Суббота 23 ноября 2024 года | 14:11
  • бел / рус
  • eng

Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?

29.12.2012  |  День города   |  Яўгенія Крыніцкая,  
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?

Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся ў 1993 годзе. З таго часу ладзілася адзінаццаць, але ніводнаму не ўдалося хаця б параўняцца з першым.

Што здарылася з фестывалем? Чаму ён дэградуе? І ці зможа ён адрадзіцца?

“Фільтруючы выканаўцаў, арганізатары прыніжаюць фестываль”

Калі фестываль толькі пачынаў сваю гісторыю, спевакі лічылі за гонар выступаць на нацыянальным фестывалі. Цяпер жа многія выканаўцы шмат разоў падумаюць, перш чым пагодзяцца на такое выступленне. Бард з Маладзечна Таццяна Беланогая:

− Ці падабаецца вам фестываль беларускай песні і паэзіі такім, які ён ёсць цяпер?

− Я даўно не хаджу на фестываль. Апошні раз была, мусіць у 2001 годзе. Вось тады мы з сябрамі адчувалі, што ў горадзе свята, гэта быў зусім іншы дух. Фестываль вельмі шмат згубіў з-за таго, што арганізатары фільтруюць выканаўцаў па нейкіх сваіх палітычных і светапоглядных мерках. Тыя людзі, якія фільтруюць спевакоў, адбіраюць іх не па таленту. І гэтым яны прыніжаюць не толькі музыкаў, найперш яны прыніжаюць сябе і фестываль. Відавочна, што добрая песня яна добрая нягледзячы на тое, якіх поглядаў прытрымліваецца спявак. Мне падабаецца тое, што ён беларускамоўны, але ці беларускі ён? Корань гэтага фестывалю пакуль жывы, але галінкі ўжо пазгнівалі.

– А што неабходна, каб ён ён адрадзіўся, стаў такім, якім быў раней?

– Ён такім ужо ніколі не будзе. Мы кожны дзень новыя. Але арганізатары могуць адрадзіць аўтарытэт фестывалю, толькі калі будуць адбіраць выступоўцаў у залежнасці толькі ад якасці песень. Музыка, пагаджаючыся на выступленне, мусіць разглядаць, якая атмасфера там, дзе ён спявае. Таму цяпер многія добрыя барды, спевакі, проста не стануць выступаць на гэтым фестывалі.

– А вы пагадзіліся б ўзяць удзел у ім?

– Не ведаю, калі шчыра. Гэта залежыць ад агульнага кантэксту фестывалю. Ад таго, якія песні я б магла спяваць. Я б параілася з блізкімі мне людзьмі, як гэта паўплывае на мяне. Таму што такое выступленне можа паўплываць на дух, які я нясу ў сваіх песнях. А чалавек – гэта найперш яго душа.

“Мы на канкурсантаў стаўкі рабілі”

У маладзечанцаў ёсць думкі, што канкрэтна пагоршыла фестываль. Сваім поглядам падзяліўся рэжысёр Палаца культуры Аляксандр Стасяловіч:

– Я здымаў два фестывалі, і магу дакладна сказаць, што ў ім змянілася галоўнае: цяпер нібы асобна фестываль, на які людзі ідуць паслухаць Ціхановіча з Паплаўскай і іншых выканаўцаў, і зусім іншае – конкурс маладых выканаўцаў. Яго праводзяць не ў амфітэатры, каб усе чулі, а ў Палацы культуры. У зале гледачоў амаль няма.

Для мяне раней, калі я яшчэ быў школьнікам, галоўным быў якраз конкурс. Мы з сябрамі хадзілі, рабілі стаўкі, хто ж пераможа. Было цікава, і маладых спевакоў слухалі, ведалі іх. Цяпер шанцуе толькі пераможцам, якіх запрашаюць на гала-канцэрт.

Калі фестываль пачаў “згніваць”?

Моладзь з настальгіяй прыгадвае фестываль 2001 года. Але нават тады адзначалі, што “фестываль ужо не ты”.

Вось што піша Сямён Рабіновіч у “Рэгіянальнай газеце” пра фестываль 2001 года:

“У нядзелю пакланенне Бахусу дасягнула апагею: на кожным кроку трапляліся п’яныя... Застаецца толькі прыгадваць першыя фестывалі -93 і -94, калі былі створаныя ўсе ўмовы для работы прэсы... Адпаведна і артысты, і разам з паэтамі, кампазітарамі ахвотна ішлі “у народ”. Прыкладам, Аляксандр Саладуха стаў тут ці не сваім. Нават чуткі пайшлі, што яму горад кватэру падарыў...

