыі Пацэвіч
У межах спецпраекту "Дзень гораду" eurobelarus.info працягвае серыю нарысаў пра Глыбокае.
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Калі гаварыць пра СМІ, то Глыбокае ў гэтым родзе горад унікальны. Тут выдаюцца чатыры газеты, гораду прысвечаны некалькі сайтаў у iнтэрнэце. Але гiсторыя глыбоцкiх СМI значна багацейшая.
“Бітва цывілізацый”
“Бітва цывілізацый”
На Беларусі - 118 райцэнтраў і гарадоў раённага падпарадкавання. І кожны з іх мае сваю ўнікальную гісторыю і менталітэт жыхароў, імкнецца па-свойму захаваць ідэнтычнасць. Сёння мы завітаем у Глыбокае.
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Маладзечна – горад на шляху з Менска ў Горадню, які я дзесяць гадоў праязджаў, не выходзячы з вагона, і не адчуваючы з-за гэтага ніякіх згрызотаў сумлення.
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся ў 1993 годзе. З таго часу ладзілася адзінаццаць, але ніводнаму не ўдалося хаця б параўняцца з першым.
Паламаныя крыжы Маладзечна
Паламаныя крыжы Маладзечна
Маладзечна. Вугал на ажыўлёным пераскрыжаванні вуліц Машэрава і Вялікага Гасцінца. У атачэнні петунь бачны шэры валун. Гэта той самы “Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі".
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
У гісторыі Вілейкі было многа выпрабаванняў. Яна бачыла шмат пакут, і ўлада не паспявала мяняць ўладу. Толькі вулічныя шыльды хутка здымалі і вешалі нов
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Сёння, напэўна, ніхто не адкажа, калі ў Вілейцы з’явіўся першы помнік. І якім ён быў. Але тое, што ў горадзе па-над Віліяй іх было шмат – нават не абмяркоўваецца.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.