За тры дні ніхто, на жаль, не прыгадаў, што фестываль бярэ свой пачатак ад часоў кіравання горадам Генадзем Карпенкам.

З падачы цяперашніх уладных структур гэтага палітыка нібы і не існавала. Прапановы прысвоіць гарадскому стадыёну яго імя, праводзіць штогадовы юнацкі футбольны турнір на прызы Генадзя Карпенкі згадваюцца цяпер, як горкая іронія.”

Нават па падрыхтоўцы да свята відаць стаўленне да яго. Летась да XI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна−2011” супрацоўнікі Мінскага абласнога краязнаўчага музея падрыхтавалі выставу, прысвечаную яго гісторыі. Як распавяла намесніца дырэктара музея па навуковай рабоце Наталля Палтавец, музейных экспанатаў: буклетаў, значкоў, сімвалічных птушачак, латэрэйных білетаў і іншых сувеніраў у першыя два фестывалі было больш, чым ва ўсе астатнія гады разам узятыя. Такога размаху, як у першыя гады, фестываль пакуль не дасягнуў.

А што здарылася потым, пасля першых двух фестываляў? Можа ён стаў задарагім? Але, як паведаміў у 1993 годзе “Маладзечанскай газеце” тагачасны старшыня Фонду фестывалю, начальнік упраўлення па эканоміцы, прыватызацыі і камерцыйных адносінах гарвыканкама Яфім Ідэльчык, з гарадскога бюджэту на фестываль нічога не патрачана. Усе затраты ляглі на спонсараў.

“Шоў-бізнэсу ў Беларусі няма, а культуру мы знішчаем”

Самі арганізатары бачаць, што фестываль патрабуе некай мадэрнізацыі. Летась яны якраз і наладзілі канферэнцыю, каб абмеркаваць галоўныя пытанні – хаця б з якой перыядычнасцю і ў які час ладзіць свята. Такое мерапрыемства арганізоўвалі і ў 1993 годзе, падчас першага фестывалю.

Больш за ўсё арганізатары засмучаныя тым, што параможцы конкурсу маладых выканаўцаў так і не сталі зоркамі. Для шырокай публікі нічога не гавораць імёны Аляксандра Салаўёва, Дар’і Шульгіной, Дзмітрыя Качароўскага – пераможцаў конкурсу маладых выкаўцаў розных гадоў.

– Конкурсы патрэбныя, каб заўважыць таленавітага спевака, з якім потым будуць займацца прафесіяналы, рабіць з яго артыста. Гэта і ёсць шоу-бізнэс. А атрымліваецца, што шоу-бізнэсу ў нас няма, а культуру мы знішчаем, – азначыла тады прадзюсар Пятра Ялфімава Таццяна Касмачова.

Кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі Міхаіл Фінберг на гэтай канферэнцыі падкрэсліў, што фестывалі вельмі важныя, бо ў Беларусі няма прафесійнай студыі гуказапісу, таму паслухаць музыку ў выдатнай якасці мы можам толькі “жыўцом”.

Урэшце арганізатары прыйшлі да высновы, што фестываль будзе праводзіцца штогод у пачатку чэрвеня. Сёлетні фестываль упершыню доўжыўся чатыры дні.

Але гэтае рашэнне не ўсіх задавальняе:

– Пралік арганізатараў у тым, што фестываль стаў штогадовым, – каментуе Аляксандр Стасяловіч. – Губляецца адчуванне святочнасці. Раней сапраўды было падзея, бо ён ладзіўся праз год.

Савецкі рэпертуар – гэта пройгрыш

Эдуард Зарыцкі, народны артыст Беларусі мае меркаванне, чаго не хапае беларускім музычным конкурсам:

– Найвялікшая бяда ўсіх нашых конкурсаў маладых выканаўцаў у тым, што спевакі пачулі недзе песню – і паўтараюць яе, нібыта ў нас ад савецкага часу нічога не стварылі. Канкурсант адразу прайграе, бо яго выкананне ў любым выпадку саступае арыгіналу. Рэпертуар павінен быць як мага больш новы, трэба працаваць з паэтамі і кампазітарамі. Калі спяваюць дзеці, напрыклад, у адборы на дзіцячае “Еўрабачанне”, немагчыма выбраць, некалькі чалавек выдатна выступілі. А на “Славянскі базар” адпраўлялі ў адборы тыдзень яшчэ падрыхтавацца. Што робіцца з талентам нашых дзяцей, калі яны вырастаюць?

На першым фестывалі на гледачоў кідалі кветкі з верталёта

Пра гэта прыгадвае газеце “Авацыя” Надзея Сідарэнка, былы начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама (1985-2005):

− У 1993 годзе па ініцыятыве Генадзя Дзмітрыевіча Карпенкі, былога старшыні гарвыканкама, быў створаны гэты фестываль. Яму вельмі хацелася бачыць у Маладзечне людзей, звязаных з мастацтвам. Прычым не толькі зорак беларускай эстрады, але і пачынаючых творцаў. Першы фестываль – гэта новы ўзровень у жыцці горада. Свята было цікавым і невядомым напэўна для кожнага. Я заўсёды ўспамінаю “Маладзечна-93”. Перад адкрыццём свята, да якога застаецца дзесьці паўтары гадзіны, да мяне падыходзіць Генадзь Дзмітрыевіч і кажа, каб роўна ў 21:30 (час адкрыцця фэсту) над стадыёнам праляцеў верталёт і высыпаў 1500 гваздзікоў і 50 руж. У мяне шок. Але, на шчасце, да патрэбнай гадзіны паручэнне старшыні выканала. І вось гучаць фанфары, пачынаецца адкрыццё фестывалю і... з неба падаюць кветкі. Усё было настолькі хвалююча, урачыста і вельмі цікава.

Канешне, ёсць розніца паміж сённяшнім святам і мінулым. У той час на фэст запрашаліся замежныя госці. У Маладзечне выступалі Тамара Гвердцытэлі, Юрый Антонаў, Таісія Павалій і іншыя. І тады і цяпер праходзілі і праходзяць сустрэчы з беларускімі паэтамі. Я ў захапленні ад творчасці Генадзя Бураўкіна, вельмі падабаецца Леанід Дранько-Майсюк. Захапляюся творамі Навума Гальпяровіча. Сачу за яго публікацыямі. Мяне ўражвае патрыятызм паэтаў і жаданне быць патрэбнымі. Беларуская паэзія развіваецца, але людзі мала маюць зносін з творцамі роднага слова. Мне вельмі хацелася б, каб народ больш далучаўся да мастацтва.

Цікавае толькі моцнае мастацтва

− Трэба працаваць над фестывалем, каб ён быў цікавы людзям, − з гэтага пачынае гаворку дырэктар маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага, адзін з заснавальнікаў фестывалю Рыгор Сарока. – Але мы задаволеныя, што дзякуючы нашым намаганням, у тым ліку маім, ён мае пэўныя межы, якія надаюць яму сур’ёзнасць. Нацыянальны фестываль навечна прапісаўся ў Маладзечне, а маглі яго і страціць.

Але мы хочам, каб фестываль меў больш глыбокі змест. Неабходна адвесці належнае месца паэтам. Мы над гэтым працуем, на сёлетнім фестывалі выступалі паэты, мы вярнулі іх. Але чаму б нам не запрасіць паэтаў вышэйшага ўзроўню? Ніла Гілевіча, напрыклад? Гэта ён напісаў:

Мы часта думаем: вось недзе!
Вось там – прырода! Там – краса!
Я па зямлі крыху паездзіў –
І хлам з душы павытрасаў.

Рай нейчы хвалім у ахвоту.
А вось задумваліся вы,
Што ў нас, апроч, бадай, асоту –
Няма калючае травы?

У нас - ці ў лесе ты, ці ў полі
Садзіся смела, дзе стаіш:
Не бойся - сцёгны не паколеш,
Як на падушцы, пасядзіш!

Я ж быў у тых краях на поўдні,
Дзе ўсюды горы навакол.
Хадзіў па полі і запомніў:
Які няўтульны, жорсткі дол!

Над ім у поце людзі гнуцца,
А ён на ласку страх скупы:
Нідзе ні сесці, ні прыткнуцца -
Адны калючкі ды шыпы...

А ў нас зямля - якую краску,
Якую былку ні сарві -
Кладзі да сэрца як лякарства
I - здаравей, брат, і жыві!

Вось гэта моцна! І такія вершы павінны гучаць. Сустрэчы з сур’ёзнымі пісьменнікамі. Мы ўжо практыкуем удзел у фестывалі нашага драматычнага тэатра. І, канешне, горад мае сімфанічны аркестр, які таксама годны ўдзельнічаць у Нацыянальным фестывалі. Гэта галоўны фестываль Беларусі – нацыянальны. І каб ён быў магутным, трэба, каб напоўніцу працавала дырэкцыя фестывалю і мастацкі кіраўнік.

Мы вярнулі на фестываль конкурс маладых выканаўцаў. Але ён павінен праводзіцца на публіцы, а канкурсанты – удзельнічаць у гала-канцэрце.

− Для таго, каб удасканаліць фестываль, наш Палац культуры накіраваў прапановы Міністэрству культуры, − распавядае дырэктар маладзечанскага Палаца культуры Святлана Сарока, адзін з арганізатараў фестывалю. – І ўжо сёлетні фестываль мы ўбачылі іншым. Неабходны сайт фестываля, у якім будзе і гісторыя, і фотаальбом, і навіны.

Варта праводзіць больш конкурсаў, як гэта было на першых фестывалях: конкурс эстрадных выканаўцаў, на лепшую песню года, намінацыі – лепшы кампазітар, лепшы аўтар. Год на падрыхтоўку – гэта вельмі мала. Як толькі закончыўся адзін фестываль, трэба адразу рыхтавацца да новага.

Сёлетні фестываль – гэта крок наперад. Была і опера “Курган”, мы пераканалі, што яе варта ўключыць у праграму. Яшчэ адна наша прапанова – стварыць дырэкцыю фестываля, якая будзе тут, у Маладзечне. Чаму ўдалы “Славянскі базар”? Таму што яго дырэкцыя на месцы, ім гэта даверылі. Адміністратарамі працуюць каля 500 чалавек, і Міністэрства толькі выдзяляе ім грошы.

Маладзечанцам замнога Фінберга

– Акрамя Фінберга нікога не помню. Ён жа кожны фестываль у нас

– Мне помніцца, як летась “J:Морс” даваў канцэрт, гэта быў сапраўдны драйв! А так я звычайна не хаджу на фестываль. Толькі з-за таго, што рок-канцэрт быў, пайшоў.

– Для мяне фестываль – магчымасць пагуляць, пабачыць нешта цікавае ў горадзе.

– Я памятаю першыя фестывалі, дагэтуль нібы яркая успышка прыгадваецца. І ў латэрэі я канапу тады выйграў, дагэтуль стаіць у пакоі. А цяпер я падыходжу, бывае, але нічога цікавага даўно не чуў.

− Адно і тое, тыя самыя артысты, той самы Фінберг, на якога маладзечанцаў зганяюць з прадпрыемстваў.

− Я не творчы чалавек, але апошнія фестывалі вельмі блеклыя. І гэта зусім не тое, што можна было б назваць лепшымі беларускімі песнямі. Людзям было сумна, яны проста сыходзілі. Што такое беларуская культура, па ім зразумець немагчыма.

− Для артыстаў павінна быць ганарова трапіць на яго.А для іх гэта проста нейкае выступленне.

− Чаму на нацыянальным фестывалі не вызначаюць лепшую песню, кампазітара, верш года? Тады быў бы імпэт не перапяваць па сто разоў адну і тую песню, а ствараць новыя. Дарэчы, такое было на першых конкурсах, пры Карпенке. Лепшымі песнямі былі “Янка Купала”, “Сёння ў нашай хаце свята”.

− Як не стала Карпенкі, пачалі баяцца праводзіць фестываль, таму што пужала ўсё, звязанае са словам “нацыянальны”. А потым фестываль узяў у рукі Фінберг, праводзіў яго ў Мінску, гледачоў не сабраў. Фестываль мог наогул загінуць, але Маладзечна здолела яго вярнуць.

− Якім фестываль быў раней? Гледачы, якія ішлі з фестываля, на якім упершыню гучала “Сёння ў нашай хаце свята” на вершы Уладзіміра Някляева, ішлі і спявалі гэту песню. Вось такія песні і павінны быць на нацыянальным фестывалі.

Ад рэдакцыi:

Тэкст публікуецца ў межах спецыяльнага праекту "ЕўраБеларусі", мэтай якога было адлюстраванне фактуры сучаснага беларускага гораду (значныя падзеі, вядомыя людзі, знакі і сімвалы і г.д.), якая б паказвала, па якіх нормах і прынцыпах арганізавана сёння гарадское жыццё ў рэгіёнах.

Папярэднiя тэксты, надрукаваныя ў межах праекту, можна знайсцi па спасылках:
  

http://eurobelarus.info/news/society/2012/12/23/razvag-pra-toe--ts-gatovaya-v--leyka-pahavats-len--na.html

 http://eurobelarus.info/news/society/2012/12/24/vul--chnaya-g--storyya-v--leyk-ad-m--nska-dz--snenskay-da-povnochnoy.html

 http://eurobelarus.info/news/society/2012/12/28/palamanyya-kryzhy-maladzechna.html

 

Другие новости раздела «День города»

Мосар пасля Булькі
Мосар пасля Булькі
Алкаголь і цяпер не прадаюць у Мосары, але мясцовыя аматары як і раней кпілі з гэтага "сухога закону", дык і зараз не бядуюць. Ёсць ровар - ёсць крамы ў суседніх вёсачках.
Возвращаясь в «другую» Европу…
Возвращаясь в «другую» Европу…
Из окна полутемного купе, я вижу очертания почти забытых, но, тем не менее, до боли знакомых и родных зданий железнодорожного вокзала.
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы,  два замкі
Два Глыбокіх, дзве цэнтральныя плошчы, два замкі
Ёсць у сусветнай гісторыі прыклады, калі два невялікіх гарады становяцца адным вялікім горадам, Будапешт, напрыклад. Былі Буда і Пешт, сталіся Будапештам.
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
Паў апошні беларускамоўны бастыён?
У сярэдзіне 1990-х гг па Віцебскаму абласному тэлебачанню давялося паглядзець адну музычную перадачу…
Маленькая Вільня
Маленькая Вільня
Аднойчы, праходзячы праз плошчу 17 Верасня ў Глыбокім, убачыў – 10 турыстычных аўтобусаў! Немудрагелістыя падлікі далі такі вынік: 10 х 40 месцаў = 400 экскурсантаў.
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы замест помніка Леніну
Алея Славы ў Глыбокім, якая была ўрачыста адкрытая 2 Верасня 2012 года да Дня беларускага пісьменства і друку, як не дзіўна, пачала стварацца з першых часоў набыцця Беларуссю незалежнасці.
Камісар паліцыі Пацэвіч
Камісар паліцыі Пацэвіч
У межах спецпраекту "Дзень гораду" eurobelarus.info працягвае серыю нарысаў пра Глыбокае.
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Самыя "глыбокiя" СМI Беларусi
Калі гаварыць пра СМІ, то Глыбокае ў гэтым родзе горад унікальны. Тут выдаюцца чатыры газеты, гораду прысвечаны некалькі сайтаў у iнтэрнэце. Але гiсторыя глыбоцкiх СМI значна багацейшая.
“Бітва цывілізацый”
“Бітва цывілізацый”
На Беларусі - 118 райцэнтраў і гарадоў раённага падпарадкавання. І кожны з іх мае сваю ўнікальную гісторыю і менталітэт жыхароў, імкнецца па-свойму захаваць ідэнтычнасць. Сёння мы завітаем у Глыбокае.
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Ці такі ўжо малады Маладзечна?
Маладзечна – горад на шляху з Менска ў Горадню, які я дзесяць гадоў праязджаў, не выходзячы з вагона, і не адчуваючы з-за гэтага ніякіх згрызотаў сумлення.
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Нацыянальны фестываль у Маладзечна: як адрадзіць былы аўтарытэт?
Першы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне адбыўся ў 1993 годзе. З таго часу ладзілася адзінаццаць, але ніводнаму не ўдалося хаця б параўняцца з першым.
Паламаныя крыжы Маладзечна
Паламаныя крыжы Маладзечна
Маладзечна. Вугал на ажыўлёным пераскрыжаванні вуліц Машэрава і Вялікага Гасцінца. У атачэнні петунь бачны шэры валун. Гэта той самы “Помнік пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі".
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
Вулічная гісторыя Вілейкі: ад Мінска-Дзісненскай да Повночной
У гісторыі Вілейкі было многа выпрабаванняў. Яна бачыла шмат пакут, і ўлада не паспявала мяняць ўладу. Толькі вулічныя шыльды хутка здымалі і вешалі нов
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Развагі пра тое, ці гатовая Вілейка “пахаваць” Леніна
Сёння, напэўна, ніхто не адкажа, калі ў Вілейцы з’явіўся першы помнік. І якім ён быў. Але тое, што ў горадзе па-над Віліяй іх было шмат – нават не абмяркоўваецца.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.